Космас ня толькі там, дзе зьзяе сонца і бягуць па сваіх арбітах плянэты. Ён значна бліжэй — кніга Андруся Горвата «Радзіва „Прудок“. Дзёньнік» ужо адкрыла многім цэлы сусьвет, у якім жывуць каза Цёця, кот Рома, цётка Дуня, а літара «е» — ня проста літара тамтэйшага альфабэту, а значна больш. Ад сёньня міжгаляктычнае падарожжа ў Космас перамясьцілася і на Камэрную сцэну Купалаўскага тэатру.