Алег Грузьдзіловіч, Менск Паводле інфармацыі замежных мэдыяў, Беларусь закупіла альбо плянуе закупіць ў Кітаі спэцыяльныя сыстэмы, якія дазволяць увесьці фільтраваць або блякаваць "непажаданыя" вэбсайты ў беларускім інтэрнэце. Паведамляецца, што гэта, нібыта, ёсьць часткай падрыхтоўкі беларускіх уладаў да прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году. Ці магчыма кантраляваць інтэрнэт такім чынам і ці сапраўды Беларусь робіць крокі ў гэтым кірунку?