21 лютага ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У Беларусі з гэтай нагоды адбудзецца шэраг імпрэзаў на розных пляцоўках — ад навукова-практычных канфэрэнцыяў і лекцыяў да выступаў папулярных музыкаў і літаратараў у кавярнях і крэатыўных прасторах.
«Ад часу, ад надвор’я ён пачаў іржавець, пайшлі сколы, расколіны. Мох разьядае яго. Трэба разьбіраць глядзець, што там у яго ўнутры», — паведаміў намесьнік начальніка гарадзкой ЖКГ Сяргей Сямашка.
Лідэр панк-рок гурту «Дай Дарогу!» зь Берасьця Юры Стыльскі не гаворыць па-беларуску, але носіць на майцы бел-чырвона-белы сьцяг і гатовы выступаць на #БНР101. Пра гэта ён расказаў у вялікім відэаінтэрвію Радыё Свабода.
Першая размова з аўтарам «Радзіва Прудок» пасьля выхаду ягонай другой кнігі «Прэм’ера». Уся праўда пра казу, жанчын, кайф і літаратурныя прэміі ад Андрэя Горвата.
Якой была беларуская народная астралёгія? Як прадказвалі, варажылі, замаўлялі па зорках беларусы ў сваім мінулым? І што з народнай астралёгіі застаецца ў сьвядомасьці беларусаў аж да сёньня?
Ад 18 да 24 лютага ў Беларусі пройдзе Тыдзень роднай мовы. Ён прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, паведамляе прэс-служба Нацыянальнай акадэміі навук (НАН).
У Цюрыху ва ўзросьце 77 гадоў памёр швайцарскі актор Бруна Ганц, найбольш вядомы па ролях анёла Даміэля ў дылёгіі «Неба над Бэрлінам / Так далёка, так блізка!» (рэжысёр Вім Вэндэрс) і Адольфа Гітлера ў «Бункеру» (рэжысёр Олівэр Хіршбігель).
Арганізатары цырымоніі «Оскар» адмовіліся ад пляну ўручэньня прэмій Амэрыканскай акадэміі кінамастацтва падчас рэклямных паўзаў.
Чытаць гэтую кнігу няпроста. Нешта (а мо і большасьць) з вывернутага вонкі нутра гераіні (і нашага грамадзтва) ведаць ня хочацца. Яно выбівае з раўнавагі, спараджае трывогу і нават безвыходнасьць, ад якое, як ад сьмерці, нікуды не схавацца.
Гішпанку Анхэлю Эсьпіносу 15 лютага ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй імя Міхася Стральцова.
У памяшканьні Беларускага саюзу дызайнэраў у Менску прайшла аднадзённая выстава-інсталяцыя «Вэтэраны за мір. Груз 300», прысьвечаная 30-годзьдзю вываду савецкіх войскаў з Аўганістану.
Мы ўжо чыталі раманы, напісаныя машынамі — проста пра гэта яшчэ ня ведаем.
Украінскі культурны фонд, які на грамадзкіх пачатках ачольвае Марына Парашэнка, жонка дзейнага прэзыдэнта Ўкраіны, абнародаваў фінансавую справаздачу сваёй дзейнасьці ў 2018 годзе.
Сэрвіс Voka TV абвясьціў кастынг — шукаюць актораў, каб агучыць сэрыял «Сэкс у вялікім горадзе» па-беларуску.
Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры атрымала згоду ад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь на працу ў стварэньні мэмарыяльнага знака праведнікам сьвету.
У віцебскім тэатры «Лялька» рыхтуюць спэктакль пра Марка Шагала. У дзень першай рэпэтыцыі тут правялі незвычайную імпрэзу: публічныя дэбаты пра мастака з удзелам віцебскіх дасьледчыкаў. Свабода занатавала 10 малавядомых фактаў пра ўсясьветна вядомага мастака зь Віцебску.
«Нам патэлефанаваў маёр з ГУУС Менгарвыканкаму і сказаў, што ўбачыў навіну пра наш флэшмоб у СМІ і таму расцаніў наш, узгоднены з ТРЦ Dana Mall, флэшмоб як масавае мерапрыемства».
У Менску будуць Akute, Uzari і Angst, а Вайцюшкевіч выступіць аж у двух гарадах з нагоды сьвята.
Міністэрства культуры Расеі закрыла доступ да інфармацыі пра карціну Карла Брулова «Хрыстос у магіле» ў дзяржаўным каталёгу Музэйнага фонду паводле рэкамэндацыі Фэдэральнай службы бясьпекі.
10 лютага Лявон Вольскі сустрэўся з фундатарамі свайго новага альбому «Гравітацыя» ў кавярні «Грай». Музыка сыграў акустычны канцэрт, даў аўтографы і адказаў на пытаньні слухачоў. Свабода выбрала найцікавейшыя.
Найлепшым дызайнэрам на 58-м Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі» названы Міхал Анемпадыстаў.
Калі заганяць людзей у вузкую сетку катэгорый, дзе беларускай мове проста няма месца, дык яе і ня будзе. Каму гэта трэба? І навошта?
Ужо ўлетку каля Лідзкага замку зьявіцца помнік заснавальніку горада князю Гедзіміну. Адкрыцьцё помніка плянуюць зрабіць у верасьні на 75-годзьдзе Гродзенскай вобласьці, піша «Гарадзенская праўда».
Беларускаму барду, актору, паэту і шоўмэну Віктару Шалкевічу 9 лютага спаўняецца 60 гадоў. Ён расказаў Свабодзе пра сваё захапленьне зёлкамі, патлумачыў, адкуль сілкуецца энэргіяй, і пазнаёміў са сваім катом Сьцяпанам.
Наведаць менскі кніжны кірмаш у суботу 9 лютага варта ўжо хаця б дзеля аднае кніжкі, якая будзе прэзэнтавацца а 16-й гадзіне на польскім стэндзе. Гаворка ідзе пра заключную частку «Менскае трылёгіі» Сяргея Пясецкага «Ніхто дабром ня дасьць збаўленьня».
Як і яго любімы Максім Багдановіч, захоўваў унутраную адзіноту і пакутаваў на сухоты. 8 лютага яму споўнілася б 98 гадоў. Герой нашых 20 нечаканых фактаў — Іван Мележ.
Лаву Клінтана за 25 гадоў апаганьвалі больш за 15 разоў. За гэта нікога не затрымалі. За «абразу» менскага гарадавога пакаралі мінімум 8 чалавек.
Дызайнэр Уладзімер Цэсьлер апублікаваў лягатып для ўгодкаў абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Інфармацыйна-аналітычны цэнтар пры Адміністрацыі прэзыдэнта апублікаваў дадзеныя сацыялягічнага дасьледаваньня за 2017–2018 гады. У рэспандэнтаў пыталіся і пра родную мову.
У Маскве ва ўзросце 83 гадоў памёр актор, рэжысэр і паэт Сяргей Юрскі. Паводле дадзеных расейскіх СМІ, Юрскі памёр пасьля працяглай хваробы.
Са Свабодай зьвязаўся скульптар Алесь Шатэрнік, глыбока абураны зьнішчэньнем «лаўкі Клінтана». Ён кажа, што ўжо дванаццаць разоў рэстаўраваў яе.
Ян Максімюк пра «перакладчыцкі канон» Васіля Сёмухі, зь якім варта пазнаёміцца аматарам літаратуры.
Эстрадны сьпявак Аляксандар Саладуха атрымаў дазвол на правядзеньне канцэрту 1 траўня на менскім стадыёне «Дынама».
Канцэпцыя альбому — гісторыя чалавечага жыцьця ад нараджэньня да скону. Паслухаць можна на Soundcloud і iTunes. Пра зьяўленьне рэлізу Вольскі напісаў у сваім акаўнце ў «Фэйсбуку».
Міжнародную кніжную выставу-кірмаш у Менску ў дзень яе адкрыцьця наведалі некаторыя чыноўнікі, дэпутаты, кіраўнікі грамадзкіх арганізацый. Што іх цікавіла на выставе і што яны чытаюць?
Чаму Беларусі патрэбная асобная прэмія за электронную і онлайн-літаратуру? Тлумачыць Макс Шчур, сузаснавальнік прэміі «Празрысты Эол».
Ад «Лепшых прамоваў Рамзана Кадырава» да дасьледаваньня «Тапінамбур у Беларусі». Свабода паглядзела, якія навінкі прадставілі выдавецтвы на 26-й міжнароднай кніжнай выставе ў Менску.
Перакладчык Васіль Сёмуха, які памёр 3 лютага на 84-м годзе жыцьця, у мінулым быў частым госьцем перадач Радыё Свабода.
Свабода пашукала, адкуль можна было б узяць сродкі для закрытага ў Горадні музэю Васіля Быкава, якому няма за што існаваць.
Прыватны музэй Васіля Быкава ў Горадні закрыўся, экспазыцыя пераехала. Улады не знайшлі на яго каля 80 рублёў на месяц.
Белтэлерадыёкампанія вызначылася зь дзясяткай фіналістаў нацыянальнага адбору на Эўравізію-2019. Усяго прадставіць Беларусь на конкурсе ў Тэль-Авіве хацелі 90 канкурсантаў.
Гэтыя мастакі вядомыя сваімі працамі і ў Беларусі. У Віцебску, напрыклад, яны малявалі партрэты Васіля Быкава, Марка Шагала, герояў савецкіх фільмаў.
На Менскай міжнароднай кніжнай выставе ня будзе скульптуры танка з кніг. Пра гэта Свабодзе расказалі ў Міністэрстве інфармацыі.
2 лютага ў адной з найлепшых канцэртных заляў Мюнхэну беларускі дырыжор Віталь Алексяёнак выканаў твор беларускай кампазытаркі Вольгі Падгайскай. Канцэрт стаў нагодай пагутарыць пра лёс 28-гадовага музыкі зь Вялейкі, які робіць музычную кар’еру ў Нямеччыне.
На 84-м годзе жыцьця памёр Васіль Сёмуха — беларускі перакладчык зь нямецкай, польскай, латыскай, лацінскай, гішпанскай, нарвэскай, армянскай, украінскай ды іншых моваў сьвету.
Старшыня праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец спадзяецца, што вуліца і помнік Васілю Быкаву ў Менску зьявяцца. Але калі — ён ня ведае.
Больш за 150 чалавек сабраліся 4 лютага ў Марачоўшчыне (Івацэвіцкі раён Берасьцейшчыны) на дзень народзінаў Тадэвуша Касьцюшкі (1746–1817).
На агароджу, якая зьявіцца ў горадзе, патрацяць 17 тысяч даляраў. Летась у Жодзіне ўжо паставілі 1,6 кілямэтра такой агароджы.
Міністар інфармацыі Беларусі Аляксандар Карлюкевіч і дырэктар Менскай Міжнароднай кніжнай выставы адказалі, чаму на прадстаўнічым кніжным форуме беларуская нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч прадстаўленая на расейскім стэндзе выдавецтва «Время».
Чэхія ў гісторыі беларускай культуры ад Скарынавых часоў займае важнае месца. Аднак у Менску дагэтуль няма Чэскага цэнтру — культурнай «амбасады» Чэхіі ў сьвеце. Мы гаворым з дырэктаркай Чэскага цэнтру ў Кіеве Луцыяй Ржэгаржыкавай, якая прыяжджае ў Менск для ўдзелу ў міжнароднай кніжнай выставе.
Загрузіць яшчэ