Міхал Стэльмак, Менск 3 сакавіка – трэці дзень агульнанацыянальнага страйку прадпрымальнікаў, у якім, паводле першых двух дзён, бяруць удзел дзесяткі тысяч прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў. Нагадаем, яны пратэстуюць супраць увядзеньня падатку на дабаўленую вартасьць на тавары расейскага імпарту. Пратэст суправаджаецца нявыплатай падаткаў у бюджэт краіны. Таксама нагадаем, што 1 сакавіка спроба прадпрымальнікаў дамагчыся ў Менску сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, каб перадаць яму патрабаваньні, ня мела посьпеху: ОМОН спыніў шэсьце да будынку Адміністрацыі прэзыдэнта.