На першы ўкраінска-беларускі танцавальны маратон у Кіеве прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек. Сярод іншага выконвалі беларускія танцы: траян, джыгун, суботу, гапак кобрынскі, па-зэфір.
Да Міжнароднага дня роднай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа заплянаваў цэлы «Тыдзень роднай мовы», імпрэзы пройдуць з 13 па 21 лютага.
На пляцоўцы Petitions.by распачаўся збор подпісаў супраць маштабнага будаўніцтва ў Полацкім Верхнім замку — гісторыка-культурнай каштоўнасьці нацыянальнага значэньня. Зварот будзе накіраваны ў прэзыдэнцкую адміністрацыю, Міністэрства культуры і ў Віцебскі аблвыканкам.
У інтэрвію Свабодзе нобэлеўская ляўрэатка па літаратуры распавядае, чаму прыбірае гісторыі мужчын з кнігі пра каханьне, як называе яе ўнучка Янка і што б яна зрабіла на месцы маці Грэты Тунбэрг.
У ноч с 9 на 10 лютага ў Лос-Анджэлесе прайшла 92-я цырымонія ўзнагароджаньня кінапрэміяй «Оскар» — самай прэстыжнай узнагароды ў сьвеце кіно.
Паліцыянты сарвалі здымкі новага кліпу расейскага панк-гурту Pussy Riot на песьню «Бесит». Здымкі праходзілі на кінастудыі «Ленфильм».
Сёлета ўпершыню за 26 гадоў, што ладзіцца Менская міжнародная кніжная выстава, галоўным яе экспанэнтам сталі Злучаныя Штаты Амэрыкі.
9 лютага спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэньня аднаго з самых цікавых беларускіх літаратараў-шасьцідзясятнікаў Валянціна Тараса.
Дзяцей з поўначы Расеі адправілі на мора, а па вяртаньні пачалася чарада самагубстваў. Гэта сюжэт новага раману Сашы Філіпенкі «Вяртаньне ў Астрог». У вялікай размове са Свабодай аўтар разважае пра наступствы дабрыні і як выратаваць пасланьне будучым пакаленьням, якое мы залілі дзярмом.
«Калі ты глядзіш, што ў іх былі допыты, катаваньні, то разумееш, што ты проста матылёк, які лётае па гэтым сьвеце», — рэжысэр Юры Дзівакоў паставіў у Свабодным тэатры п’есу пра крымінальную справу, якая ўзрушыла ўсю Ісьляндыю.
9 лютага ў Галівудзе адбудзецца 92-я цырымонія ўручэньня прэміі «Оскар» Амэрыканскай кінаакадэміі за 2019 год.
Міністар культуры Беларусі Юры Бондар на выніковай калегіі па выніках леташняй работы расказаў пра даходы і заробкі ўстановаў культуры, наведвальнасьць кінатэатраў і тэатраў, паведамляе БелТА.
Ян Максімюк расказвае пра леташнюю літаратурную сэнсацыю ў Швэцыі, якую абсыпалі прэміямі, абвясьцілі шэдэўрам і параўналі з творчасьцю Сьвятланы Алексіевіч.
Вольга Раманава, філёляг, культуроляг і выкладчыца Эўрапейскага каледжу Liberal Arts, дасьледуе беларускія фільмы савецкага часу празь іх сацыякультурны аналіз і ў палітыка-гістарычным кантэксьце.
Прэзэнтацыя прайшла ў форме адкрытага ўроку, які правяла настаўніца Ганна Севярынец.
На Менскай міжнароднай кніжнай выставе Ігар Марзалюк прэзэнтаваў сваю расейскамоўную кнігу «Сто гадоў БССР».
Журналіст Радыё Свабода Дзьмітры Гурневіч прэзэнтуе ў Менску сваю кнігу «Забойства ў цэнтры Эўропы».
Газэта «Звязда» ініцыявала круглы стол, прысьвечаны пытаньням археалягічнага нагляду на аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны.
Яму было 103 гады. Уладальнік ганаровага «Оскара» за 50-гадовую кар’еру — сын габрэйскіх эмігрантаў з Чавусаў.
Сёлета ўпершыню за 26 гадоў, што ладзіцца Менская міжнародная кніжная выстава, асноўным экспанэнтам сталі Злучаныя Штаты Амэрыкі.
5 лютага на 83-м годзе жыцьця памёр рэжысэр Барыс Луцэнка. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Горкага, якому творца прысьвяціў амаль паўстагодзьдзя сваёй дзейнасьці.
«Мне здаецца, Пуцін, як і Лукашэнка, ужо закладнік самога сябе, нейкіх сваіх ідэяў. Бо „саскочыць“ проста так не атрымаецца. Дыктатарскія рэжымы жорсткія і да саміх гэтых дыктатараў. У іх няма чалавечага жыцьця!»
Ян Максімюк цытуе сваю няскончаную размову з Васілём Сёмухам у 2011-2012 гг., якая плянавалася для будучай кнігі.
На імпрэзу ў ОК-16 сабраліся дзьве сотні чалавек. «Гэта наш першы палітык. Гэта палітычны бацька Беларусі», — патлумачыў аўтар Сяргей Абламейка назву і канцэпцыю сваёй працы.
Паводле аўтара, гэта сыстэмны і аргумэнтаваны адказ крытыкам Каліноўскага і адначасова — кароткая гісторыя нараджэньня новай беларускай ідэнтычнасьці ў ХІХ стагодзьдзі.
Дзень Волі ў Горадні плянуюць адзначыць у Калоскім парку 21 сакавіка. Арганізатары хочуць зьмяніць звычайны фармат мерапрыемства.
У студзені завяршыў працу на Радыё Свабода празаік, паэт, радыёжурналіст Ігар Памяранцаў. Дзяцінства і маладосьць ён правёў у Чарнаўцах і Кіеве, у 1978 эміграваў з СССР, працаваў на Бі-Бі-Сі, на Радыё Свабода. На разьвітаньне мы пагаварылі зь ім пра біяграфію і геаграфію, пра мастацтва і жыцьцё.
Мастак Аляксей Кузьміч зладзіў новую акцыю, якую прымеркаваў да ўступленьня ў сілу зьменаў у закон «Аб супрацьдзеяньні экстрэмізму».
Наш штомесячны «Літаратурны каляндар», у якім паведамляем пра выдавецкія навінкі ды анансуем некаторыя літаратурныя імпрэзы ў Беларусі. Люты 2020
З сотняў сынагог, збудаваных у Беларусі, цяпер дзейнічаюць адзінкі. Галоўную сынагогу ў Горадні называюць адной з найпрыгажэйшых у Эўропе. Частка будынкаў былых сынагог выкарыстоўваецца не па прызначэньні. Асобная катэгорыя — ацалелыя, але закінутыя сынагогі. Пра іх у нашай публікацыі.
Уорэн Бафэт і яго холдынг Berkshire Hathaway прадаюць усе свае газэты. Пакупніком зьяўляецца кампанія з мэдыя-індустрыі Lee Enterprise. Сума зьдзелкі — 140 мільёнаў даляраў.
Фэстываль Berlinale адмяніў прэмію свайго першага дырэктара. Штотыднёвік «Die Zeit» апублікаваў інфармацыю, што Альфрэд Баўэр належаў да многіх нацысцкіх арганізацый.
У Менску прэзэнтавалі аналітычны зборнік з амбітнай назвай — «Гісторыя беларускай фатаграфіі». Але адразу пасьля прэзэнтацыі вакол кнігі разгарэўся скандал з аўтарскім правам — цяпер зборнікі просяць вярнуць. Даведаліся прычыны скандалу і чым усё ж адметная «Гісторыя».
Мастак Алесь Пушкін прыйшоў з чырвонымі рукамі на прэзэнтацыю кніг Сяргея Скрабца і Алеся Бяляцкага з сэрыі турэмнай літаратуры.
У панядзелак, 3 лютага а 19.00 у прасторы ОК 16 (Менск, Кастрычніцкая, 16) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Сяргея Абламейкі «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».
Каралеўскі манэтны двор Вялікабрытаніі выбіў тры мільёны манэт з наміналам 50 пэнсаў, каб такім чынам адзначыць выхад краіны з Эўразьвязу. Манэта выклікала публічную спрэчку ў краіне, і ня выключана, што спрэчка можа перакінуцца за акіян.
2 лютага падчас музычна-літаратурнага фэсту Uzaemna/Узаемна, прымеркаванага да дня нараджэньня аднаго зь лідэраў антырасейскага паўстаньня 1863 году Кастуся Каліноўскага, праект «Ў нескладовае» прэзэнтуе песьню «Скажы, Кастусь...»
28 студзеня споўнілася б 80 гадоў з дня нараджэньня клясыка беларускай літаратуры Леаніда Дайнекі. Ён быў другім пасьля Караткевіча пісьменьнікам, чые гістарычныя раманы карысталіся вялізным посьпехам у масавага чытача.
Перад новым будынкам Вярхоўнага суду ў Менску паставяць стэлу ў гонар асновапаложных дакумэнтаў, паміж якімі амаль паўтысячы гадоў — Статуту Вялікага Княства Літоўскага і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
У Лос-Анджэлесе прайшла 62-я ўрачыстая цырымонія ўручэньня музычнай прэміі Grammy. Больш за ўсё ўзнагарод, прычым у асноўных намінацыях, дасталося 18-гадовай амэрыканскай сьпявачцы і аўтарцы песень Білі Айліш (Billie Eilish).
26 студзеня 1990 году Вярхоўны Савет БССР 11-га скліканьня прыняў Закон аб мовах, які павінен быў спыніць татальную русыфікацыю Беларусі.
Аўтарка кнігі «Шлях да савецкай нацыі: палітыка беларусізацыі (1924-1929)», гісторык Алена Маркава расказвае, як беларускае грамадзтва ўспрыняло ўхвалены Вярхоўным Саветам ХІ скліканьня закон «Аб мовах у Беларускай ССР». 26 студзеня сёлета спаўняеццца 30 гадоў той знамянальнай падзеі.
Старшыня Камітэту дзяржкантролю паабяцаў Саюзу дызайнэраў вырашыць пытаньне з ільготнай арэндай творчых майстэрняў. Але з канкрэтыкі ў дызайнэраў пакуль толькі рахунак на 160 тысяч, які яны ня здольныя аплаціць.
Ютуб-канал Youbel запісаў відэакавэр на саўндтрэк тэлесэрыялу «Вядзьмар» (The Witcher) ад Netflix, зьнятага па матывах апавяданьняў польскага пісьменьніка Анджэя Сапкоўскага.
Пераклад кнігі «Гары Потэр і філязофскі камень» стаў другой з найбольш прадаваных летась кніг у крамах дзяржаўнай сеткі «Белкніга». Першая частка прыгодаў Гары Потэра па-беларуску стала прадавацца за 18 дзён да канца году.
Ва ўладаў папрасілі дазвол зладзіць акцыю на плошчы Свабоды, у парку каля Опэрнага тэатру або на пляцоўцы каля Палаца спорту.
15 красавіка 2019 года ў саборы Парыскай Божай Маці адбыўся моцны пажар. Ён пачаўся на рыштаваньнях, збудаваных над дахам сабора для рэстаўрацыі. У выніку абрынуліся шпіль будынка і дах.
Музыкі выдалі сьпевы, запісаныя на берасьцейскім Палесьсі і Пружаншчыне.
«Пра наступны год нічога сказаць не магу, бо планы ў нас складаюцца на каляндарны год».
Загрузіць яшчэ