Фрагмэнт сярэдняй вежы горадзенскага Старога замка з боку Нёмана разабралі ўвечары 8 жніўня. Гэтыя работы ўзгодненыя Міністэрствам культуры.
Чарговы год Ларысы Геніюш: пераклад на чэскую, фільм Радыё Свабода, дзіцячыя вершы паводле арыгіналу.
Амэрыканская кінаакадэмія з 2019 году ўводзіць новую намінацыю кінапрэміі «Оскар» — за выбітны папулярны фільм.
За 4 гадзіны да выступу пісьменьніца была занесеная ў базу дадзеных украінскага сайту «Міратворац» нібыта за «прапаганду, накіраваную на распальваньне міжнацыянальнай варожасьці і маніпуляваньне грамадзка значнай інфармацыяй» падчас выступу ў Брукліне ў 2016 годзе, паведамляе УНІАН.
У сэрыі «Бібліятэка Свабоды» выходзіць новая кніга Зьмітра Бартосіка «Клініка кітайскага дантыста». У жніўні мы публікуем фрагмэнты кнігі на сайце.
У сацыяльных сетках зьявілася паведамленьне пра ператрусы ў рэдакцыі газэты «Культура». Радыё Свабода датэлефанавалася ў рэдакцыю газэты.
Міністар унутраных справаў Таджыкістана Рамазон Рахімзада напісаў п’есу «Дылі модар» ( «Сэрца маці»), паведамляе ўзбэцкая служба Радыё Свабода. Па ёй паставілі пʼесу ў адным з галоўных тэатраў краіны.
Традыцыйны музычны фэстываль каля сьценаў Мірскага замка, Mirum Music Festival, сёлета не адбудзецца. Пра гэта паведамілі ягоныя арганізатары на старонцы фэстывалю ў Facebook.
Песьні, якія сёньня хачу вам парэкамэндаваць, выйшлі на сёлетніх альбомах. Нават больш, гэтыя альбомы мелі афіцыйную прэм’еру сёлетнім летам.
Чым адрозьніваюцца Пуцін і Лукашэнка ў стаўленьні да сталінскіх рэпрэсій? Як напісаць раман на падставе гісторыі расстралянага ў Курапатах? Што трэба зрабіць уладальніку рэстарацыі «Поедем Поедим», каб выратаваць свой бізнэс-праект?
4-5 жніўня ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласьці прайшоў фэст «Справа» — «Фэст месца». Свабода высьвятляла, чаму арганізатары назвалі яго ўнікальным.
5 жніўня паміж вёскамі Малое Вольжава і Мохавічы ў Лідзкім раёне адбылося ганаровае афіцыйнае адкрыцьцё помніку паўстанцам 1863 году, які ўстанавілі ў ліпені 2018 году. Мэмарыял быў зроблены рукамі актывістаў апазыцыі Лідзкага раёну.
Радыё Свабода пачынае публікаваць новую кнігу Зьмітра Бартосіка ў аўдыёфармаце.
Мікалай Пінігін, галоўны рэжысэр Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы падзяліўся з журналістамі сваімі творчымі плянамі і марамі.
У сэрыі «Бібліятэка Свабоды» выходзіць новая кніга Зьмітра Бартосіка «Клініка кітайскага дантыста». У жніўні мы публікуем фрагмэнты новай кнігі на сайце.
У 501-ю гадавіну выхаду ў Празе першай беларускай друкаванай кнігі, Бібліі Францішка Скарыны, журналіст Свабоды Сяргей Абламейка і дырэктар Беларускага калегіюму Ірына Дубянецкая абмяркоўваюць вынікі юбілейнага году.
У Менску ў крэматорыі на паўночных могілках адбылося разьвітаньне з музыкам Аляксандрам Кулінковічам.
У Пэкіне зьнесьлі майстэрню мастака Ай Вэйвэя, які рэзка крытыкаваў урад Кітаю і выказваўся ў падтрымку кітайскіх праваабаронцаў.
На «Беларусьфільме» пачаліся здымкі фільма пра жыцьцё і творчасьць Янкі Купалы. Рэжысэрам кінастужкі Ўладзімер Янкоўскі, які да гэтага ўдзельнічаў у сварэньні некалькіх расейскіх сэрыялаў.
У рубрыцы «Варта» на выходных мы публікуем адказы на анкету пра чытацкія звычкі беларусаў. 20 пытаньняў пра тое, як файна чытаць файную літаратуру. Сёньня на нашу чытацкую апытанку адказвае перакладчык і аўтар Яўген Бяласін.
Заснавальнік, вакаліст і аўтар песень гурту Neuro Dubel Аляксандар Кулінковіч у 2012 годзе быў госьцем праграмы «Белы сьпіс».
Модны расейскі рэжысэр Андрэй Прыкатэнка паставіў у Купалаўскім тэатры «Сон у купальскую ноч» па Шэксьпіру. Акторы на гіраскутэрах, гледачы на сцэне, і адатаваны пераклад Алеся Разавана на беларускую мову. Чым уразіць гледача новая пастаноўка чытайце ў нашым рэпартажы зь перадпрэм’ернага паказу.
У суботнім кніжным аглядзе Свабоды — пра два пераклады твораў беларускіх аўтараў, якія выйшлі ў замежных выдавецтвах.
У рубрыцы «Варта» на выходных мы публікуем адказы на анкету пра чытацкія звычкі беларусаў. 20 пытаньняў пра тое, як файна чытаць файную літаратуру. Сёньня на нашу чытацкую апытанку адказвае журналістка Дар’я Ліс.
Вынікам майго гартаньня інтэрнэтных сайтаў стала падборка васьмі загалоўкаў кніжных навінак Эўропы і ЗША, якія «могуць чытацца» асабліва актыўна на гэтых вакацыях. Усе гэтыя кнігі, за вынікам адной, выйшлі сёлета.
На пачатку верасьня беларускіх тэатралаў чакае новае прачытаньне клясыкі — «Сну ў летнюю ноч» Ўільяма Шэкспіра.
Толькі ня шклянкаю — яна шкляная. Кубкі, кварты, конаўкі, куфлі, а таксама чаркі й кілішкі — з чаго, што і колькі п’юць беларусы.
У Беларусі хапае унікальных і цікавых мясьцін, пра якія ня ведаюць ня тое што замежнікі, а нават і мясцовыя.
Грамадзяне 80 краінаў, якія прылятаюць праз Нацыянальны аэрапорт «Менск», могуць 30 дзён неабмежавана падарожнічаць па Беларусі. Бязь візы. Што замежніку рабіць тут цэлы месяц? Мы ведаем.
У Крэве на Смаргоншчыне пачалі асвойваць 900 тысяч рублёў, выдзеленыя прэзыдэнцкім фондам на ўратаваньне аднаго з самых вядомых замкаў Беларусі.
Як кампазытар-песеньнік пачаў пісаць канцэрты для флейты з аркестрам? У якім узросьце наступае пік кар’еры кампазытара? На што можа натхніць калібры? Гутарым зь беларуска-амэрыканскім кампазытарам Яўгенам Магаліфам напярэдадні міжнароднага конкурсу на лепшае выкананьне ягонага канцэрту для флейты.
Сакратарыят Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны вырашыў правесьці кампанію прэзэнтацыі краіны для турыстаў, якія прыедуць на другія Эўрапейскія гульні ў Беларусь 21–30 чэрвеня наступнага году.
На поўнач ад цэнтру дацкай сталіцы знаходзіцца незвычайны парк — Superkilen. Кожны элемэнт гэтага месца натхнёны этнічнай разнастайнасьцю.
У Маскве надрукавалі першы дапаможнік па вывучэньні беларускай мовы ў сэрыі навучальных чытанак па мэтадзе Ільлі Франка.
Капаў экскаватарам, ня быў на месцы, недастатковы досьвед — такія закіды прад’явілі археолягу Івану Сьпірыну, які назірае за перакладваньнем камунікацый у двары ўнікальнага Новага замка ў Горадні. Адмысловец правёў журналістаў Свабоды па сьвежых траншэях і адказаў на прэтэнзіі да ягонай працы.
Аднаго разу беларус ехаў таксоўкай па начной Варшаве. — Адкуль пан едзе такою парою? — спытаў таксіст. — З працы, — адказаў пасажыр. — Божа, а як пан ад такой працы расслабляецца? — пацікавіўся кіроўца. — А я не напружваюся, — адказаў Міхал Залескі. Сваім уменьнем ён падзяліўся са Свабодай.
Ігнат Дамейка нарадзіўся на Горадзеншчыне 31 ліпеня 1802 году. У 14 гадоў ён паступіў у Віленскі ўнівэрсытэт, а ў 15 атрымаў ступень кандыдата навук у філязофіі. Пасьля паразы паўстаньня 1830-31 зьехаў за мяжу ды стаў знакамітым навукоўцам. Радыё Свабода пагартала ягоны дзёньнік.
«Вязуць па Маскве ў аўтобусе зь мігалкамі зь велізарнай хуткасьцю, у суправаджэньні яшчэ дзьвюх машын, якія разганяюць рух»
Войнавіча, які памёр у ноч на 28 ліпеня, пахавалі на Траякураўскіх могілках у Маскве.
Хто ўваходзіць у лік найбольш публікаваных беларускіх пісьменьнікаў савецкага пэрыяду? У каго зь пісьменьнікаў самыя вялікія наклады? Інфаграфіка Радыё Свабода
У рубрыцы «Варта» на выходных мы публікуем адказы на анкету пра чытацкія звычкі беларусаў. 20 пытаньняў пра тое, як файна чытаць файную літаратуру. Сёньня на нашу чытацкую апытанку адказвае паэт і перакладчык Уладзімер Папковіч.
29 ліпеня — 110 гадоў з дня нараджэньня паэта Юркі Лявоннага.
Здымкі гістарычнай драмы пра лёс Янкі Купалы распачаліся на натурнай пляцоўцы «Беларусьфільму» у Смалявіцкім раёне.
Францужанка Саскія Вэбер (Saskia Weber) здымае 25 беларусак для дакумэнтальнай стужкі «Woman». Фільм будзе працягам вядомага міжнароднага праекту «Human» рэжысэра Яна Арцюса Бэртрана (Yann Arthus-Bertrand). Здымачная група працуе цяпер з жанчынамі ў пяцідзесяці краінах сьвету. «Свабода» сустрэлася з Саскіяй Вэбэр і даведалася, якімі беларусак убачыла францужанка.
У Маскве 27 ліпеня памёр расейскі пісьменьнік Уладзімір Войнавіч, прычынай сьмерці стаў сардэчны прыступ. Свабода прапануе паглядзець на пісьменьніка праз прызму ягоных інтэрвію, размоваў і публікацыяў.
Загрузіць яшчэ