Дапамагчы ў стварэньні мэханізму распазнаваньня беларускага маўленьня заклікаюць валянтэраў.
Узнагароду беларускаму пісьменьніку прысудзілі за два раманы і эсэістыку.
У Кіеве 23 чэрвеня адкрыецца дзясяты юбілейны «Кніжны арсэнал». Летась праз пандэмію каранавірусу сьвята кнігі не адбылося. І сёлета гэтыя абставіны істотна паўплывалі на арганізацыю выставы.
У мурале злучылі некалькі работ беларускіх мастакоў на тэматыку пратэстаў.
Альгерд Бахарэвіч апублікаваў у інтэрнэце адразу дзьве свае новыя кнігі: дзіцячую «Тэатар шчасьлівых дзяцей» і раман-прыпавесьць «Плошча Перамогі».
Наста Кудасава нядаўна пабывала на так званай «літаратурнай рэзыдэнцыі» ў Чэхіі. Ян Максімюк размаўляе з паэткай пра тое, што яна рабіла падчас гэтага месячнага побыту і якія вершы ёй напісаліся.
Тэлевядоўца, шоўмэн, сьпявак, актор Дзяніс Дудзінскі, які летась выказаўся супраць гвалту сілавікоў, прайшоў праз турму на Акрэсьціна і нядаўна з прычыны перасьледу ўладаў быў вымушаны разам з жонкай Кацярынай Раецкай зьехаць ва Ўкраіну.
17 чэрвеня ў «Менск-арэне» прайшоў канцэрт знанага расейскага гурту «Кино», на якім здарыўся інцыдэнт, зьвязаны з афіцыйным чырвона-зялёным сьцягам.
Тэлевядоўца Дзяніс Дудзінскі ў інтэрвію Youtube-каналу «Свабода Premium» расказаў, што адзін з настаўнікаў X-Factor Belarus, украінскі і расейскі журналіст і музычны крытык Сяргей Саседаў, адмовіўся ўдзельнічаць у музычным конкурсе з прычыны гвалту і рэпрэсій у Беларусі.
Закрыцьцё тэатру ініцыявала мясцовая пракуратура.
Ці сапраўды Расея страчвае Беларусь, як пра гэта пачалі гаварыць некаторыя публіцысты і камэнтатары? Ці могуць сымпатыі да Расеі зноў вярнуцца, калі яна зьменіць палітыку падтрымкі рэжыму ў Менску? Пра гэта гаворыць былы дырэктар Інстытуту сацыялёгіі Акадэміі Навук Беларусі Генадзь Коршунаў.
Натальля Акініна папоўніла шэрагі творцаў, звольненых з тэатру. Ёй прапанавалі нявыгадныя ўмовы, якія дазвалялі прасьцей звольніць яе з працы.
Аўтар помнікаў творцам, якія нарадзіліся на Ўшаччыне — вядомы беларускі скульптар Ігар Засімовіч. Арганізацыяй займаўся грамадзкі актывіст Глеб Лабадзенка.
14 чэрвеня ў былой Лукіскай турме ў Вільні адкрылася фотавыстава «Мяжа», прысьвечаная беларусам, пад ціскам вымушаным пакінуць Беларусь.
Актывісты габрэйскай грамады на ахвяраваньні суродзічаў рамантуюць надмагільлі, а з аскепкаў зруйнаваных пліт зьбіраюць ляпідарый.
Беларускую паэтычную сцэну аказалі Юлія Цімафеева, Андрэй Хадановіч, Уладзімер Лянкевіч, Марыя Мартысевіч, Тацяна Скарынкіна і Дзьмітры Строцаў.
У цэнтры Вушачы на Віцебшчыне ўсталёўваюць бюсты выбітных нараджэнцаў гэтых мясьцінаў — літаратараў Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна. Абодва — ганаровыя грамадзяне Вушацкага раёну.
Беларускую пісьменьніцу, нобэлеўскую ляўрэатку ўзнагародзілі ордэнам «За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Германія».
Двойчы на тыдзень, на сайце Свабоды і на падкаст-плятформах, вас чакае новая сэрыя падкаст-цыклю Ўладзімера Арлова «Імёны Свабоды». Гэта гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII–XXI стагодзьдзяў.
Дзеячы культуры падкрэсьліваюць, што маюць плян рэформаў у сваёй сфэры, каб пазбавіцца ідэалягізацыі і бюракратызацыі беларускай культуры.
Вядомы апэратар, рэжысэр і сцэнарыст памёр на 78-м годзе жыцьця.
У Чэхіі цягам мінулых трох тыдняў выступаў з чытаньнямі пісьменьнік Сяргей Календа зь Менску.
Конкурс прайшоў у Даніі.
Месцам акцыі стала пляцоўка, дзе праходзіла публічная прэм’ера фільму «Сьмеласьць» пра беларускія пратэсты. Увечары 11 чэрвеня перад праглядам карціны на заклік рэжысэра Аляксея Палуяна гледачы ўзьнялі над сабой партрэты палітвязьняў.
Беларускі ПЭН-цэнтар 11 чэрвеня атрымаў ліст ад Міністэрства юстыцыі з патрабаваньнем да 16 чэрвеня прадаставіць сьпіс дакумэнтаў «у межах правядзеньня плянавай праверкі».
Радыё Свабода працягвае цыкль гутарак са славутымі людзьмі, якіх даўно няма ў жывых. Праз такую незвычайную форму мы хочам нагадаць пра думкі і погляды гэтых людзей у сёньняшнім кантэксьце.
Пра гэта Кацярына Раецкая паведаміла ў сваім інстаграме.
«Беларускі кнігазабор», выдавецтва «Янушкевіч» і Knihi.by атрымалі паведамленьні пра магчымасьць карыстацца банкаўскімі рахункамі, якія былі арыштаваныя пяць месяцаў таму.
Паводле дырэктара выдавецтва Генадзя Вінярскага, ягоныя супрацоўнікі нарэшце атрымаюць першы ў 2021 годзе заробак.
Невырашальныя праблемы менскай крамы «Будзьма» прывялі яе да закрыцьця — яна дапрацоўвае апошнія дні.
Маладыя беларускія выканаўцы Ўладзь Лепяшынскі і Валерыя Суравіцкая (LEAR) выдалі новую песьню пад назвай «Арэлі». Зьмест актуальны — стасункі бацькоў і дзяцей.
Гэта адбылося тады, калі многія чытачы выданьня ўжо падпісаліся на газэту да канца 2021 году.
Сёньня спаўняецца 180 гадоў з дня нараджэньня Элізы Ажэшкі. Яна лічыцца клясыкам польскай літаратуры, але натхнялася беларускімі рэаліямі і жыла ў Беларусі. Натхняла і падтрымлівала беларускіх пісьменьнікаў і паўстанцаў Кастуся Каліноўскага.
Падзеі 6 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Балючыя тэмы беларускіх рэалій паўстаюць са старонак новых літаратурных публікацый. Абмінуць штодзённую злыбеду ня могуць ні паэты, ні празаікі, а літаратуразнаўцы знаходзяць актуальныя тэмы нават у творах стогадовае даўніны.
У траўні ў «Бібліятэцы Свабоды. ХХІ стагодзьдзе» выйшаў 80-ы том — кніга Сяргея Абламейкі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня», у якой расказваецца пра раён Старога гораду, што існаваў на Замкавай гары і ў яе ваколіцах і зьнік у ХХ стагодзьдзі разам з Замкавай гарой.
3 чэрвеня а 20-й гадзіне на фэсьце #АртыстыПерамогі выступіць уладальнік альбома году паводле вэрсіі сайта Experty.by, індзі-выканаўца Сяргей Пукст (ён жа Георгі Дабро і True Litwin Beat).
Барыс Гуц, аўтар і рэжысэр фільму «MINSK» аб пратэстах у Беларусі, расказвае, як у Расеі не знайшлося месца для здымак і чаму, здымаючы кіно, нельга забываць, што жыцьцё нашмат страшнейшае.
Ім стала Вольга Няфёдава, якая раней асудзіла актораў, што пакінулі тэатар з прычыны рэпрэсій улады супраць беларусаў.
Іх кіраўнікі кажуць, што попыт на беларускамоўную кнігу за апошні год істотна вырас.
У Дзень абароны дзяцей і першы дзень лета Зьміцер Вайцюшкевіч прэзэнтаваў новы альбом, запісаны пры ўдзеле дзясяткаў беларускіх музыкаў.
Вялікі тэатар Беларусі не працягнуў кантракт з народным артыстам, кавалерам ордэна Францішка Скарыны Ўладзімерам Пятровым.
Сёньня ў 18 гадзін у Літоўскай опэры ў Вільні адбудзецца канцэрт у падтрымку беларускіх палітвязьняў.
Беларускія музыкі, якія падтрымалі пратэсты, засталіся без канцэртных пляцовак у краіне.
У суботу 22 траўня з акустычным онлайн-канцэртам выступіць музы́ка Сяргей Пукст.
Канцэрт «Вольнага хору» з праграмай «Муры» трансьлюецца на ютуб-канале «Годна».
Фільм кінарэжысэра Аляксея Палуяна Courage намінаваны на ўзнагароду «Лепшы дакумэнтальны фільм» Бэрлінскага кінафэстывалю.
Унучка славутага беларускага дзіцячага пісьменьніка Юлія Чарняўская знаходзіцца пад хатнім арыштам, на сям’ю чыняць ціск, аднак гэта ня стала падставай адкласьці адкрыцьцё.
«Калісьці забаранялі выставы мастакоў-нонканфармістаў. Сёньня забараняюць выставу, прысьвечаную разбураным савецкай уладай храмам, Шагалу і Віцебску часоў акупацыі», — напісаў аўтар фотаработаў Віктар Барысенкаў.
Загрузіць яшчэ