13 кастрычніка 1988 году нарадзіўся адзін з самых незвычайных беларускіх мастакоў Язэп Драздовіч. У яго графіцы, жывапісе, маляваных дыванах і разьбярскіх творах цудоўным чынам сумясьціліся захапленьне мадэрнам, сымбалізмам і народнай творчасьцю.
13 кастрычніка Лявон Вольскі выступіў на плошчы Вацлава Гаўла ў Празе на Фэстывалі дэмакратыі.
10 кастрычніка 1938 году ў лягернай бальніцы ў Комі АССР памёр двойчы рэпрэсаваны камуністычным рэжымам крытык, філёзаф і пэдагог Адам Бабарэка. Ён быў адным са стваральнікаў літаратурных абʼяднаньняў «Маладняк» і «Ўзвышша», пачынальнікам інтэлектуальнай крытыкі ў савецкай Беларусі.
Пра новы літаратурна-мастацкі праект Сяргея Календы і пэрспэктывы беларускага кнігавыданьня зь пісьменьнікам гутарыць пісьменьнік і журналіст Андрэй Дзічэнка.
Сёлета паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч атрымала ўжо дзьве прэміі: «Кніга году» і прэмію імя Натальлі Арсеньневай за найлепшую кнігу паэзіі 2019 году. Абедзьве — за паэму «Сарматыя».
Міністэрства культуры зацьвердзіла праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьці «Парк імя Чалюскінцаў» у Менску.
На выходных праезд у грамадзкім транспарце польскага гораду Ўроцлаў будзе бясплатны для ўсіх тых пасажыраў, хто мае пры сабе кнігу Вольгі Такарчук, ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі па літаратуры. Аб гэтым павядамляе брытанская газэта The Guardian.
Трохмэтровы помнік Аляксандру Пушкіну адкрылі 11 кастрычніка ў Берасьці. Помнік гораду падаравала Расейскае ваенна-гістарычнае таварыства, піша РИА Новости.
Адразу пасьля абвяшчэньня Швэдзкай акадэміяй, што ляўрэатам Нобэлеўскай літаратурнай прэміі за 2019 год стаў аўстрыйскі пісьменьнік Пэтэр Гандке, пачуліся галасы пратэсту супраць гэтага рашэньня.
«Нам увесь час страшна, — кажа малады рэжысэр з Кіргізстану Ўланмырза Карыпбаеў. — Мы баімся гаварыць пра актуальнае, а калі і гаворым, то шэптам».
Для дзяцей прапануюць ня проста забавы, але і адукацыю. Будзе і «цудоўнае падарожжа зь Дзядулем Баем і Міркай», і лексычныя матэрыялы, і навучаньне фармуляваньню сваіх думак па-беларуску.
Перакладчыца Марына Шода піша пра тое, як трапіла ў поле прыцягненьня польскай пісьменьніцы Вольгі Такарчук.
Беларускія інтэлектуалы хочуць вырваць краіну з правінцыяналізму і павярхоўнасьці, а таксама вярнуць сур’ёзнасьць і мысьленьне ў грамадзкую дыскусію, замест лайкаў і коцікаў. Пазнаць гэтую групу можна па кодавым слове «Абдзіраловіч».
Ян Максімюк піша пра польскую пісьменьніцу Вольгу Такарчук, ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры за 2018 год.
«Беларусь-3» «пастаянна працуе ў гэтым напрамку» — цяпер там «каля 30%» кантэнту выходзіць на беларускай мове.
Беларуская сьпявачка Lima Osta запісала кавэр на песьню «Галовы» Alyona Alyona — украінскай рэп-сэнсацыі, якая 31 кастрычніка прыедзе ў Беларусь зь першым канцэртам.
У чацьвер 10 кастрычніка абвясьцілі сьпіс ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.
На адным з самых пазнавальных каталіцкіх храмаў Беларусі мяняюць стогадовую гліняную дахоўку на новы мэталёвы профіль, паведамляе сацыяльная супольнасьць «Навіны Вілейкі і Вілейшчыны».
У міліцыі пыталіся, як на чэлесе трымалася таблічка і чаму мастак прыняў віягру.
«Калі вы бачылі, Metallica і Aerosmith граюць свае хіты на дзіцячых інструмэнтах зь сябрамі. Гэта фан-відэа, зьнятае на тэлефон».
Фільм ужо паказалі ў Менску і выклалі на YouTube. У Маскве фільм у апошні момант забаранілі. Дадатковы перадпрэм’ерны паказ прайшоў у Віцебску — набліжэйшым да расейскай мяжы буйным горадзе.
У сеціве зьявіліся ролікі «Буська для мовы», якія заклікаюць падтрымаць беларускую мову падчас перапісу.
Хітрая схема падарыла пратэстоўцам новы сымбаль, а амэрыканскай кампаніі можа прынесьці вялізныя фінансавыя страты.
Дакумэнтальны фільм «Дэбют» рэжысэркі Настасьсі Мірашнічэнкі увайшоў у лонг-ліст прэміі «Оскар» ў намінацыі «Найлепшы міжнародны фільм».
Навіна пра новае відэа на культавую песьню зьявілася ў сацсетках. Сам сьпявак пра гэта шкадуе, але абяцае, што відэа зьявіцца ў тым жа інтэрнэце вельмі хутка.
Ян Максімюк расказвае пра тры тэатральныя спэктаклі (адзін беларускамоўны і два падляскамоўныя), паказаныя маладымі акторамі публіцы ў Орлі на Падляшшы і ў Беластоку ў верасьні 2019.
Афіцыйная прадстаўніца Міністэрства ўнутраных справаў Вольга Чамаданава паведаміла Свабодзе, што аб акцыі мастака Аляксея Кузьміча ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў у міліцыю пададзена «заява ад грамадзяніна».
Гурт адзначае, што ўжо выступаў у Менску, у тым ліку зь песьнямі, якія маюць нецэнзурныя тэксты. Цяпер жа, калі яны сталі больш прыстойныя, атрымаў забарону.
Вечарына стане чарговым напамінам пра трагічную дату беларускай гісторыі: толькі за адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году савецкія энкавэдысты расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.
Ляўрэат Ганкураўскай прэміі Джонатан Літэл заявіў, што першае расейскае выданьне ягонай кнігі зрабілася ахвярай цэнзуры.
Нацыянальны цэнтар сучасных мастацтваў Беларусі заявіў, што дзеяньні мастака Аляксея Кузьміча абразілі Міністэрства культуры, а таксама нанесьлі «значную шкоду дзелавой рэпутацыі цэнтру».
8 кастрычніка ў Вільні адбылося паседжаньне дзяржаўнай камісіі ў справе перапахаваньня паўстанцаў 1863 году, чые парэшткі на пачатку 2017-га былі знойдзеныя на Гедзімінавай (Замкавай) гары.
Зборнік аповесьцей выдалі на замову і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі.
3 кастрычніка мастак Аляксей Кузьміч правёў акцыю «Шчыт, альбо Міністэрства фалакультуры». Каля хвіліны мастак трымаў на ўзбуджаным віяграй палавым органе кардонную таблічку «Міністэрства культуры». На далонях у яго быў надпіс «З усім згодны».
Сёньня — роўна 80 гадоў з дня забойства чалавека, роля якога ў беларускай гісторыі ўсё яшчэ належным чынам не ацэнена і не асэнсавана. Гэта Раман Скірмунт.
Сьвятары ў Іраку патрануюць і самі арганізоўваюць заняткі прастытуцыяй пры дапамозе шыіцкай практыкі часовага «шлюбу для задавальненьня».
6 кастрычніка 1876 году ў Асташыне на Наваградчыне нарадзіўся Ян Булгак, фотамастак і этнограф. Дзякуючы Булгаку да нашага часу дайшлі выявы людзей, вёсак і гарадоў, а таксама архітэктурных помнікаў Беларусі, якіх даўно няма ў рэчаіснасьці.
Паступіў званок ад праваахоўных органаў з рэкамэндацыяй «не праводзіць паказ фільма», паведаміў гурт Brutto.
На будынку ў Горадні, дзе месьціцца Цэнтар гарадзкога жыцьця, 5 кастрычніка зьявілася пано ў гонар Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863-1864 гадоў.
Першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага сёньня сьвяткуе 975 гадоў ад часу першай пісьмовай згадкі гораду.
Ян Максімюк у відэаблогу «Толькі пра літаратуру» распавядае пра ваенную эпапэю нарвэскага пісьменьніка Юна Мішлета «Марскі герой».
Кнігарня «Логвінаў» урачыста адкрылася ў цесным суседзтве з крамай «Б/Уржуазныя каштоўнасьці» на вуліцы Караля, 22. Свабода падгледзела, як белыя кніжныя паліцы і вядомыя пісьменьнікі выглядаюць у новым інтэр’еры.
4-30 кастрычніка ў Беларусі пройдзе перапіс насельніцтва, падчас якога сярод іншага ў нас спытаюць пра мову, на якой мы размаўляем дома, пра родную мову.
4–30 кастрычніка ў Беларусі пройдзе перапіс насельніцтва, падчас якога сярод іншага ў нас спытаюць пра мову, на якой мы размаўляем дома, і пра родную мову.
«Праблема беларускай мовы ў тым, што яна існавала як мова сельскай мясцовасьці і была недастаткова зьвязаная з гарадзкой культурай»
«Гаррамаўтадар» у адказ на патрабаваньне Міністэрства культуры Беларусі вярнуць балюстрадзе на праспэкце Незалежнасьці ў Менску гістарычны колер паабяцаў перафарбаваць жоўтыя вазы ў наступным годзе. Чаму прадпрыемства ня можа зрабіць гэтага ў 2019-м, даведаўся Tut.by.
Кіраўнік Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы, архіяпіскап Сьвятаслаў Логін з Таронта ў інтэрвію Радыё Свабода пракамэнтаваў выказваньні экзарха РПЦ у Беларусі мітрапаліта Паўла пра нежаданьне вернікаў маліцца па-беларуску.
Асамблея дэлегатаў Міжнароднага ПЭНу (PEN International) на кангрэсе, які праходзіць у Маніле (Філіпіны), выказала занепакоенасьць працяглай стыгматызацыі беларускай мовы ў Беларусі, дзе ўлады ўжо амаль тры дзесяцігодзьдзі імкнуцца замацаваць дамінаваньне расейскай мовы.
Некаторыя лічаць, што існуе «духоўная блізкасьць» паміж індыйцамі і беларусамі. Ці так яно насамрэч? Тэму разьвівае Ян Максімюк.
Загрузіць яшчэ