Амэрыканскі сьпявак і аўтар песень Джо Лін Тэрнэр, вядомы па супрацы з Deep Purple, Rainbow, Yngwie Malmsteen’s Rising Force, Mother’s Army ды іншымі групамі, выступіць у Менску на цырымоніі адкрыцьця ІІ Эўрапейскіх гульняў. Ён ужо прыступіў да рэпэтыцыяў свайго нумару.