Міжнародная выстава «World Press Photo 2018», на якой можна пабачыць найлепшыя сусьветныя прэс-фатаграфіі 2017 году адчынілася ў гарадзенскім гандлёвым цэнтры «Old City».
3 траўня ў культурным цэнтры «Корпус» адбылося ўручэньне Прэміі Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў і за яе мастацкае афармленьне.
У дзень Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 3 траўня Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт (ЭГУ) пачаў працу ў новым корпусе — у былым Аўгустынскім кляштары ў Старым горадзе Вільні.
У Менску адкрылася выстава «СМІ ў Беларусі».
Мастацкая стужка рэжысэра Аляксея Туровіча «Жоўты пясочак», зьнятая паводле аднайменнага апавяданьня Васіля Быкава, уганараваная на міжнародным кінафэстывалі дэтэктыўных фільмаў і тэлепраграм праваахоўнай тэматыкі DetectiveFEST у Маскве.
Швэдзкая акадэмія, якая штогод прысуджае Нобэлеўскія прэміі па літаратуры, зьбіраецца 3 траўня на пасяджэньне, каб вырашыць лёс прэміі ў 2018 годзe.
«Антырэстаўрацыйная актыўнасьць Беларускага экзархату набыла беспрэцэдэнтныя маштабы, якую параўноўваюць зь дзейнасьцю Мураўёўва-вешальніка ў справе русыфікацыі Паўночна-Заходняга краю».
Яна працягнецца да 1 чэрвеня.
Беларускія даўншыфтэры Аўгіньня Манцэвіч і Верасень апублікавалі ў сваім Фэйсбуку відэа незвычайных музычных інструмэнтаў.
Новая кітайская кінастудыя Qingdao Oriental Movie Metropolis хоча скласьці канкурэнцыю галівудзкай Universal.
Кіраўнік камісіі Аўдрыс Антанайціс кажа, што пасьля дыскусіі, якая доўжыліся месяц, камісія павінна прыняць канчатковае рашэньне на гэтым тыдні. Большасьць чальцоў камісіі, паводле яго, схіляюцца менавіта да такога варыянту.
З 2012 году ААН складае «Сусьветны рапарт шчасьця» (World Happiness Report). У сьпісе фігуруюць 156 краін. Першая дзясятка мяняецца толькі месцамі. Фінляндыя — заўсёды ў пяцёрцы самых шчасьлівых краін, сёлета — на першай пазыцыі. Беларусь — на 73-й пазыцыі.
У Горадні распачаліся Дні караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя. У горад прыехалі з шаблямі ўдзельнікі гістарычных клюбаў з Вугоршчыны, Беларусі, Польшчы і Чэхіі.
У рубрыцы «Варта» на выходных мы публікуем адказы на анкету пра чытацкія звычкі беларусаў. 20 пытаньняў пра тое, як файна чытаць файную літаратуру. Сёньня на нашу чытацкую апытанку адказвае пісьменьніца Людміла Рублеўская.
Народная моладзевая гульня «Яшчур» вёскі Гута Варапаеўскага пасялковага савета на Віцебшчыне ўвойдзе ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў, паведамляе Белта.
У рубрыцы «Варта» на выходных мы публікуем адказы на анкету пра чытацкія звычкі беларусаў. 20 пытаньняў пра тое, як файна чытаць файную літаратуру. Сёньня на нашу чытацкую апытанку адказвае пісьменьнік Юры Станкевіч.
Традыцыйны суботні агляд кніжных навінак ад Свабоды. Сёньня пра кнігі прыватнага выдавецтва «Галіяфы».
Паводле арганізатараў конкурсу, перамены будуць «тонкімі», але мецьмуць значны эфэкт. Аб гэтым паведамляецца на сайце «Эўравізіі».
Дата рэлізу пакуль не названая, але прэм’ера адной з новых кампазыцыяў адбудзецца ў сьнежні сёлета.
28 красавіка ў менскай арт-прасторы «Верх» правядуць мастацка-гістарычны фэстываль «Рэйтан».
Віцебскі музэй Марка Шагала прапанаваў гледачам незвычайную экспазыцыю з аўтарскіх літаграфій: яны былі адмысловымі ўкладкамі ў мастацкія часопісы, якія выдаваліся ў Францыі ў мінулым стагодзьдзі.
Габэлен пад назвай «Горадзенская ратуша 1784» выстаўлены на паказ у абласным мэтадычным цэнтры народнай творчасьці. Яго аўтары — брат і сястра Алена і Яўген Шунейкі. Памер габэлена — 105×190 сантымэтраў.
Група аматараў гісторыі з Горадні і Менску рыхтуецца аднавіць з дапамогай сучасных тэхналёгій унікальную 450-гадовую гравюру Горадні, якую называюць «гонарам Беларусі».
Сьпявак, музыка, заснавальнік гурту Vuraj і арганізатар папулярных «Сьпеўных сходаў» Сяржук Доўгушаў пакінуў Беларускую дзяржаўную філярмонію, зь якой быў зьвязаны апошнія восем гадоў.
Пра тое, ці павінны быць такія вуліцы каля цэнтру, ці могуць быць і на ўскраіне гораду, не ўдакладнялася. Чарга можа «пасоўвацца».
«Space Oddity» — адна з самых вядомых песень Дэвіда Боўі. Запісаная ў 1969 годзе, песьня дагэтуль папулярная: кліп на яе раней запісаў на борце міжнароднай касьмічнай станцыі канадзкі астранаўт Крыс Гэдфілд.
Новы зборнік прозы Вінцэся — гэта нібы альбанская гісторыя, загорнутая ў беларускія апавяданьні.
Беларускі рэпэр Алег Саўчанка, вядомы пад сцэнічным псэўданімам ЛСП, у нядаўнім інтэрвію на youtube-канале «вДудь» выказаўся пра «беларускую рысу».
Івацэвіцкі райвыканкам паведаміў, што адкрыцьцё помніка адбудзецца 12 траўня а 12-ай гадзіне на тэрыторыі мэмарыяльнага музэя-сядзібы Касьцюшкі каля Косава на Берасьцейшчыне.
Лідэр гурту System of a Down Сэрж Танк’ян, які раней падтрымаў пратэсты ў Ерэване, лічыць, што пасьля адстаўкі прэм’ер-міністра Армэніі Сэржа Саргсьяна трэба працягваць ціск на ўладу.
Не — кароткім спадніцам, дэкальтэ, экстравагантнай вопратцы — у Таджыкістане паступіла ў продаж кніга пра тое, як варта апранацца таджыцкім жанчынам. Кніга, распрацаваная чыноўнікамі Міністэрства культуры, называецца: «Рэкамэндацыі наконт адзеньня для дзяўчат і жанчын».
Магілёўскі драматычны тэатар упершыню за 6 гадоў паставіў спэктакль на беларускай мове. Прэм’ерай пастаноўкі «Таямніцы старой ратушы» 15 траўня тэатар адзначыць 130-гадовы юбілей.
Штотыдзень у рубрыцы «Варта» мы публікуем адказы на анкету пра чытацкія звычкі беларусаў. 20 пытаньняў пра тое, як файна чытаць файную літаратуру. Сёньня на нашу чытацкую апытанку адказвае журналіст і пісьменьнік Аляксандар Лукашук.
Вядомы амэрыканскі рок-музыка армянскага паходжаньня, саліст сусьветна вядомага рок-гурту System Of A Down Сэрж Танк’ян са шкадаваньнем паведаміў, што з пэўных прычынаў ня можа цяпер прыехаць у Армэнію
Артысты балету Вялікага тэатру, у тым ліку прыма-балерына Вольга Сьмірнова і першы саліст балетнай трупы Якоп Цісу, мелі выступіць у Лінкальн-цэнтры ў Нью-Ёрку. Ім было адмоўлена ў візах.
Швэдзкая дзяўчына-машына і дыктатар-незалежнік з-пад Вільні ў новых кнігах менскага прыватнага выдавецтва «Янушкевіч», — традыцыйны суботні кніжны агляд Свабоды.
Швэдзкі дыджэй і музычны прадусар Тым Бэрглінг, вядомы пад сцэнічным імем Авічы (Avicii), памёр 20 красавіка, паведаміла агенцтва Reuters.
На партале Ulej.by 20 красавіка завяршыўся збор сродкаў на перавыданьне «Галасоў утопіі» — пяці кніг ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятланы Алексіевіч на беларускай мове і без цэнзурных правак.
Вярхоўная Рада Ўкраіны 19 красавіка канстытуцыйнай большасьцю прыняла пастанову падтрымаць зварот прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі да Ўсяленскага Патрыярха Барталамея аб прадстаўленьні аўтакефаліі праваслаўнай царкве Ўкраіны.
Выстава працягнецца да 7 траўня, яна «ня носіць камэрцыйнага характару» — гэта значыць, яе наведваньне ўваходзіць у звычайную цану квіткоў у музэй.
З Дударом амаль адгадалі: цалкам магчыма, што ён хацеў завулак свайго імя, але ня плошчу ці цэнтральную вуліцу. Праўда, вуліца Дудара мае зьявіцца ў Лошыцы, а жыў ён у раёне Інстытуту культуры.
20 красавіка адзначаецца дзень нараджэньня дэтэктыва. Менавіта ў гэты дзень роўна 177 гадоў таму было апублікаванае першае апавяданьне ў гэтым жанры.
Школьны настаўнік Эн Макалам вырашыла дапамагчы дзецям не баяцца матэматыкі, гісторыі і прыродазнаўства - і напісала «смачныя» падручнікі.
19 красавіка ў гомельскім грамадзка-палітычным цэнтры на Палескай вуліцы, 52 адкрылася выстава «Лісты палітвязьняў ад 1996 году да нашых дзён».
Беларуска Настасься Алейнікава захапляееца мастацтвам зь дзяцінства. Скончыла мастацкую вучэльню ў Менску, адвучылася ў мастацкай акадэміі ў Празе, стала ювэлірам году і выйграла прэмію Czech Grand Design.
Гэніка Лойку, аўтара помніка беларускаму першадрукару Францішку Скарыну ў сталіцы Малдовы, на адкрыцьцё не запрасілі.
У праграме ня толькі Менск, а яшчэ доўгі шэраг беларускіх гарадоў, мястэчак і нават сёлаў, а таксама гарады за межамі Беларусі: Беласток, Варшава, Вільня, Львоў, Мадрыд, Масква, Прага…
У Магілёве пад пагрозай зьнішчэньня апынуліся старыя пахаваньні з унікальнымі надмагільлямі. Прыгледзець за імі няма каму, а новая рэдакцыя закону «Аб пахаваньні і пахавальнай справе», прынятая ў 2015 годзе, дае дзяржаўным спэцыялізаваным арганізацыям права дэмантаваць і ўтылізаваць іх.
У горадзенскім Старым замку падчас рэканструкцыі пачалі разьбіраць галерэю, пабудаваную ў XVII стагодзьдзі. Польскі Сэйм усхваляваўся, што замак, у якім адбываліся тры паседжаньні Сэйму Рэчы Паспалітай, страціць свае гістарычныя рысы.
Якім мае быць школьны курс літаратуры ў ХХІ стагодзьдзі? Пасьля якіх твораў школьнай праграмы дзеці пачынаюць ненавідзець чытаць? Ці трэба замяніць прадмет «расейская літаратура» на курс сусьветнай літаратуры?
Загрузіць яшчэ