Многім не спадабаліся шапікі, якія ставяць у Менску да гульняў. Некаторыя пабачылі ў іх азіяцкі стыль, не ўласьцівы Беларусі, а некаторыя жартуюць, што гэта шапіто або намёты Ку-клус-клану.
Дачка баўгарскіх эмігрантаў адправілася ў архівы, каб даведацца больш пра сваю сям’ю.
13 чэрвеня спаўняецца 185 гадоў Канстанціну Вераніцыну — верагоднаму аўтару шэдэўра беларускай літаратуры ХІХ стагодзьдзя, паэмы «Тарас на Парнасе».
Уладыка цяпер на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, ды падобна, менскія мэдыкі зрабілі ўсё, што маглі, і застаецца хіба спадзявацца на Бога.
Магілёўскі аблвыканкам прызнаў «гісторыка-мэмарыяльным месцам пахаваньня» гістарычную частку габрэйскіх могілак у абласным цэнтры.
У 2020 годзе будзе адзначацца 500-годзьдзе мужчынскага манастыра ў Жыровічах на Горадзеншчыне — аднаго з галоўных цэнтраў беларускага хрысьціянства і выбітнага архітэктурнага ансамблю XVII-XVIII стагодзьдзяў.
Карціна «Збаўца сьвету» прададзеная на аўкцыёне Christie’s у 2017 годзе за рэкордныя 450 мільёнаў даляраў, знаходзіцца цяпер у насьледнага прынца Саудаўскай Арабіі Мухамеда бін Салмана.
Каб беларуская мова стала для дзяцей роднай: слоўнік, размалёўка і налепкі.
10 чэрвеня ў Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася часовая экспазыцыя «Васіль Быкаў. Пункціры жыцьця». Яна прымеркаваная да 95-гадовага юбілею народнага пісьменьніка і 75-годзьдзя вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Шаноўныя слухачы і чытачы Свабоды! На гэтае лета прапануем вам вярнуцца да рубрыкі «100 словаў».
На аўкцыён выстаўлены аўтамабіль ГАЗ-21 «Волга», які належаў пісьменьніку Івану Мележу.
Сёлета ўвосень у Берасьці плянуюць адкрыць помнік Аляксандру Пушкіну. Якіх яшчэ асобаў небеларускай гісторыі ўшанавалі ў помніках у часы незалежнасьці ў Беларусі?
Валянтэры і актывісты з «Маладога фронту» добраўпарадкуюць магілу Дамініка Луцэвіча, бацькі народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.
Музыка і мастак Яўген Палавінскі прыдумаў для Віцебску новы звычай — каб штодня на ратушы граў музыка-духавік. Аўтар ідэі запрасіў карэспандэнтаў Свабоды разам падняцца на вежу, каб спраўдзіць задуманае ў тэставым рэжыме.
Скончыліся здымкі расейскага тэлесэрыялу «Чарнобыль», які пакажуць на НТВ сёлета «не раней за восень». Пра гэта ў інтэрвію карэспандэнту Свабоды расказаў рэжысэр фільма Аляксей Мурадаў.
8 чэрвеня спаўняецца 70 гадоў з дня выхаду ў сьвет раману Джорджа Оруэла «1984». Перакладчык Сяргей Шупа расказвае пра нялёгкую гісторыю публікацыі славутага раману па-беларуску.
У сквэры ля галоўнага офісу «Белгазпрамбанку» на вуліцы Прытыцкага ў Менску адкрылі скульптуру «Навігатар». Праца нараджэнца Беларусі Восіпа Цадкіна была набытая ў Нью-Ёрку за 341 тысячу даляраў на таргах аўкцыённага дому Christie’s.
Чаму фільм важны і ці не пабачаць у ім русафобіі, Свабодзе расказаў вядомы драматург, які выступіў у стужцы ў якасьці актора.
Шыльду з партрэтам культавага польскага музыканта і кампазытара беларускага паходжаньня Чэслава Немэна ўрачыста адкрылі 6 чэрвеня на гуманітарным каледжы, што паблізу ад горадзенскага аўтавакзалу.
Пра атрыманьне лічбавых копіяў беларускіх буквароў, выдадзеных 300–400 гадоў таму, паведаміў агенцтву БелаПАН намесьнік дырэктара ўстановы па навуковай працы і выдавецкай дзейнасьці Алесь Суша.
У падкасьце «Бацькі і дзеці» Алена Германовіч, Юры Дракахруст, Анастасія Пілюгіна і Ганна Соўсь абмяркоўваюць сэрыял «Чарнобыль».
У чэрвені на марозіве ня проста зьнікнуў надпіс «Жыве Беларусь», а цалкам памяняліся фразы ў «слоўнічку». Яны па-ранейшаму напісаныя беларускай лацінкай і перакладзеныя (не даслоўна, а з жартамі) на ангельскую мову.
Аўтарка фільму «Крышталь» Дар’я Жук стане рэжысэркай другога сэзону расейскага сэрыялу «Утрыманкі».
Расейскамоўная вэрсія кнігі Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы» трапіла ў «кароткі сьпіс» чатырнаццатага сэзону найбуйнейшай расейскай літаратурнай прэміі «Большая книга».
За чатыры гады доля беларускамоўных першаклясьнікаў скарацілася на 2,3 адсотка.
У менскую кнігарню «Акадэмкніга» паступіла кніга прафэсара Вольгі Дадзіёмавай «Музыкальная культура Беларуси: историческая судьба и творческие связи». Цяжкая хвароба прыкавала Вольгу да ложка. Яна знайшла ў сабе сілы даць інтэрвію Радыё Свабода.
Учора выйшаў апошні эпізод мінісэрыялу «Чарнобыль» вытворчасьці амэрыканскага HBO і брытанскага Sky. Пасьля паказу сцэнарыст сэрыялу Крэйг Мэйзін у сэтцы Twitter падзякаваў гледачам па-ўкраінску, па-беларуску і па-расейску.
Сёлета ўвосень плянуюць паставіць помнік князю Гедзіміну ў Лідзе і Льву Сапегу ў Слоніме. Якім яшчэ гістарычным пэрсанажам адкрывалі помнікі ў часы незалежнай Беларусі?
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім атрымала адказ на зварот у Міністэрства амежных спраў Беларусі наконт удзелу беларускай афіцыйнай дэлегацыі ў цырымоніі перапахаваньня парэшткаў Кастуся Каліноўскага і ўдзельнікаў паўстаньня 1863 году.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — Яўген Зубовіч, аўтар кнігі «Беларускі палкоўнік», якая перамагла на сайце Kniha.of.by паводле вынікаў чытацкага галасаваньня ў конкурсе «Кніга году».
«Меч Брачыслава» — фэстываль сярэднявечнай культуры ў Браславе. Ён ладзіцца на Замкавай гары. Тут у 1065 годзе быў заснаваны Браслаў.
Кінастудыя «Беларусьфільм» апублікавала на сваім YouTube-канале 3-хвілінны трэйлер фільму «Купала».
«Ад колькасьці людзей, якія ў адказах назавуць беларускую мову, будзе залежаць далейшая палітыка дзяржавы. Адказам „беларуская“ вы станоўча паўплываеце на яе».
Агучку робяць супольна беларускі відэасэрвіс Voka і расейскае «Амедиа ТВ».
У сталіцы Чувашыі (Расея) Чэбаксарах мясцовыя ўлады прынялі рашэньне ўсталяваць памятную дошку ў памяць пра Янку Купалу. У доме на вуліцы кампазытараў Вараб’ёвых беларускі клясык пражыў два тыдні.
«У нас складана знайсьці лякацыі, дзе ёсьць закінутыя прадпрыемствы».
Ці можна лічыць гістарычнай хронікай сэрыял НВО «Чарнобыль»? На якія сьведчаньні і дакумэнты абапіраліся сцэнарысты? Героі кнігі Святланы Алексіевіч «Чарнобыльская малітва» на экране.
Ян Максімюк прапануе дзевяць фрагмэнтаў пра беларускае балота ад дзевяці беларускіх аўтараў.
Культавы выканаўца Элтан Джон і стваральнікі біяграфічнага мастацкага фільму пра яго Rocketman асудзілі рашэньне расейскага дыстрыбутара адносна выдаленьня сцэн з аднаполым сэксам, наркотыкамі і мужчынскімі пацалункамі.
Стваральнікам поўнамэтражнага мастацкага фільму пра падзеі Першай усясьветнай вайны ў Беларусі бракуе грошай агучыць карціну.
1 чэрвеня каля менскай ратушы пройдзе Дзень культуры Швэцыі, арганізаваны амбасадай гэтай краіны супольна зь Менскім гарвыканкамам і інфапарталам аб Швецыі ru.sweden.se.
Апоўдні 1 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі стартуе чарговая «Агульная дыктоўка». За «парты» сядуць блізу тысячы чалавек.
Зь фільму Rocketman пра Элтана Джона перад пракатам у Расеі выразалі каля 8 хвілін. У Менску фільм пакажуць таксама бяз гэтых выразаных сцэнаў.
30 траўня падчас урачыстасьцяў на Ўнебаўшэсьце Пана ў менскім катэдральным касьцёле Найсьвяцейшага Імя Марыі мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч дабраславіў мэмарыяльную шыльду ў гонар Станiслава Манюшкi — пад акампанэмэнт духоўных твораў усясьветна вядомага кампазытара.
Польскі гісторык, соцыялінгвіст і палітоляг піша пра зборнікі паэзіі «Патрыятызм для чайнікаў» Сяргея Прылуцкага і «Сарматыя» Марыі Мартысевіч.
Праца ўзяла «бронзу» на міжнародным фэстывалі музычнага відэа Berlin Music Video Awards 2019 у катэгорыі Best Narrative.
Каманда бюро «Месяца фатаграфіі ў Менску» (МФМ) трэці раз падвяла вынікі штогадовай прэміі і вызначыла найлепшых дзеячоў у сфэры фатаграфіі за 2018 год.
На сайце kniha.of.by апублікаваныя вынікі чытацкага галасаваньня за «Кнігу году». Чытацкі рэйтынг мае сымбалічнае значэньне. Вынікі галасаваньня не ўплываюць на афіцыйную прэмію і не залежаць ад яе.
29 траўня Нацыянальны цэнтар сучасных мастацтваў праводзіць прагляд і абмеркаваньне дакумэнтальнага фільму Гары Тамразяна «Параджанаў. Квіток у вечнасьць» тэлеканалу «Настоящее время» (вул. Някрасава, 3, пачатак а 19-й). Стужка прысьвечаная лёсу выбітнага кінарэжысэра Сяргея Параджанава (1924–1990).
Дызайнэр Уладзімер Цэсьлер сказаў Каці Маркоўскай у праекце «Морква», што назву рэстарацыі «Поедем поедим» з гледзішча нэймінгу лічыць удалай.
Загрузіць яшчэ