Нацыянальны аргкамітэт зацьвердзіў эмблему і сымболіку сьвяткаваньня 100-годдзя БНР. Яна будзе выкарыстоўвацца для аздабленьня візуальнай прадукцыі, падчас акцый, сьвяточных і творчых мерапрыемстваў.
Восем памятных дошак у гонар знакамітых беларусаў вырабяць 8 лютага ў Менску падчас міжнароднай выставы «Мэмарыял. Камнеапрацоўка».
Амбасада Беларусі ў Літве арганізуе ў Вільні дыктоўку па беларускай мове, прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы.
Памёр народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук. На працягу 56 гадоў актор працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Генадзю Гарбуку было 83 гады.
Амбасадар Расеі ў Менску Аляксандар Сурыкаў заявіў, адказваючы на пытаньне Свабоды, што зьбіраецца паглядзець фільм «Сьмерць Сталіна», забаронены ў Расеі, але дазволены ў Беларусі.
4-я лінія будзе кальцавой. Мэтро ў Чыжоўку, Серабранку і Ржавец ня пойдзе. Замест назвы «Менск-Мір» станцыі на месцы былога аэрапорту «Менск-1» далі назву «Праспэкт Міру».
Амбасадар Расейскай Фэдэрацыі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў на прэсавай канфэрэнцыі адказаў на два пытаньні Радыё Свабода.
Mercedes-Benz папрасіў прабачэньня ў кітайскіх карыстальнікаў за зьмяшчэньне ў Instagram выявы аднаго са сваіх аўтамабіляў з цытатай духоўнага лідэра Тыбэту Далай-ламы, якога ў Кітаі лічаць «небясьпечным сэпаратыстам».
Заснавальнік і ўладальнік прыватнага полацкага музэю савецкай атрыбутыкі зачыніў свой музэй для наведнікаў.
Але ці раман гэта наогул, «Сабакі Эўропы»?
Музэй Барыса Кіта існуе ў школе, дзе ён вучыўся і настаўнічаў.
«Пашпарт» зроблены на трох мовах: па-расейску, па-ангельску і па-польску. Рыхтуецца і на беларускай мове, і на нямецкай, і на кітайскай.
Андрусь Горват расказвае пра падарожжа па Эўропе, параўноўвае Прудок і Парыж ды дзеліцца сваёй адзінотай.
95-гадовы юбілей адзначае Леанід Шчамялёў — народны мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, кавалер ордэна Францішка Скарыны, патрыярхам беларускага жывапісу. 6 лютага ў Нацыянальным мастацкім музэі адкрываецца пэрсанальная выстава, якая ахоплівае 70 гадоў творчай дзейнасьці майстра.
Помнік Тадэвушу Касьцюшку ўжо ў Беларусі. Яго ўсталююць каля музэю ў былым фальварку Мерачоўшчына, дзе жыў Касьцюшка.
Начальнік упраўленьня па кінэматаграфіі Міністэрства культуры Беларусі Аляксандар Рыдван заявіў Tut.by, што галівудзкі фільм «Сьмерць Сталіна» можа быць паказаны ў беларускіх кінатэатрах – Мінкульт ня супраць.
17 лютага ў менскай парафіі Найсьвяцейшай Тройцы (Сьвятога Роха) адбудзецца перазахаваньне парэштак Магдалены Радзівіл. Цырымонію ўзначаліць дапаможны біскуп Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юры Касабуцкі.
У віцебскіх ліхтарах пасяліўся «Дзядзя Віця» — дасьціпнік і экскурсавод.
«На ўсякім сьвеце» — так называецца новая кніга прозы Ўладзімера Някляева.
«У барацьбе за прызнаньне. 1918». Доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук прачытаў у Горадні лекцыю пад такой назвай з нагоды 100-годзьдзю Беларускай Народнай Рэспублікі.
У Косаве ў Івацэвіцкім раёне адбылося традыцыйнае ўшанаваньне чарговых 272-х угодкаў народзінаў Тадэвуша Касьцюшкі. На Берасьцейшчыне адбыўся аўтапрабег у гонар Касьцюшкі, у памяць аб ім маліліся ў Косаўскім касьцёле.
VII міжнародны паэтычны фэстываль пройдзе 16 і 17 лютага ў Менску. У ім возьмуць удзел літаратары, перакладчыкі, музыкі зь Беларусі, Польшчы, Расеі, Украіны, Нарвэгіі, Швэцыі. Арганізатарамі імпрэзы — Саюз беларускіх пісьменьнікаў" і Беларускі ПЭН-цэнтар.
Фільм Крыстафэра Нолана «Дэнкерк» атрымаў сёлета ажно 8 намінацыяў на кінапрэмію «Оскар». Праваабаронцы заклікаюць скасаваць гэтыя намінацыі. Яны абвінавацілі аўтараў стужкі ў парушэньні правоў чалавека.
Гісторык і журналіст «Народнай Волі» Васіль Герасімчык выдаў кнігу «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда».
Прэм’ерныя паказы спэктакля «11 красавіка», які заснаваны на гісторыях людзей, што пацярпелі ў выніку тэракту ў менскім мэтро вясной 2011 года, пройдуць 3 і 4 лютага ў сталічнай арт-прасторы «Верх» (вуліца Куйбышава, 22).
Уладальнікі літоўскай закусачнай амэрыканскай кухні Keulė Rūkė ўсталявалі «помнік» Сталіну перад сваім грыль-барам ў Коўне, які аформлены ў стылістыцы раманаў Джорджа Оруэла «1984» і «Фэрма».
75 гадоў таму, 2 лютага 1943 завяршылася Сталінградзкая бітва. Патрапіўшы пасьля яе ў палон, тагачасны старэйшы лейтэнант вэрмахту Хайнрых Герлах напісаў у савецкім лягеры раман пра Сталінград, а вярнуўшыся з палону — другі, у стане гіпнозу.
Кіраўніцтва Ўльянаўскага інстытуту грамадзянскай авіяцыі вынесла афіцыйную вымову курсантам, якія ў бялізьне і фуражках станчылі пад песьню Satisfaction і выклалі відэа ў інтэрнэт.
Аўтар «Радзіва Прудок» дае поўную свабоду рэжысэру-пачаткоўцу, не зьбіраецца ні дапамагаць, ні даваць парады. Абяцае зьявіцца ў тэатры толькі на прэм’еры ў канцы красавіка.
Паводле кіраўніка праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, варта назваць імём Васіля Быкава менскую вуліцу Фрунзэ, дзе стаіць Дом літаратара, а непадалёк паставіць помнік Быкаву — каля кінатэатру «Мір».
Героі Лявона Вольскага пасварыліся пасьля таго, як патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павел сказаў, што ў праваслаўных і ўніятаў розны Бог.
Ганна Сьвятлова, кіраўніца Аршанскага раённага аддзелу ідэалёгіі, культуры і ў справах моладзі, забараніла выступаць музыкам Сяргею Доўгушаву і Аляксандру Ясінскаму, якія меліся менавіта з Воршы распачаць свой новы канцэртны тур.
Гран-пры атрымала стужка «Інтэр’еры і экстэр’еры» (ЗША, Банглядэш). А экранізацыя фрагмэнту кнігі «Радзіва Прудок» Андруся Горвата пад назвай «Ягор» атрымала прыз народнага журы і адмысловы прыз ад арганізатараў фэстывалю.
У ангельскім варыянце гімну «O Canada» ў радку «Сапраўдная любоў патрыётаў кіруе тваімі сынамі» словы «тваімі сынамі» маюць замяніць на «ўсімі намі». А ці беларускія гімны «гендэрна нэўтральныя»?
Дырэктар польскай тэлевізіі TVP, што датацыі МЗС гэта «сыгнал, што нешта зьмянілася ў польскай палітыцы».
Выданьне істотна адрозьніваецца ад энцыкляпэдычнага даведніка «Янка Купала», выдадзенага ў 1986 годзе — з-пад цэнзурнага гнёту вызваленыя многія імёны і творы.
Калі канцэрт дазволяць, Вольскі ня супраць разгледзець прапанову. Але ці дазволяць, пакуль невядома.
Тое, што добра для «Беларусьфільму», не абавязкова можна лічыць добрым увогуле.
Каталіцкія і праваслаўныя сьвятары і вернікі камэнтуюць для Радыё Свабода выказваньне праваслаўнага экзарха ўсяе Беларусі, мітрапаліта Менскага і Заслаўскага Паўла пра тое, што ў праваслаўных і ўніятаў розны Бог.
Напярэдадні праваслаўны экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел заявіў, што мэтай Уніі зьяўляецца жаданьне даказаць, што ў праваслаўных і католікаў адзін Бог, і што насамрэч гэта ня так.
Свабода напярэдадні 50-годзьдзя ўстановы наведала жонку Алеся Белакоза Веру Ігнатаўну, якая прыгадала, як ствараўся і дзейнічаў музэй, як жыў і працаваў вядомы настаўнік і руплівец.
Ужо сама назва кнігі «Пераклад зь іншага» наводзіць на думку пра пэўныя ўзаемадачыненьні аўтара з мовай.
Для агучкі прома-ролікаў на канале «Беларусь-1» патрэбны «мужчынскі барытон». Прапанаваны заробак не агучаны, таксама як іншыя патрабаваньні да кандыдата. Абвестка напісаная па-расейску.
Старшыня Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы Ярослаў Шарэк адказаў на пытаньне Свабоды наконт лёсу анансаванага перайменаваньня вуліцы і ліцэю імя Браніслава Тарашкевіча.
Кнігу «Час сэканд-хэнд» выдаў Радыёсэрвіс Чэскага радыё. Гэтая ж кніга ў перакладзе Паўлы Бошкавай (Doba z druhé ruky) застаецца самай прадаванай з прадукцыі чэскага выдавецтва Pistorius, якое адкрыла Алексіевіч чэхам яшчэ да прысуджэньня ёй Нобэлеўскай прэміі.
Амэрыканскі сьпявак і кампазытар Рэндзі Ньюман атрымаў прэмію «Grammy» за лепшую інструмэнтальную аранжыроўку і вакал у песьні «Пуцін».
У нядзелю, 28 студзеня, у LEGO House ў Білундзе (Данія) адбылося сьвята, прысьвечанае 60-годзьдзю знакамітага канструктара. 28 студзеня 1958 года быў атрыманы патэнт на плястмасавую цаглінку з асаблівай сыстэмай мацаваньня.
Яго шлях пачаўся бліз Кёльну, прайшоў праз Польшчу, Расею, Літву, Беларусь, Украіну, Грузію, Азэрбайджан, Армэнію і скончыўся на радзіме бацькоў, у іранскім горадзе Ісфахане.
На што менавіта трэба правяраць відэа і які беларускі закон могуць парушаць такія танцы, не ўдакладняецца — на просьбу ўдакладніць, праверку чаго заклікаюць правесьці, аўтар твітаў адказаў: «усяго».
Удзельнікі незарэгістраванай арганізацыі выступяць у ролі актораў, сцэнарыстаў і нават дэкаратараў.
Загрузіць яшчэ