6 кастрычніка Зьмiцер прыехаў у Гомель выключна зь мірнай місіяй: у грамадзка-палітычным цэнтры на вуліцы Палескай ён прэзэнтаваў сваю кнігу «Чарвяк», напісаную ў зьняволеньні.
Падчас наведваньня Радыё Свабода нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч узяла ўдзел у перадачы «Час Тимура Олевского» тэлепраграмы «Настоящее время».
Гарвыканкам разгледзіць зварот грамадзянаў, якія пратэстуюць супраць будоўлі Сафійскага сабору на месцы парку. Гэта вынікае зь ліста актывістам ад Віцебскага аблавыканкаму.
Цырымонія ўганараваньня прэміяй імя Ежы Гедройця пройдзе ў сераду, 12 кастрычніка ў менскім гатэлі «Рэнэсанс», паведаміў сябра камітэту прэміі Андрэй Хадановіч. Пачатак а 19-й гадзіне.
Новыя тамы сэрыі «Мая беларуская кніга» прэзэнтавалі ў музэі Максіма Багдановіча ў Менску.
Беларускі рэпэр Макс Корж апублікаваў у сваім інстаграме фрагмэнт выступу Лявона Вольскага ў менскім музэі Максіма Багдановіча, што ў Траецкім прадмесьці. На відэа чуваць, як Корж разам з Вольскім сьпявае песьню «Простыя словы».
Японскі пісьменьнік Харукі Муракамі на сваёй афіцыйнай старонцы ў фэйсбуку падзяліўся навіной Радыё Свабода аб тым, што ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры Сьвятлана Алексіевіч вітала б ягоную перамогу сёлета.
Музы́ка Лявон Вольскі даў назву «Псыхасаматыка» новаму альбому, грошы на які ён сабраў праз інтэрнэт. Квіткі ўжо зьявіліся ў продажы ў інтэрнэце. Беларусы маюць магчымасьць атрымаць бясплатныя візы на канцэрт.
Брытанскі дасьледчык беларускай літаратуры Арнольд Макмілін прэзэнтаваў у кнігарні «Логвінаў» сваю найноўшую манаграфію «Рунь». Кніга прысьвячаецца сьветлай памяці айца Аляксандра Надсана.
Сьвятлана Алексіевіч спадзяецца, што Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры сёлета атрымае японскі пісьменьнік Харукі Муракамі.
У райцэнтры Бялынічы, што на Магілёўшчыне, адкрыцьцём інфармацыйнай дошкі адзначылі гадавіну наданьня гораду магдэбурскага права.
Гэта пацьвердзіў швэдзкаму інфармацыйнаму агенцтву ТТ акадэмік Пэр Вэстбэрг. Аднак афіцыйна Швэдзкая акадэмія пра дату пакуль не паведамляе.
На плоце, якім адгарадзілі частку парку паміж вуліцамі Чэхава і Ўрыцкага ў Віцебску, зьявілася шыльда «Пашпарт аб’екта». На ёй абвешчана: Сафійскі сабор пачалі будаваць у верасьні 2016 году, а скончыць будоўлю плянуецца нават менш як пра два гады — у жніўні 2018-га.
У Горадні адбылася другая міжнародная навукова-практычная канфэрэнцыя «Сьвята-Барыса-Глебская (Калоская) царква: пошукі шляхоў захаваньня».
У Беларусі расьце колькасьць наведвальнікаў музэяў, паведаміў на прэс-канфэрэнцыі ў Магілёве міністар культуры Барыс Сьвятлоў.
У нядзелю, 2 кастрычніка менскі прыход Мікалая Японскага пры падтрымцы «Аховы птушак бацькаўшчыны» ладзіць каля храма сьвяціцеля Мікалая (вуліца Лідзкая, 3) «Восеньскі фэст» са сьвяточным канцэртам, у якім бяруць удзел Лявон Вольскі і гурт «Палац»
Выступ спадабаўся журы, хоць яны пакрытыкавалі ўзровень майстэрства Клюева. Гурт прайшоў у наступны этап конкурсу зь песьнямі Queen «Crazy Little Thing Called Love» і «Асьцярожна, лістапад» на верш Генадзя Бураўкіна.
Музэй гісторыі Магілёва прэзэнтаваў грамадзкасьці свае апошнія набыткі. Сярод іх кніга «Новы запавет з Псалтыром», выдадзеная ў Куцеінскай друкарні ў 1652 годзе.
У парлямэнце Казахстану ідуць спрэчкі наконт нормаў закону аб перакладзе замежных фільмаў.
Прэзыдэнт Расейскай акадэміі адукацыі Людміла Вярбіцкая прапанавала выключыць са школьнай праграмы раман Льва Талстога «Вайна і мір», замяніўшы яго курсам праваслаўнай культуры.
Нацыянальная камісія Польшчы па «Оскары» і Польскі інстытут кінамастацтва вылучылі на прэмію Амэрыканскай кінаакадэміі за найлепшы фільм на замежнай мове стужку рэжысэра Анджэя Вайды «Пасьлявіды».
У Нацыянальным мастацкім музэі пачала дзейнічаць выстава царкоўнага жывапісу Беларусі «Мір нябесны на зямлі».
Група асобаў, якія назвалі сябе «вэтэранамі Данбасу», парвала экспанаты выставы пераможцаў конкурсу дакумэнтальнага фота «Прямой взгляд», сярод якіх фатаздымкі беларускага фатографа Аляксандра Васюковіча, прысьвечаныя вайне ва Ўкраіне.
Сваё 16-годзьдзе беларускі гурт IQ48 адзначыў анлайн-выданьнем альбому «Трымай свой час». Гурт выдаў 11 трэкаў для вольнага праслухоўваньня на Soundcloud і распавёў пра альбом на Tut.by.
На ўдзел у III Нацыянальным форуме «Музэі Беларусі», які пройдзе ў Магілёве 1–2 кастрычніка, пададзена 120 заявак, паведамілі ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музэі імя Еўдакіма Раманава.
Пра тое, што ў вёсцы нарадзіўся навуковец і грамадзкі дзяяч, нагадвае шыльда на школьнай сьцяне і адна з вуліц, названая ягоным імем.
Грамадзянская культурніцкая кампанія «Будзьма» распачала мультымэдыйны праект «Будзьма памятаць», прысьвечаны ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў, ад якіх пацярпелі, паводле розных ацэнак, ад 625 тысяч да 1,5 млн жыхароў Беларусі.
Беларускі пісьменьнік Саша Філіпенка прысьвяціў забітаму ў Кіеве журналісту Паўлу Шарамету сваю прэмію «Зроблена ў Расеі».
У маскоўскім Цэнтры дакумэнтальнай фатаграфіі FOTODOC у часе сустрэчы з беларускім фатографам Аляксандрам Васюковічам невядомы заліў фарбай выстаўленыя фатаздымкі.
І прысьвяціў яе Паўлу Шарамету.
Калекцыя налічвае 15 партрэтаў XIX стагодзьдзя і тры — XVIII стагодзьдзя. Сярод 18 жывапісных працаў ёсьць два роставыя партрэты, на якіх намаляваны князь Міхаіл Казімір Рыбанька і Ганна Людвіка — яго другая жонка.
Абвешчаны ўвечары 26 верасьня збор подпісаў супраць зьнішчэньня парку на месцы будаўніцтва нечакана перайшоў у публічную дыскусію. Яна разгарэлася са зьяўленьнем настаяцеля будучага сабору пратаярэя Міхаіла.
Віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Тацяна Севярынец паразмаўляла з намесьнікам галоўнага архітэктара гораду. Леанід Багданаў паказаў плян забудовы Віцебску ў тым раёне, дзе хочуць збудаваць Сафійскі сабор, нягледзячы на пратэсты грамадзкасьці.
Музычны партал Tuzin.fm абвясьціў пераможцаў конкурсу маладых выканаўцаў «Засьпявай 3.0». Вызначаныя журы пераможцы падзеляць прызавы фонд у 1500 эўра.
У Цэнтры фатаграфіі ў Маскве зачынена выстава Джока Стэрджэса. Кіраўніцтва Цэнтру пагадзілася на закрыцьцё ў інтарэсах самога Цэнтру, які, як піша куратар Вольга Грыгор’ева, важнейшы за саму выставу.
Музыка Лявон Вольскі адыграў імправізаваны канцэрт у менскім клюбе Beer&Wine.
24 верасьня з 11-ай раніцы на менскім праспэкце Незалежнасьці праходзіць збор подпісаў за наданьне бел-чырвона-беламу сьцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці.
Татарская сьпявачка Рэзэда Ганіуліна выбачылася пасьля таго, як мусульмане па ўсёй Расеі асудзілі нядаўняе відэа зь яе танцамі, зьнятае на фоне мячэці.
Алесь Марачкін намаляваў партрэт нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч. Карціну ён прадэманстраваў у Менску на сядзібе БНФ падчас імпрэзы, якую ладзілі былыя кандыдаты ў дэпутаты Ўладзімер Падгол і Алесь Таўстыка.
На афіцыйным сайце хакейнага клюбу «Дынама-Менск» зьявіліся відэаролікі, на якіх хакеісты каманды чытаюць творы клясыкаў беларускай паэзіі.
На сайце Talaka.by распачаўся збор грошай на выданьне кнігі Ніла Геймана «Караліна» ў беларускім перакладзе Дар’і Вашкевіч.
Музэй клясыка беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча ў Кушлянах Смаргонскага раёну застаецца папулярным турыстычным месцам. Пераважна яго імкнуцца наведаць людзі з адукацыяй.
Беларускія мовазнаўцы на працягу двух гадоў будуць складаць італьянска-беларускі слоўнік, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Беларусі.
Тыя, хто не даедзе на канцэрт Brutto ў Гомелі 29 кастрычніка і засумаваў па «Крамбамбулі», яшчэ маюць шанец паслухаць беларускіх музыкаў у Варшаве.
На сустрэчы ня згадвалася, што Беларускай праваслаўнай царквой кіруе расеец — Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павал.
Цэнтар гарадзкога жыцьця знаходзіцца ў цэнтры Горадні, побач з галерэяй «Крыга» на вул. Савецкай, 3. Ён адчынены для наведнікаў штодзённа ад 10 да 20 гадзіны.
23 лістапада ў Палацы спорту будзе паказана ягонае шоў «Dragon Kong». У плянах актора ёсьць цікавы пункт: сустрэча зь першымі асобамі дзяржавы.
21 верасьня міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей у Нью-Ёрку падпісаў Пагадненьне паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Злучаных Штатаў Амэрыкі аб абароне і захаваньні некаторых культурных каштоўнасьцяў.
Забудоўнікі зноў маняцца «асвоіць» чарговы гістарычны раён Менску — тэрыторыю старых могілак у квартале вуліц Казлова — Залатая Горка — Чырваназорная — праспэкт Незалежнасьці.
У Менску ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася прэзэнтацыя кнігі амэрыканскага гісторыка Анікі Вальке «Піянэры і партызаны. Вусная гісторыя нацысцкага генацыду ў Беларусі».
Загрузіць яшчэ