Першую i адзіную ў замежжы адмыслова збудаваную беларускую ўніяцкую царкву за мяжо асьвяцілі ў Лёндане.
Царкву ў прысутнасьці Апостальскага нунцыя ў Вялікай Брытаніі арцыбіскупа Антоніа Мэніні, мясцовага лаціскага дапаможнага біскупа Вэстмінстэрскай архідыяцэзіі Джона Шэрынгтана і Апостальскага візытатара для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека асьвяціў грэка-каталіцкі біскуп япархіі Святой Сям'і ў Лёндане Глеб Ланчына.
Апошнія гады пра чарнобыльскую катастрофу ўсё часьцей узгадваюць толькі ў кантэксьце часу, што мінуў ад моманту аварыі на чацьвёртым энэргаблёку атамнай электрастанцыі ва ўкраінскім горадзе Чарнобыль.
У Горадні прэзэнтавалі чацьверты нумар «Гарадзенскага гадавіка» — гэта навуковы часопіс пра гісторыю гораду, які выйшаў у выдавецкай ініцыятыве "Гарадзенская бібліятэка". Сьвежы нумар прадстаўляў рэдактар Юры Гардзееў, прафэсар Ягелёнскага ўнівэрсытэту. Ён — ураджэнец Горадні, які жыве і працуе ў Кракаве.
13 студзеня «Ляпіс-98» выступіць з дадатковым канцэртам «На біс» у менскім Prime Hall.
У Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі пачала дзейнічаць выстава жывапісу і графікі беларускіх мастакоў віленскай школы — Міхася Сеўрука і Пётры Сергіевіча.
Жыхар Дрыбіна Андрэй Юркоў запатрабаваў ад мясцовых чыноўнікаў зьняць з каляднай елкі чырвоную зорку.
Уплывовы польскі партал wPolityce, блізкі да сёньняшняй кіроўнай партыі ў Польшчы, паведаміў, што існуе верагоднасьць скарачэньня фінансаваньня Белсату на 2017 год на 2/3.
Вясной 2016 году ФСБ арганізавала ператрус у ягонай кватэры і на падставе канфіскаваных здымкаў і артыкулаў пачало крымінальны перасьлед журналіста.
14 сьнежня Ўсеагульны сход сузаснавальнікаў Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту прыняў рашэньне аб трохгадовым прызначэньні новага складу Кіраўнічай рады ЭГУ — стратэгічнага органу кіраваньня ўнівэрсытэтам.
Гурт Сяргея Міхалка Brutto анансаваў канцэрт у «Менск-арэне» 8 сакавіка 2017 году. У праграму «Double Hot», якую прадставяць у Менску, увайдуць песьні Brutto з альбомаў «Родны край» і Underdog, а таксама гіты гурту «Ляпіс Трубяцкі» апошніх 10 год. Квіткі каштуюць ад 30 да 60 беларускіх рулёў.
«Магчыма, яны баяцца, што мы б прывялі з сабой гісторыкаў і экспэртаў, якія б расказалі людзям пра гэтую цікавую і важную падзею з гісторыі Случчыны, і жыхары з гэтай вуліцы іначай бы ўспрынялі факт перайменаваньня».
Некалькі дзясяткаў літаратараў, а таксама іх чытачы сабраліся ў менскім Палацы мастацтваў, каб павіншаваць літаратурнае абʼяднаньне «Тутэйшыя» з 30-годзьдзем.
16 сьнежня ў сталічным Моладзевым тэатры эстрады выступіць адзін з самых загадкавых калектываў Беларусі — этна-трыё «Троіца». А ўжо на наступны дзень заснавальніка гурту Івана Кірчука чакаюць у Полацку, дзе адбудзецца прэм’ера монаскпэктаклю «Дарожка мая...»
Дырэктарка Музэяў Маскоўскага Крамля Алена Гагарына падтрымала рашэньне суду ў Амстэрдаме вярнуць Украіне скіфскае золата, вывезенае з Крыму перад анэксіяй паўвострава Расеяй.
Сябры грамадзкай ініцыятывы «Хопіць піць — трэба жыць!» у Гомелі падрыхтавалі падарункі да Калядаў — бел-чырвона-белыя сьцяжкі з выявай «Пагоні» і парцалянавыя кубачкі, на якіх таксама «Пагоня» ў абрамленьні беларускага нацыянальнага арнамэнту.
Акруговай суд Амстэрдама пастанавіў вярнуць Украіне калекцыю скіфскага золата, вывезеную з крымскіх музэяў. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
«Хачу зрабіць альбом па творах расстраляных паэтаў, якіх закатавалі ў 1937 годзе. І яшчэ адна ідэя — музычны зборнік калядных песень з усяго сьвету: беларускіх, гішпанскіх, нямецкіх, ангельскіх “кэралаў”».
Квіткі, што пачнуць прадавацца а 13-й гадзіне 16 сьнежня, будуць каштаваць ад 55 да 95 беларускіх рублёў; клюб можа ўмясьціць да 2000 слухачоў.
Літаратурны музэй Максіма Гарэцкага, што ў вёсцы Малая Багацькаўка Мсьціслаўскага раёну, разбураецца. Бярвеньне парахнее. Дах дзіравы.
«Дні вышыванкі», курсы беларускай мовы, тэатральная студыя, крэатыўныя вулічныя акцыі, канцэрты і творчыя сустрэчы з музыкамі. Усім гэтым займаецца пляцоўка «Арт Сядзіба» — пачынаючы са сьнежня 2011 году.
Дыскусія маладых гарадзенскіх гісторыкаў наконт асобы Кастуся Каліноўскага і паўстаньня 1863 году прывяла да высновы, што і паўстаньне, і асоба героя дагэтуль мала вывучаныя.
12 сьнежня вакаліст і заснавальнік рэгі-гурту Клім Малажавы асуджаны Маладзечанскім раённым судом да 9 гадоў зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Яго абвінавацілі ў незаконным абарачэньні наркотыкаў.
Рэдкі ўдалы прыклад беларускай салідарнасьці: моладзевы клюб «Крывічы» па выніках рэйтынгавага галасаваньня на партале адміністрацыі Іркуцку заняў першае месца сярод чатырох дзясяткаў абʼяднаньняў нацыянальных аўтаноміяў.
Бацькі часам хвалююцца, як адрэагуе дзіця на спэктакль, ці ня будзе перашкаджаць іншым гледачам, ці дасядзіць да канца, і таму адкладваюць першы візыт у тэатар да школы. Але апошнім часам у Беларусі ўзьнікла шмат творчых калектываў, якія ладзяць інтэрактыўныя спэктаклі для малечы.
Арганізатарамі гісторыка-краязнаўчай канфэрэнцыі «Базыльянскі/Пакроўскі манастыр — мінулае, сучаснае, будучае» выступілі мясцовыя сябры ГА «Таварыства беларускай мовы» і неабыякавыя гараджане — тыя, што ўжо не адзін дзясятак гадоў змагаюцца за тое, каб помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ўтрымліваўся ў належным стане.
Паказ спэктаклю «Білінгвы» ў Пружанскім палацыку Праблему беларускага двухмоўя абмеркавалі ў Пружанскім палацыку ў часе паказу дакумэнтальнага спэктаклю «Білінгвы» акторскай кампаніі «Насупраць».
Будаўніцтвам у раёне двароў дамоў 25-29 па вуліцы Багдановіча мае заняцца кампанія «Трайпл». Пра магчымае правядзеньне археалягічных раскопак не паведамляецца.
«Я думаю, трэба рабіць з пажарнікамі, — кажа Чыгрын. — Напрыклад, у Слоніме ёсьць старая дазорчая вежа, трохпавярховая. Можна было б там. Але калі не зацікавіцца мясцовая ўлада, то ня ведаю».
Экспазыцыя музэя Максіма Багдановіча ў Горадні месьціцца ў драўляным доме, пабудаваным у 1888 годзе. Музэй вельмі ўтульны, зь цікавымі экспанатамі. Сёньня тут шматлюдна.
У Літаратурным музэі Максіма Багдановіча 9 сьнежня адкрылася новая экспазыцыя, праца над якой вялася пяць гадоў.
10 сьнежня ў Беларускай дзяржаўнай філярмоніі Нацыянальны акадэмічны народны аркестар імя Жыновіча прэзэнтуе другую рэдакцыю мʼюзыкла-прыпавесьці «Апокрыф» да 125-годзьдзя Максіма Багдановіча.
Каля помніка Максіму Багдановічу прайшла акцыя «Расьцём разам з Максімам», у межах якой на працягу некалькіх гадзін студэнты, вучні і настаўнікі чыталі вершы клясыка беларускай літаратуры.
Гульцы берасьцейскага гандбольнага клюбу БГК імя Мяшкова прачыталі верш «Зорка Вэнэра» і выклалі відэа ў сеткі.
Рэдакцыю Радыё Свабоды ў Празе наведаў ізраільскі гісторык Леанід Сьмілавіцкі. Ад 1995 году і да сёньняшняга дня працуе ў Цэнтры дыяспары Тэль-Авіўскага ўнівэрсытэту, дзе кіруе праектам «Гісторыя габрэяў Беларусі». З доктарам Сьмілавіцкім пагаварыў Сяргей Шупа.
Трыццацішасьцігадовая Аліна Малыш, маці пяцёх дзяцей, заваявала ганаровы тытул найпрыгажэйшай і самай грацыёзнай замужняй гамяльчанкі — «Місіс Гомель-2016».
«Сёньня мы, грамадзяне сувэрэннай дзяржавы, мусім шанаваць і берагчы тое, дзеля чаго працаваў наш славуты зямляк: гістарычную памяць, роднае слова, моцную краіну».
8 лістапада ў менскім Прэс-клюбе адбылася прэзэнтацыя кнігі знанага барда, літаратара і журналіста Зьмітра Бартосіка «Быў у пана верабейка гаварушчы», якая выйшла ў бібліятэчнай сэрыі Радыё Свабода.
7 сьнежня ў Галерэі Tut.by першая запрошаная нобэлеўскай ляўрэаткай госьця — Вольга Седакова — прачытала лекцыю пра асаблівасьці стаўленьня да зла ў расейскай традыцыі.
Берасьцейскія сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) зладзілі акцыю, прымеркаваную да 125-годзьдзя з дня народзінаў міністра Беларускай Народнай Рэспублікі Аркадзя Смоліча.
Учора прыйшла зьвестка, што памёр Грэг Лэйк. Прайграў змаганьне з ракам. У лістападзе яму споўнілася 69. Ня ведаю, ці гэтае імя значыць што-небудзь для сёньняшніх 18-гадовых мэляманаў.
Моладзь БНФ пачала збор подпісаў за наданьне вуліцам у Гомелі назваў у гонар Васіля Быкава і Ўладзімера Караткевіча.
Слуцкі раённы выканаўчы камітэт лічыць немэтазгодным перайменаваньне вуліцы Камсамольскай у вуліцу Слуцкіх паўстанцаў.
8 сьнежня ў менскім Прэс-клюбе (Веры Харужай, 3-601) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі знанага барда, літаратара і журналіста Зьмітра Бартосіка «Быў у пана верабейка гаварушчы», якая выйшла ў бібліятэчнай сэрыі Радыё Свабода.
«Хто і адкуль узяў інфармацыю пра вуліцы Быкава і Караткевіча, я ня ведаю, — тлумачыць галоўная спэцыялістка гарсавету Аксана Петрачэнка
Музычная спадчына Ганконгу, рэзорт у Камбоджы і жонка-кітаянка — Ільля Шэўчык распавёў Радыё Свабода, як заваёўваў Паднябесную.
Канцэрт сьпевака Зьмітра Вайцюшкевіча ў суправаджэньні WZ-orkiestra плянавалася правесьці 8 студзеня ў менскай КЗ «Атлант». Пасьля дазволу ўладаў арганізатары распачалі продаж квіткоў.
Беларускі паэт Максім Багдановіч нарадзіўся 9 сьнежня 1891 году — у 2016-м адзначаюць ягонае 125-годзьдзе. З нагоды гэтай даты ў менскім музэі Багдановіча адбудзецца ўрачыстая імпрэза, дэталі якой да канца не раскрываюцца.
Нобэлеўская ляўрэатка па літаратуры сёньня адкрые ў Менску свой інтэлектуальны клюб.
Загрузіць яшчэ