Валер Каліноўскі, Менск Многія менскія карыстальнікі мабільнай сувязі кампаніі “Velcom” сёньня раніцай не маглі карыстацца сваімі тэлефонамі — у цэнтры гораду немагчыма было прымаць і рабіць тэлефанаваньні. У кампаніі паведамілі, што гэта было зьвязана з плянавымі тэхнічнымі працамі і папрасілі прабачэньня ў абанэнтаў. Прадстаўнікі апазыцыі нагадваюць, што гэта ня першы выпадак тэхнічных збояў апэратараў мабільнай сувязі, якія часам супадаюць з палітычнымі падзеямі, і мяркуюць, што ў часе выбараў трэба мець альтэрнатыўныя сродкі і каналы сувязі, якія б не маглі быць блякаванымі.