Нобэлеўская ляўрэатка па літаратурыСвятлана Алексіевіч заявіла, што ня вернецца ў Беларусь, пакуль там кіруе Аляксандар Лукашэнка.
Папа Рымскі Францішак, у першым пасьля апэрацыі публічным выступе, заклікаў, сярод іншага, да міру і дыялёгу на Кубе, дзе разгарнуліся беспрэцэдэнтныя пратэстныя выступы, што ахапілі ўсю краіну.
Уладальнікам Залатой пальмавай галіны, галоўнай узнагароды 74-га Канскага кінафэстывалю, стаў фільм жанру body horror «Тытан» францускай рэжысэркі Жуліі Дзюкурно.
Двойчы на тыдзень, на сайце Свабоды і на падкаст-плятформах, вас чакае новая сэрыя падкаст-цыклю Ўладзімера Арлова «Імёны Свабоды». Гэта гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII–XXI стагодзьдзяў.
Беларускіх кнігароў падазравалі ва ўхіленьні ад падаткаў у буйных памерах. Як паведаміў Свабодзе дырэктар выдавецтва «Кнігазбор» Генадзь Вінярскі, сёньня ён наведаў Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў, дзе даведаўся пра спыненьне справы.
Летась упершыню за апошнія некалькі гадоў на сцэну «Славянскага базару ў Віцебску» вярнуўся Дзень украінскай культуры. Тады, нягледзячы на эпідэмію каранавірусу, у Беларусь прыехала вялікая каманда ўкраінскіх выканаўцаў.
Ва Ўроцлаве ў Польшчы прайшла публічная размова ляўрэатак Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Сьвятланы Алексіевіч і Вольгі Такарчук, у якой пісьменьніцы адказвалі на пытаньні мадэратарак Манікі Алейнік і Магдалены Сьроды, а таксама на пытаньні, прысланыя праз інтэрнэт загадзя, і ад слухачоў у залі.
Прапануем паглядзець прамую трансьляцыю дыскусіі дзьвюх уладальніц Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры — Сьвятланы Алексіевіч зь Беларусі (2015) і Вольгі Такарчук з Польшчы (2018).
Расейскі рок-музыка і актор Пётар Мамонаў 15 ліпеня памёр на 71-м годзе жыцьця. Прычынай сьмерці стала каранавірусная інфэкцыя.
Беларусы Беластоку шмат гадоў дамагаюцца рэстаўрацыі тэатральных палотнаў, музэй абяцае зрабіць гэта, а пакуль адлічбаваў дэкарацыі.
Учора да поўначы Сьвятлана Алексіевіч мела ляцець з Бэрліну ва Ўроцлаў на імпрэзу з удзелам іншай нобэлеўскай ляўрэаткі, польскай пісьменьніцы Вольгі Такарчук. На лётнішчы яе затрымалі з прычыны таго, што пры ёй, маўляў, была бомба. Пра гэта паведамляе ў Фэйсбуку Фундацыя Вольгі Такарчук.
За апошнія 10 месяцаў палітычных рэпрэсій Беларускай радзе культуры з дапамогай неабыякавых людзей удалося падтрымаць звыш 600 чалавек са сфэры культуры.
На 74-м Канскім кінафэстывалі ў рамках «адмысловага паказу» адбылася прэм’ера фільму «Бабін яр. Кантэкст» Сяргея Лазьніцы, украінскага рэжысэра беларускага паходжаньня.
Ян Максімюк размаўляе з Паўлам Станкевічам, старшынём фонду «Тутака» на Падляшшы і арганізатарам «Фэстывалю абуджаных» каля Гарадка, у тым самым месцы, дзе ў 1990–2019 гадах адбываўся беларускі музычны фэстываль «Басовішча».
Ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Сьвятлана Алексіевіч і Вольга Такарчук возьмуць удзел у дыскусіі з гледачамі 15 ліпеня на Нацыянальным музычным форуме ва Ўроцлаве.
Дакумэнтальны фільм пра беларускія пратэсты «Кураж» меў прэм’еру на Бэрлінскім кінафэстывалі. Яго паказвалі шмат у якіх краінах Эўропы. Але не ў Беларусі.
У Нацыянальным тэатры опэры і балету працягваюцца палітычна матываваныя звальненьні. Днямі адтуль быў вымушаны пайсьці хармайстар Іван Цітоў.
Міністэрства замежных спраў і Міністэрства інфармацыі Беларусі без тлумачэньня прычынаў адмовілі Саседаву ва ўезьдзе ў краіну напярэдадні ягонага візыту ў Віцебск. Пра гэта ён напісаў у сваім фэйсбуку.
У нядзелю 11 ліпеня ў рамках Міжнароднага тыдня беларускай культуры ў Вільні прайшоў канцэрт «Культура мацней за дыктатуру!»
Адразу тры новыя паэтычныя выданьні прэзэнтуюць у Кіеве у дзень беларускага мастацтва, які арганізаваны ініцыятывай Free Belarus Center.
Выйшла з друку кніга-летапіс «...кропка». Яе аўтар — паэт, пісьменьнік, навуковец-вынаходнік і ў мінулым футбаліст Алесь Клышка.
Чаму гісторыя пра піянэрскі лягер так нагадвае цяперашнюю Беларусь
Беларуская опэрная зорка Маргарыта Ляўчук 7 ліпеня 2021 выступіла з канцэртам у Празе ў канцэртнай залі Праскага сымфанічнага аркестру — касьцёле Сьвятых Шымана і Юды.
Ян Максімюк размаўляе з паэтам і перакладчыкам Андрэем Хадановічам пра кнігу яго выбранай паэзіі ў польскім перакладзе.
Бібліятэчны фонд Вацлава Гаўла абвясьціў сёньня, што пераможцам прэміі «Парушальнік спакою» (Disturbing the Peace ) за 2021 год стаў беларускі паэт і выдавец Дзьмітры Строцаў.
«Роскомнадзор» заблякаваў базаваны ў Эстоніі сайт пра марыйцаў і фіна-вугорскія народы MariUver. Пра гэта паведамляецца у групе сайта ў Фэйсбуку.
Група артыстаў Купалаўскага, якія праз рэпрэсіі пакінулі тэатар, закрыюць 101-ы сэзон онлайн.
Рэдакцыя ўкраінскага тэлеканалу заявіла, што зьвязвае забарону «са спробай рэжыму Лукашэнкі ўзмацніць цэнзуру».
Сёньня памёр актор менскага тэатру імя Горкага Ігар Андрэеў , яму было 69 гадоў
Міжнародны Канскі кінафэстываль, які з прычыны пандэміі пройдзе ўпершыню ад 2019 году, адкрываецца сёньня на Блакітным беразе Францыі.
Адзін з каналаў часткова належыць дзейнаму прэзыдэнту Ўкраіны Ўладзіміру Зяленскаму.
Міжнародны тыдзень беларускай культуры праходзіць з 5 па 11 ліпеня.
Заслужаная артыстка Беларусі, беларуская і расейская сьпявачка і грамадзкая дзяячка Анжаліка Агурбаш у эфіры Свабоды Premium пракамэнтавала выстаўленыя ёй у Беларусі абвінавачваньні ў распальваньні варожасьці і ў абразе Аляксандра Лукашэнкі.
Генэральная пракуратура Беларусі сёлета ў траўні завяла крымінальныя справы на сьпявачку Анжаліку Агурбаш за «распальваньне варожасьці» і «абразу Лукашэнкі». Ёй пагражае да 12 гадоў калёніі.
Цэнтры беларускай актыўнасьці за мяжой заклікалі беларусаў наведаць месцы, зьвязаныя з выбітнымі дзеячамі беларускай культуры ў сваёй мясцовасьці.
На 91-м годзе пайшоў з жыцьця скульптар Леў Гумілеўскі, народны мастак Беларусі, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, сябра сэкцыі скульптуры Беларускага саюза мастакоў.
Дэбютная кніга Дарʼі Бялькевіч «Сьлёзы на вецер» мае ўсе шанцы стаць адной з самых адметных у маладой беларускай паэзіі.
Прэсавы сакратар былога прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева распавёў, што Назарбаеў падчас сустрэчы 30 чэрвеня з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным папрасіў Пуціна знайсьці і вярнуць у Казахстан «сьвяты артэфакт казахскага народу» — парэшткі хана Кенесары.
Аляксандар Хумала ўжо шэсьць гадоў супрацоўнічаў зь ёй.
2 ліпеня падчас выступу на сходзе ў гонар Дня Незалежнасьці Лукашэнка перасьцярог ад выкананьня рэлігійнага гімну «Магутнага Божа».
Ліпеньскія кніжныя навінкі і літаратурныя падзеі ў нашым суботнім аглядзе.
Беларуская Рада культуры зладзіла Сцэну беларускай культурнай салідарнасьці ў межах штогадовага «Сьвята музыкі», якое праходзіць у Львове.
Яна Шостак прыцягвае ўвагу да праблем Беларусі звычайным крыкам. Штодзённа а 18-й гадзіне яна прыходзіць да сядзібы Эўракамісіі ў Варшаве і крычыць цягам некалькіх хвілінаў. У гэтай незвычайнай акцыі ёсьць ня толькі палітычны плён.
Міністэрства замежных спраў Нямеччыны выступіла з заявай, у якой выказала жаль з прычыны рашэньня беларускага боку, які вырашыў спыніць усю дзейнасьць Інстытуту Гётэ і Нямецкай службы акадэмічных абменаў (DAAD) у Беларусі.
Яе склалі на двух абэлісках з аскепкаў надмагільных пліт, сабраных за тры гады аднаўленьня гістарычнай часткі кладоў. У 2019 годзе Магілёўскі аблвыканкам прызнаў іх гісторыка-мэмарыяльным месцам пахаваньня. Такі статус габрэйскаму нэкропалю ў Беларусі надалі ўпершыню.
Кіраўніца берасьцейскай прасторы «Крылы халопа» Аксана Гайко паведаміла, што забрала дакумэнты і кампутар з Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржкантролю.
Ва Ўкраіне сёньня адзначаюць 25-гадовы юбілей Асноўнага закону краіны і ўшаноўваюць аўтара першай у сьвеце Канстытуцыі Піліпа Орліка, які нарадзіўся ў Беларусі, у пасёлку Касута Ашмянскага павету (цяпер Вілейскі раён Менскай вобласьці).
У сакавіку 2021 сядзібу ледзь ня зьнесьлі, але ўмяшалася грамадзкасьць.
Загрузіць яшчэ