У суботу з онлайн-канцэрам «Актуальны сонцаварот» выступіць лідэр гурту «Палац» Алег Хаменка.
Указ «Аб разьвіцьці кінэматографу» і распараджэньне «Аб мерах па падтрымцы рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальная кінастудыя „Беларусьфільм“» падпісаў 16 красавіка Аляксандар Лукашэнка.
Вельмі важна адчуваць, пра што трэба ставіць менавіта сёньня, калі многіх апанавалі прыкрыя пачуцьці расчараваньня, смутку, беспрасьветнасьці.
15 красавіка ў Белдзяржфілярмоніі разьвіталіся з знаным сьпеваком Леанідам Барткевічам. Ён памёр 13 красавіка на 72-м годзе жыцьця.
Адкрыты ліст Эўрапейскай кінкаакадэміі падпісалі больш за паўсотні арганізацый і кінафэстываляў. Падпісанты заклікалі неадкладна вызваліць Тацяну Гацуру-Яворскую і іншых праваабаронцаў.
Менская кнігарня «Акадэмкніга» спыніла продажы часопісу «Наша гісторыя» і дзіцячых часопісаў «Дуду» і «Асьцярожна: дзеці!», зьвязаных з выданьнем «Наша ніва».
Кніга цяпер афіцыйна забароненая на тэрыторыі Беларусі.
Джонатан Пінак, брытанскі праграміст і пісьменьнік, выпусьціў 300-старонкавы дэтэктыў пра Менск.
У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі без тлумачэньняў прычын замянілі спэктакль «Чарнобыльская малітва» на іншы.
Беларускі эміграцыйны сьпявак Данчык (Багдан Андрусышын) у сувязі са сьмерцю Леаніда Барткевіча выказаў спачуваньне ягоным родным і блізкім, а таксама прыгадаў іх сумесныя канцэрты і праекты.
Беларусь на першым месцы ў Эўропе па колькасьці зьняволеных на 100 тысяч чалавек, паводле Паводле міжнароднага цэнтру турэмных дасьледаваньняў.
Пэрсанальную выставу вядомага беларускага мастака, сябра сойму БНФ Аляксея Марачкіна «Аква/арэлі+», якая праходзіла ў Палацы мастацтва, закрылі на два дні раней, чым плянавалася.
Папулярны Euronews з 12 красавіка зьнікне зь пераліку тэлеканалаў на тэрыторыі Беларусі. Затое ў сетку вяшчаньня дадалі расейскі тэлеканал пра вайну.
Уладзімер Папковіч не ўступаў у праўладны Саюз пісьменьнікаў Беларусі і з 1981 году заставаўся сябрам Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, выселенага ўладамі ў 2006 годзе з Дому літаратара ў Менску.
Пазаконкурсная праграма «Жыве Беларусь!» на маскоўскім фэстывалі дакумэнтальнага кіно «Артдокфэст» ад самага пачатку выклікала абурэньне пракрамлёўскіх актывістаў у Расеі. У праграме сабраныя сем дакумэнтальных карцін, якія выйшлі ў 2019-м і 2020 гадах.
«Гліняны Вялес» — найстарэйшая незалежная штогадовая беларуская літаратурная прэмія, заснаваная ў 1993 годзе.
Культуроляг Юлія Чарняўская адказвае Віктару Марціновічу, ці існуе краіна, якую мы ведалі, разважае пра прычыны беларускага зла і дае сваю фармулёўку, чым людзі адрозьніваюцца ад жывёлаў
Менская рэгіянальная мытня забрала на экспэртызу кнігі Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы». Наклад везьлі ў Беларусь зь літоўскай друкарні.
Стваральнікі прыватнага гомельскага тэатру Team Theatre акторы Андрэй і Алеся Бардухаевы-Арлы першыя ў Беларусі паставілі спэктакль для невідушчых дзяцей. Аднак пасьля падтрымкі пратэстаў летась вымушаныя былі зьехаць з Беларусі.
Ян Максімюк размаўляе зь пісьменьнікам Алесем Аркушам пра літаратурную прэмію «Гліняны Вялес», Таварыства вольных літаратараў і рэгіянальную літаратуру ў Беларусі.
У Менскім гарвыканкаме «вывучылі матэрыялы і тэксты песень» і анулявалі гастрольнае пасьведчаньне за два дні да канцэрту.
Сьвятлана Алексіевіч заявіла, што піша кнігу пра падзеі ў Беларусі, якія адбываюцца пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
Канцэрт расейскага гурту «Каста», заплянаваны ў Менску 9 красавіка, пераносіцца. Летась рэпэры актыўна падтрымалі беларускі пратэст і выпусьцілі рэзанансны кліп пра жорсткасьць сілавікоў.
Мастацкі арсэнал, у якім з 25 сакавіка праходзіць выстава беларускіх мастакоў «Кожны дзень. Мастацтва. Салідарнасьць. Супраціў», рыхтуе беларускамоўную вэрсію 3D-туру, пры дапамозе якога прыхільнікі мастацтва змогуць дыстанцыйна паглядзець амаль 50 твораў беларускіх мастакоў.
Сёлета «Эўравізія» будзе без канкурсанта і адмысловых гасьцей зь Беларусі.
Міністэрства культуры агучыла, колькі грошай выдзеляць сёлета на аднаўленьне архітэктурнай спадчыны.
Надмагільле знайшлі выпадкова ў красавіку 2019 году. Цяпер яго можна паглядзець у дзіцячай школе мастацтваў Расонаў, пазьней яго вернуць ва Ўкраіну.
Арганізатары онлайн-фэстывалю беларускага дакумэнтальнага кіно BelarusDocs прынялі рашэньне аб яго пераносе на нявызначаны тэрмін. Прычынай — рэпрэсіі супраць актывістаў грамадзкіх ініцыятываў.
Беларускі фонд культурнай салідарнасьці зьвярнуўся да прадусараў конкурсу «Эўравізія» ў Нідэрляндах з прапановай удзелу беларускіх артыстаў у жывым этэры шоў у якасьці музычных гасьцей.
6 красавіка прадстаўнікі расейскай поп-сьпявачкі ўкраінскага паходжаньня Наташы Каралёвай афіцыйна аб’явілі, што яна не прыедзе ў Віцебск.
Назву Беларусі на літоўскай мове мяняць ня трэба, такое рашэньне прыняла часовая палітычная падкамісія пры Дзяржаўнай камісіі па літоўскай мове.
Даведаліся ў арганізатарак і творцаў, чым выстава адметная і чаму так важна яе паказаць.
Уладзімер Цэсьлер, мастак, працы якога сталі адным з сымбаляў пратэстнага мастацтва ў Беларусі, пагаварыў з DW пра апазыцыю, аб сваім ад’езьдзе з краіны і пра тое, чаму не верыць у хуткія перамены ў ёй
У дзьвюх намінацыях, «Проза» і «Мастацкі пераклад», звыклая колькасьць з трох пазыцый скарочана да дзьвюх, паведамляе ПЭН-цэнтар.
У іранічным кліпе «Дзекаць і цекаць» Алена Жалудок прыяжджае ў Ратэрдам, каб узяць ад Беларусі ўдзел у музычным конкурсе «Эўравізія».
Ян Максімюк гутарыць зь пісьменьніцай і настаўніцай Ганнай Севярынец пра яе найноўшую кнігу «Мая школа («Лімарыюс», Менск, 2021).
Двойчы ў тыдзень, на сайце Свабоды і на падкаст-плятформах, вас чакае новая сэрыя падкаст-цыклю Ўладзімера Арлова «Імёны Свабоды». Гэта гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII―XXI стагодзьдзяў.
1 красавіка беларускі мастак Аляксей Кузьміч спрабаваў пранікнуць у двор прэзыдэнцкага палацу ў Парыжы. Акцыяніст ладзіў акцыю «Імітацыя». Пасьля сутак у арышце яго вызвалілі.
Мастака Алеся Пушкіна не выпусьцяць да суда. Пра гэта піша БелаПАН
Красавіцкія пляны беларускіх недзяржаўных выдавецтваў небагатыя. Гэта вынік у тым ліку і моцнага прэсінгу ўладаў на нацыянальны культурны сэгмэнт.
Знаны магілёўскі гурт Nizkiz выпусьціў новую песьню «Блізка» і чорна-белы кліп да яе.
У менскай event-прасторы «Месца» днямі адкрылася выстава пад назвай «Машына дыхае, а я — не», прысьвечаная мэдыкам і выклікам, зь якімі яны сутыкнуліся за апошні год. Але адпрацавала яна няпоўныя тры дні.
24-гадовага жыхара Ждановічаў Ягора Старавойтава судзілі 1 красавіка за «захоўваньне» кнігі Зьмітра Лукашука і Максіма Гарунова «Беларуская нацыянальная ідэя». Паводле міліцэйскага пратаколу, у ёй знайшлі прыкметы экстрэмізму.
Міністэрства заявіла, што атрымала «шматлікія просьбы» аб падаўжэньні тэрмінаў прыняцьця заявак на ўдзел у рэспубліканскім конкурсе тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія».
Перакладчыца і выкладчыца ангельскай мовы Вольга Калацкая была за кратамі на Акрэсьціна, у Жодзіне і на «Валадарцы». Кажа, што даведалася там шмат новага. У тым ліку пра адзінае беларускае слова, якое прыжылося ў турмах.
Сёлета пераможцам стаў доктар гісторыі, пісьменьнік і журналіст Сяргей Абламейка з кнігай «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі». У этапнай кнізе аўтар па-новаму асэнсаваў працэс нараджэння мадэрнай беларускай нацыі за апошнія больш як 200 гадоў.
Музыка сусьветна вядомага калектыву лічыць, што ў наступныя 3-5 гадоў сытуацыя ня толькі ў Беларусі ці М'янме, а наогул на плянэце кардынальна зьменіцца.
Арганізатары міжнароднага фэстывалю мастацтваў «Славянскі базар» у Віцебску паскардзіліся на апанэнтаў улады. Маўляў, не даюць падрыхтавацца да юбілейнай імпрэзы, заплянаванай на 14–19 ліпеня.
Перад сёньняшнім затрыманьнем Свабода пагутарыла з мастаком Алесем Пушкіным, супраць якога ўлады завялі крымінальную справу за партрэт антысавецкага партызана.
Чалавек, які стаў ляўрэатам адной з нацыянальных прэмій і далучыўся да паважанай кагорты ранейшых яе ўладальнікаў, павінен адчуваць сябе імяніньнікам. Я, на жаль, такога пачуцьця сёньня ня маю.
Загрузіць яшчэ