У Мсьціславе абрынулася частка сьцяны і калёна помніка архітэктуры XVII стагодзьдзя — касьцёла Сьвятога Міхала Арханёла. Пра гэта паведаміў журналіст, выхадзец з Мсьціслава Дзяніс Касьцюкевіч. Ад 2016 году ён прыцягвае ўвагу чыноўнікаў да сытуацыі з помнікам.
Па ўсім сьвеце бібліятэкі ператвараюцца з нудных пыльных сховішчаў у мадэрнізаваныя прасторы з садамі на даху, гульнявымі памяшканьнямі, кінатэатрамі, мастацкімі галерэямі, рэстаранамі і шмат чым іншым.
У летнім праекце Свабоды мы прадстаўляем анкеты цікавых і вядомых людзей. Наша сёньняшняя рэспандэнтка — Вольга Глухоўская.
Выдавецтва «Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі» разьлічвае да канца году завершыць маштабную працу, прысьвечаную пісьменьніку Ўладзімеру Караткевічу і ягонаму атачэньню.
Чаму беларускі beach soccer дэманструе нашмат лепшыя вынікі, чым традыцыйны вялікі футбол? Як разьвіваецца дысцыпліна без прыродных пляжаў? Хто гуляе ў нацыянальным першынстве і за галоўную каманду краіны?
Вольга Цярэшка расказала Свабодзе, як глядзела матч за Супэркубак УЭФА паміж «Чэлсі» і «Арсэналам».
Свабода сабрала зьвесткі пра шэраг гарадоў, арыгінальныя найменьні якіх былі зьмененыя пад вонкавым уплывам. Пачнем з Горадні.
Кніга вершаў беларуска-амэрыканскай паэткі Вальжыны Морт «Епідемія троянд» («Эпідэмія ружаў») у перакладзе на ўкраінскую ўвайшла ў топ-5 паэтычных зборнікаў, выдадзеных ва Ўкраіне ў 2019 годзе, паводле сайту Новинарня.
28 жніўня 2019 году спаўняецца 145 гадоў з дня нараджэньня заснавальніка-выдаўца і першага рэдактара газэты «Наша Нiва», сэнатара польскага сэйму і заснавальнiка Радашкавiцкай беларускай гiмназii Аляксандра Ўласава.
Самая істотная рыса Вудстаку — на ім гучала музыка найвышэйшай якасьці...
Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва Associated Press зьмяніла ў сваіх матэрыялах правапіс украінскай сталіцы з Kiev на Kyiv.
Намесьнік старшыні прэзыдыюму Акадэміі навук Беларусі Сяргей Чыжык сьцьвярджае, што Касьцюшку нельга лічыць нацыянальным героем Беларусі, бо ён адстойваў інтарэсы Польшчы і ЗША.
А яшчэ ёсьць цырк з АМАПам, студэнцкі пратэст, рыцары, партызаны…
У Севераданецку, які пасьля акупацыі Луганску мае статус цэнтру Луганскай вобласьці, у рамках міжнароднага праекту «Музыка і дыялёг» адбылася прэм’ера твору беларускай кампазытаркі Вольгі Падгайскай «Прысутнасьць», прысьвечанага ахвярам усіх неабвешчаных войнаў.
Сёлета была рэкордная колькасьць заявак — 27 кніг. Таму аргакамітэт прэміі і сябры журы вырашылі дадаткова стварыць доўгі сьпіс, каб адзначыць усе вартыя паэтычныя зборнікі.
Мастацкі фільм «Рух угору», зьняты расейскім рэжысэрам Антонам Мягердзічавым паводле сцэнару беларускага драматурга Андрэя Купрэйчыка, атрымаў найвышэйшы рэйтынг для замежных стужак за ўсю гісторыю пракату Кітаю — 9,4. Пра гэта піша сайт Міністэрства культуры Расеі.
Ён таксама пісаў тэксты да альбомаў рок-гурту Ulis — «Чужаніца» (1989), «Краіна доўгай белай хмары» (1991), «Танцы на даху» (1993). Супрацоўнічае з гуртом «Крама».
Культавы сьпявак Беларусі 90-х, амэрыканец беларуска-украінскага паходжаньня Багдан Андрусышын (Данчык) узгадвае, як атрымаў сьмяротны дыягназ, і ў 1989 годзе прыехаў з канцэртамі ў Менск упэўнены, што невылечна хворы.
13 жніўня — дзень памяці Якуба Коласа, найвялікшага беларускага творцы.
12 жніўня ў Лідзе пачалі ўсталяваньне помніка князю Гедзіміну. Бронзавую конную скульптуру вагой каля 3 тон і вышынёй да 6 мэтраў паставілі на пляцоўцы ля Лідзкага замку.
«Чалавек з інваліднасьцю на здымачнай пляцоўцы можа працаваць кім заўгодна».
Пяты раз у Менску прайшоў фэстываль урбаністычнага мастацтва Vulica Brasil. Карнавальнае шэсьце самбатукады, шэсьць музычных сцэн, капуэйра — Кастрычніцкая вуліца на суткі наўпрост ператварылася ў бразыльскае сьвята. Свабода зафіксавала закрыцьцё фэстывалю.
Вядомая беларуская паэтка, стваральніца і загадчыца Дома-музэя Максіма Багдановіча ў Горадні, адна з ініцыятараў выпуску самвыдавецкай газэты «Рэанімова», якая мела на мэце папулярызацыю клясычнага правапісу беларускай мовы.
Тэрыторыю «бязьвізу» ў Горадзенскай і Берасьцейскай абласьцях згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі аб’ядналі і павялічылі на пяць раёнаў. Свабода сабрала 12 цікавых мясьцінаў, якія варта наведаць на новай бязьвізавай тэрыторыі.
З нагоды Сусьветнага дня кнігалюбаў Ян Максімюк распавядае пра некаторыя выданьні, якія можна знайсьці на яго паліцах.
«У нас няма нічога, каб гэта было толькі наша», — кажа пра беларускую кухню старшыня Беларускага грамадзкага аб’яднаньня «Адпачынак у вёсцы» Валерыя Кліцунова.
9 жніўня 1910 году нарадзілася Ларыса Геніюш, паэтка, якая зьяўляецца сымбалем антысавецкага супраціву. Яе легендарная нязломнасьць і непахіснасьць натхняла і натхняе тых, хто сутыкаўся з рэпрэсіўнай сыстэмай.
Помнікам беларускаму пісьменьніку, драматургу і грамадзкаму дзеячу Францішчу Аляхновічу на віленскіх Росах абяцае заняцца самкіраваньне літоўскай сталіцы. Пахіленую плястыкавую скульптуру Аддзел аховы культурнай спадчыны Вільні ўключыў у другі этап рэстаўрацыі могілак.
Зьезьдзілі на раскопкі і паказваем самае цікавае.
100 гадоў таму, 8 жніўня 1919 году, войскі новастворанай польскай дзяржавы акупавалі Менск.
Пасьля ягонай сьмерці яны выступіла з ініцыятывай павесіць мэмарыяльную шыльду на доме, дзе ён жыў, далучыла да сваёй прапановы творчыя саюзы. Але справу на год затармазілі ў Менскім гарвыканкаме.
Нацыянальная бібліятэка Ізраілю атрымала апошнюю частку рукапісаў Франца Кафкі, чэскага нямецкамоўнага празаіка габрэйскага паходжаньня.
Найлепшая плыўчыха краіны цяпер засяродзіцца на сям’і, дабрачынных праектах і сваім плавальным клюбе для дзяцей.
Іван Луцкевіч — адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху на пачатку XX стагодзьдзя.
Культавая менская кнігарня, якая за 9 гадоў зрабілася цёплым прытулкам беларускай літаратуры, пераехала на новы адрас.
Расейскі філёзаф Максім Гаруноў у студыі Радыё Свабода адказвае на пытаньні пра стаўленьне расейцаў да Беларусі, беларускай мовы, культуры і ідэнтычнасьці, а таксама разважае пра лёс сваёй краіны.
Нобэлеўская ляўрэатка па літаратуры, уладальніца Пулітцэраўскай прэміі Тоні Морысан памерла на 89 годзе жыцьця. Пра гэта паведамляе агенцтва Associated Press са спасылкай на яе выдаўца.
Фэстываль эксперыментальнага мастацтва ў вёсцы Белая Царква, што ў Віцебскай вобласьці, наведалі каля 2 тысяч чалавек. Яго трапна называюць «фэстывалем месца». Усё дзеяньне адбываецца на паўвостраве на Чарэйскім возеры.
Пасьля выхаду сээрыялу «Чарнобыль» ад амэрыканскага тэлеканалу HBO гісторыяй гэтай катастрофы зацікавіліся ва ўсім сьвеце.
4 жніўня 1917 году ў Адэсе нарадзіўся беларускі празаік Янка Брыль. Бібліяграфія Янкі Брыля налічвае каля 40 кніг у арыгінале і шматлікія пераклады больш як на 30 мовах.
Год таму 4 жніўня 2018 году памёр заснавальнік і саліст гурту «Нэйра Дзюбель» Аляксандар Кулінковіч.
Крэйг Мазін, сцэнарыст сэрыялу НВО «Чарнобыль» у інтэрвію The Hollywood Reporter расказаў пра дадатковую сцэну, якая была зьнятая, але не ўвайшла ў канчатковы варыянт фільма. Гутарка йдзе пра Менск.
Год таму «аўстралійскі Бэнксі» намаляваў у Менску графіці. У сувязі з гэтай гісторыяй зварот атрымалі Камітэт дзяржкантролю і пракуратура. Прычына канфлікту на гэты раз ня ў зьмесьце малюнка. Бакі паспрачаліся наконт арэнды тэхнікі, справа дайшла да суду.
Менскія ўлады вырашылі аднавіць фасад некалі двухпавярховага будынку школы езуіцкага калегіюму на Пляцы Волі, зьлева ад каталіцкай катэдры.
«Дзеля захаваньня нацыянальна-моўнай згоды ў грамадзтве», — так патлумачыла намесьніца старшыні Слонімскага райвыканкаму рашэньне пакінуць расейскамоўны надпіс, супраць якога паўсталі слонімцы.
«Па ўсім відаць, гэтае сыстэматычнае стаўленьне ўладаў гораду да русыфікацыі асяродзьдзя не спыняе нават Год малой радзімы і Дзень беларускага пісьменства».
105 гадоў таму пачалася Першая сусьветная вайна — глябальная гуманітарная катастрофа ХХ стагодзьдзя. Вынікам супрацьстаяньня варагуючых армій сталі маштабныя разбурэньні і мільёны ахвяраў як сярод вайскоўцаў, так і мірнага насельніцтва.
Паводле новай рэдакцыі закону «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» 25% узнагароджаньня аўтара ў пэўных абставінах будзе пералічацца ў Фонд прэзыдэнта. Мы спыталі ў экспэрткі па аўтарскім праве і адвакаткі Марыі Колесавай-Гудзілінай, што ўсё гэта значыць.
Паказы без жывой агучкі таксама будуць. Ці паб’юцца акторы на сцэне, не ўдакладняецца.
Загрузіць яшчэ