У інтэрнэце зьявіўся трэйлер расейскага сэрыялу «Чарнобыль» — як бы адказу на аднайменны нашумелы амэрыканска-брытанскі сэрыял ад HBO. Расейскі фільм пакажуць на тэлеканале НТВ сёлета, «не раней за восень».
Сьцьвярджалася, што завод у сьпёку дазволіў супрацоўніцам разьдзявацца і працаваць у купальніках. Мінгандлю высьветліла, што гэта «не адпавядае рэчаіснасьці».
«Моладзь БНФ» абвясьціла дзьве ўмовы для прэтэндэнтаў на літаратурную прэмію імя Ларысы Геніюш, расказвае «Новы час».
Канцэрт расейскага дуэту IC3PEAK у Менску, заплянаваны на 25 ліпеня, пройдзе з узроставым абмежаваньнем 18+. Арганізатары задарма пусьцяць на яго бацькоў, якія будуць суправаджаць сваіх непаўналетніх дзяцей.
Шмат гадоў пры Беларускім фондзе культуры працавала камісія «Вяртаньне», якую ачольваў прафэсар Адам Мальдзіс. Камісія выдала 7 тамоў вопісаў тысяч артэфактаў, вывезеных у розныя часы зь Беларусі. Свабода сабрала топ-5 каштоўнасьцяў, якія вяртаць ніхто не зьбіраецца.
26 кастрычніка ў клюбе Prime Hall пройдзе вялікі электрычны канцэрт Лявона Вольскага, падчас якога на адной сцэне загучаць хіты гуртоў «Мроя», N.R.M., ZET і VOLSKI.
У расейскім перакладзе кнігі гісторыка Юваля Ноаха Гарары «21 урок для ХХІ стагодзьдзя» выдаўцы замянілі некалькі абзацаў, якія тычацца анэксіі Крыму Расеяй у 2014 годзе, а ў іншым месцы Ўладзіміра Пуціна замянілі на Дональда Трампа. Свабода даведалася, што пра гэта думае сам аўтар.
Спыталі экспэртаў, якія самі шукаюць і папулярызуюць беларускую музыку.
Сёлета 30-е «Басовішча», і арганізатары вырашылі, што яно стане апошнім.
Андрусь Архіпенка, адзін з арганізатараў кампаніі за ўшанаваньне памяці пісьменьніка Алеся Адамовіча на яго малой радзіме ў пасёлку Глуша, паведаміў, што з дапамогай краўдфандынгу за два дні ўдалося сабраць грошы, якіх не хапала на пастамэнт для бюста.
У Гарадку на Падляшшы сёньня заканчваецца гісторыя Фэстывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча». Арганізатары вырашылі, што сёлетняе «Басовішча», 30-е па ліку, стане апошнім.
20 ліпеня спаўняецца 25 год з дня інаўгурацыі Лукашэнкі, са сваіх 64 гадоў ён 25 год кіруе Беларусьсю. У аглядзе Свабоды — вобраз Лукашэнкі ў выяўленчым мастацтве.
Міхалок выступіў з канцэртам у Кіеве ў падтрымку кандыдата ад партыі Зяленскага. Падчас канцэрту ён узгадваў, як у рэстаране «Радуга» зьбіраліся аўтарытэты зь Серабранкі і чым ўсё гэта звычайна канчалася.
Кіраўніца прэзыдэнцкай адміністрацыі Натальля Качанава праінспэктавала Сьвята-Ўсьпенскі мужчынскі манастыр у Жыровічах. Адзін з галоўных цэнтраў беларускага хрысьціянства разам са сваёй сядзібай — архітэктурным ансамблем XVI–XVIII стагодзьдзяў налета адзначыць 500-годзьдзе заснаваньня.
Беларускі музыка Сяргей Міхалок выступіў у Кіеве на канцэрце ў падтрымку кандыдата ў дэпутаты Арцёма Дубнова, які вылучаецца ў дэпутаты па адной з мажарытарных акругаў у Кіеве.
Пракуратура штату Масачусэтс закрыла крымінальную справу супраць актора Кевіна Спэйсі пасьля таго, як меркаваны пацярпелы адмовіўся даць паказаньні.
На лясной паляне Борык каля Гарадка на Беласточчыне пройдзе ў гэтыя выходныя апошні, 30-ы фэстываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча».
Мультымэдыйны сьветламузычны фантан, абяцаны кіраўніком расейскага «Сбербанку» Германам Грэфам, запусьцяць у Менску ў 2020 годзе. 16 ліпеня адбылася цырымонія закладкі памятнага знака, якім абазначаны пачатак будаўніцтва.
Іх зьбіраюць на пастамэнт. Пра гэта сказаў лідэр кампаніі за ўшанаваньне пісьменьніка Андрусь Архіпенка.
Сэрыял «Чарнобыль», зьняты сумесна тэлеканаламі HBO і Sky, увайшоў у тройку лідэраў колькасьцю намінацый на амэрыканскую тэлевізійную прэмію «Эмі» 2019 году.
У Беларусі нельга выступаць без гастрольнага пасьведчаньня ў рэальным сьвеце, але можна праз інтэрнэт.
Праграма ня новая, але, падобна, у Беларусь трэнд запусьціў маскоўскі гумарыст.
Поўны кошт сёлетняга фэстывалю не агучваўся. Але ў 2015 годзе арганізатары сьцьвярджалі, што фэстываль каштаваў 3,6 млн даляраў.
Данчык апісвае Нью-Ёрк свайго дзяцінства, тлумачыць, чаму Віетнамская кампанія яму падавалася справядлівай, узгадвае, як на ягоны жыцьцёвы выбар паўплываў Ўотэргэйтскі скандал, расказвае, наколькі не пераносіць калектывізм і як нэрвуецца, калі яго называюць «Данчык».
Сёлета «Славянскі базар» у Віцебску праходзіць 28-ы раз. І пакуль адны намагаюцца прыцярпецца да часовых нязручнасьцяў, другія разглядаюць базар як пляцоўку для самарэклямы і дадатковага заробку.
Лясьнік з Валожына ўсё жыцьцё малюе сюрэалістычныя карціны. Унук зладзіў яму пэрсанальную выставу ў Менску.
На доме, дзе жыў вядомы пісьменьнік, хочуць павесіць мэмарыяльную шыльду.
Сёньня мінае 29 гадоў ад першага «Басовішча». З гэтай нагоды адзін з мадэратараў першага «Басовішча» Ян Максімюк вырашыў паставіць сабе самому сем з паловай пытаньняў пра тыя аспэкты фэстывалю, пра якія, як ён лічыць, іншыя не пытаюцца.
Дзяржкамітэт па маёмасьці накіраваў ліст у Вікіпэдыю з просьбай пры напісаньні беларускіх геаграфічных назваў лацінкай выкарыстоўваць «нацыянальную сыстэму раманiзацыi геаграфiчных назваў».
Кожны «Славянскі базар» Віцебск наведваюць тысячы турыстаў. Сёлета падчас фэстывалю для іншаземцаў у Беларусь адкрыты бязьвізавы ўезд. Замест візы на любым пункце пропуску дастаткова паказаць квіток на «Славянскі базар». Якім пабачаць фэстывальны горад госьці Беларусі?
Дактары адзначаюць станоўчую дынаміку ў стане Ўладыкі: можа варухнуць нагой, калі трымаюць за руку, можа сьціскаць і не адпускаць, расплюшчвае вочы. Ёсьць надзея, што вернецца да нармальнага жыцьця.
Аўтар дзьвюх кніг пра алькаголь у беларускім творчым асяродзьдзі Анатоль Астапенка расказаў Свабодзе пра тое, як ужывалі алькаголь і злоўжывалі ім беларускія літаратары.
«Каб добра перакладаць вялікую паэзію, перакладчык — нават калі ён у вольны ад перакладу час ня піша сваіх вершаў — патэнцыйна мусіць быць вялікім паэтам».
Культавая кнігарня, якая за 9 гадоў зрабілася цёплым прытулкам такой часам беднай і маркотнай беларускай літаратуры, з 16 ліпеня пераяжджае практычна ў адно памяшканьне з антыкварнай крамай «Буржуазныя каштоўнасьці».
За іх песьні — такія як «I’m Your God Now» (Я цяпер ваш Бог) і «Teh-Hell-Ran» (зьмяшэньне словаў «Тэгеран» і «пекла») музыкаў абвінавацілі ў блюзьнерстве і антыдзяржаўнай прапагандзе.
Сябра Саюзу мастакоў пайшоў з жыцьця 10 ліпеня на 97-м годзе. Паніхіда адбудзецца 11 ліпеня 2019 году ў залі Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паведамляе газэта «Звязда».
Ёсьць кітайская мова, але ёсьць і Свэрдлов.
Помнік плянуецца ўсталяваць на магіле Алеся Ліпая ў гарадзкім пасёлку Рудзенску да першай гадавіны ягонай сьмерці, 23 жніўня 2019 году.
Пасьля пастаноўкі «Шляхціца Завальні» ў Купалаўскім па хрэстаматыйным тэксьце Яна Баршчэўскага можна зьвярнуцца і да іншых спэктакляў паводле клясычных літаратурных твораў.
Гатычны твор Яна Баршчэўскага ператварыўся на сцэне Купалаўскага тэатру ў нейкае дзівоснае карнавальнае дзейства.
8 ліпеня падчас прэзэнтацыі ў Менску 71-й кнігі «Бібліятэкі Свабоды» — «Тантамарэскі» Сяргея Дубаўца музыка Лявон Вольскі прэзэнтаваў новую песьню.
У Амстэрдаме пачалася найбольшая і найскладанейшая публічная рэстаўрацыя карціны ў гісторыі мастацтва.
Ноччу 9 ліпеня на пешаходнай Камсамольскай вуліцы ў Менску зьявіўся новы арт-аб’ект — навес з парасонаў. Зрабіў яго мабільны апэратар Velcom A1.
У кнігарні «Ў» прайшла прэзэнтацыя 71-й кнігі «Бібліятэкі Свабоды» — «Тантамарэскі». Гэтая кніга — пра судовы працэс над мытнікам Алесем Юркойцем і ягонымі калегамі. Алесь Юркойць атрымаў 7 гадоў зьняволеньня. На працэс Сяргей Дубавец хадзіў цягам году — зь лістапада 2016-га па лістапад 2017-га.
Анімацыйны дызайнэр з Масквы Аляксей Сямёнаў зрабіў пародыю на застаўку вядомага амэрыканскага мультсэрыялу «Сымпсаны».
«Усё, што ў іншых краінах апісваецца ў кнігах, у нашым краі можа здарыцца насамрэч», — кажа гераіня новага спэктакля. І ня хлусіць.
Колькі год самаму старому рукапісу ў архіве і чаму тут выкарыстоўваюць адміністрацыйны падзел на паветы, а не раёны, Свабодзе распавёў Дзяніс Лісейчыкаў, намесьнік дырэктара архіву.
Мэтадычны дапаможнік «Беларускія буржуазныя нацыяналісты», выдадзены ў друкарні Вышэйшай школы КДБ пры Савеце Міністраў СССР у 1957 годзе пад рэдакцыяй палкоўніка Мікалая Куляшова пад грыфам «Зусім сакрэтна».
Загрузіць яшчэ