Казімер Яноўскі, Жлобін Дырэкцыя Беларускага мэталюргічнага заводу звольніла з працы намесьніка начальніка цэха, старшыню Жлобінскай раённай арганізацыі Партыі камуністаў Беларускай Валера Рыбчанку. Пакуль актывіст у судзе аспрэчваў папярэднія вымовы адміністрацыі, выйшаў загад пра ягонае звальненьне.
Міхал Стэльмак, Менская вобласьць Сёньня Вышэйшы гаспадарчы суд адмовіў лідэру салігорскіх прадпрымальнікаў Аляксандру Цэцуру ў скарзе на дзеяньні гаспадарчага суду Менскай вобласьці, які абавязаў бізнэсоўца зьліквідаваць запазычанасьць перад фондам сацыяльнай абароны насельніцтва.
Галіна Абакунчык, Менск Кіраўніцтва Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства працы даюць станоўчую ацэнку вынікам працы 93-й сэсіі Міжнароднай арганізацыі працы (МАП). Падставай для гэтага сталася абраньне Беларусі Тытулярным сябрам адміністрацыйнай рады МАП. Аднак міжнародныя экспэрты заяўляюць, што гэта ня ёсьць фактам міжнароднага прызнаньня Беларусі. Пра гэта ж паведамляе расейская газэта “Салідарнасьць”. Акрамя таго, Міжнародная арганізацыя працы пакінула бязь зьменаў адмысловы параграф па Беларусі.
Казімір Яноўскі, Сьветлагорск Трэція суткі застаецца, фактычна, без цэнтралізаванага забесьпячэньня вадою 70-тысячны горад Сьветлагорск. Падрабязнасьці падае наш гомельскі карэспандэнт.
Ул. інф. Горшая, чым у Беларусі, непрадказальнасьць урадавай палітыкі і заканадаўства для бізнэсу, толькі ў Гватэмале. Такая выснова ўтрымліваецца ў апошняй справаздачы Ўсясьветнага банку аб умовах разьвіцьця ў сьвеце.
Аляксей Дзікавіцкі, Прага Значнае падвышэньне цэнаў на нафту адлюстроўвае той факт, што гэтая сыравіна застаецца галоўным палівам у сьвеце. Кошт барэлю нафты на Нью-ёркскай біржы дасягнуў найвышэйшай у гісторыі адзнакі – 59 даляраў. Але пакуль сусьветная гаспадарка ня надта рэагуе на гэткае падвышэньне і працягвае рухацца наперад.
Іна Студзінская, Менск Па цэнах на мяса, каўбасы і асабліва на мясныя паўфабрыкаты Беларусь заўсёды значна апярэджвала сваіх суседзяў – Літву, Польшчу, Украіну. А цяпер гэтая розьніца ў коштах на мяса, каўбасы ды іншыя мясныя прадукты асабліва заўважная.
Міхал Стэльмак, Менск Улады распачалі прапагандысцкую кампанію сярод прадпрымальнікаў з мэтай пераканаць іх у перавагах новага ўказу Аляксандра Лукашэнкі пра парадак спагнаньня падатку на даданую вартасьць (ПДВ). Указ прадугледжвае ад 1 жніўня 2005 году да 31 сьнежня 2006 году ўплату ПДВ на тавары, увезеныя з Расеі, фіксаванай сумай.
Вінцэсь Мудроў, Полацак Адміністрацыйная камісія пры Полацкім гарвыканкаме вынесла афіцыйнае папярэджаньне старшыні мясцовага гістарычнага клюбу “Вытокі” Міхасю Баўтовічу. Нагодаю дзеля таго сталася ягонае затрыманьне віцебскай міліцыяй.
Міхал Стэльмак, Менск
Уладзімер Глод, Менск Утрыманьне чынавенства летась абышлося беларускім падаткаплатнікам амаль на 300 мільярдаў рублёў. Менавіта такую лічбу назваў першы намесьнік міністра фінансаў Беларусі Анатоль Сьверж, які 21 чэрвеня выступаў перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў.
Віталь Цыганкоў, Прага Калі ўсё пойдзе як заплянавана, сёньня расейская падводная лодка выпусьціць з глыбіняў Баранцавага мора касьмічны карабель на сонечных ветразях “Космас-1”. Гэты карабель будзе перамяшчацца ў касьмічнай прасторы дзякуючы энэргіі фатонаў – часьцінак сонечнага сьвятла.
Галіна Абакунчык, Менск А.Лукашэнка падпісаў указ “Аб некаторых мерах дзеля ўрэгуляваньня прадпрымальніцкай дзейнасьці”, які прадугледжвае аплату падатку на даданую вартасьць паводле адзінай фіксаванай сумы. Зьяўленьне гэтага дакумэнту сталася адказам на зварот групы прадпрымальнікаў да кіраўніка краіны, якія папярэдзілі пра небясьпеку новых масавых хваляваньняў у асяродку гандляроў, зьвязаных з абавязковай выплатай падатку з 1 ліпеня. Ці вырашыць новы дакумэнт праблемы малога бізнэсу? Гэтае пытаньне дробным гандлярам на менскіх рынках задавала наша карэспандэнтка.
Міхал Стэльмак, Менск Спагнаньне з прадпрымальнікаў падатку на даданую вартасьць (ПДВ) паводле парадку, прадпісанага новым указам Аляксандра Лукашэнкі, паралізуе дзейнасьць дробнага бізнэсу. Такую выснову зрабілі ўдзельнікі рэспубліканскай канфэрэнцыі лідэраў прадпрымальніцкага руху, якая адбылася 20 чэрвеня ў Менску. Нагадаем, указ прадугледжвае ад 1 жніўня 2005 году да 31 сьнежня 2006 году ўплату фіксаванай сумы падатку на даданую вартасьць на тавары, увезеныя з Расеі. Падатак роўны двухразовай суме адзінага падатку для прадпрымальнікаў.
Вінцэсь Мудроў, Полацак У мінулы чацьвер застрайкавалі работнікі ўпраўленьня вытворча-тэхналягічнай камплектацыі полацкага будаўнічага трэста №22. Такім чынам яны пратэставалі супраць нізкіх заробкаў і кепскіх умоваў працы. У пятніцу са страйкоўцамі сустрэўся ўпраўляючы трэста спадар Дзямешка, а сёньня работнікі ўпраўленьня, зьняверыўшыся ў плёне страйку, выйшлі на працу.
Іна Студзінская, Менск Лета ў разгары, але кошты на сэзонную прадукцыю – садавіну і гародніну – мякка кажучы, кусаюцца. Прычым, даходзіць да парадоксу – да прыкладу, гішпанскія ці турэцкія памідоры на беларускіх рынках каштуюць значна танней за мясцовыя -- ждановіцкія ці пінскія.
Ігар Карней, Менск 14 чэрвеня ў cюжэце Радыё Свабода “Для “Белавія” зачынецца бераг турэцкі?” быў выкарыстаны камэнтар супрацоўніка кампаніі “Смок Трэвэл” з нагоды спрэчнай сытуацыі вакол авіякампаній “Белавія” і “Turkish Airlines” (мэнэджэр не выключаў, што са зьяўленьнем на беларускім рынку турэцкага авіяперавозчыка кошты на чартэрныя рэйсы могуць зьнізіцца – Р.С.).
Ігар Карней, Менск Аляксандар Лукашэнка прызначыў новага міністра гандлю, старшыню Камітэту ў навуцы і тэхналёгіях, намесьнікаў дзяржсакратара Савету бясьпекі ды іншых чыноўнікаў. Акрамя гэтага А. Лукашэнка “даў згоду” на прызначэньне кіраўнікоў акцыянэрнага таварыства “Нафтан” і сумеснага прадпрыемства “Мабільная лічбавая сувязь”.
Галіна Абакунчык, Менск Міністэрства аховы здароўя распачынае стварэньне сеткі платных мэдцэнтраў. Напярэдадні Дня мэдычнага работніка пра гэта заявіла міністар Людміла Пастаялка. Адмыслоўцы лічаць, што гэта можа быць прычынай канфлікту паміж міністэрствам і прыватнай кампаніяй “Экамэдсэрвіс”, якая нядаўна была пазбаўлена ліцэнзіі, а таксама шэрагу праверак у сыстэме недзяржаўнай мэдыцыны.
Вінцэсь Мудроў, Полацак Сёньня ад ранку ня выйшлі на працу работнікі ўпраўленьня вытворча-тэхналягічнай камплектацыі полацкага будаўнічага трэсту №22. Яны сабраліся ля будынку ўпраўленьня, патрабуючы падвышкі зарплаты, а таксама паляпшэньня ўмоваў працы.
Ігар Карней, Менск Авіяцыйны камітэт Турэччыны пагражае пазбавіць ліцэнзіі на выкананьне авіярэйсаў у курортны горад Анталью кампанію “Белавія”, калі Дзяржкамітэт авіяцыі Беларусі будзе і надалей забараняць турэцкай кампаніі “Turkish Airlines” выконваць палёты з Антальі ў Менск.
Ігар Карней, Менск Паводле прадстаўніка МЗС Беларусі Руслана Есіна, на наступным тыдні адбудуцца перамовы паміж кіраўнікамі авіяцыйных ведамстваў Беларусі і Турэччыны.
Юлия Шарова, Менск Выйшаў прэзыдэнцкі ўказ, згодна зь якім доля дзяржавы ў акцыянэрным таварыстве “Алеся” адновіцца да 99 адсоткаў. За гэта прадпрыемству, якое фактычна стала банкрутам, даруюць завінавачанасьці перад бюджэтам і дадуць шэраг субсыдыяў.
Іна Студзінская, Менск Чаму ў Менску так імкліва растуць цэны на жыльлё? Чаму ў іншых гарадох Беларусі квадратны мэтар каштуе 300 даляраў, у сталіцы 800, і рост коштаў працягваецца, а звычайная аднапакаёўка на другасным рынку жытла каштуе ня менш за 25 тысяч даляраў? “Кватэрнае пытаньне” ў сталіцы вывучала нашая карэспандэнтка.
Ігар Карней, Менск Беларускі манапаліст у авіяперавозках, Нацыянальная авіякампанія “Белавія”, можа пазбавіцца права на выкананьне чартарных рэйсаў у турэцкі аэрапорт Анталья.
Юлія Шарова, Менск Паводле зьвестак Міністэрства працы, на 1 чэрвеня беспрацоўных у краіне – 1,8 адсотка ад эканамічна актыўнага насельніцтва. Год таму было амаль на працэнт болей. Ня маюць працы больш за 77 тысяч беларусаў.
Казімер Яноўскі, Гомельская вобласьць Афіцыйныя прафсаюзы Гомельшчыны робяць захады дзеля стварэньня сваёй суполкі на прыватных прадпрыемствах. Найбольшую актыўнасьць выяўляе прафсаюз працаўнікоў каапэратываў, малых прадпрыемстваў, іншых формаў прадпрымальніцтва “Судружнасьць”.
Севярын Квяткоўскі, Менск Дагэтуль Беларусь застаецца, напэўна, адзінай краінай у Эўропе, для якой не вырабляюцца мабільныя тэлефоны з мэню на нацыянальнай мове. Тым ня менш, попыт на падобную прадукцыю існуе. Пра гэта сьведчаць шматлікія аб’явы ў інтэрнэце і газэтах, дзе саматужнікі прапануюць беларусіфікацыю мабільнікаў.
Юры Дракахруст, Прага Пытаньне, што будзе з Эўразьвязам пасьля францускага і галяндзкага рэфэрэндумаў, мае адно цалкам практычнае вымярэньне – што будзе з эўрапейскай валютай эўра. Пасьля адмовы французаў і галяндцаў падтрымаць Эўрапейскую Канстытуцыю курс эўра адносна даляру зьнізіўся да найніжэйшага ўзроўню за апошнія 8 месяцаў. У Італіі і Нямеччыне загучалі заклікі вярнуцца да нацыянальных валютаў – ліры і маркі. З аглядам некаторых публікацыяў замежнага друку, прысьвечаным лёсу эўра, вас азнаёміць наш карэспандэнт.
Севярын Квяткоўскі, Менск Дагэтуль Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, для якой не вырабляюцца мабільныя тэлефоны з мэню на нацыянальнай мове. Тым ня менш, попыт на падобную прадукцыю існуе. Пра гэта сьведчаць шматлікія аб’явы ў інтэрнэце і газэтах, дзе саматужнікі прапануюць беларусіфікацыю мабільнікаў.
Юлія Шарова, Менск Палата прадстаўнікоў мае разгледзіць зьмены ў закон “Пра імянныя прыватызацыйныя чэкі”. Гаворка вядзецца пра тое, каб адмяніць грашовую кампэнсацыю для грамадзянаў, што не пасьпелі абмяняць свае чэкі “Маёмасьць” на акцыі прадпрыемстваў. Такое рашэньне прапануе ўрад, але многія заканадаўцы прытрымліваюцца іншага погляду.
Казімер Яноўскі, Гомель Першыя летнія дары лесу, грыбы лісічкі, зьявіліся на рынках Гомелю. Гандляры прадаюць іх без праверкі на радыяцыю. Сытуацыю вывучаў наш карэспандэнт.
Ігар Карней, Менск Юрысты мэдычнага цэнтру “Экамэдсэрвіс” зьвярнуліся ў Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі са скаргай на дзеяньні Міністэрства аховы здароўя. Кіраўніцтва беларуска-амэрыканскага прадпрыемства просіць прызнаць несапраўдным загад міністэрства аб ануляваньні ліцэнзіі на мэдычную дзейнасьць “Экамэдсэрвісу” паводле вынікаў комплекснай праверкі. Папярэднія слуханьні ў Вышэйшым гаспадарчым судзе заплянаваныя на 10 чэрвеня.
Ул.інф. “Беларускія ўлады павінны разумець, што грубае парушэньне правоў прафсаюзаў не застанецца без пакараньня” – пра гэта заявіў генэральны сакратар Міжнароднай канфэдэрацыі свабодных прафсаюзаў Гай Райдэр, выступаючы на канфэрэнцыі Міжнароднай арганізацыі працы.
Міхал Стэльмак, Менск Беларускія бізнэсоўцыі лічаць непрымальнымі новыя ўмовы іх дзейнасьці, якія ўступяць у сілу з 1 ліпеня. Такая выснова была зроблена актывістамі прадпрымальніцкага руху на нарадзе, якая адбылася 8 чэрвеня ў Менску.
Севярын Квяткоўскі, Менск На просьбу грамадзянаў MTС стварыла беларускамоўную вэрсію сваёй інтэрнэт-старонкі. У Беларусі павялічваецца колькасьць фірмаў, якія рэклямуюць сваю прадукцыю па-беларуску, — збольшага гэта прадстаўніцтвы замежных карпарацыяў.
Казімер Яноўскі, Гомель З пачатку навігацыі Мазырскі рачны порт не перавёз ніводнай тоны калійных угнаеньняў. Для Беларускага рачнога параходзтва гэта абарочваецца адчувальнымі стратамі. Перадае наш гомельскі карэспандэнт.
Міхал Стэльмак, Менск Сёньня ў Менску праходзіць нарада лідэраў прадпрымальніцкага руху, на якой дробныя бізнэсоўцы абмяркоўваюць сытуацыю, што склалася апошнім часам у прадпрымальніцкім бізнэсе. Як вядома, у сакавіку дзясяткі тысячаў дробных прадпрымальнікаў бралі ўдзел у шматдзённым агульнанацыянальным страйку супраць увядзеньня падатку на даданую вартасьць. Тады ж у сакавіку з прадпрымальнікамі сустракаўся Аляксандр Лукашэнка, пасьля чаго ён выдаў 24 сакавіка ўказ пра новыя правілы рэгуляваньня прадпрымальніцкай дзейнасьці.
Юлія Шарова, Менск Электронная паштовая служба GMail, разьмешчанай на ўсясьветна вядомым пошукавым сайце google.com, неўзабаве набудзе беларускі інтэрфэйс. Пераклад сэрвісу завершаны, яго павінны зацьвердзіць цягам некалькіх тыдняў, паведамляе bybanner.com. Паводле водгукаў беларускіх інтэрнэтчыкаў, паштовая служба GMail у пэрспэктыве можа стаць сярод айчынных карыстальнікаў нават больш папулярнай, чым адпаведны сэрвіс партала TUT.by.
Ігар Карней, Менск Міністэрства аховы здароўя адклікала ліцэнзію найбуйнейшага прыватнага мэдычнага цэнтру “Экамэдсэрвіс”. Ліцэнзія прыпыненая на падставе вынікаў комплекснай праверкі. На думку прадстаўнікоў цэнтру, пакараньне не адпавядае выяўленым парушэньням.
Белапан Прадстаўнік АБСЭ ў пытаньнях свабоды мэдыяў Міклаш Харашці "занепакоены" указам прэзыдэнта Беларусі аб упарадкаваньні выкарыстаньня словаў "нацыянальны" і "беларускі" ў назвах камэрцыйных і некамэрцыйных арганізацыяў. Пра гэта гаворыцца ў лісьце спадара Харашці на імя міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава.
Аляксей Дзікавіцкі, Прага Гэтымі днямі курс амэрыканскага даляра ў параўнаньні з эўра дасягнуў найвышэйшага за апошнія 8 месяцаў узроўню.
Ганна Соусь, Менск Сёньня мэр Вільні Артурас Зуокас і старшыня Менгарвыканкаму Міхаіл Паўлаў падпісалі пагадненьне паміж Менскам і Вільняй аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай і культурнай сфэры на 2005-2006 гады. Цяпер у Менску знаходзіцца дэлегацыя літоўскіх бізнэсоўцаў – уладальнікаў найбуйнейшых кампаній Літвы. Нашая карэспандэнтка па завяршэньні іх сустрэч пагутарыла з кіраўнікамі Вільні і Менску, а таксама зь бізнэсоўцамі, якія маюць намер распачаць свой бізнэс у сталіцы Беларусі.
Валер Каліноўскі, Менск Акрамя Юрыя Азаронка, якога кіраўнік дзяржавы прызначыў намесьнікам старшыні БТ, Аляксандар Лукашэнка сёньня таксама прызначыў новых кіраўнікоў “Беларуськалія”, Дзржкамітэту авіяцыі, кінастудыі “Беларусьфільм”, галоўанга рэдактара “Народнай газэты”, якая фармальна зьяўляецца акцыянэрным таварыствам.
Казімер Яноўскі, Гомель На Гомельшчыне неадкладнай рэканструкцыі патрабуюць звыш 120 тысяч гектараў раней асушаных зямель, сьцьвярджаюць улады. Гэта прыкладна чацьвертая частка ад наяўных у рэгіёне мэліяраваных плошчаў. Але ці патрэбная паўторная мэліярацыя наагул?
Алег Грузьдзіловіч, Менск У Менскім гаспадарчым судзе пачаўся працэс паводле скаргі Беларускага саюзу моладзевых і дзіцячых аб’яднаньняў “Рада” на дзеяньні падатковай інспэкцыі Цэнтральнага раёну сталіцы. “Рада” патрабуе адмяніць падаткі зь міжнароднай дапамогі, якую яна атрымлівала ад Эўразьвязу і Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у 2002-2003 гадах.
Вячаслаў Кулік, Менск Міністэрствы замежных справаў Літвы і Беларусі рыхтуюцца да абмену дыпляматычнымі нотамі што да новага парадку збораў за выдачу візаў.
Тацяна Поклад, Вільня У блізкім часе значна зьменшацца цэны на візы для грамадзянаў Беларусі і Літвы. Двухбаковая дамоўленасьць паміж дыпляматычнымі ведамствамі краінаў-суседак у гэтым пытаньні ўжо дасягнутая.
Казімір Яноўскі, Гомель У акцыянэрным тававарыстве “Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод” цяпер выплачваюць па выніках 2004 году дывідэнды. Доўгачаканыя, але ўсё-такі сымбалічныя. Жыхары Мазыра трывожацца, што могуць страціць багата акцыяў.
Загрузіць яшчэ