10 лютага Лявон Вольскі сустрэўся з фундатарамі свайго новага альбому «Гравітацыя» ў кавярні «Грай». Музыка сыграў акустычны канцэрт, даў аўтографы і адказаў на пытаньні слухачоў. Свабода выбрала найцікавейшыя.
Найлепшым дызайнэрам на 58-м Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі» названы Міхал Анемпадыстаў.
Калі заганяць людзей у вузкую сетку катэгорый, дзе беларускай мове проста няма месца, дык яе і ня будзе. Каму гэта трэба? І навошта?
Ужо ўлетку каля Лідзкага замку зьявіцца помнік заснавальніку горада князю Гедзіміну. Адкрыцьцё помніка плянуюць зрабіць у верасьні на 75-годзьдзе Гродзенскай вобласьці, піша «Гарадзенская праўда».
Беларускаму барду, актору, паэту і шоўмэну Віктару Шалкевічу 9 лютага спаўняецца 60 гадоў. Ён расказаў Свабодзе пра сваё захапленьне зёлкамі, патлумачыў, адкуль сілкуецца энэргіяй, і пазнаёміў са сваім катом Сьцяпанам.
Наведаць менскі кніжны кірмаш у суботу 9 лютага варта ўжо хаця б дзеля аднае кніжкі, якая будзе прэзэнтавацца а 16-й гадзіне на польскім стэндзе. Гаворка ідзе пра заключную частку «Менскае трылёгіі» Сяргея Пясецкага «Ніхто дабром ня дасьць збаўленьня».
Як і яго любімы Максім Багдановіч, захоўваў унутраную адзіноту і пакутаваў на сухоты. 8 лютага яму споўнілася б 98 гадоў. Герой нашых 20 нечаканых фактаў — Іван Мележ.
Лаву Клінтана за 25 гадоў апаганьвалі больш за 15 разоў. За гэта нікога не затрымалі. За «абразу» менскага гарадавога пакаралі мінімум 8 чалавек.
Дызайнэр Уладзімер Цэсьлер апублікаваў лягатып для ўгодкаў абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Інфармацыйна-аналітычны цэнтар пры Адміністрацыі прэзыдэнта апублікаваў дадзеныя сацыялягічнага дасьледаваньня за 2017–2018 гады. У рэспандэнтаў пыталіся і пра родную мову.
У Маскве ва ўзросце 83 гадоў памёр актор, рэжысэр і паэт Сяргей Юрскі. Паводле дадзеных расейскіх СМІ, Юрскі памёр пасьля працяглай хваробы.
Са Свабодай зьвязаўся скульптар Алесь Шатэрнік, глыбока абураны зьнішчэньнем «лаўкі Клінтана». Ён кажа, што ўжо дванаццаць разоў рэстаўраваў яе.
Ян Максімюк пра «перакладчыцкі канон» Васіля Сёмухі, зь якім варта пазнаёміцца аматарам літаратуры.
Эстрадны сьпявак Аляксандар Саладуха атрымаў дазвол на правядзеньне канцэрту 1 траўня на менскім стадыёне «Дынама».
Канцэпцыя альбому — гісторыя чалавечага жыцьця ад нараджэньня да скону. Паслухаць можна на Soundcloud і iTunes. Пра зьяўленьне рэлізу Вольскі напісаў у сваім акаўнце ў «Фэйсбуку».
Міжнародную кніжную выставу-кірмаш у Менску ў дзень яе адкрыцьця наведалі некаторыя чыноўнікі, дэпутаты, кіраўнікі грамадзкіх арганізацый. Што іх цікавіла на выставе і што яны чытаюць?
Чаму Беларусі патрэбная асобная прэмія за электронную і онлайн-літаратуру? Тлумачыць Макс Шчур, сузаснавальнік прэміі «Празрысты Эол».
Ад «Лепшых прамоваў Рамзана Кадырава» да дасьледаваньня «Тапінамбур у Беларусі». Свабода паглядзела, якія навінкі прадставілі выдавецтвы на 26-й міжнароднай кніжнай выставе ў Менску.
Перакладчык Васіль Сёмуха, які памёр 3 лютага на 84-м годзе жыцьця, у мінулым быў частым госьцем перадач Радыё Свабода.
Свабода пашукала, адкуль можна было б узяць сродкі для закрытага ў Горадні музэю Васіля Быкава, якому няма за што існаваць.
Прыватны музэй Васіля Быкава ў Горадні закрыўся, экспазыцыя пераехала. Улады не знайшлі на яго каля 80 рублёў на месяц.
Белтэлерадыёкампанія вызначылася зь дзясяткай фіналістаў нацыянальнага адбору на Эўравізію-2019. Усяго прадставіць Беларусь на конкурсе ў Тэль-Авіве хацелі 90 канкурсантаў.
Гэтыя мастакі вядомыя сваімі працамі і ў Беларусі. У Віцебску, напрыклад, яны малявалі партрэты Васіля Быкава, Марка Шагала, герояў савецкіх фільмаў.
На Менскай міжнароднай кніжнай выставе ня будзе скульптуры танка з кніг. Пра гэта Свабодзе расказалі ў Міністэрстве інфармацыі.
2 лютага ў адной з найлепшых канцэртных заляў Мюнхэну беларускі дырыжор Віталь Алексяёнак выканаў твор беларускай кампазытаркі Вольгі Падгайскай. Канцэрт стаў нагодай пагутарыць пра лёс 28-гадовага музыкі зь Вялейкі, які робіць музычную кар’еру ў Нямеччыне.
На 84-м годзе жыцьця памёр Васіль Сёмуха — беларускі перакладчык зь нямецкай, польскай, латыскай, лацінскай, гішпанскай, нарвэскай, армянскай, украінскай ды іншых моваў сьвету.
Старшыня праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец спадзяецца, што вуліца і помнік Васілю Быкаву ў Менску зьявяцца. Але калі — ён ня ведае.
Больш за 150 чалавек сабраліся 4 лютага ў Марачоўшчыне (Івацэвіцкі раён Берасьцейшчыны) на дзень народзінаў Тадэвуша Касьцюшкі (1746–1817).
На агароджу, якая зьявіцца ў горадзе, патрацяць 17 тысяч даляраў. Летась у Жодзіне ўжо паставілі 1,6 кілямэтра такой агароджы.
Міністар інфармацыі Беларусі Аляксандар Карлюкевіч і дырэктар Менскай Міжнароднай кніжнай выставы адказалі, чаму на прадстаўнічым кніжным форуме беларуская нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч прадстаўленая на расейскім стэндзе выдавецтва «Время».
Чэхія ў гісторыі беларускай культуры ад Скарынавых часоў займае важнае месца. Аднак у Менску дагэтуль няма Чэскага цэнтру — культурнай «амбасады» Чэхіі ў сьвеце. Мы гаворым з дырэктаркай Чэскага цэнтру ў Кіеве Луцыяй Ржэгаржыкавай, якая прыяжджае ў Менск для ўдзелу ў міжнароднай кніжнай выставе.
А хто там ідзе – бадай самае частае і самае важнае пытаньне нацыянальнага дыскурсу апошніх ста гадоў. Нагодай задаць гэтае вечнае пытаньне сёньня стала новая кніга «Сто цытатаў на Свабодзе Сьвятланы Алексіевіч».
Выйшаў новы раман Ільлі Сіна «Libido». Гэта першая кніга знакамітага парушальніка літаратурнага працэсу мінулых двух дзесяцігодзьдзяў, у якой ёсьць такія ўласьцівасьці прозы, як герой і сюжэт. А таксама першая, у якой няма знарочыстасьці і наўмыснай задзірыстасьці з традыцыйнымі эстэтычнымі густамі.
Ураджэнец Беларусі рэжысёр Сяргей Лазьніца лічыць, што беларусам варта задумацца пра досьвед Украіны ў канфлікце з Расеяй.
Што і дзе варта паглядзець у месцах, дзе віруе беларускае жыцьцё? Свабода дапамагае арыентавацца ў багацьці выбару.
Студэнт адлюстраваў вайсковы парад, і ўдзельнікі, і вайсковая тэхніка якога прадстаўленыя ў форме мужчынскіх палавых органаў.
На Менскай міжнароднай кніжнай выставе Сьвятлана Алексіевіч выступіць на расейскім нацыянальным стэндзе.
Першага лютага на сцэне менскага Моладзевага тэатру эстрады пасьля 5 гадоў перапынку дасьць канцэрт гурт «У нескладовае» — аўтарскі праект музыкі і выканаўцы Рамана Арлова.
Гутарка зь Ігарам Бабковым пра некаторыя ідэі і мэтафары зь ягонай кнігі «Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньне ру(і)наў», якая напрыканцы 2018 году выйшла ў вугорскім перакладзе.
Летась музыкам каля 10 разоў адмаўлялі ў гастрольным пасьведчаньні. Канцэрт мае адбыцца 28 красавіка ў сталічным клюбе Re:Public.
Рэжысэрка фільму — Варвара Шчука. Гэта маналёг маладога чалавека пра «безнадзёгу» жыцьця ў малым правінцыйным гарадку. Як прызналася рэжысэрка Варвара Шчука Радыё Свабода — гэта гарадок Ветка Гомельскай вобласьці.
У Менску пакажуць творы нямецкага мастака Германа Штрука, які вучыў Марка Шагала тэхніцы літаграфіі.
Архітэктары Аляксандар Міхайлюкоў і Глеб Арлоўскі фіксуюць факты зьнішчэньня архітэктурнай спадчыны, якія адбыліся за апошнія 20-25 гадоў.
Беларускі сьпявак Лявон Вольскі выдаў кліп на ўжо трэцюю песьню будучага альбому «Гравітацыя».
Рамонт ацэньвалі ў 134 066 рублёў. За такія грошы можна было паставіць амаль пяць помнікаў Касьцюшку або палову помніка карове. Або набыць трохпакаёвую кватэру ў межах «другога кальца».
Днямі споўнілася 25 гадоў, як пайшоў з жыцьця Алесь Адамовіч — пісьменьнік, грамадзкі дзеяч, адзін з пачынальнікаў беларускай дакумэнтальнай прозы і першы, хто голасна сказаў праўду пра Чарнобыль.
Кіраўніца адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Натальля Качанава расказала на сустрэчы з калектывам кампаніі «Беларуськалій», што ў краіне пастаўленая задача «аб наяўнасьці ня менш як 30% кантэнту на беларускай мове».
Беларускамоўныя ролікі на Youtube не праходзяць мадэрацыі ў рэклямных сэрвісах тэхналягічнага гіганта Google, які валодае гэтай самай папулярнай у сьвеце відэаплятформай. Свабода разабралася, чаму гэта адбываецца.
Насамрэч, не. Гэтыя 30% — «нацыяльны кантэнт». Раней пра такую задачу аб 30% кантэнту па-беларуску нідзе не паведамлялася. Дзяржаўныя тэлеканалы Беларусі пераважна расейскамоўныя.
29 студзеня спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэньня аднаго з пачынальнікаў беларускага адраджэньня і беларускай дзяржаўнасьці Антона Луцкевіча.
Загрузіць яшчэ