Адкрыцьцё адбылося 7 верасьня падчас Дня гораду. Людзі прынесьлі сьцягі з Пагоняй і разгарнулі вялікі бел-чырвона белы сьцяг.
Інстытут Гётэ і Амбасада Аўстрыі ў Беларусі прэзэнтавалі беларускі клястар EUNIC — нефармальнай сеткі эўрапейскіх нацыянальных культурных цэнтраў. Першым мерапрыемствам EUNIC у Беларусі будзе сьвяткаваньне Эўрапейскага дня моваў — сьвята, якое адзначаецца ў краінах Эўразьвязу 26 верасьня.
На 1000-годзьдзе Берасьця Аляксандар Лукашэнка падарыў жыхарам гораду асобнік Берасьцейскай (Радзівілаўскай) Бібліі. І сам жа сказаў, што яе выкупалі мясцовыя прадпрымальнікі.
У бліжэйшую суботу, 7 верасьня, у Беларусі адбудуцца адразу дзьве маштабныя падзеі: сьвята броварства ў Лідзе і 1000-годзьдзе Берасьця. Свабода даведалася, колькі будзе каштаваць начлег у гэты дзень.
Кіраўнік дзяржавы ўхваліў выдзяленьне грошай на рэалізацыю шасьці культурных праектаў, піша БелТА.
Вядомы расейскі публіцыст, блогер, музычны крытык, адзін зь першых прапагандыстаў рок-музыкі ў Савецкім Саюзе Арцемі Троіцкі на запрашэньне IT-кампаніі Andersen правёў у Менску адкрытую сустрэчу, на якой выказаўся пра беларусаў і расейцаў.
У 1569 годзе ў Любліне Вялікае Княства Літоўскае і Польшча злучыліся ў Рэч Паспалітую. Але праз 19 гадоў новы Статут ВКЛ скасаваў большасьць палажэньняў Люблінскай уніі.
У восеньскім праекце Свабоды мы прадстаўляем анкеты цікавых і вядомых людзей. Наша сёньняшняя рэспандэнтка — Алена Васілевіч.
Сёньня абвясьцілі сьпіс шасьці кніг, якія апынуліся ў фінале адной з самых прэстыжных літаратурных узнагародаў сьвету — Букераўскай прэміі. Пад увагу бяруцца кнігі, апублікаваныя ў Вялікабрытаніі і Ірляндыі паміж 1 кастрычніка 2018 года і 30 верасьня 2019 году.
Галоўны рэдактар выдавецтва «Тэхналёгія» Зьміцер Санько разам з братам Юрыем выдалі кнігу пра сваю родную вёску «Слаўнае сяло Азярычына».
27-гадовы мужчына ў Сынгапуры атрымаў штраф за тое, што набыў квіток на самалёт выключна для таго, каб правесьці сваю жонку да брамы і паказаць ёй аэрапорт.
Перавага — стылю індзі-поп, электроннай музыцы і рэпу.
Фільм Lake of Happiness беларускага рэжысэра Аляксея Палуяна паводле рамана Віктара Марціновіча «Возера радасьці» атрымаў дзьве ўзнагароды («Best of the Fest» and «Best Narrative») на кінафэстывалі ў Нэвадзе (ЗША).
Сёлета ўрачыстая цырымонія ўзнагароджаньня адбудзецца 25 верасьня ў прасторы ZAL#2, што ў менскім Палацы мастацтваў.
«Сонейка ўзышло: маці, зьбірайся ў лес; бацька, бяры ружжо».
За тры хвіліны — пра пяць стагодзьдзяў.
1 верасьня Масею Сяднёву — 106 гадоў. Яго вершы хвалілі Янка Купала і Якуб Колас. Галоўныя кампартыйныя ідэолягі ад літаратуры пісалі пра яго як пра таленавітага творцу, але гэта не ўберагло яго ад арышту.
У кастрычніку ўкраінскія рокеры адзначаць 25 год творчай дзейнасьці.
У Слоніме адкрылі помнік Льву Сапегу. Гэта стала адной з галоўных падзеяў Дня беларускага пісьменства, які праходзіць у горадзе.
Што варта паглядзець, чакаючы беларускага «Купалы» і расейскага «Чарнобылю»?
Месцам правядзеньня міжнароднага сьпеўнага конкурсу «Эўравізія» ў 2020 годзе будзе Ратэрдам.
На ўласныя грошы і на ахвяраваньні калегаў яе пабудаваў дырэктар Гомельскага маторарамонтнага заводу Анатоль Карабач. Вежа з гадзіньнікам упрыгожана абразамі мясцовых праваслаўных сьвятых, а электронныя званы граюць мэлёдыі — беларускія народныя песьні і сучасныя гіты.
На цырымоніі ў Белым доме прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб стварэньні Касьмічнага камандаваньня Пэнтагону, мэта якога — нэўтралізацыя пагрозы ў космасе.
Каля 20 чалавек (збольшага — хлапцы з голым торсам) зь песьнямі прайшлі 25 жніўня па Савецкай вуліцы, запалілі некалькі дымавых шашак. Такім чынам яны хацелі запрасіць Макса Каржа на канцэрт у Горадню, дзе ён апошні раз выступаў у 2015-м.
Купалаўскі тэатар да свайго 100-годзьдзя верне Малую сцэну на вуліцы Энгельса, 12, адновіць легендарныя пастаноўкі — «Тутэйшыя» і «Ідылію», паставіць «Караля Ліра» і плястычны спэктакль «Мой Шагал». А вось «Блатных і фраераў» па Сяргею Пясецкаму пакуль ня будзе, бо няма якаснай інсцэніроўкі.
Раней зацікаўленасьць у палацы выказваў пісьменьнік Андрусь Горват, але выканкам не пагадзіўся проста перадаць яму комплекс.
У шырокі пракат ва Ўкраіне з 5 верасьня выходзіць фільм «Мая бабуля з Марса», зьняты беларускім рэжысэрам Аляксандрам Міхалковічам.
Калі тэатар стаў Купалаўскім, як мянялі традыцыі дзеля Аляксандра Лукашэнкі і ці праўду кажуць пра касы і прыбіральню.
На момант публікацыі за беларускую вэрсію прагаласавалі 85% карыстальнікаў, вынікі падсумуюць 5 верасьня.
«Цяпер мяне шмат людзей прасілі гэта зрабіць. Вернем. Вядома, не вярнуць тых артыстаў, якіх ужо няма з намі. Але гэта мы зробім і закрыем соты сэзон „Тутэйшымі“».
Раман «Гаспадар Ледзянога Саду» сучаснага польскага пісьменьніка Яраслава Гжэндовіча пачынаецца як старадаўняе паданьне — зь ліку тых, што былі мілыя сэрцу Ўладзімера Караткевіча і ўзгадаваных ім пакаленьням чытачоў.
76-й Вэнэцыянскі кінафэстываль адкрыўся сусьветнай прэм’ерай фільма «Праўда» Хіракадзу Карээда, ляўрэата Канскай «Залатой пальмавай галінкі» 2018 году. «Праўда» — першы фільм рэжысэра, зьняты за межамі Японіі.
28 жніўня — першы дзень 76-га штогадовага Вэнэцыянскага кінафэстывалю, самага старога кінафэстывалю ў сьвеце, які разам з Бэрлінскім і фэстывалем у Канах, складае тройку найбольш значных кінафэстываляў.
Пераможцу назавуць 10 верасьня. Прыз за найлепшую паэтычную кнігу сёлета складае 4000 беларускіх рублёў.
Сёньня 145 гадоў з дня нараджэньня легендарнага беларускага рэдактара і публіцыста Аляксандра Ўласава. Ён ніколі ня скардзіўся і ў найцяжэйшых варунках захоўваў бадзёры настрой.
Рабочыя кажуць, што ружовыя палосы ў «чырвоным дворыку» — толькі пробнае фарбаваньне. Каб замоўнікі маглі пабачыць колер, узгоднены паводле праекту.
Аўтар культавых гістарычных раманаў «Меч князя Вячкі», «Жалезныя жалуды», «Сьлед ваўкалака» ня быў эфэмэрнай творчай адзінкай.
Яе біяграфія была размаітай: жыцьцёвымі партнэрамі былі і савецкі афіцэр, і сябра Беларускай Цэнтральнай рады, што дзейнічала пад акупацыяй. Дзякуючы ёй уся сям’я перабралася ў ЗША, яе не спужала ні жыцьцё ў Гарлеме, ні неабходнасьць самой забясьпечваць дзяцей і маці ў чужой краіне.
Сяргей Шупа і Сяргей Дубавец патрапілі ў доўгі сьпіс прэміі імя Ежы Гедройця 2019.
«Што тычыцца чытаньня па-беларуску, дык у асноўным я адукаваў сябе сам. Таму што я хацеў чытаць беларускіх аўтараў, якія мяне цікавілі, у арыгінале».
25 жніўня памёр Пятро Васючэнка — беларускі літаратуразнаўца, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік і аўтар фэнтэзі. Яму было 60 гадоў. Свабода запісала ўспаміны ягоных вучняў, калег і сяброў.
Прымаючы даклад міністра адукацыі, Аляксандар Лукашэнка расказаў, што думае пра школьную форму, беларускую адукацыю і ЦТ. А таксама двойчы згадаў «нашых сьвядомых» — маўляў, каб не палічылі, што гэта перадвыбарчая кампанія.
Сёньня 90 гадоў з дня творчага нараджэньня Міколы Ўлашчыка — беларускага гісторыка, дасьледчыка Вялікага Княства Літоўскага, які адным зь першых адкрываў праўду пра мінулае Беларусі.
Вядомы беларускі навуковец сышоў у 60 гадоў. Яго любяць і за тое, што прыдумаў прыгоды паноў Кубліцкага і Заблоцкага.
На выступ сьпевака з Лунінца прадалі больш за 30 тысяч квіткоў. Фанаты з усёй Беларусі і нават суседніх краінаў сабраліся каля стадыёну «Дынама» за некалькі гадзін да пачатку канцэрта. Кажуць, некаторыя нават ночылі, каб заняць лепшыя месцы.
У хаце Ядзьвігі Балінскай застаўся стогадовы куфар, куды яна склала свой пасаг, як ішла замуж. Захаваліся і чорна-белыя фатаздымкі старэйшага брата Чэслава, які ў маладосьці трапіў на Ўрал, потым у Амэрыку, а адтуль ужо ніколі ня змог перасекчы мяжу, каб хоць вокам паглядзець на родную вёску.
Беларускія музыкі з ЗША Валянціна Пархоменка, Алесь Казак і іх дачка Вольга Казак распачалі амбітны беларускамоўны праект «Крыніца», у якім даюць новае, сучаснае гучаньне беларускім народным песьням, якія зьбіралі шмат гадоў таму па ўсёй Беларусі.
Украінскае «Выдавецтва старога льва» анансавала на сваім сайце прэзэнтацыю новай кнігі апавяданьняў Алега Сянцова «Маркэтэр», якая адбудзецца 22 верасьня на Львоўскім кніжным форуме.
На каго і як уплывае відэаблогер, уладальнік дыямантавай кнопкі на Youtube, Улад Бумага?
Загрузіць яшчэ