Сяргей Астраўцоў, Горадня Цэлыя суткі ў Горадні міліцыянты блякавалі ў памяшканьні мастацкай майстэрні на вуліцы Будзёнага кіраўніка дэмакратычнага руху “Гарадзенскі выбар” Зьмітра Іваноўскага, які зьяўляецца лідэрам прадпрымальніцкага руху. Яны хацелі забраць яго ў пастарунак. Сёньня раніцай каля 30 прадпрымальнікаў прыйшлі, каб вывезьці Іваноўскага. Два міліцыянты, якія дзяжурылі ў машыне побач, не перашкаджалі ім, але паведамілі пра тое, што адбываецца.