У нясьвіскім фарным касьцёле Божага цела прайшла сьвятая імша ў 30-ты дзень пасьля сьмерці пляменьніцы Янкі Купалы, доўгажыхаркі Нясьвіжа Ядвігі Іванаўны Дудзянковай (з дому Аўлачынскай). Яна пражыла 98 гадоў.
На ёй дэманструюцца фатаздымкі Ўладзімера Сапагова зь сьвяткаваньня 80-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі ў Менску.
Калі маеце дапаўненьні да мапы або хочаце анансаваць імпрэзу, пішыце на адрас rferl.minsk@gmail.com.
Фільм не паказвалі ў беларускіх кінатэатрах, але калі ў кіно паказалі яго трэйлеры, амбасада Ўкраіны накіравала ў МЗС Беларусі ноту пратэсту. Афіцыйны Менск ня кажа, чый Крым, але галасуе ў ААН па крымскіх пытаньнях на карысьць Расеі.
Новы агляд Свабоды пра кніжныя навінкі 2018 году — гэтым разам ад выдавецтва «Кнігазбор».
Таксама ня вырашанае пытаньне, ці разьмяшчаць на помніку герб «Калюмны». Помнік хочуць паставіць да восені бягучага году, зладзіць фэст у гонар князя.
Баранавіцкі гарвыканкам дазволіў правесьці ў горадзе 25 сакавіка канцэрт і мітынг да 100-годзьдзя незалежнасьці БНР. Арганізатары сьвяткаваньняў кажуць пра магчымую адмену мерапрыемства праз адсутнасьць грошай.
Мэмарыяльную дошку на доме, дзе 100 гадоў таму была абвешчана незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі, адкрыюць 23 сакавіка. Адрас — Валадарскага, 9.
Беларусь на розных мовах называюць як словамі, сугучнымі зь «Беларусь», так і іншымі словамі, напрыклад «Вітрюслянд», «Лефкоросія» ды «Фэгэроросорсаг».
2018 год у Магілёве пройдзе пад знакам юбілею Беларускай Народнай Рэспублікі. Пра гэта заявілі прадстаўнікі грамадзкіх і палітычных арганізацый гораду, якія на працягу некалькіх месяцаў рыхтавалі сьвяточныя імпрэзы. 15 сакавіка на прэсавай канфэрэнцыі працоўная група расказала пра іх.
Напярэдадні стагодзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі зьявілася сэрыя відэа зь вершамі, прысьвечанымі БНР і незалежнасьці.
«Там пішуць, што няма магчымасьці прадставіць залю, якую мы просім, гарадзкі Дом культуры, і іншага нічога не прапануюць. Гэта значыць, што не дазволілі адзначыць».
Гэтыя словы належаць пісьменьніку Янку Брылю: маўляў, калі б беларусу загадалі быць беларусам, то гэта быў бы цудоўны беларус. Але каб здарыўся цуд, беларусу не абавязкова загадваць. Усё значна прасьцей.
На канцэрце маюць выступіць гурты :B:N:, Re1ikt, CadCoddeu, Zolki Band і «Спрат». Акрамя музыкі, на сьвяце плянуецца кірмаш, майстар-клясы рамесьнікаў, фотазона і іншыя забавы, перад канцэртам пройдзе сьвяточны мітынг.
«Праграма падрыхтаваная на 500 чалавек, мы ня можам мяняць усё ў апошні момант».
15 сакавіка ў менскай Галерэі Tut.by будзе прэзэнтаваны беларускамоўны пераклад кнігі аўстрыйскага пісьменьніка Мартына Поляка. Напярэдадні менскай прэзэнтацыі пісьменьнік даў эксклюзіўнае інтэрвію Радыё Свабода.
Akute, Dzieciuki, Amaroka, «Мутнаевока», «Разьбітае сэрца пацана», Ігар Варашкевіч, Кася Камоцкая, Юры Стыльскі… І Лявон Вольскі праз тэлемост. Ня будзе Міхалка і Саладухі
Канцэрт заплянаваны на 16-ю гадзіну ў вялікай залі гісторыка-мастацкага музэю. За першую частку канцэрту адказваюць гарадзкія ўлады, другую частку правядуць незалежныя актывісты.
«Я разумею, што гэта ня тое самае, што быць на гэтым канцэрце асабіста, але, перабраўшы ўсе варыянты, хачу ўзяць удзел хаця б такім чынам»
У экспазыцыю ўключаныя ўнікальныя прадметы: ІІІ Устаўная грамата, арыгінальныя сьпісы дэлегатаў першага Ўсебеларускага народнага сходу 1917 году, дакумэнты Народнага Сакратарыяту і Рады Народных Міністраў БНР, пячатка Рады БНР, якую насіў Вацлаў Ластоўскі, асабістыя рэчы ўдзельнікаў тых падзей.
Пра тое, як у сталіцы Латвіі сьвяткуецца юбілей абвяшчэньня незалежнасьці БНР, Свабодзе распавёў дзяяч беларускай дыяспары з Рыгі мастак Вячка Целеш.
Канцэрт санкцыянаваны ўладамі, запрошаны гурт N.R.M. зь Пітам Паўлавым.
Адна з найбуйнейшых польскіх сацыялягічных лябараторыяў «Цэнтар дасьледаваньня грамадзкай думкі» (CBOS) правяла дасьледаваньне наконт сымпатыяў палякаў да іншых народаў. Беларусы апынуліся ў канцы сьпісу.
Сьвяткаваньне 25 сакавіка сотых угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці БНР на пляцоўцы перад менскай опэрай ня выкліча зьменаў у працы тэатру.
Горадзенскі гарвыканкам ухваліў заяўку на сьвяточны канцэрт-мітынг 25 сакавіка ў Калоскім парку Горадні.
«На надвор’е мы паўплываць ня можам, але будзем падладжвацца. Нам будзе ставіць абсталяваньне вельмі сур’ёзная кампанія, якая ставіць на самыя топавыя фэстывалі і канцэрты»
Нядаўняя публікацыя Свабоды аб падыходах да захаваньня архітэктурнай спадчыны выклікала дыскусію сярод сяброў Беларускага камітэту ICOMOS. Сьцяпан Стурэйка і Антон Астаповіч завочна дыскутуюць, што і якім чынам неабходна ў сёньняшніх умовах рабіць з гісторыка-культурнымі помнікамі.
Сьвятлана Баранкоўская, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюзу мастакоў, рыхтуе адмысловую працу на выставу да 100-годзьдзя БНР.
Кніга ўжо выходзіла невялікім накладам у 2017 годзе, цяпер хочуць дадрукаваць яшчэ 500 асобнікаў. Замовіць кнігу можна за 40 рублёў.
Працоўны варыянт мэмарыяльнай дошкі, якую актывісты маюцца ўсталяваць на будынку ў Менску, дзе 100 гадоў таму была абвешчаная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі, дастаўлены ліцейны цэх. Праз тыдзень бронзавы знак будзе гатовы.
Улады ня супраць вуліцы Касьцюшкі і «ўхваляе ініцыятывы», але ці будуць нешта пераназываць ці ўсталёўваць, ня кажуць.
Усьлед за чыгуначным вакзалам у Менску надпісы на кітайскай мове зьявіліся на чыгуначных вакзалах у Горадні, Берасьці, Магілёве. Дублюецца інфармацыя па-кітайску і ў аэрапортах Беларусі.
Ёсьць думка, што Беларусь — гэта нешта суцэльна-аднастайнае, а гэта няпраўда. Беларусь гістарычна была вельмі разнастайнай. Але адметнасьць рэгіёнаў амаль што страчаная. Ужо каторы год гісторык Аляксандар Белы стварае рэгіянальныя брэнды і натхняе да гэтага іншых.
Пераможца конкурсу «Эўравізія» 2009 году, нарвэскі музыка беларускага паходжаньня Аляксандар Рыбак ізноў перамог нарвэскі адбор і прадставіць у траўні Нарвэгію на конкурсе ў Лісабоне.
Намесьнік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі, кандыдат гістарычных навук Дзяніс Лісейчыкаў ня згодны са сьцьверджаньнямі, што ў XVIIІ стагодзьдзі выкарыстаньне беларускай мовы цалкам спынілася.
Кінапрадусарка Воля Чайкоўская прывезла на фэстываль дакумэнтальнага кіно ў Празе здымкі з Крыму. Яна расказала Радыё Свабода пра гарачыя тэмы сучаснай дакумэнталістыкі і параіла, якія фільмы варта паглядзець.
Чаму гэты кліп выклікаў такую вострую і шырокую дыскусію ў Беларусі? Гэта абраза беларускага народу ці трэшавы гумар? Ці зьневажае ён жаночую годнасьць?
Сталыя слухачы больш ніколі не прапусьцяць любімую перадачу. Падпісвайцеся на Падкасты Свабоды.
Былы прэзыдэнт ЗША Барак Абама вядзе перамовы з кампаніяй Netflix аб запуску ўласнага шоў. Пра гэта паведамляе New York Times.
Стрыечная ўнучка Івана і Антона Луцкевічаў Маргарыта Пярова, якая жыве ў Санкт-Пецярбургу, у інтэрвію Радыё Свабода расказала, хто і як спрычыніўся да ўстаноўкі памятнага каменя з шыльдай у парку імя Янкі Купалы ў Менску.
У менскім парку імя Янкі Купалы ўсталявалі памятны знак у гонар Антона і Івана Луцкевічаў.
Лявон Вольскі прывязе ў сем беларускіх гарадоў песьні з сольных альбомаў і напісаныя ў складзе гуртоў «Мроя» і N.R.M. Беларускія гастролі музыкі заплянаваны на красавік-травень.
Канцэрт у Мазыры заплянаваны ўжо даўно, тлумачыць Азізбекян, і ніякіх зьмены ў графіку канцэртаў ужо немагчымыя. Тым больш, як ён кажа, канцэрт — гэта ня проста «прыехаць, выйсьці на сцэну і адсьпяваць».
Будуць гурты Amaroka, Dzieciuki, «Крама» і Пётра Клюеў; імаверна, выступяць Лявон Вольскі, гурты Akute, Neruo Dubel і J:Морс. Таксама запрашалі Аляксандра Сададуху, але ён «зьвязаўся зь людзьмі, якія сказалі, што ня трэба там быць».
Звычайны «дарослы» ўваходны квіток у музэй каштуе 6 рублёў — картка «акупіцца» за 7 наведваньняў.
У пачатку лютага кіраўнік Украінскага інстытута нацыянальнай памяці Уладзімір Вятровіч даў справаздачу аб фактычным завяршэньні дэкамунізацыі ва Украіне.
Амаль дакладна Amaroka, Dzieciuki, Krama і Пятро Клюеў. Хутчэй за ўсё, J:Морс і Neruo Dubel. Лявону Вольскаму і гурту Akute, магчыма, давядзецца выступаць у адзін дзень у двух гарадах.
Набліжаецца да фіналу онлайн-фэстываль беларускага дакумэнтальнага кіно BelarusDocs 2018. 6 сакавіка ў яго рамках адбудзецца прэм’ера фільму рэжысэра Віктара Асьлюка «Янка Купала».
Падчас прэзэнтацыі ў Менску перакладу на беларускую мову рамана Баляслава Пруса «Лялька» невядомы абліў кавай паэта Андрэя Хадановіча, іншых удзельнікаў імпрэзы і ўцёк.
Канцэрт у менскім «Грай» пачнецца 6 сакавіка а 19-й гадзіне, уваход вольны. 8 сакавіка адзначаецца Міжнародны жаночы дзень, а 10 сакавіка — неафіцыйны Міжнародны дзень дудаў.
Загрузіць яшчэ