Заснавальнік, вакаліст і аўтар песень гурту Neuro Dubel Аляксандар Кулінковіч у 2012 годзе быў госьцем праграмы «Белы сьпіс».
Модны расейскі рэжысэр Андрэй Прыкатэнка паставіў у Купалаўскім тэатры «Сон у купальскую ноч» па Шэксьпіру. Акторы на гіраскутэрах, гледачы на сцэне, і адатаваны пераклад Алеся Разавана на беларускую мову. Чым уразіць гледача новая пастаноўка чытайце ў нашым рэпартажы зь перадпрэм’ернага паказу.
У суботнім кніжным аглядзе Свабоды — пра два пераклады твораў беларускіх аўтараў, якія выйшлі ў замежных выдавецтвах.
У рубрыцы «Варта» на выходных мы публікуем адказы на анкету пра чытацкія звычкі беларусаў. 20 пытаньняў пра тое, як файна чытаць файную літаратуру. Сёньня на нашу чытацкую апытанку адказвае журналістка Дар’я Ліс.
У сэрыі «Бібліятэка Свабоды» выходзіць новая кніга Зьмітра Бартосіка «Клініка кітайскага дантыста». У жніўні мы публікуем фрагмэнты кнігі на сайце.
Вынікам майго гартаньня інтэрнэтных сайтаў стала падборка васьмі загалоўкаў кніжных навінак Эўропы і ЗША, якія «могуць чытацца» асабліва актыўна на гэтых вакацыях. Усе гэтыя кнігі, за вынікам адной, выйшлі сёлета.
На пачатку верасьня беларускіх тэатралаў чакае новае прачытаньне клясыкі — «Сну ў летнюю ноч» Ўільяма Шэкспіра.
Толькі ня шклянкаю — яна шкляная. Кубкі, кварты, конаўкі, куфлі, а таксама чаркі й кілішкі — з чаго, што і колькі п’юць беларусы.
У Беларусі хапае унікальных і цікавых мясьцін, пра якія ня ведаюць ня тое што замежнікі, а нават і мясцовыя.
Грамадзяне 80 краінаў, якія прылятаюць праз Нацыянальны аэрапорт «Менск», могуць 30 дзён неабмежавана падарожнічаць па Беларусі. Бязь візы. Што замежніку рабіць тут цэлы месяц? Мы ведаем.
У Крэве на Смаргоншчыне пачалі асвойваць 900 тысяч рублёў, выдзеленыя прэзыдэнцкім фондам на ўратаваньне аднаго з самых вядомых замкаў Беларусі.
Як кампазытар-песеньнік пачаў пісаць канцэрты для флейты з аркестрам? У якім узросьце наступае пік кар’еры кампазытара? На што можа натхніць калібры? Гутарым зь беларуска-амэрыканскім кампазытарам Яўгенам Магаліфам напярэдадні міжнароднага конкурсу на лепшае выкананьне ягонага канцэрту для флейты.
Сакратарыят Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны вырашыў правесьці кампанію прэзэнтацыі краіны для турыстаў, якія прыедуць на другія Эўрапейскія гульні ў Беларусь 21–30 чэрвеня наступнага году.
На поўнач ад цэнтру дацкай сталіцы знаходзіцца незвычайны парк — Superkilen. Кожны элемэнт гэтага месца натхнёны этнічнай разнастайнасьцю.
У Маскве надрукавалі першы дапаможнік па вывучэньні беларускай мовы ў сэрыі навучальных чытанак па мэтадзе Ільлі Франка.
Капаў экскаватарам, ня быў на месцы, недастатковы досьвед — такія закіды прад’явілі археолягу Івану Сьпірыну, які назірае за перакладваньнем камунікацый у двары ўнікальнага Новага замка ў Горадні. Адмысловец правёў журналістаў Свабоды па сьвежых траншэях і адказаў на прэтэнзіі да ягонай працы.
Аднаго разу беларус ехаў таксоўкай па начной Варшаве. — Адкуль пан едзе такою парою? — спытаў таксіст. — З працы, — адказаў пасажыр. — Божа, а як пан ад такой працы расслабляецца? — пацікавіўся кіроўца. — А я не напружваюся, — адказаў Міхал Залескі. Сваім уменьнем ён падзяліўся са Свабодай.
Ігнат Дамейка нарадзіўся на Горадзеншчыне 31 ліпеня 1802 году. У 14 гадоў ён паступіў у Віленскі ўнівэрсытэт, а ў 15 атрымаў ступень кандыдата навук у філязофіі. Пасьля паразы паўстаньня 1830-31 зьехаў за мяжу ды стаў знакамітым навукоўцам. Радыё Свабода пагартала ягоны дзёньнік.
«Вязуць па Маскве ў аўтобусе зь мігалкамі зь велізарнай хуткасьцю, у суправаджэньні яшчэ дзьвюх машын, якія разганяюць рух»
Войнавіча, які памёр у ноч на 28 ліпеня, пахавалі на Траякураўскіх могілках у Маскве.
Хто ўваходзіць у лік найбольш публікаваных беларускіх пісьменьнікаў савецкага пэрыяду? У каго зь пісьменьнікаў самыя вялікія наклады? Інфаграфіка Радыё Свабода
У рубрыцы «Варта» на выходных мы публікуем адказы на анкету пра чытацкія звычкі беларусаў. 20 пытаньняў пра тое, як файна чытаць файную літаратуру. Сёньня на нашу чытацкую апытанку адказвае паэт і перакладчык Уладзімер Папковіч.
29 ліпеня — 110 гадоў з дня нараджэньня паэта Юркі Лявоннага.
Здымкі гістарычнай драмы пра лёс Янкі Купалы распачаліся на натурнай пляцоўцы «Беларусьфільму» у Смалявіцкім раёне.
Францужанка Саскія Вэбер (Saskia Weber) здымае 25 беларусак для дакумэнтальнай стужкі «Woman». Фільм будзе працягам вядомага міжнароднага праекту «Human» рэжысэра Яна Арцюса Бэртрана (Yann Arthus-Bertrand). Здымачная група працуе цяпер з жанчынамі ў пяцідзесяці краінах сьвету. «Свабода» сустрэлася з Саскіяй Вэбэр і даведалася, якімі беларусак убачыла францужанка.
У Маскве 27 ліпеня памёр расейскі пісьменьнік Уладзімір Войнавіч, прычынай сьмерці стаў сардэчны прыступ. Свабода прапануе паглядзець на пісьменьніка праз прызму ягоных інтэрвію, размоваў і публікацыяў.
У рубрыцы «Варта» на выходных мы публікуем адказы на анкету пра чытацкія звычкі беларусаў. 20 пытаньняў пра тое, як файна чытаць файную літаратуру. Сёньня на нашу чытацкую апытанку адказвае журналіст і пісьменьнік Алесь Аркуш.
У традыцыйным суботнім кніжным аглядзе Свабоды — навінкі беларускай дзіцячай літаратуры. Хрысьціянскія незабудкі,
Калі дом атрымаецца выкупіць, то там зладзяць публічную пляцоўку для культурных і грамадзкіх мерапрыемстваў.
Жыхарка Менску Настасься Ерамеева патрабавала зафарбаваць малюнак, сабрала 223 подпісы. За тое, каб зафарбаваць саму Ерамееву, сабралі ў 10 разоў больш подпісаў.
У Мінкульт і Менгарвыканкам накіраваныя афіцыйныя дакумэнты ад імя пракуратуры гораду Менску.
Што казалі ўдзельнікі круглага стала па рэстаўрацыі Старога замка ў Горадні.
Тэрмін бязьвізавага знаходжаньня замежных грамадзян у Беларусі павялічаны да 30 сутак пры ўмове іх уезду ў краіну і наступнага выезду празь дзяржаўную мяжу ў Нацыянальным аэрапорце «Менск».
Міжнародны Кангрэс дасьледчыкаў Беларусі ў 2018 годзе не адбудзецца, інфармуе Арганізацыйны камітэт. Плянуецца, што наступны Кангрэс дасьледчыкаў пройдзе ў 2019 годзе па-за межамі Беларусі.
Як кандуктарка і таксіст пазбавілі мяне блазнаватай цнатлівасьці
Пахаваньні жаўнераў у Горадні аднаўляюць вэтэраны за ахвяраваныя грошы. Патрацілі ўжо каля 11 тысяч даляраў. Каб скончыць працы, трэба яшчэ каля 60 тысяч.
Зь сёлетняга навучальнага году дзейнічаюць новыя правілы залічэньня ў гімназіі. Прыярытэтнае права паступленьня далі дзецям, чые бацькі зарэгістраваныя ў «замацаваных» за гімназіямі дамах. Тыя ж, хто такой рэгістрацыі ня мае, вымушаныя шукаць часовую. Многія бацькі яе купляюць.
Паводле пракуратуры гораду Менску, упарадкаваньне Вайсковых могілак адбывалася з парушэньнямі заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.
27 ліпеня ў дворыку новай «Галерэі Ў» можна будзе паглядзець намінаваны на «Оскар» мультфільм Хаяо Міядзакі «Падымаецца вецер» у беларускай агучцы.
На кінафэстывалі ў Адэсе, а раней на фэстывалі ў Канах з вялікім посьпехам прайшла прэм’ера стужкі ўкраінскага рэжысэра Сяргея Лазьніцы «Данбас». Тэлеканал «Настоящее время» распытаў рэжысэра пра крыніцы натхненьня для фільму, а таксама пра тое, каму фільм адрасаваны.
Сакратарыят Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны выступіў са зваротам да грамадзянаў Беларусі ў сувязі зь меркаваным перапісам насельніцтва.
Сьцяну, як мяркуецца, ХІІ стагодзьдзя, знойдзеную археолягамі каля Новага замка ў Горадні, кансэрвуюць — засыпаюць пяском. Раскрываць яе таямніцу пакінуць на будучыню. Свабода разьбіралася, чаму важна адкапаць сьцяну наноў.
У мяне ў руках апошняя кніга прозы Уладзімера Някляева, якую ён назваў «На ўсякім сьвеце». І я ў роздуме. Піша Сяргей Астраўцоў.
Крама праіснавала менш за год. Паводле заснавальнікаў, праца ў Віцебску ішла цяжка: пакупнікоў было мала і яны былі незаможныя. Не ўратавалі становішча ні мастацкія акцыі, якія ладзіліся ў краме, ні іншыя захады, каб зрабіць яе больш папулярнай.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў распараджэньне аб добраўпарадкаваньні і аднаўленьні мэмарыялаў, помнікаў вайсковай славы, пахаваньняў Першай і Другой усясьветных войнаў.
Дзе павінны быць перапахаваныя парэшткі Кастуся Каліноўскага? Ці варта яго перапахаваць у Беларусі? На гэтае пытаньне карэспандэнта Свабода адказалі дэпутат, гісторык і іншыя асобы.
Тэлевізія Canal+ прадставіла першы тызэр новага польскага сэрыялу «Нелегалы». Ён зроблены паводле кнігі вядомага польскага аўтара крымінальных дэтэктываў Вінцэнта Сэвэрскага.
На Адэскім міжнародным кінафэстывалі адбылася ўкраінская прэм’ера фільму Сяргея Лазьніцы «Данбас». У траўні сёлета рэжысэр атрымаў прыз за найлепшую рэжысэрскую працу ў праграме Канскага кінафэстывалю «Асаблівы погляд».
«Крышталь» ужо вылучаны на ўдзел у конкурсе «Оскар» ад Беларусі.
Загрузіць яшчэ