У гарадзкім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласьці група валянтэраў ужо чацьвёрты год добраўпарадкуе закінутыя габрэйскія могілкі, бадай што самыя вялікія на тэрыторыі Беларусі. Працы засталося ня так шмат: плошча 4,2 га расчышчана ад сьмецьця і хмызьняку прыкладна на тры чвэрці. А пачыналася ўсё з прыватнага інтарэсу Ганны Клімовіч, жыхаркі Санкт-Пецярбургу, якая шукала на Беларусі сьлядоў свайго роду.
3-кілямэтровы адрэзак праспэкту Незалежнасьці ў Менску ўсё ж вернуць у беларускі папярэдні сьпіс Усясьветнай спадчыны ЮНЭСКА. Чакаецца, што адпаведная пастанова Савету міністраў будзе падпісаная ў верасьні 2018 году. Калі гэта адбудзецца, у 2019 годзе ў Беларусі можа зьявіцца новы аб’ект сусьветнай спадчыны.
Расейская кінарэжысэрка Лізавета Сьцішова аддасьць прэмію, атрыманую за свой дэбютны поўнамэтражны фільм на фэстывалі ў Карлавых Варах, пажылым бацькам украінскага рэжысэра Алега Сянцова і расейскага рэжысэра Кірыла Сярэбранікава. Пра гэта яна заявіла на цырымоніі закрыцьця фэстывалю.
Сёлета з прычыны крытычнага недафінансаваньня ўкраінскай Нацыянальнай грамадзкай тэлерадыёкампаніі прадстаўнік ад Украіны ўпершыню ня зможа ўзяць удзел у міжнародным песенным конкурсе Дзіцячай Эўравізіі.
Назваць вуліцу Валадарскага ў гонар братоў Луцкевічаў гарадзкія ўлады адмовіліся, бо «ня экстраны» выпадак. Што з усталёўкай дошкі ў гонар 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР, незразумела: прычынаў такога доўгага разгляду ў адказе не называюць.
Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным лісьце зь Міністэрства ўнутраных спраў за подпісам міністра Ігара Шуневіча на імя дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў, старшыні Таварыства беларускай мовы Алены Анісім.
Купалаўскі тэатар са спэктаклем «Радзіва „Прудок“» нарэшце даехаў да радзімы Андруся Горвата — Калінкавіцкага раёну. У Прудку падыходзячай сцэны не аказалася, таму два спэктаклі паказалі ў райцэнтры, а на паказы прыехалі героі кнігі і тэатральнай пастаноўкі.
Ляўрэатам у намінацыі «Залатая Букераўская прэмія» (The Golden Man Booker Prize), прысьвечанай лепшым кнігам сьвету за апошнія 50 гадоў стаў раман «Ангельскі пацыент» канадзкага пісьменьніка Майкла Андатжэ.
«Мы кажам, ён фальшыўка і мы сапраўдныя. Спадзяемся, спадару Шуневічу спадабаўся ягоны візыт на лёнданскі парад учора. Які ж тур парадаў у яго гэтым годам!»
Карыстальнік Фэйсбуку Дэніэл Крутцына зьмясьціў на сваёй старонцы у сацыяльнай сетцы фотаздымак першай часткова адноўленай вежы Гальшанскага замку XVI-XVII стагодзьдзяў — так званай Паўночнай.
Ініцыятарка кампаніі ў абарону Вайсковых могілак у Менску пісьменьніца і гісторык літаратуры Ганна Севярынец апублікавала ў сваім Фэйсбуку адказ міністэрства культуры на калектыўны зварот занепакоеных грамадзян.
На радзіме Аляксандра Лукашэнкі адбыўся чарговы фэстываль «Александрыя зьбірае сяброў».
Фільм украінскага рэжысэра Віталя Манскага «Сьведкі Пуціна», створаны пры падтрымцы тэлепраекту Радыё Свабода «Настоящее время», атрымаў прыз дакумэнтальнага конкурсу на фэстывалі ў Карлавых Варах.
У рубрыцы «Варта» на выходных мы публікуем адказы на анкету пра чытацкія звычкі беларусаў. 20 пытаньняў пра тое, як файна чытаць файную літаратуру. Сёньня на нашу чытацкую апытанку адказвае паэтка Сабіна Брыло.
7 ліпеня ў Віцебску штогод згадваюць сусьветна вядомага мастака.
Ася Мартынава і Даніл Шкатаў сьцьвярджаюць, што гэта зусім не балюча.
У рубрыцы «Варта» на выходных мы публікуем адказы на анкету пра чытацкія звычкі беларусаў. 20 пытаньняў пра тое, як файна чытаць файную літаратуру. Сёньня на нашу чытацкую апытанку адказвае журналістка і пісьменьніца Ганна Кандрацюк зь Беластоку.
Пабачыў сьвет новы падручнік па беларускай мове для студэнтаў-мэдыкаў «Беларуская мова. Прафесійная лексіка для медыкаў».
Актывісты магілёўскага Цэнтру гарадзкіх ініцыятыў рэалізавалі праект нанясеньня беларускага народнага арнамэнту на адну зь лесьвіц у цэнтральнай частцы горада, паведамляе БелаПАН.
Замена надмагільляў на менскіх Вайсковых могілках прыпыненая, дзясяткі ўнікальных агароджаў ужо зьнесьлі, 300 танных надгалоўнікаў паставіць пасьпелі.
«Не хачу гаварыць на вашай доўбанай мове» — не зьнявага мовы. «Так вырашыў, што зь беларускай мовай мы не прымаем на працу» — не дыскрымінацыя.
Трыццаць кіляграмаў срэбра і золата ўпершыню можна ўбачыць у Горадзенскім гісторыка-археалягічным музэі. Гэта скарбы, знойдзеныя ў Горадзенскай вобласьці і Менску. Кошт экспазыцыі ня вызначаны, але адмыслоўцы кажуць, што за яе можна набыць не адну трохпакаёўку ў Менску.
Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч зьвярнуўся да дзяржаўных уладаў Беларусі і грамадзкіх арганізацый з заклікам зрабіць усё магчымае, каб захаваць гістарычную каштоўнасьць Вайсковых могілак у Менску.
Лідзкія актывісты Партыі БНФ напісалі скаргі ў райвыканкам і праваахоўныя органы з нагоды публікацыі ў раённай газэце тэксту з ацэнкамі беларускай мовы і яе носьбітаў.
Актывісты спрабуюць уратаваць надмагільлі белымі матузкамі. Супрацоўнікі спэцкамбінату пазначаюць выбраныя для зьнішчэньня помнікі жоўтай фарбай.
Колькі год самаму старому рукапісу ў архіве і чаму тут выкарыстоўваюць адміністрацыйны падзел на паветы, а не раёны, Свабодзе распавёў Дзяніс Лісейчыкаў, намесьнік дырэктара архіву.
У рамках праекту UrbanMyths, які даў магчымасьць вядомым вулічным мастакам з усяго сьвету паказаць свае ўяўленьні пра беларускую культуру і традыцыі, гішпанец Sabek стварыў унікальны малюнак на 9-павярховым жылым доме на менскай вуліцы Сталетава.
Што значыць пэрсанаж, БРСМ не тлумачыць. У астатніх выпадках БРСМ выкарыстоўвае сымболіку, падобную да савецкай або сучаснай дзяржаўнай.
Больш за 100 дзеячаў культуры Швэцыі, сярод якіх акторы, журналісты і пісьменьнікі, уручаць альтэрнатыўную Нобэлеўскую прэмію па літаратуры ў 2018 годзе. Яны заснавалі «Новую акадэмію», якая абярэ ляўрэата.
Пра кнігу Анкі Ўпалы «На засьнежаны востраў» пісалі рознае. Гэта літаратура, бо прымушае задумацца. Гэта не літаратура. Так, апісаньне побыту.
3 ліпеня — 100 гадоў з дня нараджэньня беларускага крытыка Рыгора Бярозкіна. Сталінскі вязень, герой вайны, гэты чалавек, па словах Алеся Адамовіча, заставаўся непераўзыдзеным узорам таго, як трэба пісаць пра беларускую літаратуру.
Амэрыканскі часопіс Utne Reader, які адсочвае трэнды ў сучаснай культуры, назваў Леру Барадзіцкую ў ліку 25 чалавек, чые ідэі мяняюць сьвет.
Мастак-авангардыст Аляксей Хацкевіч праз 10 гадоў вярнуў да жыцьця папулярных герояў пачатку 2000-х — Сашу і Сірожу.
У часе сусьветнай прэм’еры ўкраінскага фільма «Вулькан» на міжнародным кінафэстывалі ў чэскім горадзе Карлавы Вары рэжысэр Раман Бандарчук успомніў пра зьняволенага ў Расеі ўкраінскага кінарэжысэра Алега Сянцова.
Беларусь вылучыла фільм «Крышталь» рэжысэркі Дар'і Жук на амэрыканскую прэмію «Оскар» у катэгорыі «найлепшы замежны фільм».
У рубрыцы «Варта» на выходных мы публікуем адказы на анкету пра чытацкія звычкі беларусаў. 20 пытаньняў пра тое, як файна чытаць файную літаратуру. Сёньня на нашу чытацкую апытанку адказвае пісьменьніца Алена Брава.
«Гэта фільм пра беларускія 90-я... Гісторыя фільму не магла адбывацца нідзе болей, яна менавіта пра нас», — кажа рэжысэрка.
Пазнавальных кніг зашмат не бывае — вырашыла два гады таму выдавецтва «Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі» і заснавала сэрыю «Асьветнікі Беларусі». І вось праект завершаны. У яго рамках пабачылі сьвет дзевяць кніг.
У рубрыцы «Варта» на выходных мы публікуем адказы на анкету пра чытацкія звычкі беларусаў. 20 пытаньняў пра тое, як файна чытаць файную літаратуру. Сёньня на нашу чытацкую апытанку адказвае паэтка Юля Цімафеева.
Сёньня ў Карлавых Варах у Чэхіі адкрываецца 53-ці міжнародны кінафэстываль. У ягонай праграме 182 мастацкія і дакумэнтальныя фільмы.
У Музэі гісторыі беларускага кіно адбылася творчая сустрэча пад назвай «Невядомы Караткевіч», прысьвечаная Ўладзімеру Караткевічу як этнографу і кінадакумэнталісту.
150 тысяч ахвяраў — такую лічбу забітых у Благаўшчыне вызначыла Надзвычайная камісія летам 1944 году. Побач з гэтым месцам быў вайсковы палігон і сьметнік. У апошнія гады сюды прыяжджаюць сваякі забітых тут габрэяў з Заходняй Эўропы. Яны пакідаюць на дрэвах жоўтыя шыльды з імёнамі родных. Дагэтуль шмат хто зь іх думаў, што родныя загінулі «недзе ў Польшчы».
Студэнт Акадэміі мастацтваў Ян Лысы ў межах студэнцкага праекту стварыў кліп на песьню Лявона Вольскага і Міхала Анемпадыстава «Простыя словы». Пры здымках выкарыстоўваліся карціны Вікторыі Кульваноўскай.
Беларусы Прагі адсьвяткавалі Купальле з удзелам гурту GUDA. Удзельнікі сьвяткаваньня стараліся датрымаць усе купальскія традыцыі. Вось як гэта было.
У суботу 30 чэрвеня ў Музэі народнай архітэктуры і побыту пад Менскам пройдзе ці ня самы прадстаўнічы за многія гады беларускі рок-фэстываль «Наш дзень».
Старшыня Таварыства беларускай мовы, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім працягвае дамагацца, каб законы ў Беларусі прымаліся на абедзьвюх дзяржаўных мовах — па-беларуску і па-расейску.
У 1982-м Магілёўскі абласны драматычны тэатар прадставіў публіцы «Тутэйшых» паводле легендарнай п’есы Янкі Купалы — упершыню ў Беларусі пасьля 55 гадоў савецкай забароны. Спэктакль стаў рэзанансным, а ягоны рэжысэр Валеры Масьлюк, як лічаць тэатралы, «зьдзейсьніў подзьвіг».
Народны артыст СССР Інакенці Смактуноўскі да канца жыцьця не расказваў, што ягонага дзядзьку расстралялі, а бацька адседзеў у турме.
Гісторыя пленэру распачалася ў першыя гады беларускай незалежнасьці — у 1994 годзе, разам зь вяртаньнем імя Марка Шагала на радзіму. Але ў 1997-м пленэр практычна спыніў сваё існаваньне, і толькі цяпер ён вярнуўся ў Віцебск.
На краўдфандынгавай плятформе Ulej.by 660 чалавек сабралі на выданьне амаль 232 тысячы рублёў, або 580% сумы, якую пазначылі арганізатары.
Загрузіць яшчэ