Лукашэнка казаў, Dana Holdings «стварае цуды, цудоўныя ўзоры ў будаўнічай галіне».
Сярод археалягічных помнікаў Беларусі асабліва ўражваюць велічныя гарадзішчы. Іх часта называюць замкавымі гарамі, бо цэнтрам умацаванага паселішча быў замак.
Радыё Свабода 22 лютага будзе весьці жывую трансьляцыю з «Мова-фэсту» ў Менску. Пачатак у 15:30.
Курсы «Мова Нанова», якія праходзяць у 15 гарадах Беларусі, запусьцілі 21 лютага онлайн-плятформу для вывучэньня беларускай мовы. Запуск онлайн-курсу прымеркавалі да Міжнароднага дня роднай мовы.
ЖРЭА Маскоўскага раёну аштрафавала на 780 рублёў менскага дызайнэра Максіма Карася за нямэтавае выкарыстаньне сваёй майстэрні. Ён і яго калега Юлія Цішкевіч адмовіліся ад памяшканьня, паведамляе Беларускі саюз дызайнэраў.
Чытач нашай фэйсбучнай суполкі «Толькі пра мову» пытаецца: Чаму б не выкарыстоўваць трансьлітарацыю саманазвы суседняй дзяржавы на ейнай мове — «Летува», каб ня блыталася? Адказваем.
Дзень роднай мовы ва ўсім сьвеце адзначаюць 21 лютага. Назьбіралі цікавых падзеяў у пятніцу і суботу, зьвязаныз зь беларускай мовай і культурай.
На экскурсію па горадзе, якога ўжо няма, запрашае новая кніга краязнаўцы Лявона Лаўрэша «Шпацыры па старой Лідзе». Разам з аўтарам гартаем старонкі, рушым на прагулянку і слухаем, што могуць расказаць даўнейшыя будынкі.
Сіла цывілізацыі заўсёды зьвязаная зь сілай рэлігіі. Эўропа двух апошніх тысячагодзьдзяў — гэта гісторыя юдэахрысьціянства. Яно зьнясіленае і памірае на нашых вачах, піша ў сваім opus magnum францускі філёзаф, геданіст і атэіст Мішэль Анфрэ (Michel Onfray).
19 лютага на асьветніцкай пляцоўцы «Тэрыторыя правоў» у Менску пачынае працаваць выстава «Зацьменьне» вядомага мастака, аднаго з заснавальнікаў суполкі «Пагоня» Аляксея Марачкіна.
Пакуль гурт грае для каналу History, іхны вакаліст сьпявае для Netflix.
«Белкніга» апублікавала топ-5 кніг, якія найбольш прадаваліся на стэндзе кампаніі падчас кніжнай выставы ў Менску.
Зь пярэдняга боку на гадзіньніках толькі зорнае неба і лягатып заводу, але на зваротным боку выбітыя першыя радкі верша «Зорка Вэнэра».
У Старых Васілішках на Шчучыншчыне пры фінансавай дапамозе Польшчы перакрылі дах — замест шыфэру паклалі драніцы — на доме, дзе нарадзіўся Чэслаў Выдрыцкі, вядомы пад псэўданімам Немэн, узятым у гонар ракі ягонага дзяцінства. А яшчэ колькі гадоў таму хату плянавалі пад знос.
У рамках Тыдня мовазнаўца Вінцук Вячорка правядзе заняткі аб культуры беларускай мовы. Цягам тыдня штодзень нешта новае.
На міжнародную канфэрэнцыю з нагоды стагодзьдзя легендарнага мастацкага авангарднага аб’яднаньня УНОВІС у Віцебск прыехалі нашчадкі сусьветна вядомых мастакоў: праўнучка Эля Лісіцкага і стрыечныя ўнукі Казімера Малевіча.
Польскія навукоўцы засталіся незадаволеныя рэканструкцыяй старадаўняга касьцёла ў мястэчку Воўчын на Берасьцейшчыне, дзе спачывалі парэшткі апошняга караля Рэчы Паспалітай і які спачатку аднаўляў польскі бок. Пробашч парафіі патлумачыў, чаму гісторыка-культурная каштоўнасьць у такім стане.
У пятніцу на тэрыторыі былой Лукіскай турмы ў Вільні пачаліся здымкі сэрыялу амэрыканскай кампаніі стрымінгавага сэрвісу Netflix пад назвай Stranger things («Вельмі дзіўныя рэчы» ці «Загадкавыя падзеі»), паведамляе партал DELFI.
Незвычайны падарунак да Дня закаханых зьявіўся ў горадзенскім парку Жылібэра. Раяль зь песьняй Стаса Міхайлава пачынае граць, калі да яго падысьці.
Ужо трэці кавэр на «Toss A Coin To Your Witcher». Але першы «афіцыйны».
Выканаўчая рада Акадэміі мастацтваў і тэхналёгій кінэматографу Францыі, заснавальніка прэстыжнай кінапрэміі «Сэзар», у поўным складзе пайшла ў адстаўку.
У канцы мінулага году ў Менску быў прэзэнтаваны расейскі варыянт першапачаткова выдадзенага на францускай мове зборніка «Свае і чужыя. Мэтамарфозы ідэнтычнасьці на ўсходзе і захадзе Эўропы», створанага калектывам аўтараў зь Беларусі, Францыі, Аўстрыі і Расеі.
Варыянты адбудовы Княскай вежы сярэднявечнай фартэцыі паказаў Свабодзе кіраўнік распрацоўкі навукова-праектнай дакумэнтацыі аднаўленьня Крэўскага замку Ўладзімер Сіняўскі. Да цяперашніх амаль 15 мэтраў руіна павінна прырасьці ўгору яшчэ больш як на 20.
Праект будынка новага Нацыянальнага гістарычнага музэю ў Менску, які павінен быў зьявіцца каля стэлы на праспэкце Пераможцаў, гатовы. Аднак будоўлю не пачалі, як плянавалася, бо, паводле неафіцыйнай інфармацыі, старшыня Менгарвыканкаму прапанаваў пашукаць для музэю іншую пляцоўку.
Чаму Менская кніжная выстава — гэта боль, сучасная беларуская літаратура — гэта клясна, а пісьменьнікі не дармаеды? Шчыра пагутарылі пра літаратуру з Настай Карнацкай, аўтаркай Telegram-каналу «БелЛіт», які мае амаль 2500 падпісантаў.
Прапанову аб стварэньні музэя Караткевіча ў доме, дзе пісьменьнік жыў і працаваў над сваімі творамі, калі прыяжджаў у госьці да дзядзькі, выказаў дырэктар рагачоўскай школы № 4, краязнавец Аляксандар Лейкін. Мясцовыя ўлады яе падтрымалі, паведамляе раённая газэта «Свабоднае слова».
Агулам у сьпісе гісторыка-культурных каштоўнасьцяў больш за 5500 пунктаў — як нематэрыяльных, так і фізычных аб’ектаў: будынкаў, помнікаў, могілак, карцін.
Радыё Свабода спыняе замовы на папяровае выданьне кнігі Дзьмітрыя Гурневіча пра падвойнае забойства ў стаўпецкай школе N2 у мінулым годзе. Ад сёньня «Забойства ў цэнтры Эўропы» можна спампаваць на нашым сайце.
Ян Максімюк размаўляе з Наталкай Бабінай пра яе новы раман «Бодай, Будка», які пад канец 2019 году выйшаў у Беларусі і Ўкраіне на ўкраінскай мове.
У самым цэнтры Горадні, на Савецкай плошчы, напрыканцы мінулага году пачалася рэканструкцыя Палаца тэкстыльшчыкаў. Адноўлены савецкі будынак мог бы стаць сьвежым цэнтрам мастацкага жыцьця гораду, але сюды плянуюць перавезьці старыя экспазыцыі са Старога замку.
Канкрэтнае месца пакуль трымаюць у сакрэце. Музыкаў, якіх хочуць запрасіць, могуць анансаваць ужо ў канцы тыдня. Дата ранейшая — 22 сакавіка.
На першы ўкраінска-беларускі танцавальны маратон у Кіеве прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек. Сярод іншага выконвалі беларускія танцы: траян, джыгун, суботу, гапак кобрынскі, па-зэфір.
Да Міжнароднага дня роднай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа заплянаваў цэлы «Тыдзень роднай мовы», імпрэзы пройдуць з 13 па 21 лютага.
На пляцоўцы Petitions.by распачаўся збор подпісаў супраць маштабнага будаўніцтва ў Полацкім Верхнім замку — гісторыка-культурнай каштоўнасьці нацыянальнага значэньня. Зварот будзе накіраваны ў прэзыдэнцкую адміністрацыю, Міністэрства культуры і ў Віцебскі аблвыканкам.
У інтэрвію Свабодзе нобэлеўская ляўрэатка па літаратуры распавядае, чаму прыбірае гісторыі мужчын з кнігі пра каханьне, як называе яе ўнучка Янка і што б яна зрабіла на месцы маці Грэты Тунбэрг.
У ноч с 9 на 10 лютага ў Лос-Анджэлесе прайшла 92-я цырымонія ўзнагароджаньня кінапрэміяй «Оскар» — самай прэстыжнай узнагароды ў сьвеце кіно.
Паліцыянты сарвалі здымкі новага кліпу расейскага панк-гурту Pussy Riot на песьню «Бесит». Здымкі праходзілі на кінастудыі «Ленфильм».
Сёлета ўпершыню за 26 гадоў, што ладзіцца Менская міжнародная кніжная выстава, галоўным яе экспанэнтам сталі Злучаныя Штаты Амэрыкі.
9 лютага спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэньня аднаго з самых цікавых беларускіх літаратараў-шасьцідзясятнікаў Валянціна Тараса.
Дзяцей з поўначы Расеі адправілі на мора, а па вяртаньні пачалася чарада самагубстваў. Гэта сюжэт новага раману Сашы Філіпенкі «Вяртаньне ў Астрог». У вялікай размове са Свабодай аўтар разважае пра наступствы дабрыні і як выратаваць пасланьне будучым пакаленьням, якое мы залілі дзярмом.
«Калі ты глядзіш, што ў іх былі допыты, катаваньні, то разумееш, што ты проста матылёк, які лётае па гэтым сьвеце», — рэжысэр Юры Дзівакоў паставіў у Свабодным тэатры п’есу пра крымінальную справу, якая ўзрушыла ўсю Ісьляндыю.
9 лютага ў Галівудзе адбудзецца 92-я цырымонія ўручэньня прэміі «Оскар» Амэрыканскай кінаакадэміі за 2019 год.
Міністар культуры Беларусі Юры Бондар на выніковай калегіі па выніках леташняй работы расказаў пра даходы і заробкі ўстановаў культуры, наведвальнасьць кінатэатраў і тэатраў, паведамляе БелТА.
Ян Максімюк расказвае пра леташнюю літаратурную сэнсацыю ў Швэцыі, якую абсыпалі прэміямі, абвясьцілі шэдэўрам і параўналі з творчасьцю Сьвятланы Алексіевіч.
Вольга Раманава, філёляг, культуроляг і выкладчыца Эўрапейскага каледжу Liberal Arts, дасьледуе беларускія фільмы савецкага часу празь іх сацыякультурны аналіз і ў палітыка-гістарычным кантэксьце.
Прэзэнтацыя прайшла ў форме адкрытага ўроку, які правяла настаўніца Ганна Севярынец.
На Менскай міжнароднай кніжнай выставе Ігар Марзалюк прэзэнтаваў сваю расейскамоўную кнігу «Сто гадоў БССР».
Журналіст Радыё Свабода Дзьмітры Гурневіч прэзэнтуе ў Менску сваю кнігу «Забойства ў цэнтры Эўропы».
Газэта «Звязда» ініцыявала круглы стол, прысьвечаны пытаньням археалягічнага нагляду на аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны.
Яму было 103 гады. Уладальнік ганаровага «Оскара» за 50-гадовую кар’еру — сын габрэйскіх эмігрантаў з Чавусаў.
Загрузіць яшчэ