Першапачаткова плянавалася, што выстава будзе працаваць да 15 красавіка. Замест гэтага пабачыць яе можна будзе толькі да 16-й гадзіны ў пятніцу, 13 красавіка.
Калгасныя трактарысты вазілі праз браму 18-га стагодзьдзя гной, зачапілі яе прычэпам і абвалілі вялікі кавалак цаглянай сьцяны. Рэшткі радзівілаўскай брамы і былога палаца ў вёсцы Жырмуны Лідзкага раёну нікому не належаць і стаяць занядбаныя.
Канчатковае рашэньне пра бюст Алеся Адамовіча на ягонай радзіме мае ўхваліць Магілёўскі аблвыканкам.
Дагэтуль найбольшай сабранай сумай было 83,6 тысячы даляраў — на Kickstarter на беларускую відэагульню «Легенды Айзэнвальда». Цяпер на «Галасы ўтопіі» сабралі больш як 104,6 тысячы даляраў.
Беларусы Таронта ладзяць у суботу прэм’еру спэктаклю, прысьвечанага жыцьцю і творчасьці Ларысы Геніюш. 7 красавіка споўнілася 35 гадоў зь дня сьмерці адной з самых вядомых беларускіх паэтак, грамадзкай дзяячкі, шматгадовага вязьня Гулагу.
Праграма фэсту мае быць апублікаваная на наступным тыдні, 18 красавіка. Экскурсіі пры гэтым застануцца бясплатнымі, але ў вялікіх гарадах будзе абмежаваная колькасьць наведнікаў і онлайн-рэгістрацыя.
Вечарына памяці Барыса Кіта, прысьвечаная 108-й гадавіне з дня яго нараджэньня, прайшла ў сядзібе Таварыства беларускай мовы.
Альбом Tonqixod «Колер, якога няма» названы «Найлепшым рок-альбомам» і «Найлепшым беларускамоўным альбомам», ён атрымаў прыз вялікага журы беларускіх журналістаў і прыз чатырох «штатных» экспэртаў сайту.
У сеціве нярэдка можна ўбачыць інтэр’еры дарагіх менскіх кватэр і дамоў. Іх дызайн часьцей за ўсё — выдатны. Лофт, боха, вінтаж, праванс, эклектыка, этніка, мінімалізм, мадэрнізм, хай-тэк, але найперш — клясыка!
Сайт ня зьнікне, але ня будзе публікаваць рэгулярных рэцэнзіяў, а абнаўляцца хіба раз-пораз.
Калі палешукі кажуць, што «сьпяваюць літо», то гэта азначае цэлы цыкль летніх абрадавых песень. На плытцы абяцаюць «беражліва сабраныя, вывучаныя, пераасэнсаваныя і наноў створаныя песьні», якія дасьледавалі цягам 4 гадоў у экспэдыцыях.
Даведнік будзе прадавацца ў кнігарнях, шапіках «Белсаюздруку», у аэрапорце, некаторых гіпэрмаркетах і кавярнях, а таксама праз інтэрнэт.
Ёсьць групы «зь беларускай мовай навучаньня», але там сабраныя і расейскамоўныя, і беларускамоўныя дзеці, а першых звычайна значна больш.
Фатаздымак мірнай дэманстранткі Аішы Эванс, што стаіць перад двума паліцыянтамі, якія праз момант арыштуюць яе, ужо ўвайшоў у гісторыю.
Галоўны рэдактар «Советской Белоруссии» Дзьмітры Жук заявіў у эфіры БТ, што часы «калі пісалі на плоце і зьбягалі, павінны адысьці ў мінулае».
Штотыдзень у рубрыцы «Варта» мы публікуем адказы на анкету пра чытацкія звычкі беларусаў. 20 пытаньняў пра тое, як файна чытаць файную літаратуру. Сёньня на нашу чытацкую апытанку адказвае журналіст і перакладчык Ян Максімюк.
7 красавіка — 121 год з дня нараджэньня выдатнага беларускага культурніцкага дзеяча, пэдагога і слуцкага паўстанца Юркі Лістапада. «Лістападаўскі працэс» у 1925–26 гг., дзе ён фігураваў як галоўны вораг савецкага ладу, быў першым вялікім палітычным працэсам у БССР.
На сайце ethno.by сабраныя аўдыё, відэа, кнігі, прэса па рэгіёнах, тэмах, пэрсаналіях, калектывах. Стартап зьбiрае грошы праз плятформу Talaka.
Адкрыцьцё было адмененае праз апячатваньне памяшканьня, якое належыць заводу, дзяржаўнымі органамі. Музычная вечарына, якая плянавалася на вечар суботы, была спачатку перанесеная ў прастору Squat, а потым цалкам адмененая праз ціск на арганізатараў.
«Думаюць, я выбраў тэму з мэмамі, бо гэта прыкольна, я паглядзеў сьмешныя карцінкі — мне паставяць адзнаку. Але мала хто сур’ёзна, у навуковых аспэктах гэтую тэму вывучае».
У суботнім кніжным аглядзе Свабоды — навінкі менскага прыватнага выдавецтва «Тэхналёгія».
Мастацкая рада Менгарвыканкаму зацьвердзіла выгляд дошкі для дома на вуліцы Валадарскага, 9, у якім 100 гадоў таму была абвешчана незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.
Дырэктар расейскага выдавецтва «Время» Барыс Пастарнак у вялікім інтэрвію Свабодзе згадвае жыцьцё ў Менску, разважае пра беларускі слоўнік Сьвятланы Алексіевіч, успамінае, як падтрымліваў зьняволенага сябра Ўладзімера Някляева, як выдаваў беларускіх пісьменьнікаў Віктара Марціновіча і Сашу Філіпенку, тлумачыць, чаму сучасная літаратура для падлеткаў можа быць прыбытковай, а таксама чаму нельга падпарадкоўвацца большасьці.
Сёньня споўнілася б 108 гадоў Барысу Кіту — навукоўцу, аднаму з распрацоўнікаў ракетнага паліва для амэрыканскай касьмічнай праграмы. Ён памёр сёлета 1 лютага ў Франкфурце-на-Майне, пахаваны на могілках праваслаўнай царквы. Сьвятой Елізаветы ў Вісбадэне
«Хочам сабраць інвэнтар, рэчы і іншыя атрыбуты, характэрныя для побыту палешукоў, узнавіць іх традыцыі і абрады».
Паводле арганізатараў, суд не ўлічыў, што для паказу ў рамках міжнароднага фестывалю на тэрыторыі Расеі замежным карцінам не патрабуецца пракатнага пасьведчаньня.
Да зэльвенскіх уладаў з просьбай усталяваць шыльду на доме, у якім жыла Ларыса Геніюш, зьвярталіся сябры Горадзенскага аддзяленьня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Яны спадзяваліся на станоўчае рашэньне ўладаў, але атрымалі адмоўны адказ.
У Саудаўскай Арабіі ўпершыню больш як за 35 гадоў адкрываецца грамадзкі кінатэатар. Ён пачне працу 18 красавіка ў Эр-Рыядзе. У гэты дзень у новым кіназале пакажуць фільм «Чорная пантэра» рэжысэра Райана Куглера. Пра гэта паведамляе Reuters.
4 красавіка ў менскім Палацы мастацтва адкрылася выстава «Код: 25.03.2018». Яна працягвае цыкль сьвяточных імпрэзаў, прысьвечаных 100-годзьдзю абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Творцы розных пакаленьняў імкнуліся паказаць, што мары і ідэалы заснавальнікаў БНР актуальныя і сёньня, прымушаюць задумацца пра лёс краіны.
Экспэртная рада назвала паўфіналістаў «Адборышча-2018» — конкурсу маладых гуртоў у межах фэстывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча 2018».
Юрчанка называе кліп «прызнаньнем у любові да мовы» і «чарговым заклікам не забываць аб мове, атрымліваць кайф ад яе гучаньня і вымаўленьня, распаўсюджваць мову паўсюль».
«Музэй праса» можа пераехаць у іншы горад, а «Музэй побыту» папросту зачыніцца. Уладальнікі ня ў стане аплачваць арэнду і камунальныя паслугі, а ўлады на іх просьбы падтрымаць музэі аніяк не рэагуюць.
Адзін з арганізатараў сьвяткаваньня 100 год Беларускай Народнай Рэспублікі Павал Белавус апублікаваў у сваім фэйсбуку новую канцэпцыю сьвяткаваньня Дня Волі.
Пераможцаў прэміі выбіраюць прафэсійныя музычны крытыкі (17 беларускіх і 5 замежных), прэмію выдадуць 11 красавіка.
Будынак былога палаца Радзівілаў у вёсцы Паланечка пад Баранавічамі чарговым разам выставілі на аўкцыён. Пачатковая цана палаца — 19 210 рублёў 72 капейкі.
На рэстаўрацыю касьцёла Сьвятога Роха ў Менску трэба сабраць 21 тысячу рублёў.
Берасьцейскі вытворца «Савушкін прадукт» упершыню скарыстаўся беларускай мовай у рэкляме сваёй малочнай прадукцыі.
2-га красавіка — Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. З гэтай нагоды Свабода сабрала 20 знакавых кніг, для дзяцей, напісаных беларускімі аўтарамі.
У чэрвені-верасьні 1934 году СССР наведаў беларус-эмігрант з царскай Расеі, які ў 1935 выдаў у ЗША кнігу са сваімі ўражаньнямі ад паездкі.
Сёньня на нашу чытацкую апытанку адказвае пісьменьнік Уладзімер Арлоў.
Пачынаючы ад сёньня, у рубрыцы «Варта» раз на тыдзень будуць зьяўляцца адказы на анкету пра чытацкія звычкі беларусаў.
У суботу 31 сакавіка некалькі СМІ паведамілі пра прызначэньне на пасаду дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музэю 26-гадовага культуроляга Паўла Сапоцькі, які да таго працаваў кіраўніком галерэі «Ўнівэрсытэт культуры».
Прызначэньне адбылося 29 сакавіка Павел Сапоцька замяніў на пасадзе дырэктара Алега Рыжкова, які кіраваў музэем з 2013 году. Дагэтуль Павел Сапоцька кіраваў мастацкай галерэяй «Ўнівэрсытэт культуры».
Фільм быў зьняты падчас і пасьля працы над аднайменным спэктаклем тэатральнай лябараторыі Fortinbras пры Беларускім Свабодным тэатры. Рэжысэрам фільму выступіў Уладзімер Шчэрбань.
У чарговым кніжным аглядзе — навінкі перакладных бэстсэлераў ад менскага прыватнага выдавецтва «Логвінаў».
Выдаткі на адзначэньне 100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі склалі 58 917 рублёў. Пра гэта сьведчыць публічная справаздача кампаніі #БНР100.
29 сакавіка Арнольд Шварцэнэгер, славуты актор і палітык, перанёс экстраную апэрацыю на сэрцы. Апэрацыя была праведзеная хірургамі клінікі Cedars-Sinai у Лос-Анджэласе.
Краязнаўца і пісьменьнік зь Ліды Леанід Лаўрэш напісаў кнігу пра генэрала Кіпрыяна Кандратовіча (1859–1932). У кнізе больш за сто старонак, рыхтуецца яна да друку ў прыватным выдавецтве ў Горадні. Свабода пагутарыла з аўтарам, які расказаў 11 малавядомых фактаў пра генэрала Беларускай Народнай Рэспублікі.
«Мы цяпер ужо нікуды не сьпяшаемся, бо паўсюль спазьніліся, таму можам атрымліваць асалоду ад таго, што робім, ад творчасьці і свабоды».
Па-ранейшаму няпэўны лёс мэмарыяльнай дошкі, прысьвечанай 100-годзьдзю Беларускай Народнай Рэспублікі.
Загрузіць яшчэ