Празь некалькі дзён Сьвятлана Алексіевіч спраўляе 70-гадовы юбілей. Што дала Беларусі Нобэлеўская прэмія Алексіевіч? Ці зьмянілася пісьменьніца? Ці зьмянілася стаўленьне да яе?
Расейскі рэжысэр Аскольд Кураў і прадусары вырашылі выкласьці рускамоўную вэрсію фільма «Працэс» у вольны доступ на знак падтрымкі ўкраінскага рэжысэра Алега Сянцова.
У Гомлі прайшла прэзэнтацыя сайту drewa.by. Яго стваральнікі імкнуцца аднавіць драўляную архітэктуру Беларусі, хаця б у выглядзе музэю пад адкрытым небам
Кніжныя навінкі ў нашай традыцыйнай штотыднёвай рубрыцы.
29 траўня ў Менску ў Літаратурным музэі Максіма Багдановіча (пачатак у 18.30) адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі бібліятэчнай сэрыі Радыё Свабода. Яе склалі аўтарскае эсэ Сяргея Абламейкі ў 25 частках «Нечаканы Скарына» і ягоныя інтэрвію зь вядомымі айчыннымі і замежнымі навукоўцамі, якія распавядаюць пра эпоху Скарыны і розныя аспэкты тагачаснага жыцьця. А сёньня сваімі чытацкімі ўражаньнямі ад «Нечаканага Скарыны» дзеліцца кандыдат мастацтвазнаўства Ганна Барвенава.
У рубрыцы «Варта» на выходных мы публікуем адказы на анкету пра чытацкія звычкі беларусаў. 20 пытаньняў пра тое, як файна чытаць файную літаратуру. Сёньня на нашу чытацкую апытанку адказвае пісьменьнік Павал Касьцюкевіч.
«Яны павінны былі б адказаць, так ці не, мо што перадумалі, што ня будзем рабіць — так была б нейкая пэўнасьць. Але ніхто нічога ня кажа».
У Латвіі выдадзена дакумэнтальна-даведачная кніга «Saprast Baltkrieviju» («Зразумець Беларусь»). Яна ахоплівае пэрыяд ад «узьяднаньня» заходняй часткі беларускай тэрыторыі (пад польскім пратэктаратам) і ўсходняй (пад бальшавікамі) у 1939 годзе і да нашых дзён.
Дзейны цяпер закон мае такую фармулёўку: інфармацыя аб таварах на ўпакоўках і этыкетках мае быць «на беларускай або расейскай мове». Гэтую фармулёўку прапануюць замяніць на «на беларускай і (або) расейскай».
Ня так даўно ўпершыню ў гісторыі адбыўся візыт у Беларусь кіраўніцтва AJC, адной з самых уплывовых некамэрцыйных арганізацый у сьвеце, якая займаецца прасоўваньнем інтарэсаў ЗША і Ізраілю на сусьветнай арэне
Цягам 27-31 траўня ў менскім культурным інкубатары «ОК16» пройдзе фэстываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» — крытычны агляд зробленага на беларускім кніжным рынку за апошнія гады.
29 траўня ў Менску ў Літаратурным музэі Максіма Багдановіча адбудзецца прэзэнтацыя (пачатак у 18.30) новай кнігі бібліятэчнай сэрыі Радыё Свабода. Яе склалі аўтарскае эсэ Сяргея Абламейкі ў 25 частках «Нечаканы Скарына» і ягоныя інтэрвію зь вядомымі айчыннымі і замежнымі навукоўцамі, якія распавядаюць пра эпоху Скарыны і розныя аспэкты тагачаснага жыцьця. А сёньня сваімі чытацкімі ўражаньнямі ад «Нечаканага Скарыны» дзеліцца кандыдат мастацтвазнаўства Вячаслаў Ракіцкі.
Мовазнаўца Вінцук Вячорка прэзэнтаваў у Віцебску кнігу «Не сьмяшыце мае прыназоўнікі», што выйшла ў «Бібліятэцы Свабоды». Падчас сустрэчы ў «Эўрапейскім клюбе» разам з дасьледнікам прысутныя дзівіліся прыхаванаму багацьцю беларускай мовы і разважалі, як захаваць яе ў сучасных варунках.
У Менску на Кастрычніцкай плошчы пачалі будаваць бізнэс-цэнтар, заказчыкам якога выступае кампанія «Дана Астра».
29 траўня ў Менску ў Літаратурным музэі Максіма Багдановіча (пачатак у 18.30) адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі бібліятэчнай сэрыі Радыё Свабода. Яе склалі аўтарскае эсэ Сяргея Абламейкі ў 25 частках «Нечаканы Скарына» і ягоныя інтэрвію зь вядомымі айчыннымі і замежнымі навукоўцамі, якія распавядаюць пра эпоху Скарыны і розныя аспэкты тагачаснага жыцьця. А сёньня сваімі чытацкімі ўражаньнямі ад «Нечаканага Скарыны» дзеліцца кандыдат гістарычных навук Эдвард Зайкоўскі.
Клюб «Крывічы» з расейскага Іркуцку завяршае падрыхтоўку да IV фэстывалю «Беларускі кірмаш-2018». Імпрэза адбудзецца 26 траўня ў гарадзкім кінатэатры «Художественный», уваход вольны.
Важнай умовай конкурсу было тое, каб дзеці самі выконвалі заданьне, таму маці толькі падказвала, як што рабіць і брала на сябе хіба «чорную» працу, паказала сыну, як апрацаваць фота ў Adobe Photoshop і анімаваць у Sony Vegas
У выдавецтве «Янушкевіч» пры падтрымцы Польскага інстытуту ў Менску выйшла кніга пра жыцьцё і дзейнасьць галоўнага героя адроджанай у ХХ стагодзьдзі Польшчы Юзафа Пілсудзкага.
29 траўня ў Менску ў Літаратурным музэі Максіма Багдановіча (пачатак у 18.30) адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі бібліятэчнай сэрыі Радыё Свабода. Яе склалі аўтарскае эсэ Сяргея Абламейкі ў 25 частках «Нечаканы Скарына» і ягоныя інтэрвію зь вядомымі айчыннымі і замежнымі навукоўцамі, якія распавядаюць пра эпоху Скарыны і розныя аспэкты тагачаснага жыцьця. А сёньня сваімі чытацкімі ўражаньнямі ад «Нечаканага Скарыны» дзеліцца пісьменьнік Уладзімер Арлоў.
Праграма зможа ня толькі прайграць музыку і падказаць тэкст, але і прааналізаваць, наколькі добра сьпеў карыстальнік. Грошы абяцаюць разьмеркаваць між аўтарамі песень.
У актуальнай праграме праскага тэатру «Кампа» (Divadlo Kampa) знаходзіцца спэктакль «Ганна Карэніна», пастаўлены дырэктаркай і рэжысэркай тэатру Івэтай Душкавай на падставе вядомага раману Льва Талстога.
Ляўрэатам прэстыжнай літаратурнай Букераўскай прэміі (MAN Booker International Prize) сёлета стала Вольга Такарчук. Польская пісьменьніца ўганараваная за кнігу «Biegunі». Па-ангельску яна выйшла летась пад назвай «Flights».
У ЗША ва ўзросьце 85 гадоў памёр пісьменьнік, ляўрэат Пулітцэраўскай прэміі Філіп Рот. Пра гэта паведамляе The New York Times. Рот памёр у шпіталі Мангэтэна ад сардэчнай недастатковасьці.
Чаму беларусам ня дадзена па-сапраўднаму палюбіць Скарыну? Зрабіць цалкам сваім у сьвядомасьці? У чым праблема? Праблема ў тым, што ўявіць сябе «ў скуры» партызана яны могуць, а «у скуры» Скарыны — не.
Люстрацыйная камісія Літвы, якая ацэньвае дзейнасьць асоб, якія зьяўляліся інфарматарамі КДБ, не знайшла доказы супрацоўніцтва народнага артыста СССР Данатаса Банёніса з савецкай спэцслужбай.
Польскія паганцы з арганізацыі Watra пачынаюць будаўніцтва ўласнай сьвятыні. Месца рэлігійнага культу радзімаверцаў на рацэ Одры пад Уроцлавам стане першай афіцыйнай паганскай сьвятыняй у Польшчы за тысячу гадоў.
Былая прэзыдэнцкая пара ЗША — Мішэль і Барак Абамы — зарэгістравалі ўласную прадусарскую фірму Higher Ground Productions і падпісалі шматгадовы кантракт з найбуйнейшым у сьвеце стрымінгавым сэрвісам Netflix.
«Яны забываюць, што ў 2005 годзе памяць Машэрава была фактычна абражаная: адзін з найважнейшых праспэктаў, які насіў ягонае імя, быў абсалютна беспадстаўна перайменаваны ў праспэкт Пераможцаў».
Віцебскі гарвыканкам адказаў на пэтыцыю супраць усталяваньня помніка княгіні Вользе, якая нібыта заснавала Віцебск.
У Бібліятэцы Свабоды ХХІ стагодзьдзе выйшла чарговая кніга — «Нечаканы Скарына» Сяргея Абламейкі.
«У апошнія гады амаль кожны анонс будаўнічага аб'екта суправаджаецца грамадзкім рэзанансам, незадаволенасьць вонкавым абліччам ухваленых будынкаў выклікае ня толькі ў грамадзтва, але і ў самім архітэктурным асяродзьдзі».
Сталыя слухачы больш ніколі не прапусьцяць любімую перадачу. Падпісвайцеся на Падкасты Свабоды.
«Канешне, нават 20 беларускамоўных артыкулаў будзе складаць каля дзясятка адсоткаў ці меней ад агульнай колькасьці, але ў дадзеным выпадку мае значэньне ня колькасьць»
У рубрыцы «Варта» на выходных мы публікуем адказы на анкету пра чытацкія звычкі беларусаў. 20 пытаньняў пра тое, як файна чытаць файную літаратуру. Сёньня на нашу чытацкую апытанку адказвае пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч.
«Залатую пальмавую галінку кінафэстывалю ў Канах атрымаў фільм японскага рэжысэра Хіракадзу Корэ-Эда «Крамныя зладзюжкі».
Літаратурны фэст «Агмень» імя Анатоля Сыса ладзіўся 19 траўня ў садку пад грушамі каля роднай хаты паэта ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну.
За каго заўзеюць беларусы? Ці патрэбны нам такі хакей? Перамогі і паразы на міжнародных спаборніцтвах — гэта перамогі і паразы Беларусі ці Лукашэнкі?
Удзельнікі прайшлі па цэнтры Кіеву. Паводле арганізатараў, цяперашняя акцыя стала юбілейнай - марш у вышыванках у Кіеве правялі ўжо ў дваццаты раз.
Грошы пойдуць на выплату стыпэндый і прэмій навучэнцам, студэнтам і творчым калектывам, якія праявілі сябе на прэстыжных міжнародных і рэспубліканскіх творчых спаборніцтвах.
Ініцыятарка і рэдактарка сэрыі перакладаў амэрыканскай літаратуры на беларускую мову Марыя Мартысевіч распавядае Свабодзе пра сакрэты посьпеху выдавецкага праекту «Амэрыканка».
У рубрыцы «Варта» на выходных мы публікуем адказы на анкету пра чытацкія звычкі беларусаў. 20 пытаньняў пра тое, як файна чытаць файную літаратуру. Сёньня на нашу чытацкую апытанку адказвае пісьменьнік, рэдактар і журналіст Сяргей Дубавец.
Беларускі мастак Міхаіл Гулін выклаў у Інстаграм фота свайго новага вырабу: Дыега Марадона ў выглядзе матрошкі.
Украінскі фільм рэжысэра беларускага паходжаньня Сяргея Лазьніцы «Данбас» атрымаў узнагароду на Канскім кінафэстывалі.
У суботу на Канскім кінафэстывалі стане вядома, хто атрымае Залатую пальмавую галінку-2018. Фільм лібанскай кінэматаграфісткі Надзін Лабакі «Капэрнаум» стаў адным з фаварытаў прэсы.
«Калі нас раззлаваць, зачапіць за жывое, мы ня будзем трываць — нанясем нажавое».
У кнігарні «Логвінаў» адбылася прэзэнтацыя новай кнігі брытанскага дасьледчыка беларускай літаратуры Арнольда Макміліна «Адмова ад традыцыі: кароткая беларуская проза на пачатку ХХІ стагодзьдзя».
18 і 19 траўня беларускія музэі далучацца да глябальнай акцыі «Ноч музэяў». Асноўная мэта імпрэзы — папулярызацыя мастацтва і магчымасьцяў сучасных музэяў. Але адрозна ад замежжа, дзе ў бальшыні выпадкаў уваход або бясплатны, або за сымбалічны кошт, у Беларусі цэны нават падвышаюцца.
Чаму менавіта швэдзкія дзіцячыя кнігі часьцей за ўсё перакладаюцца ў Беларусі і навошта жыхары Расеі замаўляюць беларускамоўныя пераклады — пра гэта Свабодзе распавяла Надзея Кандрусевіч.
Некалькі гадоў таму ў возера Шо, што на Глыбоччыне, забралі статус геаграфічнага “цэнтру Эўропы”. Але забраць некранутую прыгажосьць гэтых лясных мясьцінаў немагчыма. Што рыхтуюць для сваіх гасьцей гаспадары сядзіб? Чым зьбіраюцца прывабліваць гасьцей? Каго чакаюць? І ці можна ў іх адчуць Беларусь?
Якіх менавіта выканаўцаў «недазабаранілі», не ўдакладняецца. Ад Менгарвыканкаму запатрабавалі ліквідаваць парушэньні і забясьпечыць «прафіляктычныя акцыі» ў начных клюбах.
Загрузіць яшчэ