Юлія Шарова, Менск Электронная паштовая служба GMail, разьмешчанай на ўсясьветна вядомым пошукавым сайце google.com, неўзабаве набудзе беларускі інтэрфэйс. Пераклад сэрвісу завершаны, яго павінны зацьвердзіць цягам некалькіх тыдняў, паведамляе bybanner.com. Паводле водгукаў беларускіх інтэрнэтчыкаў, паштовая служба GMail у пэрспэктыве можа стаць сярод айчынных карыстальнікаў нават больш папулярнай, чым адпаведны сэрвіс партала TUT.by.