Адзіная ў Беларусі аптэка-музэй, што ў Горадні, сёлета адзначыла сваё 20-годьдзе. Невялікая экспазыцыя музэю адлюстроўвае гісторыю станаўленьня аптэкарскай справы ня толькі ў Горадні, але практычна ва ўсёй Беларусі.
8 сьнежня ў менскім Прэс-клюбе адбудзецца прэзэнтацыя кнігі знанага барда, літаратара і журналіста Зьмітра Бартосіка «Быў у пана верабейка гаварушчы», якая выйшла ў бібліятэчнай сэрыі Радыё Свабода.
Нобэлеўскі ляўрэат у літаратуры 2016 году Боб Дылан перадасьць рукапіс сваёй прамовы, якую зачытаюць на цырымоніі ўручэньня прэміі 10 сьнежня, паведаміў Нобэлеўскі камітэт у Твітэры.
Рашэньне адкладзенае да паданьня больш падрабязных зьвестак.
15-17 сьнежня ў межах фэстывалю паўночнаэўрапейскага кіно «Паўночнае зьзяньне» ў менскім кінатэатры «Мір» пройдуць паказы трох дакумэнтальных кінастужак, аб’яднаных тэмай спорту.
Аўтар перадачы «Падарожжы Свабоды» прывёз сваю кнігу ў Берасьце.
Менскі гурт Re1ikt прэзэнтуе новы альбом «Куфар» 10 сьнежня ў менскім клюбе «Бруге».
4 сьнежня ў Горадні адзначылі 430 гадавіну сьмерці Сьцяпана Батуры, караля польскага, вялікага князя літоўскага. Ён памёр у 1586 годзе ў сваёй гарадзенскай рэзыдэнцыі.
У віленскім клюбе Loftas адбываецца канцэртная прэзэнтацыя альбому «Псыхасаматыка» Лявона Вольскага.
Нядаўна ў 10 менскіх кавярнях зьявіліся стылёвыя кубічныя паліцы, у якіх разьмясьціліся кнігі з творамі сучаснай беларускай літаратуры.
Сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч у суправаджэньні WZ-orkiestra 8 студзеня выступіць зь вялікім сольным канцэртам у менскай КЗ «Атлант», паведаміў Tuzin.fm арганізатар канцэрту Вячаслаў Гулевіч.
У Горадні выйшаў «Дыялектны слоўнік мэдыцынскіх тэрмінаў Беларусі», які склаў Віктар Варанец. Пад адной вокладкай сабрана каля пяцісот тэрмінаў з жывой народнай мовы.
«Беларусы ў паўсядзённай гаворцы часта ўжываюць імёны мітычных пэрсанажаў, але не разумеюць гэтага», — так лічаць рупліўцы беларускай даўніны, якія ўзяліся вярнуць зь нябыту герояў беларускага фальклёру. І хочуць на гэтым зарабіць.
У Цэнтры гарадзкога жыцьця ў Горадні адбылася прэзэнтацыя новай кнігі найбольш вядомай гарадзенскай паэткі Дануты Бічэль. Кніга выйшла ў сэрыі «Беларускі кнігазбор».
Арганізатары бясплатных курсаў беларускай мовы «Мова нанова» зьвярнуліся ў аддзел ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі Лідзкага райвыканкаму, але атрымалі адказ, у якім гаворыцца, што правядзеньне курсаў там лічаць немэтазгодным.
Ідэолягі Менгарвыканкаму дазволілі агенцтву «Шаблі» правесьці канцэрт праекту «Народны альбом» у менскім Prime Hall 24 лютага.
Беларускі сьпявак Янка Маўзэр, які цяпер жыве з жонкай ва Ўкраіне, выдаў на Youtube украінамоўную песьню «Будь зі мною» са сваім праектам «МАМА». У запісе бралі ўдзел музыкі з украінскіх гуртоў «Тартак» і «ВІА Гра».
Журы «Белтэлерадыёкампаніі» вызначыла 13 удзельнікаў фіналу нацыянальнага адбору на эўрапейскі конкурс песьні «Эўрабачаньне». У паўфінале бралі ўдзел 67 выканаўцаў.
Гісторык Ігар Мельнікаў сумесна з амбасадай Польшчы зладзіў выставу «Беларусы ў Войску Польскім. 1939-1945» у Берасьцейскай крэпасьці.
Фіналістамі нацыянальнага адбору на «Эўрабачаньне-2017» сталі 13 выканаўцаў — журы абрала іх з 67 канкурсантаў.
Старшыня праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец на зьезьдзе СПБ выступіў з ініцыятывай адлічваць у Літфонд «сродкі ад продажу замежнай літаратуры, якая ўвозіцца з-за мяжы, і кніг, выдадзеных недзяржаўнымі выдавецтвамі». Ён кажа, што гэтыя сродкі пойдуць на разьвіцьцё беларускай літаратуры. Як да гэтай ідэі ставяцца незалежныя выдаўцы, якіх Чаргінец прапануе абкласьці яшчэ адным падаткам?
Кнігазнавец і культуроляг Алесь Суша прэзэнтаваў у Нацыянальнай бібліятэцы адразу тры кнігі пра Францыска Скарыну. Яны называюцца «Чалавек сьвету», «Чалавек-энцыкляпэдыя» і «Чалавек-легенда».
Чатыры цытаты з выступу Мікалая Чаргінца, старшыні Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, на зьезьдзе гэтай арганізацыі.
Прэзэнтацыя адбылася ў бібліятэцы Гомельскага цэнтру навукова-тэхнічнай і дзелавой інфармацыі. Удзельнікамі яе сталі найперш слухачы курсаў «Мова нанова», а таксама знаёмыя і сябры Зьмітра, у тым ліку і акторы драматычнага тэатру.
Паліцыя ў Маскве затрымала ўвечары 29 лістапада лідэра гурту Space Дыд’е Маруані і юрыста Ігара Трунова пасьля заявы расейскага сьпевака Філіпа Кіркорава пра тое, што Маруані нібыта вымагаў у яго грошы.
Адвакат расейскага сьпевака Філіпа Кіркорава Аляксандар Дабравінскі заявіў, што лідэр францускага музычнага гурту Space Дыд’е Маруані і юрыст Ігар Труноў затрыманыя паліцыяй у Маскве.
Адмыслова для ўдзелу ў конкурсе музыка разам з паэтам Алесем Сьнегам напісаў песьню «Чаму?».
На зьезьдзе праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі быў аднагалосна пераабраны старшынём Мікалай Чаргінец, які ўзначальвае Саюз з 2005 году. Толькі адзін чалавек выказаўся супраць — ужо былы сябра Саюзу, кінарэжысэр і драматург Аляксей Туровіч.
Сьвятлана Алексіевіч 28 лістапада атрымала ганаровую доктарскую ступень ад Такійскага ўнівэрсытэту замежных моваў.
У Расеі захавалася дарэвалюцыйная сядзіба беларускага мастака Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, дзе дзейнічае сталая экспазыцыя аб ягонай творчасьці.
Беларускае аддзяленьне кампаніі McDonald’s да свайго 25-годзьдзя запусьціла беларускамоўную культурніцкую акцыю «Кожнаму беларусу — асаблівую вышыванку»
Алег Трусаў сыдзе з пасады старшыні Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Выбары новага старшыні маюць адбыцца на чарговым зьезьдзе ТБМ у кастрычніку 2017 году.
Інтэрвію зь беларускім пісьменьнікам Уладзіславам Ахроменкам, які жыве ў Чарнігаве, пра гісторыю і сучаснасьць, пра Ўкраіну і Беларусь.
Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ і случане ўшанавалі 96-ю гадавіну паўстаньня і памяць слуцкіх паўстанцаў на мітынгу ў гарадзкім парку.
Адозва на імя міністра адукацыі Міхаіла Жураўкова была прынятая 27 лістапада на пасяджэньні рады ТБМ.
Прадстаўнікі кіеўскага БелРазмоўКлюбу ўшанавалі памяць Уладзімера Караткевіча.
Клясык беларускай літаратуры нарадзіўся 26 лістапада 1930 году ў Воршы. Зь Віцебскам яго зьвязвае найперш супрацоўніцтва з Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя Якуба Коласа — тут ставіліся п’есы па ягоных творах.
Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч знаходзіцца з паездкай у Японіі.
«Беларусы пачалі цягнуцца да свайго». На магілёўскай фабрыцы мастацкіх вырабаў лічаць, што кожная беларуская сям’я павінна мець беларускія сувэніры з саломкі і ільну. Пакуль жа такая прадукцыя больш папулярная ў замежных турыстаў.
24 лістапада на першым канале расейскага дзяржаўнага тэлебачаньня паказалі ў жывым эфіры ток-шоў «Время покажет», у якім абмяркоўвалі, ці ня пойдзе Беларусь «украінскім шляхам».
Журналіст і бард Зьміцер Бартосік прэзэнтаваў у Магілёве сваю кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы...», якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».
У Горадні зьявілася месца, дзе можна пачытаць беларускую кнігу, седзячы ў мяккім фатэлі, выпіць пры гэтым каву, затым абмеркаваць прачытанае з гаспадарамі крамы і пагаварыць зь іншымі аматарамі літаратуры.
Знакаміты расейскі паэт Ігар Шклярэўскі мае намер настала перабрацца з Масквы ў Беларусь. А ці дапаможа беларуская дзяржава жылплошчай знакамітаму земляку?
24 лістапада ў «Арт-сядзібе» у Менску будзе музыка Лявон Вольскі з аўтографамі, новым дыскам «Псыхасаматыка», квіткамі на канцэрт ў Вільню і адказамі на пытаньні.
Лявон Вольскі расказаў Радыё Свабода, як пісаліся новыя песьні, якіх тэмаў яны пазьбягаюць у гутарках з маці, пра «заняткі фэмінізмам» і пра дзедаўшчыну ды беларускамоўных прапаршчыкаў у войску.
Літаратурныя аглядальнікі амэрыканскай газэты Washington Post ўключылі кнігу «Час сэканд-хэнд» нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч ў дзясятку найлепшых кнігаў 2016 году.
Brutto, Dzieciuki, Irdorath, Re1ikt, Šuma,Vuraj і Сяргей Доўгушаў Лявон Вольскі, «Стары Ольса»
У кастрычніку малюнак, зроблены на менскім доме расейскім мастаком Артурам Кашаком да Дня Расеі, дапоўнілі колкім дротам. Міліцыя шукала сьведкаў і ўласна аўтара «дапрацовак», але ці знайшла — невядома.
Нашаму калегу Міхасю Скоблу – 50 гадоў.
У гарадзенскай выставачнай залі пры падтрымцы амбасады Швэцыі ў Беларусі і Швэдзкага інстытуту адкрылася швэдзка-беларуская выстава карыкатур «Сам-насам з кліматам».
Загрузіць яшчэ