У пачатку лютага кіраўнік Украінскага інстытута нацыянальнай памяці Уладзімір Вятровіч даў справаздачу аб фактычным завяршэньні дэкамунізацыі ва Украіне.
Амаль дакладна Amaroka, Dzieciuki, Krama і Пятро Клюеў. Хутчэй за ўсё, J:Морс і Neruo Dubel. Лявону Вольскаму і гурту Akute, магчыма, давядзецца выступаць у адзін дзень у двух гарадах.
Набліжаецца да фіналу онлайн-фэстываль беларускага дакумэнтальнага кіно BelarusDocs 2018. 6 сакавіка ў яго рамках адбудзецца прэм’ера фільму рэжысэра Віктара Асьлюка «Янка Купала».
Падчас прэзэнтацыі ў Менску перакладу на беларускую мову рамана Баляслава Пруса «Лялька» невядомы абліў кавай паэта Андрэя Хадановіча, іншых удзельнікаў імпрэзы і ўцёк.
Канцэрт у менскім «Грай» пачнецца 6 сакавіка а 19-й гадзіне, уваход вольны. 8 сакавіка адзначаецца Міжнародны жаночы дзень, а 10 сакавіка — неафіцыйны Міжнародны дзень дудаў.
Зьміцер Вайцюшкевіч задумаў правесьці першы за шмат год канцэртны тур па Беларусі, пасьля доўгіх год у «чорных сьпісах».
Зусім бяз «Оскараў» засталіся намінант на пяць статуэтак «Лэдзі Бёрд», намінанты на чатыры статуэткі «Зорныя войны. Апошнія джэдаі» і «Мадбаўнд» і іншыя.
Пра 1970-я ў СССР, пра першы касавы фільм у сваёй творчасьці і пра культурную сцэну ў Расеі Аляксей Герман-малодшы распавёў праекту Радыё Свабода «Настоящее время».
Як беспамылкова трапіць у месцы зьвязаныя з абвяшчэньнем БНР, або на магілу Рамана Скірмунта на Палесьсі ці Міколы Абрамчыка ў Парыжы? У гэтым дапаможа гістарычныя мапа на базе GoogleMaps, якую стварыў менскі блогер.
Ня ўсё толькі благое адбываецца на белым сьвеце і трапляе ў стужку навінаў — і ў новай рубрыцы кожную суботу Свабода будзе нагадваць пра аптымістычныя, станоўчыя, пазытыўныя падзеі тыдня.
Зноў і зноў думаю пра Анемпадыстава. У маёй вальеры, як я называю кабінэт, тры сталы. Калі пішу гэтыя вечаровыя радкі, Міхал прысутны на ўсіх трох.
Сядзібу Радыё Свабода ў Празе наведаў нямецкі гісторык, прафэсар Гісэнскага ўнівэрсытэту Томас Бон (Thomas Bohn) — аўтар кнігі «Менскі фэномэн. Гарадзкое плянаваньне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасьля Другой сусьветнай вайны»
Замовіць кнігу можна за 70 рублёў праз сайт Talaka.by, дзе ідзе збор сродкаў на выданьне (усяго трэба сабраць 10 тысяч рублёў).
4 сакавіка ў Лос-Анджэлесе адбудзецца 90-я цырымонія ўручэньня ўзнагародаў прэміі «Оскар» Амэрыканскай кінаакадэміі за 2017 год. Ніжэй — пра чатыры мастацкія стужкі, якія могуць зацікавіць беларусаў перагуканьнем з нашымі рэаліямі.
У межах ХХV Менскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша ў Менск прыехаў вядомы ўкраінскі пісьменьнік і перакладчык Аляксандар Ірванец з прэзентацыяй сваёй новай кнігі «Харків 1938». Карэспандэнт Свабоды сустрэўся з аўтарам перад «Украінскім вечарам» у кнігарні «Логвінаў» ды пагаварыў па-беларуску пра кніжны кірмаш, літаратуру і тое, як вайна робіць гарады Ўкраіны ўкраінскімі.
Дызайнэр Аляксандар Чабатароў прадставіў альтэрнатыву зацьверджанай Нацыянальным аргкамітэтам эмблеме сьвяткаваньня сотых угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі.
Ммітынг ля Опэрнага тэатру мае пачацца а 14-й гадзіне 25 сакавіка, пасьля плянукцца канцэрт з удзелам Лявона Вольскага і іншых. На арганізацыю канцэрту сабрана крыху больш за палову зь неабходных 20 тысяч рублёў.
Сьціплай, але адметнай госьцяй Міжнароднага менскага кніжнага кірмашу стала чэская пісьменьніца Пэтра Дворжакава. Яе гісторыя пра тое, як уратавацца пішучы.
1 сакавіка менскія ўлады далі дазвол на ўстаноўку мэмарыяльнай дошкі па адрасе вуліца Валадарскага, 9, дзе была абвешчаная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. Аднак адразу ж паўсталі дзьве праблемы.
На сайце Talaka.by на момант публікацыі сабрана 44% ад неабходнай для арганізацыі канцэрту сумы, амаль 9000 рублёў. Арганізатары атрымаюць усе сабраныя грошы, нават калі 100% не набярэцца — або калі набярэцца больш за 100%.
Свабода спыталася ў беларускага рэжысэра, сцэнарыста, актора і канакрытыка, чаму нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» дагэтуль не зьняла фільм на «Оскар», і што для гэтага трэба.
У суботу 3 сакавіка Альгерд Бахарэвіч на аўтограф-сэсіі ў рамках Менскага міжнароднага кніжнага кірмашу будзе падпісваць чытачам свой новы 900-старонкавы раман «Сабакі Эўропы. Паўнавартасная прэзэнтацыя адбудзецца ў кнігарні «логвінаЎ» 7 сакавіка.
Новы агляд Свабоды пра кніжныя навінкі 2018 году — ужо выдадзеныя і тыя, што яшчэ рыхтуюцца да публікацыі.
Сацыяльная сетка Facebook прынесла прабачэньні за тое, што заблякавала фатаграфіі статуэткі эпохі каменнага стагодзьдзя, угледзеўшы ў ёй парнаграфію.
Увесну ў абласных гарадах Беларусі будуць арганізаваны адкрытыя творчыя сустрэчы са Сьвятланай Алексіевіч.
Лявон Вольскі, «Крама», Neuro Dubel і «Дзецюкі» пагадзіліся выступіць на канцэрце ў гонар стагодзьдзя Беларускай народнай рэспублікі.
У студыі Свабоды арганізатары сьвяткаваньняў Зьміцер Дашкевіч, Павал Белавус і Аляксей Янукевіч распавядаюць пра прапанаваны ўладамі варыянт адзначэньня 100 год БНР.
Да ўдзелу запрашаюць аўтараў узростам да 35 гадоў, якія пішуць паэзію, прозу, эсэ і драматургію на гістарычную тэматыку. Творы можна прысылаць да 1 жніўня.
Сталыя слухачы больш ніколі не прапусьцяць любімую перадачу. Падпісвайцеся на Падкасты Свабоды.
Радыё Свабода абвяшчае конкурс тэкстаў да стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.
38 нобэлеўскіх ляўрэатаў зьвярнуліся з адкрытым лістом да прэзыдэнта Турэччыны Эрдагана. У лісьце сьцьвярджаецца, што пакуль Турэччына ня вызваліць арыштаваных пісьменьнікаў і ня вернецца да вяршэнства закону, яна ня можа быць чальцом вольнага сьвету.
28 лютага ў Менску пачала працу XXV Міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Удзел у імпрэзе пацьвердзілі больш як тры дзясяткі краінаў. Свабода ацаніла асартымэнт нацыянальных павільёнаў і раіць наведаць найбольш крэатыўныя зь іх.
31 студзеня сваю працу ў Беларусі завяршыў пасол Конрад Паўлік. Пра тое, што Конрад Паўлік завяршае сваю дзейнасьць у Беларусі, стала вядома 12 студзеня.
«Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда». Сама назва кнігі Васіля Герасімчыка запыняе вока. Чаму Канстанцін?
Кожнае з 24 беларускіх міністэрстваў мае ўласны сайт, таксама як кожны з 7 дзяржаўных камітэтаў. Зь іх маюць беларускую вэрсію толькі 15 міністэрстваў і 4 камітэты.
28 лютага ў Менску пачынае працу XXV міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Падзея будзе доўжыцца да 4 сакавіка, галоўнай экспазыцыйнай пляцоўкай стане комплекс на праспэкце Пераможцаў, 14.
Дзяржкамітэт па маёмасьці запатрабаваў, каб інфармагенства БелТА і тэлеканал «Беларусь-24» выконвалі Інструкцыю па трансьлітарацыі геаграфічных назваў. «Каб пазьбегнуць канфліктных сытуацый».
Кіраўнікі дыпляматычных місій і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый чыталі ўрыўкі з цыклю грамадзянска-патрыятычнай лірыкі Янкі Купалы, створанага 100 гадоў таму.
У музэі Янкі Купалы адкрылася выстава аб сувязях песьняра і БНР.
Беларуская Хрысьціянскай Дэмакратыя раскрытыкавала акцыю кампаніі «Легалайз». У заяве аргкамітэту партыі гаворыцца, што акцыя «дыскрэдытуе дэмакратычную апазыцыю і абражае хрысьціян».
У паўдакумэнтальным фільме «Не дакранайся» (Touch Me Not) румынская рэжысэрка-дэбютантка Адына Пінтыліе распавядае пра сьвет інтымных адносін людзей зь фізычнымі недахопамі і псыхапаталёгіяй, а таксама схільных да дэвіянтных сэксуальных паводзінаў.
25 лютага ў кавярні «Грай» адбылося сямейнае сьвяткаваньне Дня роднай мовы, арганізаванае інтэрнэт-суполкай «Дзеткі-кветкі» і адукацыйным цэнтрам «Крочым разам».
Як паведаміў крытык і літаратуразнаўца Анатоль Сідарэвіч, магілу Язэпа Варонкі знайшоў беларускі грэка-каталіцкі сьвятар Аляксандар Аўдзяюк.
Фільм «Даўлатаў» расейскага рэжысёра Аляксея Германа-малодшага атрымаў узнагароду незалежнага журы газэты Berliner Morgenpost на Бэрлінскім міжнародным кінафэстывалі. Цырымонія ўзнагароджаньня адбылася ў суботу днём.
24 лютага спаўнілася б 83 гады славутаму беларускаму паэту Рыгору Барадуліну (1935–2014).
У традыцыйным суботнім аглядзе апошніх незалежных выданьняў — навінкі ад прыватнага кнігавыдаўца зь Менску Андрэя Янушкевіча.
27 лютага ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства «Чытаем Купалу разам». Кіраўнікі дыпляматычных місій і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый прачытаюць урыўкі з унікальнага цыклю грамадзянска-патрыятычнай лірыкі Янкі Купалы, створанага 100 гадоў таму
Дыктоўкі, прымеркаваныя да Міжнароднага дня роднай мовы прайшлі ў Вільні, Клайпедзе і Вісагінасе. Агулам у імпрэзах прынялі ўдзел амаль 60 чалавек.
Гурт Naviband апублікаваў музычнае відэа з гімнасткай Меліцінай Станютай. Такім чынам музыкі і спартоўка павіншавалі сваіх фанатаў зь Міжнародным днём роднай мовы.
У мястэчку Лужкі, што ў Шаркаўшчынскім раёне, мінулым летам адбыўся мастацкі пленэр. Яго ладзілі ў памяць трагічнай падзеі: у 1942 годзе ў Лужках закатавалі вязьняў мясцовага гета. Па выніках пленэру ў Віцебскім мастацкім музэі адкрылася выстава «Гісторыя аднаго мястэчка. Галакост».
Загрузіць яшчэ