Ляўрэатам прэміі Гедройця стаў Ільля Сін. Пераможца атрымае 14 тысяч рублёў.
Пра гэта Радыё Свабода паведаміў літоўскі прафэсар Рымантас Янкаўскас, які ад Літвы быў назіральнікам падчас эксгумацыі магілы Віктара Каліноўскага ў горадзе Сьвіслач Гарадзенскай вобласьці ў пачатку ліпеня сёлета.
Уражвае недальнабачнасьць тых, хто купіўся на яўна інсьпіраваную зь Літвы (а можа і з Расеі) ініцыятыву з перапахаваньнем парэшткаў Кастуся Каліноўскага ў Беларусі.
Што адносна магчымага месца пахаваньня Кастуся Каліноўскага ў Беларусі думаюць адмыслоўцы, прафэсійна абазнаныя ў гэтай тэме? Свабода сабрала меркаваньні трох гісторыкаў за перанос цела ў Беларусь і аднаго — супраць.
Больш за 40 рок- і мэтал-гуртоў Беларусі аб’ядналіся для правядзеньня экалягічнай акцыі # металсупрацьсмецця. Прыняць удзел у флэшмобе можна зь любой краіны.
Сёлетні «Гедройць», як і нядаўнія цырымоніі ўручэньня прэміі, бурліць нелітаратурнымі жарсьцямі. Такая прырода чалавека — азартная. І незадаволенасьць выбарам журы прэміі Гедройця будзе заўжды, бо людзі маюць розныя густы.
25 верасьня журы літаратурнай прэміі назаве імя пераможцы Гедройця. Свабода пагутарыла зь ягонымі папярэднікамі пра тое, як гэта — атрымаць Гедройця.
Свабода сабрала найлепшыя цытаты аўтара пра адзіноту, сеціва і хімічную прыроду каханьня.
Фільм Кантэміра Балагава «Дылда» прадставіць Расею на прэміі «Оскар» у намінацыі «Лепшы фільм на замежнай мове».
Белтэлерадыёкампанія 24 верасьня апублікавала вынікі галасаваньня журы ў фінале нацыянальнага адбору на дзіцячую Эўравізію. Конкурс пройдзе 24 лістапада ў польскіх Глівіцах.
25 верасьня стане вядома імя пераможца літаратурнай прэміі Ежы Гедройця. Шэсьць кніг з кароткага сьпісу мінулагодняй прэміі можна паслухаць і спампаваць онлайн ужо сёньня. Гэта стала магчыма дзякуючы Беларускаму ПЭН-цэнтру, Радыё Свабода і Эўрарадыё.
Аляксандар Лукашэнка 23 верасьня ўзнагародзіў расейскую сьпявачку Алу Пугачову ордэнам Дружбы народаў, піша БелТА.
Мабільны апэратар А1 прыпыніў падтрымку ініцыятывы «Беларускія ўікэнды», якая займаецца дубляжом замежных фільмаў на беларускую мову.
Беларуска-амэрыканскі музыка, кіраўнік ансамблю «Літвакі» Зісл (Зьміцер) Сьляповіч ініцыяваў збор сродкаў на плятформе gofundme пад дэвізам «Дапаможам прафэсарцы закончыць кнігу».
У Беларусі правялі конкурс на помнік Глебу Менскаму, аднак яго дагэтуль не паставілі. Чаму?
Беларускія службы і кампаніі сталі далучацца да флэшмобу #TetrisChallenge, які запусьцілі дарожныя паліцыянты зь Цюрыху.
Кніга «Час сэканд-хэнд» беларускай пісьменьніцы, нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч заняла трэцяе месца ў топ-100 найлепшых твораў XXI стагодзьдзя, складзеным брытанскім выданьнем The Guardian.
Сэрыял «Чарнобыль» амэрыканскага тэлеканала HBO атрымаў тры прэміі «Эмі» ў намінацыях «Найлепшы міні-сэрыял», «Рэжысура міні-сэрыялу, фільма і драматычнай праграмы» і «Сцэнар міні-сэрыялу, фільма і драматычнай праграмы».
Якія знакавыя будынкі было б варта аднавіць у Беларусі? Сваё меркаваньне на гэты конт у інтэрвію Свабодзе выказаў Антон Астаповіч, старшыня рэспубліканскай рады Таварыства аховы помнікаў.
Міністар культуры Францыі Франк Рыстэр заявіў, што ўлады «не апантаныя» ідэяй аднавіць сабор Парыскай Божай Маці за пяць гадоў.
На Менск-арэне не было ніводнага вольнага месца. Так сустрэлі ўкраінскі гурт «Океан Ельзи» ў Менску. Падчас канцэрту лідэр гурта Сьвятаслаў Вакарчук узгадаў нядаўна вызваленых 35 украінскіх вязьняў, Менск-арэна вітала гэтыя словы авацыямі.
Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч адзначыць асабістай узнагародай адну з кніг кароткага сьпісу прэміі Гедройця.
Ян Максімюк прадстаўляе шэсьць кнігаў, якія апынуліся ў шорт-лісьце літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця 2019 году. Імя ляўрэата прэміі стане вядомым 25 верасьня.
У горадзенскім Цэнтры гарадзкога жыцьця адкрылася фотавыстава пра жыхарак гораду, якіх дабіліся посьпеху ў самых розных сфэрах. Сярод гераінь — ратавальніца Калоскай царквы, ультрамаратонка і званарка.
Літоўскае выданьне Lietuvos rytas напісала пра адкрыцьцё ў Лідзе помніка вялікаму князю літоўскаму Гедзіміну і пацікавілася меркаваньнем аднаго зь вядучых гісторыкаў Літвы Альфрэдаса Бумблаўскаса пра тое — каму належыць спадчына ВКЛ.
«Белы конь» — найлепшае, напісанае Андрасюком на сёньня. «Поўня» — працяг гісторыі, дакладней, перапісваньне таго ж сямейнага летапісу, аднак на ўзроўні мэтафарычным.
Менскі мэтрапалітэн забараніў рэклямаваць ініцыятыву «Кінаконг», якая дублюе замежныя фільмы на беларускую мову, беларускамоўным плякатам з Форэстам Гампам у вышыванцы. Пра гэта напісаў у сваім фэйсбуку дырэктар «Кінаконгу» Андрэй Кім.
Менскі абласны драматычны тэатар сёлета сьвяткуе 29-годзьдзе. Cэзон пачалі з прэм’еры спэктакля «Дзеўкі» па аднайменнай п’есе сучаснага беларускага драматурга Зьмітра Багаслаўскага.
У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі захаваліся дакумэнты Ўсерасейскіх сельскагаспадарчых перапісаў 1916 і 1917 гадоў. Яны дагэтуль прафэсійнымі гісторыкамі не вывучаліся, хаця ўтрымліваюць сэнсацыйныя матэрыялы.
Без свабоды жанчын не магло быць свабоды Беларусі. Больш за сто гадоў таму беларускі нацыянальны рух ішоў крок у крок з сусьветным рухам за правы жанчын.
Пра вершнікаў культурнага Апакаліпсісу і муралы ў стылі маляваных дываноў размаўляем з дызайнэрам і мастаком Максімам Осіпавым.
21 верасьня пройдзе першы тэатральны пікнік. Яго арганізуе Купалаўскі тэатар, каб адзначыць пачатак юбілейнага 100-га сэзону ў вялікай кампаніі гасьцей.
Беларускі сцэнарыст папулярных расейскіх кінастужак Андрэй Курэйчык даў вялікае інтэрвію ў праекце «Морква». Публікуем тэкставую вэрсію размовы. Поўная гутарка — у відэа.
Беларускі свабодны тэатар трансьлюе ўжывую спэктакль «Постигая любовь» памяці зьніклых палітыкаў Анатоля Красоўскага і Віктара Ганчара.
Польскі пісьменьнік Януш Вішнеўскі стане наступным госьцем інтэлектуальнага клюбу Сьвятланы Алексіевіч. Тэма сустрэчы: «Праблема стагодзьдзя — самотнасьць».
Сёньня спаўняецца 160 гадоў з дня нараджэньня Браніслава Эпімах-Шыпілы — аднаго з пачынальнікаў беларускага адраджэнскага руху, мовазнаўцы, прафэсара Пецярбургскага ўнівэрсытэту.
15 верасьня cпоўнілася б 90 год Арлену Кашкурэвічу — выбітнаму беларускаму мастаку, аўтару графікі да кніг Васіля Быкава і Ўладзімера Караткевіча. Пра ягоны «паўночны» характар, любоў да більярду і Ніцшэ і нелюбоў да сучаснага гораду распавядае мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.
Кліп Макса Каржа «Малый повзрослел» сабраў больш за 100 мільёнаў праглядаў на YouTube. Ролік загрузілі на канал лэйбла Respect Production у 2017 годзе.
Перакладчык, эсэіст і журналіст Ян Максімюк пачынае цыкль кароткіх відэаблогаў пра беларускую і эўрапейскую літаратуры расповедам, як ён палюбіў чытаць і зьбіраць кнігі.
Афшор і Сталін, піцерскія караблі і аргентынскі космас, Iron Miaden і Gods Tower…
Чатыры беларускія выдавецтвы — «Галіяфы», «Коска», «Логвінаў» і «Янушкевіч» — падзяліліся са Свабодай плянамі на восень 2019 годe. Усе гэтыя кнігі павінны зьявіцца ў кнігарнях да канца лістапада.
Татальная ўрбанізацыя, атамная спадчына і гармонія па-японску.
У Лідзе — Гедымін на кані, у Воршы — Чабурашка. У Слоніме — Сапега, у Бабруйску — два бабры. Што сучасныя помнікі і гарадзкія скульптуры кажуць пра беларусаў?
У Мадрыдзе ў верасьні прайшла пасьпяховая абарона доктарскай дысэртацыі Анхэлі Эсьпіносы Руіс. Гэта быў першы выпадак абароны дысэртацыі, якая прысьвечана беларускай літаратуры, у Гішпаніі.
Чаму тэлеканал «Настоящее время» падтрымаў фільм Сяргея Лазьніцы «Дзяржаўнае пахаваньне», сусьветная прэм’ера якога адбылася 6 верасьня на Вэнэцыянскім кінафэстывалі. Распавядае праграмны дырэктар «Настоящего времени» Кенан Аліеў.
У Роўне, абласным цэнтры Ўкраіны, у пешаходнай зоне вуліцы Саборнай усталявалі памятную дошку з нагоды 505-й гадавіны перамогі войска Вялікага Княства Літоўскага пад Воршай.
Папярэдняя плытка, «Белая вада», была аж пяць гадоў таму. З таго часу ў гурце зьмяніўся асноўны гітарыст.
У аўторак увечары ў кавярні «Грай» адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэньня прэміі імя Натальлі Арсеньневай за найлепшую кнігу паэзіі 2019 года. Узнагароду атрымала Марыя Мартысевіч за эпісталярную паэму «Сарматыя».
Цэнтральны РУУС Менску паведаміў дырэктару symbal.by Паўлу Белавусу, што праверка ў дачыненьні да мерапрыемства Symbal.by Fest, якое праводзілася ў прасторы «Пясочніца», завершана. Прынята рашэньне аб спыненьні адміністрацыйнай справы.
Данчык распавядае, як быў закаханы ў саліста «Песьняроў» і чаму дагэтуль не гатовы наведаць Беларусь.
Загрузіць яшчэ