Беларускі мастак Міхаіл Гулін выклаў у Інстаграм фота свайго новага вырабу: Дыега Марадона ў выглядзе матрошкі.
Украінскі фільм рэжысэра беларускага паходжаньня Сяргея Лазьніцы «Данбас» атрымаў узнагароду на Канскім кінафэстывалі.
У суботу на Канскім кінафэстывалі стане вядома, хто атрымае Залатую пальмавую галінку-2018. Фільм лібанскай кінэматаграфісткі Надзін Лабакі «Капэрнаум» стаў адным з фаварытаў прэсы.
«Калі нас раззлаваць, зачапіць за жывое, мы ня будзем трываць — нанясем нажавое».
У кнігарні «Логвінаў» адбылася прэзэнтацыя новай кнігі брытанскага дасьледчыка беларускай літаратуры Арнольда Макміліна «Адмова ад традыцыі: кароткая беларуская проза на пачатку ХХІ стагодзьдзя».
18 і 19 траўня беларускія музэі далучацца да глябальнай акцыі «Ноч музэяў». Асноўная мэта імпрэзы — папулярызацыя мастацтва і магчымасьцяў сучасных музэяў. Але адрозна ад замежжа, дзе ў бальшыні выпадкаў уваход або бясплатны, або за сымбалічны кошт, у Беларусі цэны нават падвышаюцца.
Чаму менавіта швэдзкія дзіцячыя кнігі часьцей за ўсё перакладаюцца ў Беларусі і навошта жыхары Расеі замаўляюць беларускамоўныя пераклады — пра гэта Свабодзе распавяла Надзея Кандрусевіч.
Некалькі гадоў таму ў возера Шо, што на Глыбоччыне, забралі статус геаграфічнага “цэнтру Эўропы”. Але забраць некранутую прыгажосьць гэтых лясных мясьцінаў немагчыма. Што рыхтуюць для сваіх гасьцей гаспадары сядзіб? Чым зьбіраюцца прывабліваць гасьцей? Каго чакаюць? І ці можна ў іх адчуць Беларусь?
Якіх менавіта выканаўцаў «недазабаранілі», не ўдакладняецца. Ад Менгарвыканкаму запатрабавалі ліквідаваць парушэньні і забясьпечыць «прафіляктычныя акцыі» ў начных клюбах.
17 траўня адзначаецца Ўсясьветны дзень вышыванкі. Гісторыя гэтага сьвята пачалася ў 2006 годзе ва Ўкраіне з ініцыятывы ўкраінскай пісьменьніцы і журналісткі Лесі Варанюк.
16 траўня ў Маскве памерла дырэктарка маскоўскага незалежнага «Тэатра.doc», рэжысэрка і сцэнарыстка Алена Грэміна. У 2012 тэатр паставіў дакумэнтальны спэктакль «Двое у тваім доме» пра хатні арышт Уладзімера Някляева.
На сайце прэміі «Кніга году» апублікаваны сьпіс з 54 кніг-намінантаў, а таксама сьпіс сябраў журы, што галасуюць за найлепшую кнігу. Сёлета да вялікага журы далучыліся 100 літаратараў і літаратарак.
Кіеўскі мэтрапалітэн паведаміў у фэйсбуку, што з нагоды Дня вышыванкі 17 траўня людзі, апранутыя ў нацыянальную ўкраінскую вопратку, змогуць бясплатна карыстацца мэтро.
Абвешчаны збор сродкаў на штогадовае ўручэньне прэміі Васіля Быкава «За свабоду думкі» выдатным беларусам, якія праявілі сябе ў грамадзкай ці творчай дзейнасьці на карысьць Бацькаўшчыны.
Анансаваныя выступы Akute, :B:N:, «Дай дарогу!», Dzieciuki, Зьмітра Вайцюшкевіча, Krama, «Мутнаевока», Neuro Dubel, Nizkiz, Пятра Клюева, The Superbullz і гурту Лявона Вольскага – Volski.
Паводле ягонай жонкі, Ялфімаў «ня лезе ў палітыку» і, як кожны артыст, «за мір і шчасьце на плянэце, а любая збудаваная дарога — гэта шчасьце». Ці падрымлівае ён акупацыю Расеяй украінскай тэрыторыі, яна не адказала.
Карціна аголенай Nu couche (sur le cote gauche) пэндзля Амэдэа Мадыльяні была прададзеная на аўкцыёне «Sotheby’s» за рэкордныя 157,2 млн даляраў і стала самым дарагім творам жывапісу, прададзеным за ўсю гісторыю аўкцыённага дома. Прадавец карціны набыў яе ў 2003 годзе за 26,9 млн даляраў.
У Нью-Ёрку на аўкцыёне Christie’s 15 траўня была прададзеная карціна мастака-авангардыста Казіміра Малевіча пад назвай «Супрэматычная кампазыцыя».
Падзеі 16 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Станам габрэйскіх могілках у Магілёве зацікавілася амбасада Ізраілю. 15 траўня іх наведаў кіраўнік дыпляматычнай місіі Алон Шогам. З прадстаўнікамі мясцовай улады ён агледзеў старыя пахаваньні, якім пагражае зьнішчэньне, і паабяцаў габрэйскай грамадзе паспрыяць у справе аднаўленьня занядбаных надмагільляў.
Сьмерць пісьменьніка і журналіста Тома Вулфа The New York Times пацьвердзіла яго агент Лін Нэсьбіт. Паводле яе слоў, незадоўга да сьмерці ён трапіў у бальніцу Нью-Ёрка з інфэкцыяй.
Космас ня толькі там, дзе зьзяе сонца і бягуць па сваіх арбітах плянэты. Ён значна бліжэй — кніга Андруся Горвата «Радзіва „Прудок“. Дзёньнік» ужо адкрыла многім цэлы сусьвет, у якім жывуць каза Цёця, кот Рома, цётка Дуня, а літара «е» — ня проста літара тамтэйшага альфабэту, а значна больш. Ад сёньня міжгаляктычнае падарожжа ў Космас перамясьцілася і на Камэрную сцэну Купалаўскага тэатру.
Польскія органы самакіраваньня яшчэ да пачатку летніх канікул павінны прыняць рашэньне, абмяжоўваць ці продаж алькаголю ў начны час.
Амэрыканска-беларуская паэтка і перакладчыца Вальжына Морт па дарозе зь Беларусі ў Італію правяла паэтычную вечарыну ў Празе, на якой яе вершы прагучалі па-беларуску, па-ангельску і па-чэску. Прапануем 10 фактаў і цытатаў найбольш вядомай беларускай паэткі ў замежжы.
Варыянт Сяргея Гумілеўскага выбралі з васьмі праектаў. Імёнаў іхніх аўтараў журы ня ведала. Таксама журы выбрала праект бюста беларускаму кампазытару, былому супрацоўніку ансамбля «Песьняры» Ігару Паліводу.
За некалькі дзён да вясельля прынца Гары і амэрыканскай акторкі Мэган Маркл аналізуем фэномэн цікавасьці ў сьвеце да брытанскай каралеўскай сям'і разам са студэнткай University College London Даніэлай Калядой зь Лёндану, журналісткай Аленай Ціхановіч з Прагі і блогеркай Свабоды Настай Захарэвіч.
На мінулым тыдні ў Празе адбылася сустрэча з польскім паэтам Адамам Загаеўскім. Сярод іншага, Загаеўскі гаварыў пра свае творчыя імпульсы і ролю паэзіі ў сваім жыцьці.
Менскі праграміст Вадзім Камароўскі расказаў Свабодзе, як ён легальна аздобіў свой аўтамабіль вялікім гербам «Пагоня» і якая рэакцыя на гэта ў ДАІ ды іншых удзельнікаў дарожнага руху.
Гомельская філія Беларускай асацыяцыі журналістаў запрасіла гісторыка і пісьменьніка Сяргея Балахонава, каб лякалізаваць адрасы, згаданыя ў рамане Ільлі Эрэнбурга «Бурлівае жыцьцё Лазіка Ройтшванеца».
На сайце Petitions.by працягваецца збор подпісаў супраць «антырэстаўрацыі» беларускіх цэркваў. Свабода сабрала меркаваньні экспэртаў:ці ёсьць гэта мэтанакіраваным зьнішчэньнем культурных асаблівасьцяў Беларусі?
У Віцебску прайшоў кірмаш «Барахолка». Ідэя імпрэзы палягала ў тым, каб ахвотныя набывалі вырабы самадзейных майстроў і, каб тыя ахвяравалі частку выручаных сродкаў віцебскаму прытулку для бадзяжных жывёлаў.
Ад рэдакцыі: Рэдакцыя атрымала ліст ад старшыні Таварыства беларускай мовы, дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Алены Анісім, у якім яна выказваецца з нагоды рэпартажу журналістаў Свабоды зь сядзібы ТБМ. Зьмяшчаем допіс спадарыні Алены Анісім цалкам.
У рубрыцы «Варта» на выходных мы публікуем адказы на анкету пра чытацкія звычкі беларусаў. 20 пытаньняў пра тое, як файна чытаць файную літаратуру. Сёньня на нашу чытацкую апытанку адказвае пісьменьнік зь Нью-Ёрку Марат Баскін.
Прадстаўніца Ізраілю Нэта Барзілай заняла на Эўравізіі-2018 першае месца. Паводле супольнага галасаваньня гледачоў і прафэсійнага журы сьпявачка атрымала 529 балаў.
На малой радзіме Алеся Адамовіча ў пасёлку Глуша хочуць увекавечыць ягоную памяць бюстам, сквэрам і арт-аб’ектам.
Сотні людзей зьехаліся на ўрачыстае адкрыцьцё помніка Тадэвушу Касьцюшку на ягонай радзіме ў Косаве. У адрозьненьне ад штогадовых ушанаваньняў Касьцюшкі ў дзень яго народзінаў, сёньня на ўрачыстасьцях было шмат бел-чырвона-белых сьцягоў.
Сёлета фінал пройдзе без удзелу прадстаўніка Беларусі — украінец Alekseev ня выйшаў з паўфіналу. Але за перамогу яшчэ пазмагаецца беларус — прадстаўнік Нарвэгіі Аляксандар Рыбак, які ўжо перамагаў на конкурсе ў 2009 годзе.
У рубрыцы «Варта» на выходных мы публікуем адказы на анкету пра чытацкія звычкі беларусаў. 20 пытаньняў пра тое, як файна чытаць файную літаратуру. Сёньня на нашу чытацкую апытанку адказвае паэтка Наста Кудасава.
У традыцыйным суботнім аглядзе кніжных навінак — незалежнае выдавецтва «Кнігазбор».
Майк Вікінг ведае пра шчасьце ўсё. Яго радзіма — Данія, якая неаднойчы узначальвала рэйтынг самых шчасьлівых краінаў сьвету. Майк заснаваў і ўзначальвае Інстытут дасьледаваньня шчасьця ў Капэнгагене. А яго кнігі «Hygge. Сакрэт данскага шчасьця» і «Lykke. У пошуках сакрэтаў найшчасьлівейшых людзей» сталі сусьветнымі бэстсэлерамі.
Каля тысячы сяброў Уладзімера Папковіча штодня чакаюць ад яго новых паэтычных радкоў. Паэт, аўтар дзясятка кніг вершаў, а да таго ж і перакладаў зь нямецкай мовы, абраў аўдыторыю Фэйсбуку ў якасьці першых чытачоў.
Карэспандэнт Свабоды правёў тры гадзіны на ўправе Таварыства беларускай мовы і зразумеў, чаму Алена Анісім задумала рэфармаваць арганізацыю.
На найбуйнейшым у Чэхіі штогадовым кніжным кірмашы "Сьвет кнігі" ўжо другі год асобным стэндам удзельнічае Беларусь. Мы пагаварылі з кіраўніцай беларускай дэлегацыі, начальніцай упраўленьня выдавецкай і паліграфічнай дзейнасьці Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аленай Паўлавай.
Прэзэнтацыя адбылася ўвечары 10 траўня ў пражскай бібліятэцы імя Вацлава Гаўла. Усе жадаючыя ня толькі маглі першымі атрымаць перакладзеную кнігу, але і дазнацца пра турэмныя і палітычныя рэаліі Беларусь.
«Камплект складаецца з найбольш папулярных паштовак, на якія кампанія атрымала найбольш ухвальных водгукаў ад чытачоў — гэта цудоўныя тэматычныя малюнкі з назвамі вопраткі, ежы, жывёлаў, колераў, расьлінаў, мэблі і нават канцылярскіх прыладаў».
Пабачыла сьвет новая кніга выдавецкай сэрыі «Бібліятэка «Бацькаўшчыны», прысьвечаная Масею Сяднёву — выдатнаму дзеячу эміграцыі, паэту, празаіку, крытыку, філёлягу, кіраўніку Беларускай службы Радыё Свабода з 1968-га па 1983 год.
Месяц таму Міністэрства культуры Беларусі адмовіла Таварыству беларускай мовы ва ўшанаваньні Барыса Кіта на дзяржаўным узроўні. Тым часам у Баранавічах пачалі збор подпісаў за наданьне тамтэйшаму ўнівэрсытэту імя Барыса Кіта.
У партугальскім Лісабоне 10 траўня другі паўфінал Эўравізіі-2018.
На Канскім фэстывалі ў Францыі адбылася прэм’ера фільма «Лета» расейскага рэжысёра Кірыла Сярэбранікава.
Арганізатары прэміі Ежы Гедройця расказалі, па якіх крытэрах будзе вызначацца сёлетні пераможца літаратурнага спаборніцтва, а таксама ўдакладнілі склад журы і тэрміны ўганараваньня.
Загрузіць яшчэ