Кастрычніцкая → Ляхаўская.
Летам 1977-га маці, выкладчыца Віцебскага пэдінстытуту, каб даць мне працоўную загартоўку, скарыстала службовае становішча і аформіла мяне ў якасьці «цяжкавыхавальнага падлетка» (якім я зусім ня быў) у будаўнічы атрад утагачасную Малдаўскую ССР.
У той самай актавай залі ён апошні раз выступаў у 1993 годзе. На канцэрце прысутнічала ягоная колішняя клясная кіраўніца, а таксама былы дырэктар школы і настаўнік фізыкі.
Сёньня мінае 85 гадоў з дня нараджэньня Карласа Шэрмана (1934–2005), паэта, эсэіста і перакладніка, які пісаў на гішпанскай, беларускай і расейскай мовах.
У парыскім Люўры 24 кастрычніка адкрылася выстава карцін Леанарда да Вінчы. Яе рыхтавалі больш за 10 гадоў. Яна прымеркаваная да 500-годзьдзя зь дня сьмерці мастака і будзе адкрыта для наведваньня на працягу чатырох месяцаў.
Ці парушае падтрымка ЛГБТ-супольнасьці хрысьціянскія запаветы? Ці мог бы ПЭН-цэнтар зладзіць імпрэзы са сьвятарамі на тэму ЛГБТ? Хто такія пісьменьнікі-хрысьціяне? Чаго вымагае статут ПЭН-цэнтру? Ці здрадзілі хрысьціянству ЗША і Ірляндыя, легалізаваўшы аднаполыя шлюбы?
У Горадні 24 кастрычніка абралі турыстычны брэнд гораду. Конкурс доўжыўся паўгода, на яго даслалі каля паўсотні варыянтаў. У выніку перамагла праца берасьцейскай студыі Grafit.
Упершыню ўлады Ўкраіны пачнуць выдзяляць грошы ў падтрымку перакладаў твораў украінскай літаратуры на іншыя мовы. Фінансаваньне пойдзе на новы праект Ўкраінскага інстытуту кнігі Translate Ukraine — яго гэтымі днямі прэзэнтавалі на Франкфурцкім кніжным кірмашы.
Моладзевы тэатр эстрады пакажа 6-7 лістапада шоў-праграму «Чырвоны дзень календара», паведаміў агенцтву БелТА рэжысэр праекту Яўген Гофбранд.
Гісторык-мэдыявіст і археоляг, кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч у інтэрвію Радыё Свабода расказвае пра сумесныя ўкраінска-літоўскія дасьледаваньні русінскай спадчыны Вільні, падчас якіх амаль цалкам ігнаруецца беларускі фактар і шматвяковая беларуская прысутнасьць у Вільні.
Спэктакль Беларускага свабоднага тэатру «Сабакі Эўропы» паводле аднайменнага раману Альгерда Бахарэвіча ў траўні 2020 году будзе паказаны на адной з самых прэстыжных эўрапейскіх тэатральных сцэнаў — культурным цэнтры «Барбікан» у Лёндане.
У сэрыі «Бібліятэка Свабоды» выйшла кніга журналіста Алеся Пілецкага «Казкі па целефоне», якая стала вынікам ягонага аўтарскага праекту ў «Фэйсбуку» #давайпака.
Павал Севярынец заяўляе, што ў ПЭН-цэнтры «на дух не пераносяць хрысьціян». А ў радзе ПЭН-цэнтру патлумачылі, за што выключылі Севярынца і чаму не прынялі ў сябры іншых «пісьменьнікаў-хрысьціян».
Бацькоўскі дом, дзе правёў дзяцінства грэка-каталіцкі сьвятар і апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у замежжы Аляксандар Надсан, пачалі аднаўляць. Мэцэнат абмяркуе з грамадзкасьцю, што варта разьмясьціць у гэтым будынку.
У 1991 годзе Ўладзімер Мулявін стварыў праграму «Вянок» на вершы Максіма Багдановіча. Песьню «Пагоня» з гэтага цыклю прапаноўвалі на гімн незалежнай Беларусі. Ці не за гэта заснавальнік «Песьняроў» трапіў у нацыяналісты?
22 кастрычніка выйшаў новы рэліз праекту Shuma «Me, Mother» — 11 трэкаў, запісаных вакалісткамі Русяй і Надзеяй Чугунавай. Пра гэта гурт паведаміў у сацыяльных сетках.
Выстава пра Люблінскую унію, падпісаную 450 гадоў таму, адкрылася ў горадзенскім Цэнтры гарадзкога жыцьця 21 кастрычніка.
Год таму выхавацелька дзіцячага садку Алёна Саўраненка выклала на YouTube свой трэк «Рыбкі» — так на сучаснай рэп-сцэне з’явілася новая зорка Alyona Alyona, якая сьпявае не пра грошы і тачкі, а пра булінг і прыняцьце сябе. Свабода паразмаўляла са сьпявачкай напярэдадні першага менскага канцэрту.
У панядзелак 21 кастрычніка Музэй сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку адкрываецца для публікі пасьля беспрэцэдэнтнай рэканструкцыі.
У Вялікай Брытаніі ў паралельнай рэчаіснасьці на рынак выпусьцілі два тузіны прататыпных андроідаў — чалавекападобных робатаў, здольных выконваць усе чалавечыя функцыі ў грамадзтве...
Літаратуразнаўцу і пісьменьніка Пятра Васючэнку намінавалі на швэдзкую прэмію ў галіне дзіцячай літаратуры ALMA (Astrid Lindgren Memorial Award).
Кароткамэтражны фільм «Возера радасьці» беларускага рэжысэра Аляксея Палуяна, зьняты паводле рамана беларускага пісьменьніка Віктара Марціновіча, атрымаў у Нмеччыне кінапрэмію Hessen Film Awards у намінацыі «Лепшы кароткамэтражны фільм».
Аўтар кнігі «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда», гісторык Васіль Герасімчык паведаміў, што выклаў у вольны доступ сваю працу.
Беларускія мастакі сабраліся на пленэр, каб намаляваць поле паміж Курапатамі і «Экспабелам», празь якое праходзіла «Дарога сьмерці». Цяпер на гэтым месцы заплянаванае будаўніцтва Нацыянальнага выставачнага цэнтру.
Сёньня апошні дзень выставы старой аматарскай фатаграфіі, якую ў Менск прывёз вілянчук Андрэй Антонаў.
З 18 па 20 кастрычніка ў Менску праходзіць II Менскі міжнародны фэстываль паўнакупальных фільмаў, паведамляецца на сайце Менскага плянэтарыю.
«Калі я выяжджаў з Шатляндыі, дык там уся мэдыйная і публічная дыскусія ішла вакол Brexit. А заехаў у Беларусь, дык пабачыў зусім іншы сьвет у паведамленьнях СМІ — усё аб Кітаі!»
У Кітаі адкрыўся Інстытут дасьледаваньня Беларусі. Ён будзе функцыянаваць на базе Ланьчжоўскага ўнівэрсытэту эканомікі і фінансаў.
Амбасада Ізраілю зацікаўленая ў наданьні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці сквэру на тэрыторыі былых габрэйскіх могілак за вуліцай Калектарнай у Менску. Пра гэта сказаў БелаПАН пасол Ізраілю ў Беларусі Алон Шогам.
Доктар гістарычных навук, аўтар «Нарысу гісторыі Беларусі ад старажытнасьці да канца XVІІІ ст.» Генадзь Сагановіч на просьбу Радыё Свабода камэнтуе актыўнасьць у інтэрнэце прыхільнікаў зьмены назвы Беларусі на Літву і новыя дасьледаваньні Аршанскай бітвы, 505-я гадавіна якой адзначалася нядаўна.
«Ličym niedarečnym toj fakt, što ŭ školnaj prahramie pra hety alfabet niama ni słova, — pišuć u zvarocie. — U vyniku mnohija biełarusy jaje nie razumiejuć».
Нягледзячы на абяцаньні працягнуць сёлета чарговы этап рэстаўрацыі з кансэрвацыяй руінаў Крэўскага замка, работы на мурах так і не аднавіліся. Свабода высьвятляла, чаму праект замарозілі.
«Ты не белафін, я не беларасеец», «Гэта ня мы абралі (Бела)Пуціна», «Гэта ня мы прысабечылі (Бела)Крым», «Белы расейскі (не беларасейскі) мядзьведзь».
Доля габрэяў сярод насельніцтва Беларусі за 112 гадоў зьменшылася ў 100 разоў. Паводле перапісу 2009 году габрэі былі раўнамерна расселеныя па Беларусі, сярод іх было значна больш гараджанаў, чым у сярэднім сярод насельніцтва, сярод іх была рэкордна высокая доля асобаў сталага веку.
Адзін з найлепшых футбольных галкіпераў сучаснасьці Джанлюіджы Буфон прызнаўся, што ў маладосьці перажыў страшную дэпрэсію, выкараскацца зь якой дапамагла карціна Марка Шагала з пэйзажам Віцебска.
Канадзкая пісьменьніца Маргарэт Этвуд зноў стала ляўрэаткай Букераўскай прэміі, але на гэты раз яна падзяліла ўзнагароду з брытанкай Бэрнардын Эварыста.
Сябры журы прэміі імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў вызначылі 9 кніг, якія ўвайшлі ў кароткі сьпіс прэміі 2019 году.
На кружэлцы таксама можна пачуць ксыляфон, глюкафоны ды іншыя незвычайныя інструмэнты. Для запісу гурт нават зьвяртаўся па кансультацыі да навукоўцаў — гісторыка Алены Ляшкевіч і спэцыялісткі ў этнічных сьпевах Ірыны Мазюк.
13 кастрычніка 1988 году нарадзіўся адзін з самых незвычайных беларускіх мастакоў Язэп Драздовіч. У яго графіцы, жывапісе, маляваных дыванах і разьбярскіх творах цудоўным чынам сумясьціліся захапленьне мадэрнам, сымбалізмам і народнай творчасьцю.
13 кастрычніка Лявон Вольскі выступіў на плошчы Вацлава Гаўла ў Празе на Фэстывалі дэмакратыі.
10 кастрычніка 1938 году ў лягернай бальніцы ў Комі АССР памёр двойчы рэпрэсаваны камуністычным рэжымам крытык, філёзаф і пэдагог Адам Бабарэка. Ён быў адным са стваральнікаў літаратурных абʼяднаньняў «Маладняк» і «Ўзвышша», пачынальнікам інтэлектуальнай крытыкі ў савецкай Беларусі.
Пра новы літаратурна-мастацкі праект Сяргея Календы і пэрспэктывы беларускага кнігавыданьня зь пісьменьнікам гутарыць пісьменьнік і журналіст Андрэй Дзічэнка.
Сёлета паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч атрымала ўжо дзьве прэміі: «Кніга году» і прэмію імя Натальлі Арсеньневай за найлепшую кнігу паэзіі 2019 году. Абедзьве — за паэму «Сарматыя».
Міністэрства культуры зацьвердзіла праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьці «Парк імя Чалюскінцаў» у Менску.
На выходных праезд у грамадзкім транспарце польскага гораду Ўроцлаў будзе бясплатны для ўсіх тых пасажыраў, хто мае пры сабе кнігу Вольгі Такарчук, ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі па літаратуры. Аб гэтым павядамляе брытанская газэта The Guardian.
Трохмэтровы помнік Аляксандру Пушкіну адкрылі 11 кастрычніка ў Берасьці. Помнік гораду падаравала Расейскае ваенна-гістарычнае таварыства, піша РИА Новости.
Адразу пасьля абвяшчэньня Швэдзкай акадэміяй, што ляўрэатам Нобэлеўскай літаратурнай прэміі за 2019 год стаў аўстрыйскі пісьменьнік Пэтэр Гандке, пачуліся галасы пратэсту супраць гэтага рашэньня.
«Нам увесь час страшна, — кажа малады рэжысэр з Кіргізстану Ўланмырза Карыпбаеў. — Мы баімся гаварыць пра актуальнае, а калі і гаворым, то шэптам».
Для дзяцей прапануюць ня проста забавы, але і адукацыю. Будзе і «цудоўнае падарожжа зь Дзядулем Баем і Міркай», і лексычныя матэрыялы, і навучаньне фармуляваньню сваіх думак па-беларуску.
Перакладчыца Марына Шода піша пра тое, як трапіла ў поле прыцягненьня польскай пісьменьніцы Вольгі Такарчук.
Загрузіць яшчэ