Аўтар помнікаў творцам, якія нарадзіліся на Ўшаччыне — вядомы беларускі скульптар Ігар Засімовіч. Арганізацыяй займаўся грамадзкі актывіст Глеб Лабадзенка.
14 чэрвеня ў былой Лукіскай турме ў Вільні адкрылася фотавыстава «Мяжа», прысьвечаная беларусам, пад ціскам вымушаным пакінуць Беларусь.
Актывісты габрэйскай грамады на ахвяраваньні суродзічаў рамантуюць надмагільлі, а з аскепкаў зруйнаваных пліт зьбіраюць ляпідарый.
Беларускую паэтычную сцэну аказалі Юлія Цімафеева, Андрэй Хадановіч, Уладзімер Лянкевіч, Марыя Мартысевіч, Тацяна Скарынкіна і Дзьмітры Строцаў.
У цэнтры Вушачы на Віцебшчыне ўсталёўваюць бюсты выбітных нараджэнцаў гэтых мясьцінаў — літаратараў Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна. Абодва — ганаровыя грамадзяне Вушацкага раёну.
Беларускую пісьменьніцу, нобэлеўскую ляўрэатку ўзнагародзілі ордэнам «За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Германія».
Двойчы на тыдзень, на сайце Свабоды і на падкаст-плятформах, вас чакае новая сэрыя падкаст-цыклю Ўладзімера Арлова «Імёны Свабоды». Гэта гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII–XXI стагодзьдзяў.
Дзеячы культуры падкрэсьліваюць, што маюць плян рэформаў у сваёй сфэры, каб пазбавіцца ідэалягізацыі і бюракратызацыі беларускай культуры.
Вядомы апэратар, рэжысэр і сцэнарыст памёр на 78-м годзе жыцьця.
У Чэхіі цягам мінулых трох тыдняў выступаў з чытаньнямі пісьменьнік Сяргей Календа зь Менску.
Конкурс прайшоў у Даніі.
Месцам акцыі стала пляцоўка, дзе праходзіла публічная прэм’ера фільму «Сьмеласьць» пра беларускія пратэсты. Увечары 11 чэрвеня перад праглядам карціны на заклік рэжысэра Аляксея Палуяна гледачы ўзьнялі над сабой партрэты палітвязьняў.
Беларускі ПЭН-цэнтар 11 чэрвеня атрымаў ліст ад Міністэрства юстыцыі з патрабаваньнем да 16 чэрвеня прадаставіць сьпіс дакумэнтаў «у межах правядзеньня плянавай праверкі».
Радыё Свабода працягвае цыкль гутарак са славутымі людзьмі, якіх даўно няма ў жывых. Праз такую незвычайную форму мы хочам нагадаць пра думкі і погляды гэтых людзей у сёньняшнім кантэксьце.
Пра гэта Кацярына Раецкая паведаміла ў сваім інстаграме.
«Беларускі кнігазабор», выдавецтва «Янушкевіч» і Knihi.by атрымалі паведамленьні пра магчымасьць карыстацца банкаўскімі рахункамі, якія былі арыштаваныя пяць месяцаў таму.
Паводле дырэктара выдавецтва Генадзя Вінярскага, ягоныя супрацоўнікі нарэшце атрымаюць першы ў 2021 годзе заробак.
Невырашальныя праблемы менскай крамы «Будзьма» прывялі яе да закрыцьця — яна дапрацоўвае апошнія дні.
Маладыя беларускія выканаўцы Ўладзь Лепяшынскі і Валерыя Суравіцкая (LEAR) выдалі новую песьню пад назвай «Арэлі». Зьмест актуальны — стасункі бацькоў і дзяцей.
Гэта адбылося тады, калі многія чытачы выданьня ўжо падпісаліся на газэту да канца 2021 году.
Сёньня спаўняецца 180 гадоў з дня нараджэньня Элізы Ажэшкі. Яна лічыцца клясыкам польскай літаратуры, але натхнялася беларускімі рэаліямі і жыла ў Беларусі. Натхняла і падтрымлівала беларускіх пісьменьнікаў і паўстанцаў Кастуся Каліноўскага.
Падзеі 6 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Балючыя тэмы беларускіх рэалій паўстаюць са старонак новых літаратурных публікацый. Абмінуць штодзённую злыбеду ня могуць ні паэты, ні празаікі, а літаратуразнаўцы знаходзяць актуальныя тэмы нават у творах стогадовае даўніны.
У траўні ў «Бібліятэцы Свабоды. ХХІ стагодзьдзе» выйшаў 80-ы том — кніга Сяргея Абламейкі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня», у якой расказваецца пра раён Старога гораду, што існаваў на Замкавай гары і ў яе ваколіцах і зьнік у ХХ стагодзьдзі разам з Замкавай гарой.
3 чэрвеня а 20-й гадзіне на фэсьце #АртыстыПерамогі выступіць уладальнік альбома году паводле вэрсіі сайта Experty.by, індзі-выканаўца Сяргей Пукст (ён жа Георгі Дабро і True Litwin Beat).
Барыс Гуц, аўтар і рэжысэр фільму «MINSK» аб пратэстах у Беларусі, расказвае, як у Расеі не знайшлося месца для здымак і чаму, здымаючы кіно, нельга забываць, што жыцьцё нашмат страшнейшае.
Ім стала Вольга Няфёдава, якая раней асудзіла актораў, што пакінулі тэатар з прычыны рэпрэсій улады супраць беларусаў.
Іх кіраўнікі кажуць, што попыт на беларускамоўную кнігу за апошні год істотна вырас.
У Дзень абароны дзяцей і першы дзень лета Зьміцер Вайцюшкевіч прэзэнтаваў новы альбом, запісаны пры ўдзеле дзясяткаў беларускіх музыкаў.
Вялікі тэатар Беларусі не працягнуў кантракт з народным артыстам, кавалерам ордэна Францішка Скарыны Ўладзімерам Пятровым.
Сёньня ў 18 гадзін у Літоўскай опэры ў Вільні адбудзецца канцэрт у падтрымку беларускіх палітвязьняў.
Беларускія музыкі, якія падтрымалі пратэсты, засталіся без канцэртных пляцовак у краіне.
У суботу 22 траўня з акустычным онлайн-канцэртам выступіць музы́ка Сяргей Пукст.
Канцэрт «Вольнага хору» з праграмай «Муры» трансьлюецца на ютуб-канале «Годна».
Фільм кінарэжысэра Аляксея Палуяна Courage намінаваны на ўзнагароду «Лепшы дакумэнтальны фільм» Бэрлінскага кінафэстывалю.
Унучка славутага беларускага дзіцячага пісьменьніка Юлія Чарняўская знаходзіцца пад хатнім арыштам, на сям’ю чыняць ціск, аднак гэта ня стала падставай адкласьці адкрыцьцё.
«Калісьці забаранялі выставы мастакоў-нонканфармістаў. Сёньня забараняюць выставу, прысьвечаную разбураным савецкай уладай храмам, Шагалу і Віцебску часоў акупацыі», — напісаў аўтар фотаработаў Віктар Барысенкаў.
А 20-й гадзіне 27 траўня пачнецца онлайн-канцэрт «Вольнага хору» з праграмай «Муры».
Арганізатары музычнага фэстывалю паведамілі, што квіткі будуць дзейнічаць і ў 2022 годзе.
Ён прайшоў вайну, працаваў галоўным мастаком у віцебскім драмтэатры Я.Коласа, перажыў жорсткую крытыку савецкіх уладаў за зварот да абстракцыянізму.
Купалаўцы, якія былі вымушаныя пакінуць сьцены тэатру, стварылі новую пастаноўку клясычнай пʼесы.
Гэта трэцяя перамога італьянскіх выканаўцаў у дадзеным міжнародным музычным конкурсе і першая за 31 год.
Кепска, калі літаратура падпарадкоўваецца грамадзкім інтарэсам. У нас дастаткова досьведу, які паказвае: нічога добрага з такіх уплываў не выходзіць, а выходзяць вершы пра Леніна і «Мінскі напрамак».
«Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» — так называецца новая кніга Сяргея Абламейкі, якая выйшла ў бібліятэчнай сэрыі Радыё Свабода. Гэта першае навуковае дасьледаваньне пра зьнішчэньне самай старой часткі Менску.
Сёньня ўвечары ў Даўжэнка-Цэнтры ў Кіеве адбудзецца прэм’ера спэктаклю «Былы сын» паводле раману Сашы Філіпенкі.
Акторы, які сышлі з Купалаўскага тэатру на знак пратэсту супраць рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі, абяцаюць арыгінальны фінал свайго прачытаньня славутай п’есы Янкі Купалы «Паўлінка».
На момант, калі рыхтавалася гэтая публікацыя, яшчэ не было вядома, дзе знаходзіцца пісьменьніца, культуроляг, удава Юрыя Зісера Юлія Чарняўская.
Юры Зісер, Людміла Чэкіна, Марына Золатава — што казалі людзі, якія стварылі найбуйнейшы партал краіны. 18 траўня доступ да парталу Tut.by у Беларусі заблякавалі. ДФР пачаў расьсьледаваньне крымінальнай справы.
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ) змагло заплаціць за сваю сядзібу ў цэнтры Менску, якую займае ад 1989 году.
Загрузіць яшчэ