Вядомы амэрыканскі рок-музыка армянскага паходжаньня, саліст сусьветна вядомага рок-гурту System Of A Down Сэрж Танк’ян са шкадаваньнем паведаміў, што з пэўных прычынаў ня можа цяпер прыехаць у Армэнію
Артысты балету Вялікага тэатру, у тым ліку прыма-балерына Вольга Сьмірнова і першы саліст балетнай трупы Якоп Цісу, мелі выступіць у Лінкальн-цэнтры ў Нью-Ёрку. Ім было адмоўлена ў візах.
Швэдзкая дзяўчына-машына і дыктатар-незалежнік з-пад Вільні ў новых кнігах менскага прыватнага выдавецтва «Янушкевіч», — традыцыйны суботні кніжны агляд Свабоды.
Швэдзкі дыджэй і музычны прадусар Тым Бэрглінг, вядомы пад сцэнічным імем Авічы (Avicii), памёр 20 красавіка, паведаміла агенцтва Reuters.
На партале Ulej.by 20 красавіка завяршыўся збор сродкаў на перавыданьне «Галасоў утопіі» — пяці кніг ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятланы Алексіевіч на беларускай мове і без цэнзурных правак.
Вярхоўная Рада Ўкраіны 19 красавіка канстытуцыйнай большасьцю прыняла пастанову падтрымаць зварот прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі да Ўсяленскага Патрыярха Барталамея аб прадстаўленьні аўтакефаліі праваслаўнай царкве Ўкраіны.
Выстава працягнецца да 7 траўня, яна «ня носіць камэрцыйнага характару» — гэта значыць, яе наведваньне ўваходзіць у звычайную цану квіткоў у музэй.
З Дударом амаль адгадалі: цалкам магчыма, што ён хацеў завулак свайго імя, але ня плошчу ці цэнтральную вуліцу. Праўда, вуліца Дудара мае зьявіцца ў Лошыцы, а жыў ён у раёне Інстытуту культуры.
20 красавіка адзначаецца дзень нараджэньня дэтэктыва. Менавіта ў гэты дзень роўна 177 гадоў таму было апублікаванае першае апавяданьне ў гэтым жанры.
Школьны настаўнік Эн Макалам вырашыла дапамагчы дзецям не баяцца матэматыкі, гісторыі і прыродазнаўства - і напісала «смачныя» падручнікі.
19 красавіка ў гомельскім грамадзка-палітычным цэнтры на Палескай вуліцы, 52 адкрылася выстава «Лісты палітвязьняў ад 1996 году да нашых дзён».
Беларуска Настасься Алейнікава захапляееца мастацтвам зь дзяцінства. Скончыла мастацкую вучэльню ў Менску, адвучылася ў мастацкай акадэміі ў Празе, стала ювэлірам году і выйграла прэмію Czech Grand Design.
Гэніка Лойку, аўтара помніка беларускаму першадрукару Францішку Скарыну ў сталіцы Малдовы, на адкрыцьцё не запрасілі.
У праграме ня толькі Менск, а яшчэ доўгі шэраг беларускіх гарадоў, мястэчак і нават сёлаў, а таксама гарады за межамі Беларусі: Беласток, Варшава, Вільня, Львоў, Мадрыд, Масква, Прага…
У Магілёве пад пагрозай зьнішчэньня апынуліся старыя пахаваньні з унікальнымі надмагільлямі. Прыгледзець за імі няма каму, а новая рэдакцыя закону «Аб пахаваньні і пахавальнай справе», прынятая ў 2015 годзе, дае дзяржаўным спэцыялізаваным арганізацыям права дэмантаваць і ўтылізаваць іх.
У горадзенскім Старым замку падчас рэканструкцыі пачалі разьбіраць галерэю, пабудаваную ў XVII стагодзьдзі. Польскі Сэйм усхваляваўся, што замак, у якім адбываліся тры паседжаньні Сэйму Рэчы Паспалітай, страціць свае гістарычныя рысы.
Якім мае быць школьны курс літаратуры ў ХХІ стагодзьдзі? Пасьля якіх твораў школьнай праграмы дзеці пачынаюць ненавідзець чытаць? Ці трэба замяніць прадмет «расейская літаратура» на курс сусьветнай літаратуры?
«Беларускія ўікэнды» распачынаюць новы сэзон. Гледачоў чакае прыгодніцкая камэдыя «Таемнае жыцьцё Уолтэра Міці» з удзелам Бэна Стылера, Шона Пэна і Кірстэн Уіг. Паказы пройдуць 27–29 красавіка ў кінатэатры «Масква» і 29 красавіка — 1 траўня ў кінатэатры velcom cinema.
Распачалося галасаваньне за «Кнігу году» — прэмію, якую ўручаюць самі пісьменьнікі за найлепшую кнігу, напісаную беларусам ці ў Беларусі на любой мове, якой карыстаюцца беларусы.
Пачаліся будаўнічыя работы на радавой капліцы беларускага магнацкага роду Скірмунтаў у вёсцы Моладава Янаўскага раёну. Капліца будзе закансэрваваная ад далейшага разбурэньня; як яна далей будзе выкарыстоўвацца, пакуль ня вырашана.
Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ назваў поўнай нечаканасьцю выступ «аднаго з арганізатараў сьвята ля Опэрнага тэатра з прапановай адмовіцца ад назвы сьвята Дзень Волі і перайменаваць яго ў Дзень Беларусі».
Упершыню ад 1943 году, калі была заснаваная такая музычная прэмія, нехта атрымаў яе не за клысычную музыку ці джаз.
Цягам 19–26 красавіка ў Менску пройдзе ўжо чацьвёрты па ліку фэстываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае зьзяньне».
Андрэй Бурдзянкоў прадаў кватэру, каб зьбіраць і публікаваць на сваім сайце graves.bу зьвесткі пра магілы беларусаў: «Таму што мне гэта неверагодна цікава».
Тысячы людзей прыйшлі на марш і вулічны фэстываль у сталіцы Ірляндыі, Дубліне, каб падтрымаць ірляндзкую мову.
Штотыдзень у рубрыцы «Варта» мы публікуем адказы на анкету пра чытацкія звычкі беларусаў. 20 пытаньняў пра тое, як файна чытаць файную літаратуру. Сёньня на нашу чытацкую апытанку адказвае пісьменьніца Тацяна Барысік.
15 красавіка споўнілася б 60 гадоў Леаніду Маракову, легендарнаму дасьледчыку рэпрэсій савецкіх уладаў у Беларусі, аўтару шматтомных выданьняў, прысьвечаных камуністычнаму тэрору ў нашай краіне. Пісьменьнік казаў: «Чэкісты расстралялі дзядзьку — паэта Валерыя Маракова, любімага вучня Янкі Купалы, загналі ў канцлягер дзеда і бацьку /.../ А задумка іх — зьнішчыць усю нашу сямʼю — не прайшла. Не ўдалося ім выразаць малодшага — Лёню Маракова. /.../ Вось і атрымалі. 25 тысяч біяграфій імі зьнішчаных людзей. І зьвесткі, сабраныя на 100 тысяч. Думалі, пра ахвяраў забудуць? А вось не, памяць застанецца!»
На 87 годзе жыцьця памёр чэскі і амэрыканскі рэжысэр Мілаш Форман, перадае Reuters.
Ініцыятарка, заснавальніца выдавецтва «Коска» Надзя Кандрусевіч пачала выдаваць швэдзкую дзіцячую літаратуру па-беларуску.
Цягам апошняга тыдня Швэдзкую акадэмію, якая прымае рашэньні аб прысуджэнні Нобелеўскай прэміі па літаратуры, пакінулі пяць чальцоў чальцоў у сувязі з сэксуальным скандалам.
Гурт Volski прадставіў новую вэрсію песьні «Лёгкія-лёгкія», прымеркаваную да старту туру па Беларусі. Першы канцэрт — 14 красавіка ў Red Pub у Гомлі.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Foundation назвала двух з трох ляўрэатаў штогадовай праваабарончай прэміі за 2018 год сярод творцаў-дысыдэнтаў.
Першапачаткова плянавалася, што выстава будзе працаваць да 15 красавіка. Замест гэтага пабачыць яе можна будзе толькі да 16-й гадзіны ў пятніцу, 13 красавіка.
Калгасныя трактарысты вазілі праз браму 18-га стагодзьдзя гной, зачапілі яе прычэпам і абвалілі вялікі кавалак цаглянай сьцяны. Рэшткі радзівілаўскай брамы і былога палаца ў вёсцы Жырмуны Лідзкага раёну нікому не належаць і стаяць занядбаныя.
Канчатковае рашэньне пра бюст Алеся Адамовіча на ягонай радзіме мае ўхваліць Магілёўскі аблвыканкам.
Дагэтуль найбольшай сабранай сумай было 83,6 тысячы даляраў — на Kickstarter на беларускую відэагульню «Легенды Айзэнвальда». Цяпер на «Галасы ўтопіі» сабралі больш як 104,6 тысячы даляраў.
Беларусы Таронта ладзяць у суботу прэм’еру спэктаклю, прысьвечанага жыцьцю і творчасьці Ларысы Геніюш. 7 красавіка споўнілася 35 гадоў зь дня сьмерці адной з самых вядомых беларускіх паэтак, грамадзкай дзяячкі, шматгадовага вязьня Гулагу.
Праграма фэсту мае быць апублікаваная на наступным тыдні, 18 красавіка. Экскурсіі пры гэтым застануцца бясплатнымі, але ў вялікіх гарадах будзе абмежаваная колькасьць наведнікаў і онлайн-рэгістрацыя.
Вечарына памяці Барыса Кіта, прысьвечаная 108-й гадавіне з дня яго нараджэньня, прайшла ў сядзібе Таварыства беларускай мовы.
Альбом Tonqixod «Колер, якога няма» названы «Найлепшым рок-альбомам» і «Найлепшым беларускамоўным альбомам», ён атрымаў прыз вялікага журы беларускіх журналістаў і прыз чатырох «штатных» экспэртаў сайту.
У сеціве нярэдка можна ўбачыць інтэр’еры дарагіх менскіх кватэр і дамоў. Іх дызайн часьцей за ўсё — выдатны. Лофт, боха, вінтаж, праванс, эклектыка, этніка, мінімалізм, мадэрнізм, хай-тэк, але найперш — клясыка!
Сайт ня зьнікне, але ня будзе публікаваць рэгулярных рэцэнзіяў, а абнаўляцца хіба раз-пораз.
Калі палешукі кажуць, што «сьпяваюць літо», то гэта азначае цэлы цыкль летніх абрадавых песень. На плытцы абяцаюць «беражліва сабраныя, вывучаныя, пераасэнсаваныя і наноў створаныя песьні», якія дасьледавалі цягам 4 гадоў у экспэдыцыях.
Даведнік будзе прадавацца ў кнігарнях, шапіках «Белсаюздруку», у аэрапорце, некаторых гіпэрмаркетах і кавярнях, а таксама праз інтэрнэт.
Ёсьць групы «зь беларускай мовай навучаньня», але там сабраныя і расейскамоўныя, і беларускамоўныя дзеці, а першых звычайна значна больш.
Фатаздымак мірнай дэманстранткі Аішы Эванс, што стаіць перад двума паліцыянтамі, якія праз момант арыштуюць яе, ужо ўвайшоў у гісторыю.
Галоўны рэдактар «Советской Белоруссии» Дзьмітры Жук заявіў у эфіры БТ, што часы «калі пісалі на плоце і зьбягалі, павінны адысьці ў мінулае».
Штотыдзень у рубрыцы «Варта» мы публікуем адказы на анкету пра чытацкія звычкі беларусаў. 20 пытаньняў пра тое, як файна чытаць файную літаратуру. Сёньня на нашу чытацкую апытанку адказвае журналіст і перакладчык Ян Максімюк.
7 красавіка — 121 год з дня нараджэньня выдатнага беларускага культурніцкага дзеяча, пэдагога і слуцкага паўстанца Юркі Лістапада. «Лістападаўскі працэс» у 1925–26 гг., дзе ён фігураваў як галоўны вораг савецкага ладу, быў першым вялікім палітычным працэсам у БССР.
На сайце ethno.by сабраныя аўдыё, відэа, кнігі, прэса па рэгіёнах, тэмах, пэрсаналіях, калектывах. Стартап зьбiрае грошы праз плятформу Talaka.
Загрузіць яшчэ