У Беларусі выйшаў у пракат фільм рэжысэркі Дар’і Жук «Крышталь», высунуты сёлета ад Беларусі на «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы замежны фільм». Першыя гледачы заўважылі, што пракатная вэрсія адрозьніваецца ад таго, што гэтым летам паказвалі на міжнародных фэстывалях.
29 жніўня пачынаецца юбілейны 75-ы Міжнародны Вэнэцыянскі кінафэстываль.
Як казаў Свабодзе ініцыятар пэтыцыі юрыст Ігар Случак, пэтыцыя створаная, каб «спыніць дыскрымінацыю паводле моўнай прыкметы ў сфэры гандлю і паслугаў» — каб інфармацыя даводзілася да спажыўца абавязковым чынам на расейскай і беларускай мовах.
У старым менскім раёне Грушаўка будаўнікі зносяць кінатэатар «Авангард». Будынак не лічыўся культурнай каштоўнасьцю.
«Адзіны ў сваім родзе помнік асьветніцкай думкі Беларусі, найбольш раньні друкаваны дапаможнік для пачатковага навучаньня грамаце», — так Нацыянальная бібліятэка апісвае «Буквар» 1618 году, цяпер даступны шырокай аўдыторыі.
У сэрыі «Бібліятэка Свабоды» выходзіць новая кніга Зьмітра Бартосіка «Клініка кітайскага дантыста». У жніўні мы публікуем фрагмэнты кнігі на сайце.
22−26 жніўня ў Маркаве Маладэчанскага раёну прайшоў пленэр для маладых паэтаў. Творчы летнік у роднай вёсцы паэткі Тацяны Сапач другі год запар ладзяць ейныя родныя і сябры.
Міністэрства культуры абвясьціла вынікі конкурсу эскізных праектаў памятнага знаку ва ўрочышчы Курапаты. Пераможцам названы калектыў скульптараў Вольгі Нячай і Сяргея Аганава, а таксама архітэктараў Марыі Маркаўцовай і Вольгі Ярмолінай.
Беларус Лявон Тарасэвіч — адзін з самых вядомых, дарагіх і незвычайных мастакоў у Польшчы. У інтэрвію Свабодзе мастак распавёў пра сваю найноўшую працу, пасьля якой вырашыў узяць адпачынак.
Год таму парлямэнт Таджыкістану ўхваліў папраўкі да закону «Аб упарадкаваньні традыцыяў, урачыстасьцяў і абрадаў». Пэўныя абрады забаранілі, іншыя абмежавалі «сямейным колам». Забаранілі ў тым ліку рытуальныя забойствы жывёлы.
Беларускі паэт Уладзімір Някляеў напісаў верш памяці свайго сябра, паэта і заснавальніка інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алеся Ліпая, які памёр 23 жніўня.
Мастацтва адпачынку: адказы і парады.
Аўтары «хацелі максымальна захаваць Народны мэмарыял, усе плястычныя аб’ёмы і ўсе крыжы як ёсьць», а свой твор «максымальна інтэграваць у існы мэмарыял».
Аўдыёкніга Зьмітра Бартосіка «Клініка кітайскага дантыста». Трэцяя частка.
Актывістка са Слуцку Зінаіда Цімошак атрымала адказ з адміністрацыі мясцовага хлебазаводу наконт зьмены назвы гатунку хлеба «Бульбаш», якую пакупнікі палічылі абразьлівай.
Амбасадарам Расеі ў Беларусі прызначаны Міхаіл Бабіч — чыноўнік, якому два гады таму Ўкраіна адмовілася даць агрэман на прызначэньне ў Кіеў.
Трымаю ў руках апошнюю кнігу Алеся Ліпая. «Абдымкі». Цьвёрдая вокладка. Малюнак: бусел пакідае гняздо. Любоўна падрыхтаваны тамок.
У рубрыцы «Варта» на выходных мы публікуем адказы на анкету пра чытацкія звычкі беларусаў. 20 пытаньняў пра тое, як файна чытаць файную літаратуру. Сёньня на нашу чытацкую апытанку адказвае журналіст і перакладчык Аляксей Знаткевіч.
У рубрыцы «Варта» на выходных мы публікуем адказы на анкету пра чытацкія звычкі беларусаў. 20 пытаньняў пра тое, як файна чытаць файную літаратуру. Сёньня на нашу чытацкую апытанку адказвае літаратурны крытык Ціхан Чарнякевіч.
Раман «Віленскі покер» культавага літоўскага пісьменьніка Рычарда Гавяліса пераклала беларуская вілянчанка Паўліна Вітушчанка, а выходзіць ён пад шыльдай выдавецтва «Логвінаў».
На помніку вершніку, які налета ўсталююць у Лідзе, напішуць «Гедымін». Але ці не навязалі гэтую форму імя палякі? Ці сапраўды так спрадвеку звалі Вялікага князя Літоўскага? У беларускіх навуковых колах чарговы раз разгарнулася заўзятая дыскусія.
У лістападзе сёлета ў выдавецтве Зьмітра Коласа выйдзе пераклад на беларускую мову раману харвацкага-басьнійскага пісьменьніка Міленкі Ергавіча «Арэхавы палац». У сьнежні пісьменьнік плянуе ўпершыню наведаць Беларусь з нагоды прэзэнтацыі кнігі.
«Наша Ніва» пачала выдаваць новы ілюстраваны часопіс «Наша гісторыя» — 100 старонак навукова-папулярнага чытва ад вядучых беларускіх гісторыкаў.
Куды схавацца ў летнюю сьпёку ў чужым горадзе, калі на тэрмомэтры 32 паводле Цэльсія? Карцінная галерэя з акуратным кандыцыянаваньнем паветра — не найгоршы выбар, па-мойму.
«Увесну мы запісалі тры песьні, вырашылі зрабіць паўзу, бо я заняты быў, у яго свае справы... Думаю, налета буду рабіць альбом самастойна. І вершы ён мне высылаў, і кніжку я маю».
Адміністрацыя Новасібірскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту архітэктуры і дызайну перад візытам прадстаўнікоў РПЦ прыкрыла статуі аголеных людзей тканінай і замацавала яе канцылярскімі заціскамі, паведамляе новасібірскае онлайн-выданьне НГС.
Арганізатары прэміі Ежы Гедройця — 2018 абвясьцілі «доўгі сьпіс» намінантаў. За галоўную ўзнагароду будуць спаборнічаць 12 беларускіх аўтараў. Журы выбрала іх больш чым з трох дзясяткаў прэтэндэнтаў.
Ва Ўкраіне Нацыянальная камісія з пытаньняў правапісу абнародавала праект новай рэдакцыі ўкраінскай артаграфіі, які вяртае многія правілы, што дзейнічалі да моўнай рэформы 1933 году.
Аўдыёкніга Зьмітра Бартосіка «Клініка кітайскага дантыста». Другая частка
На «Беларусьфільме» здымаюць фільм пра Янку Купалу з працоўнай назвай «Пакуль будзе неба». У сацсетках зьявілася інфармацыя, што нацыянальны праект пра клясыка здымаюць па-расейску, аднак Мінкульт і «Беларусьфільм» абверглі гэта — фільм будзе шматмоўны.
Прэм’ера стужкі для ўсёй сям’і «Мой сябар жырафа» з удзелам амбасадара Каралеўства Нідэрляндаў у Беларусі Паўла ван Оўствээна адбудзецца ў менскім кінатэатры «Масква» 30 жніўня.
Пяць месяцаў мінула ад таго часу, як на доме па вуліцы Валадарскага, 9 у Менску мелася быць усталяваная мэмарыяльная дошка ў гонар 100-годзьдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
24 жніўня ў Ташкенце адбудзецца цырымонія адкрыцьця бюсту і вуліцы імя народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, які жыў там у эвакуацыі з 1941 па 1943 гады.
Старажытная беларуская кухня добра адпавядае прынцыпам здаровага і дыетычнага харчаваньня. Чым беларуская дыета лепшая за міжземнаморскую і адкуль у традыцыйнай кухні вэгетарыянскія карані, Свабодзе распавяла кулінарны экспэрт і шэф-кухар Алена Мікульчык.
Да новага навучальнага году, з 30 жніўня па 12 верасьня ў Менску пакажуць фільм на беларускай мове для ўсёй сям’і «Мой сябар жырафа» рэжысэркі Барбары Брэдэра (Нідэрлянды). Пераклад і беларускі дубляж фільму ў межах праекту «Беларускія ўікэнды» выканала каманда «Кінаконг» пры падтрымцы кампаніі velcom.
«Але не мая справа сьлініць палец і варажыць аб кірунках ветру, — адзначае Шэндэровіч. — Мая справа, калі ўсё складзецца, прыехаць з канцэртам на гістарычную радзіму».
Канстытуцыя Беларусі і закон «Аб мовах» гарантуюць раўнапраўе абедзьвюх дзяржаўных моваў
Ці магчыма выключыць помнік са складу суседняга будынку-каштоўнасьці, прадстаўнік Менгарвыканкаму ня піша.
За гады існаваньня фэсту на ім пабылі тысячы гасьцей, а пра Лепель і ягонага Цмока даведаліся сотні тысячаў — дзякуючы інтэрнэту і аповедам «відавочцаў». А пачалося ўсё з Уладзімера Караткевіча.
У рубрыцы «Варта» на выходных мы публікуем адказы на анкету пра чытацкія звычкі беларусаў. 20 пытаньняў пра тое, як файна чытаць файную літаратуру. Сёньня на нашу чытацкую апытанку адказвае перакладчык Сяргей Шупа.
Загрузіць яшчэ