Паводле анатацыі, кліп заснаваны на рэальнай гісторыі трансгэндэрнай дзяўчыны Валерыі Шандэры зь Менску.
«Радыё Свадоба» зрабіла гэта. Тое, што Алесю Пілецкаму напісаў не адзін дзясятак адданых чытачоў: «Зрабіце кнігу!». «Казкі па целефоне».
Рэжысэр «Возера радасьці» Аляксей Палуян расказаў, як шукаў фінансаваньне на фільм, як знайшоў у інтэрнаце галоўную актрысу і чаму Беларусі не патрэбны прыход Netflix. Свабода пагутарыла з аўтарам кіно, якое ўжо заваявала шэраг узнагародаў у Эўропе.
Дырэктар фонду Карла Адэнаўэра ў Беларусі Якаб Вёленштайн апублікаваў на ютуб-канале фону свой кліп пра Беларусь.
У кавярні «Грай» у Менску журналіст Алесь Пілецкі прэзэнтаваў сваю кнігу «Казкі па целефоне», якая выйшла ў сэрыі "Бібліятэка Свабоды". Кніга складаецца з выбраных дыялёгаў паміж паўмітычнымі пэрсанажамі палітычнага жыцьця Беларусі і замежжа.
Журналіст Свабоды Алесь Пілецкі 5 лістапада прэзэнтаваў сваю кнігу «Казкі па целефоне» ў менскай кавярні «Грай».
Дзясяткі людзей, якія перажылі балканскую вайну, пратэставалі ў Сараеве, заклікаючы Нобэлеўскі камітэт адклікаць сваё рашэньне аб прысуджэньні Нобэлеўскай прэміі аўстрыйскаму пісьменьніку Пэтэру Гандкэ.
«Так, гэта ў пэўнай ступені сіла, такая мяккая сіла, і гэтага, мне здаецца, цалкам дастаткова»
«Казкі па целефоне» — кніга журналіста Алеся Пілецкага, якая «мяняе страх на сьмех», выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».
У Двары кірыліцы, разьмешчаным у старажытнай сталіцы Баўгарыі, горадзе Пліска, урачыста адкрылі бюст беларускага паэта Янкі Купалы.
Калі папярэдні быў акустычным, у новым зьявіліся электрычныя інструмэнты.
Цягам трох дзён — ад 22 да 24 лістапада — у Вільні пройдуць жалобныя імпрэзы з нагоды перапахаваньня ўдзельнікаў антырасейскага паўстаньня 1863–64 гадоў. Свабода будзе весьці жывую відэатрансьляцыю зь месца падзей. А пакуль мы пацікавіліся, як рыхтуюцца да гэтай падзеі ў Беларусі.
Кінакрытык Ірэна Кацяловіч прапануе бліц-агляд самых цікавых, на яе думку, стужак беларускага кінэматографу, якія прэзэнтуюцца на сёлетнім Менскім міжнародным кінафэстывалі «Лістапад».
Сёлетнюю Ганкураўскую прэмію атрымаў раман Жан-Поля Дзюбуа «Ня ўсе людзі на сьвеце жывуць аднолькава».
Фэстываль у Лідзе, гасьцямі якога павінны былі стаць актыўныя выхадцы з гэтага гораду, адмянілі за некалькі дзён да пачатку. Як сказалі арганізатарам — таму што гэта «палітычнае мерапрыемства».
Сёньня стане вядомы ляўрэат Ганкураўскай прэміі (Prix Goncourt), якая лічыцца адной з самых прэстыжных у сьвеце і найбольш прэстыжнай за кнігі на францускай мове. Тлумачым некаторыя аспэкты гэтай літаратурнай узнагароды.
У сэрыі «Бібліятэка Свабоды» выйшла кніга журналіста Алеся Пілецкага «Казкі па целефоне», якая стала вынікам ягонага аўтарскага праекту ў «Фэйсбуку» #давайпака.
Не зьбіраюцца пры жыцьці ставіць і ягоны бюст у горадзе.
У прайм-тайм, усе тры сэзоны «гісторыі наступнага прэзыдэнта».
Адзін для дашкольнікаў, адзін для малодшых школьнікаў. Абодва па-беларуску.
Жаласна-прыгожа льлюцца ў небе гукі, слухаюць лясы іх, луг, балота, лукі.
3 лістапада — 137 гадоў Якубу Коласу, які верыў, што змрок рэчаіснасьці можна адолець, калі настроіць струны сваёй скрыпкі на патрэбны лад.
Клезмэр — традыцыйная народная музыка ўсходнеславянскіх яўрэяў. Зазвычай клезмэры гралі на вясельлях ды іншых традыцыйных яўрэйскіх абрадах. Цяпер гэта буйны музычны рух, які абмінуў сучасную Беларусь. Чаму, распавядае музыка.
Каля дому зайшла ў начную краму па ежу. Той чакаў на ганку, заматляў хвастом. «Даруй, табе я нічога не купіла. Бывай, я амаль дома».
Кінакрытык Ірэна Кацяловіч прапануе бліц-агляд сямі самых цікавых, на яе думку, стужак замежнага кінэматографу, якія будуць паказаныя на сёлетнім Менскім міжнародным кінафэстывалі «Лістапад».
У канцы кастрычніка — пачатку лістапада беларусы традыцыйна ўшаноўваюць памерлых продкаў. У каталіцкай традыцыі 1 лістапада — урачыстасьць Усіх Сьвятых, 2 лістапада — успамін усіх памерлых вернікаў.
На аўтарскіх сустрэчах з Элізабэт Асбрынк чытачы кажуць, што ў яе кнігах ня могуць пазнаць сваю краіну. Гэта ня тая добрая Швэцыя, якой захапляецца сьвет. Гэта краіна дыскрымінацыі, зайздросьнікаў, антысэмітаў і радзіма нэафашызму. Але ў Асбрынк ёсьць факты.
Магчыма, Міхась Чарот быў забіты і пахаваны якраз у Курапатах.
«Я поднимусь ровно столько раз, сколько раз упаду». Аўтар сьцьвярджаў, што Кіркораў нібыта «прасіў на каленах» гэтую песьню.
Напярэдадні гастрольнага туру па Беларусі Лявон Вольскі выклаў у інтэрнэт новы кліп на песню «Зіма» з альбома «Гравітацыя» (2019).
Радыё Свабода і Беларускі ПЭН-Цэнтар пачынаюць прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны аўтарам, які быў зьняволены.
Ён ніколі не рабіў зь сябе ахвяру, не насіў маскі «барацьбіта». Ува ўсіх сваіх творах ён заўсёды заставаўся надзвычай шчыры, унутрана-свабодны, і, што найважнейшае, самаіранічны!
Барбара Гузарэвіч імгненна стала зоркай байнэту, выпусьціўшы трэк «BOSS»: засьпявала беларускамоўны рэп пра дзяўчат, якія кіруюць уласным жыцьцём. Цяпер мае ўжо два трэкі, і яшчэ два ў распрацоўцы, да таго ж нядаўна выйшаў фіт зь беларускамоўным рэпэрам Gleboki Smak.
Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць канфлікт у беларускім ПЭН-цэнтры і выключэньне з гэтай арганізацыі Паўла Севярынца.
У гісторыі Беларусі шмат загадак і нявырашаных праблем. Мы дагэтуль да канца не разумеем працэс узьнікненьня Вялікага Княства Літоўскага, ня знойдзены страчаны Полацкі летапіс, які мог бы адказаць на шмат пытаньняў, у тым ліку і зьвязаных з ВКЛ.
Памятны знак рэпрэсаванаму ў часы сталінскага тэрору пісьменьніку Васілю Кавалю адкрылі 30 кастрычніка ў ягонай роднай вёсцы Сава, што ў Горацкім раёне. Ініцыявала гэта вясковая грамадзкасьць, яе падтрымаў сельскі савет.
Гэта зрабіў аўтар «Мапы станаўленьня Беларусі».
Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры паведаміла, што пытаньне аб захаваньні прыбудоваў да званіцы на тэрыторыі комплексу Сьвята-Ўсьпенскага манастыра ў Жыровічах вырашана.
Абвешчаны збор сродкаў на выдаткі, зьвязаныя з ушанаваньнем памяці паўстанцаў 1863-1864 гадоў. Перапахаваньне парэшткаў прызначана на 22 лістапада у пантэоне герояў на віленскіх могілках Росы.
Беларуская кампанія «Мэдыя Куб» завяршае здымкі мастацкага фільма, падзеі якога адбываюцца ў чарнобыльскай зоне ў канцы 1980-х гадоў.
Філёляг і перакладчык, заснавальнік Коласаўскага гуманітарнага ліцэю Лявон Баршчэўскі выйшаў зь Беларускага ПЭН-цэнтру.
Увесну на Віцебшчыне згарэў драўляны касьцёл ХІХ ст. Вецер падхапіў іскры ад сухой травы, якую палілі наводдаль. Свабода знайшла жыхара вёскі Рамні Гарадоцкага раёну, супраць якога ў кастрычніку распачалі крымінальную справу аб зьнішчэньні гісторыка-культурнай каштоўнасьці па неасьцярожнасьці.
Рада ПЭН-цэнтру 29 кастрычніка пастанавіла выключыць Паўла Севярынца. Напярэдадні пратэст супраць знаходжаньня Севярынца ў ПЭН і ягоных «цемрашальскіх поглядаў» падпісалі 36 сяброў арганізацыі (усяго ў арганізацыі 112 сяброў).
За гэта прагаласавала рада ПЭНу 29 кастрычніка. Напярэдадні пратэст супраць знаходжаньня Севярынца ў ПЭН і ягоных «цемрашальскіх поглядаў» падпісала 36 сяброў арганізацыі (усяго ў арганізацыі 112 сяброў).
«Свабодзе трэба вучыцца. І трэба добра ўсьвядоміць, што гэта ня Сталін стаяў і кожнага асабіста забіваў. Гэта людзі рабілі адзін з адным», — кажа нобэлеўская ляўрэатка, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру Сьвятлана Алексіевіч
Амбасада Літвы ў Беларусі прыпыніла рэгістрацыю на выдачу льготных візаў для наведваньня жалобных імпрэзаў у Вільні, зьвязаных зь перапахаваньнем парэшткаў паўстанцаў 1863 году. Пра гэта гаворыцца на сайце дыппрадстаўніцтва.
На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале нядаўна быў апублікаваны першы дакумэнт, ухвалены Экспэртнай радай у пытаньнях перакладу заканадаўчых актаў на беларускую мову. Гэта Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і.
Ян Максімюк прапануе падборку цытатаў зь беларускай мастацкай літаратуры пра чэкістаў.
Раман Ганны Севярынец выйшаў сёлета і распавядае пра жыцьці найбольш відных прадстаўнікоў літаратурнага згуртаваньня «Маладняк» ў другой палове 1920-х і ў пачатку 1930-х.
Загрузіць яшчэ