Юлія Шарова, Менск Для Беларусі не было нечаканасьцю, што расейскі газ цяпер будзе ісьці ў абыход Польшчы й краінаў Балтыі. Пра гэта ў інтэрвію “Свабодзе” паведаміў першы намесьнік міністра энэргетыкі Эдуард Таўпянец, камэнтуючы пагадненьне, якое падпісалі Расея й Нямеччына. Незалежныя экспэрты, аднак, цьвердзяць, што ў будучыні гэты праект пазбавіць Беларусь магчымасьці дадаткова зарабляць на транзыце расейскага паліва.