Кароткамэтражны фільм «Возера радасьці» беларускага рэжысэра Аляксея Палуяна, зьняты паводле рамана беларускага пісьменьніка Віктара Марціновіча, атрымаў у Нмеччыне кінапрэмію Hessen Film Awards у намінацыі «Лепшы кароткамэтражны фільм».
Аўтар кнігі «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда», гісторык Васіль Герасімчык паведаміў, што выклаў у вольны доступ сваю працу.
Беларускія мастакі сабраліся на пленэр, каб намаляваць поле паміж Курапатамі і «Экспабелам», празь якое праходзіла «Дарога сьмерці». Цяпер на гэтым месцы заплянаванае будаўніцтва Нацыянальнага выставачнага цэнтру.
Сёньня апошні дзень выставы старой аматарскай фатаграфіі, якую ў Менск прывёз вілянчук Андрэй Антонаў.
З 18 па 20 кастрычніка ў Менску праходзіць II Менскі міжнародны фэстываль паўнакупальных фільмаў, паведамляецца на сайце Менскага плянэтарыю.
«Калі я выяжджаў з Шатляндыі, дык там уся мэдыйная і публічная дыскусія ішла вакол Brexit. А заехаў у Беларусь, дык пабачыў зусім іншы сьвет у паведамленьнях СМІ — усё аб Кітаі!»
У Кітаі адкрыўся Інстытут дасьледаваньня Беларусі. Ён будзе функцыянаваць на базе Ланьчжоўскага ўнівэрсытэту эканомікі і фінансаў.
Амбасада Ізраілю зацікаўленая ў наданьні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці сквэру на тэрыторыі былых габрэйскіх могілак за вуліцай Калектарнай у Менску. Пра гэта сказаў БелаПАН пасол Ізраілю ў Беларусі Алон Шогам.
Доктар гістарычных навук, аўтар «Нарысу гісторыі Беларусі ад старажытнасьці да канца XVІІІ ст.» Генадзь Сагановіч на просьбу Радыё Свабода камэнтуе актыўнасьць у інтэрнэце прыхільнікаў зьмены назвы Беларусі на Літву і новыя дасьледаваньні Аршанскай бітвы, 505-я гадавіна якой адзначалася нядаўна.
«Ličym niedarečnym toj fakt, što ŭ školnaj prahramie pra hety alfabet niama ni słova, — pišuć u zvarocie. — U vyniku mnohija biełarusy jaje nie razumiejuć».
Нягледзячы на абяцаньні працягнуць сёлета чарговы этап рэстаўрацыі з кансэрвацыяй руінаў Крэўскага замка, работы на мурах так і не аднавіліся. Свабода высьвятляла, чаму праект замарозілі.
«Ты не белафін, я не беларасеец», «Гэта ня мы абралі (Бела)Пуціна», «Гэта ня мы прысабечылі (Бела)Крым», «Белы расейскі (не беларасейскі) мядзьведзь».
Доля габрэяў сярод насельніцтва Беларусі за 112 гадоў зьменшылася ў 100 разоў. Паводле перапісу 2009 году габрэі былі раўнамерна расселеныя па Беларусі, сярод іх было значна больш гараджанаў, чым у сярэднім сярод насельніцтва, сярод іх была рэкордна высокая доля асобаў сталага веку.
Адзін з найлепшых футбольных галкіпераў сучаснасьці Джанлюіджы Буфон прызнаўся, што ў маладосьці перажыў страшную дэпрэсію, выкараскацца зь якой дапамагла карціна Марка Шагала з пэйзажам Віцебска.
Канадзкая пісьменьніца Маргарэт Этвуд зноў стала ляўрэаткай Букераўскай прэміі, але на гэты раз яна падзяліла ўзнагароду з брытанкай Бэрнардын Эварыста.
Сябры журы прэміі імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў вызначылі 9 кніг, якія ўвайшлі ў кароткі сьпіс прэміі 2019 году.
На кружэлцы таксама можна пачуць ксыляфон, глюкафоны ды іншыя незвычайныя інструмэнты. Для запісу гурт нават зьвяртаўся па кансультацыі да навукоўцаў — гісторыка Алены Ляшкевіч і спэцыялісткі ў этнічных сьпевах Ірыны Мазюк.
13 кастрычніка 1988 году нарадзіўся адзін з самых незвычайных беларускіх мастакоў Язэп Драздовіч. У яго графіцы, жывапісе, маляваных дыванах і разьбярскіх творах цудоўным чынам сумясьціліся захапленьне мадэрнам, сымбалізмам і народнай творчасьцю.
13 кастрычніка Лявон Вольскі выступіў на плошчы Вацлава Гаўла ў Празе на Фэстывалі дэмакратыі.
10 кастрычніка 1938 году ў лягернай бальніцы ў Комі АССР памёр двойчы рэпрэсаваны камуністычным рэжымам крытык, філёзаф і пэдагог Адам Бабарэка. Ён быў адным са стваральнікаў літаратурных абʼяднаньняў «Маладняк» і «Ўзвышша», пачынальнікам інтэлектуальнай крытыкі ў савецкай Беларусі.
Пра новы літаратурна-мастацкі праект Сяргея Календы і пэрспэктывы беларускага кнігавыданьня зь пісьменьнікам гутарыць пісьменьнік і журналіст Андрэй Дзічэнка.
Сёлета паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч атрымала ўжо дзьве прэміі: «Кніга году» і прэмію імя Натальлі Арсеньневай за найлепшую кнігу паэзіі 2019 году. Абедзьве — за паэму «Сарматыя».
Міністэрства культуры зацьвердзіла праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьці «Парк імя Чалюскінцаў» у Менску.
На выходных праезд у грамадзкім транспарце польскага гораду Ўроцлаў будзе бясплатны для ўсіх тых пасажыраў, хто мае пры сабе кнігу Вольгі Такарчук, ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі па літаратуры. Аб гэтым павядамляе брытанская газэта The Guardian.
Трохмэтровы помнік Аляксандру Пушкіну адкрылі 11 кастрычніка ў Берасьці. Помнік гораду падаравала Расейскае ваенна-гістарычнае таварыства, піша РИА Новости.
Адразу пасьля абвяшчэньня Швэдзкай акадэміяй, што ляўрэатам Нобэлеўскай літаратурнай прэміі за 2019 год стаў аўстрыйскі пісьменьнік Пэтэр Гандке, пачуліся галасы пратэсту супраць гэтага рашэньня.
«Нам увесь час страшна, — кажа малады рэжысэр з Кіргізстану Ўланмырза Карыпбаеў. — Мы баімся гаварыць пра актуальнае, а калі і гаворым, то шэптам».
Для дзяцей прапануюць ня проста забавы, але і адукацыю. Будзе і «цудоўнае падарожжа зь Дзядулем Баем і Міркай», і лексычныя матэрыялы, і навучаньне фармуляваньню сваіх думак па-беларуску.
Перакладчыца Марына Шода піша пра тое, як трапіла ў поле прыцягненьня польскай пісьменьніцы Вольгі Такарчук.
Беларускія інтэлектуалы хочуць вырваць краіну з правінцыяналізму і павярхоўнасьці, а таксама вярнуць сур’ёзнасьць і мысьленьне ў грамадзкую дыскусію, замест лайкаў і коцікаў. Пазнаць гэтую групу можна па кодавым слове «Абдзіраловіч».
Ян Максімюк піша пра польскую пісьменьніцу Вольгу Такарчук, ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры за 2018 год.
«Беларусь-3» «пастаянна працуе ў гэтым напрамку» — цяпер там «каля 30%» кантэнту выходзіць на беларускай мове.
Беларуская сьпявачка Lima Osta запісала кавэр на песьню «Галовы» Alyona Alyona — украінскай рэп-сэнсацыі, якая 31 кастрычніка прыедзе ў Беларусь зь першым канцэртам.
У чацьвер 10 кастрычніка абвясьцілі сьпіс ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.
На адным з самых пазнавальных каталіцкіх храмаў Беларусі мяняюць стогадовую гліняную дахоўку на новы мэталёвы профіль, паведамляе сацыяльная супольнасьць «Навіны Вілейкі і Вілейшчыны».
У міліцыі пыталіся, як на чэлесе трымалася таблічка і чаму мастак прыняў віягру.
«Калі вы бачылі, Metallica і Aerosmith граюць свае хіты на дзіцячых інструмэнтах зь сябрамі. Гэта фан-відэа, зьнятае на тэлефон».
Фільм ужо паказалі ў Менску і выклалі на YouTube. У Маскве фільм у апошні момант забаранілі. Дадатковы перадпрэм’ерны паказ прайшоў у Віцебску — набліжэйшым да расейскай мяжы буйным горадзе.
У сеціве зьявіліся ролікі «Буська для мовы», якія заклікаюць падтрымаць беларускую мову падчас перапісу.
Хітрая схема падарыла пратэстоўцам новы сымбаль, а амэрыканскай кампаніі можа прынесьці вялізныя фінансавыя страты.
Дакумэнтальны фільм «Дэбют» рэжысэркі Настасьсі Мірашнічэнкі увайшоў у лонг-ліст прэміі «Оскар» ў намінацыі «Найлепшы міжнародны фільм».
Навіна пра новае відэа на культавую песьню зьявілася ў сацсетках. Сам сьпявак пра гэта шкадуе, але абяцае, што відэа зьявіцца ў тым жа інтэрнэце вельмі хутка.
Ян Максімюк расказвае пра тры тэатральныя спэктаклі (адзін беларускамоўны і два падляскамоўныя), паказаныя маладымі акторамі публіцы ў Орлі на Падляшшы і ў Беластоку ў верасьні 2019.
Афіцыйная прадстаўніца Міністэрства ўнутраных справаў Вольга Чамаданава паведаміла Свабодзе, што аб акцыі мастака Аляксея Кузьміча ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў у міліцыю пададзена «заява ад грамадзяніна».
Гурт адзначае, што ўжо выступаў у Менску, у тым ліку зь песьнямі, якія маюць нецэнзурныя тэксты. Цяпер жа, калі яны сталі больш прыстойныя, атрымаў забарону.
Вечарына стане чарговым напамінам пра трагічную дату беларускай гісторыі: толькі за адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году савецкія энкавэдысты расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.
Ляўрэат Ганкураўскай прэміі Джонатан Літэл заявіў, што першае расейскае выданьне ягонай кнігі зрабілася ахвярай цэнзуры.
Нацыянальны цэнтар сучасных мастацтваў Беларусі заявіў, што дзеяньні мастака Аляксея Кузьміча абразілі Міністэрства культуры, а таксама нанесьлі «значную шкоду дзелавой рэпутацыі цэнтру».
8 кастрычніка ў Вільні адбылося паседжаньне дзяржаўнай камісіі ў справе перапахаваньня паўстанцаў 1863 году, чые парэшткі на пачатку 2017-га былі знойдзеныя на Гедзімінавай (Замкавай) гары.
Зборнік аповесьцей выдалі на замову і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі.
Загрузіць яшчэ