Беларуская Рада культуры зладзіла Сцэну беларускай культурнай салідарнасьці ў межах штогадовага «Сьвята музыкі», якое праходзіць у Львове.
Яна Шостак прыцягвае ўвагу да праблем Беларусі звычайным крыкам. Штодзённа а 18-й гадзіне яна прыходзіць да сядзібы Эўракамісіі ў Варшаве і крычыць цягам некалькіх хвілінаў. У гэтай незвычайнай акцыі ёсьць ня толькі палітычны плён.
Міністэрства замежных спраў Нямеччыны выступіла з заявай, у якой выказала жаль з прычыны рашэньня беларускага боку, які вырашыў спыніць усю дзейнасьць Інстытуту Гётэ і Нямецкай службы акадэмічных абменаў (DAAD) у Беларусі.
Яе склалі на двух абэлісках з аскепкаў надмагільных пліт, сабраных за тры гады аднаўленьня гістарычнай часткі кладоў. У 2019 годзе Магілёўскі аблвыканкам прызнаў іх гісторыка-мэмарыяльным месцам пахаваньня. Такі статус габрэйскаму нэкропалю ў Беларусі надалі ўпершыню.
Кіраўніца берасьцейскай прасторы «Крылы халопа» Аксана Гайко паведаміла, што забрала дакумэнты і кампутар з Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржкантролю.
Ва Ўкраіне сёньня адзначаюць 25-гадовы юбілей Асноўнага закону краіны і ўшаноўваюць аўтара першай у сьвеце Канстытуцыі Піліпа Орліка, які нарадзіўся ў Беларусі, у пасёлку Касута Ашмянскага павету (цяпер Вілейскі раён Менскай вобласьці).
У сакавіку 2021 сядзібу ледзь ня зьнесьлі, але ўмяшалася грамадзкасьць.
Двойчы на тыдзень, на сайце Свабоды і на падкаст-плятформах, вас чакае новая сэрыя падкаст-цыклю Ўладзімера Арлова «Імёны Свабоды». Гэта гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII–XXI стагодзьдзяў.
Ня ведаеце, як пісаць, каб вашымі творамі захапляліся і праз сто гадоў, тады чытайце кнігі з новай выдавецкай сэрыі GRADUS, якую запачаткавала знакамітае эсэ Ігната Абдзіраловіча «Адвечным шляхам».
Чаму адны баяцца праяўляць грамадзянскую пазыцыю, а іншыя — не? Што фармуе і падтрымлівае ўнутраную свабоду чалавека? Ці варта ўсё гэта таго, каб трываць нягоды? У праекце «Што робіць мяне свабодным» даём слова людзям, чые ўчынкі прыцягнулі да сябе ўвагу пасьля жніўня 2020 году.
Ян Максімюк размаўляе з кіраўніком нядаўна створанай Беларускай рады культуры Сяргеем Будкіным пра мэты і дзейнасьць гэтай арганізацыі.
24 чэрвеня на Кніжным арсэнале ў Кіеве адбыўся сапраўдны беларускі дзень.
24 чэрвеня адбудзецца онлайн-прэм’ера спэктаклю Незалежнай тэатральнай кампаніі HomoCosmos.
Уражваў бязьлітасна дакладны выбар слова: ня вязьні, не арыштаваныя ці асуджаныя, не апанэнты ці дысыдэнты, а — палонныя.
Вальжына Морт, якая цяпер жыве ў Злучаных Штатах, узнагароджаная за кнігу паэзіі Music for the Dead and Resurrected (Музыка для мёртвых і ўваскрэслых).
У пералік нацысцкай сымболікі і атрыбутыкі, побач зь бел-чырвона-белым сьцягам, МУС прапанавала ўключыць і лёзунг «Жыве Беларусь». Разьбіраемся, якое дачыненьне словы зь верша Купалы маюць да нацызму.
У лістападзе 2020 году Ясінскага жорстка пабілі сілавікі. А цяпер супраць яго пачалі крымінальны перасьлед. Свой пераход празь мяжу ў Літву ён зьняў на відэа.
Унікальныя карціны Шагала, Суціна, Цадкіна і іншых вялікіх мастакоў сілавікі забіралі ў рамках справы супраць былога кіраўніка «Белгазпрамбанку».
Дапамагчы ў стварэньні мэханізму распазнаваньня беларускага маўленьня заклікаюць валянтэраў.
Узнагароду беларускаму пісьменьніку прысудзілі за два раманы і эсэістыку.
У Кіеве 23 чэрвеня адкрыецца дзясяты юбілейны «Кніжны арсэнал». Летась праз пандэмію каранавірусу сьвята кнігі не адбылося. І сёлета гэтыя абставіны істотна паўплывалі на арганізацыю выставы.
У мурале злучылі некалькі работ беларускіх мастакоў на тэматыку пратэстаў.
Альгерд Бахарэвіч апублікаваў у інтэрнэце адразу дзьве свае новыя кнігі: дзіцячую «Тэатар шчасьлівых дзяцей» і раман-прыпавесьць «Плошча Перамогі».
Наста Кудасава нядаўна пабывала на так званай «літаратурнай рэзыдэнцыі» ў Чэхіі. Ян Максімюк размаўляе з паэткай пра тое, што яна рабіла падчас гэтага месячнага побыту і якія вершы ёй напісаліся.
Тэлевядоўца, шоўмэн, сьпявак, актор Дзяніс Дудзінскі, які летась выказаўся супраць гвалту сілавікоў, прайшоў праз турму на Акрэсьціна і нядаўна з прычыны перасьледу ўладаў быў вымушаны разам з жонкай Кацярынай Раецкай зьехаць ва Ўкраіну.
17 чэрвеня ў «Менск-арэне» прайшоў канцэрт знанага расейскага гурту «Кино», на якім здарыўся інцыдэнт, зьвязаны з афіцыйным чырвона-зялёным сьцягам.
Тэлевядоўца Дзяніс Дудзінскі ў інтэрвію Youtube-каналу «Свабода Premium» расказаў, што адзін з настаўнікаў X-Factor Belarus, украінскі і расейскі журналіст і музычны крытык Сяргей Саседаў, адмовіўся ўдзельнічаць у музычным конкурсе з прычыны гвалту і рэпрэсій у Беларусі.
Закрыцьцё тэатру ініцыявала мясцовая пракуратура.
Ці сапраўды Расея страчвае Беларусь, як пра гэта пачалі гаварыць некаторыя публіцысты і камэнтатары? Ці могуць сымпатыі да Расеі зноў вярнуцца, калі яна зьменіць палітыку падтрымкі рэжыму ў Менску? Пра гэта гаворыць былы дырэктар Інстытуту сацыялёгіі Акадэміі Навук Беларусі Генадзь Коршунаў.
Натальля Акініна папоўніла шэрагі творцаў, звольненых з тэатру. Ёй прапанавалі нявыгадныя ўмовы, якія дазвалялі прасьцей звольніць яе з працы.
Аўтар помнікаў творцам, якія нарадзіліся на Ўшаччыне — вядомы беларускі скульптар Ігар Засімовіч. Арганізацыяй займаўся грамадзкі актывіст Глеб Лабадзенка.
14 чэрвеня ў былой Лукіскай турме ў Вільні адкрылася фотавыстава «Мяжа», прысьвечаная беларусам, пад ціскам вымушаным пакінуць Беларусь.
Актывісты габрэйскай грамады на ахвяраваньні суродзічаў рамантуюць надмагільлі, а з аскепкаў зруйнаваных пліт зьбіраюць ляпідарый.
Беларускую паэтычную сцэну аказалі Юлія Цімафеева, Андрэй Хадановіч, Уладзімер Лянкевіч, Марыя Мартысевіч, Тацяна Скарынкіна і Дзьмітры Строцаў.
У цэнтры Вушачы на Віцебшчыне ўсталёўваюць бюсты выбітных нараджэнцаў гэтых мясьцінаў — літаратараў Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна. Абодва — ганаровыя грамадзяне Вушацкага раёну.
Беларускую пісьменьніцу, нобэлеўскую ляўрэатку ўзнагародзілі ордэнам «За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Германія».
Дзеячы культуры падкрэсьліваюць, што маюць плян рэформаў у сваёй сфэры, каб пазбавіцца ідэалягізацыі і бюракратызацыі беларускай культуры.
Вядомы апэратар, рэжысэр і сцэнарыст памёр на 78-м годзе жыцьця.
У Чэхіі цягам мінулых трох тыдняў выступаў з чытаньнямі пісьменьнік Сяргей Календа зь Менску.
Конкурс прайшоў у Даніі.
Месцам акцыі стала пляцоўка, дзе праходзіла публічная прэм’ера фільму «Сьмеласьць» пра беларускія пратэсты. Увечары 11 чэрвеня перад праглядам карціны на заклік рэжысэра Аляксея Палуяна гледачы ўзьнялі над сабой партрэты палітвязьняў.
Беларускі ПЭН-цэнтар 11 чэрвеня атрымаў ліст ад Міністэрства юстыцыі з патрабаваньнем да 16 чэрвеня прадаставіць сьпіс дакумэнтаў «у межах правядзеньня плянавай праверкі».
Радыё Свабода працягвае цыкль гутарак са славутымі людзьмі, якіх даўно няма ў жывых. Праз такую незвычайную форму мы хочам нагадаць пра думкі і погляды гэтых людзей у сёньняшнім кантэксьце.
Пра гэта Кацярына Раецкая паведаміла ў сваім інстаграме.
«Беларускі кнігазабор», выдавецтва «Янушкевіч» і Knihi.by атрымалі паведамленьні пра магчымасьць карыстацца банкаўскімі рахункамі, якія былі арыштаваныя пяць месяцаў таму.
Паводле дырэктара выдавецтва Генадзя Вінярскага, ягоныя супрацоўнікі нарэшце атрымаюць першы ў 2021 годзе заробак.
Невырашальныя праблемы менскай крамы «Будзьма» прывялі яе да закрыцьця — яна дапрацоўвае апошнія дні.
Маладыя беларускія выканаўцы Ўладзь Лепяшынскі і Валерыя Суравіцкая (LEAR) выдалі новую песьню пад назвай «Арэлі». Зьмест актуальны — стасункі бацькоў і дзяцей.
Гэта адбылося тады, калі многія чытачы выданьня ўжо падпісаліся на газэту да канца 2021 году.
Загрузіць яшчэ