Ад 1 лістапада ў менскіх кнігарнях можна будзе набыць новы наклад рамана Альгерда Бахарэвіча «Белая муха, забойца мужчын».
А 19-й гадзіне 25 кастрычніка ў менскім Прэс-клюбе (вул. Веры Харужай, 3-601) пройдуць цырымоніі ўзнагароджаньня пераможцаў прэміяў імя Карласа Шэрмана, імя Алеся Адамовіча і імя Францішка Багушэвіча.
У гэтыя выходныя аб’яднаньне «Кінаконг» і кінатэатар «Перамога» распачалі сэрыю кінапаказаў у беларускай агучцы.
«Цяпер выглядае, як сапраўдны стрыт-арт. Думаю, гэта не апошняя зьмена. Хутка яшчэ нешта дададуць, але жыльлёвыя службы зафарбуюць усё адразу, і будзе зноў проста шэрая сьцяна»
Графіці выканана на вышыні некалькіх паверхаў, новыя элемэнты ўпісаныя дастаткова акуратна.
Магілёўскія гісторыкі і філёлягі не задаволеныя ходам збору сродкаў на стварэньне музэю Алеся Адамовіча ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёну.
На магілёўскім мосьце праз Дняпро па Пушкінскім праспэкце 23 кастрычніка былі ўсталяваныя чатыры скульптуры львоў — па дзьве з абодвух бакоў уезду.
Швэдзкая Акадэмія навук адхрысьцілася ад заявы аднаго са сваіх членаў — Пэра Вастбэрга — аб тым, што паводзіны новага ляўрэата Нобэлеўскай прэміі па літаратуры «грубыя і ганарыстыя».
У намінацыі «Мастацкае кіно» журы адзначыла стужку рэжымэра Віктара Красоўскага «Душы мёртвыя», у намінацыі «Анімацыя» — стужку рэжысэра Івана Гапіенкі «Дзеці будучыні сьпяць».
Помнік слаўнаму мінуламу і сучаснаму бяспамяцтву адначасова.
Уладальнікі сабак, зь якімі ўдалося пагутарыць, ва ўкопваньні крыжоў на магілах свойскіх жывёлін нічога амаральнага ня бачаць.
Беларускі гурт сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса» завяршыў гастрольны тур па 20 амэрыканскіх штатах, у якіх музыкі цягам двух месяцаў адыгралі 45 канцэртаў.
Ляўрэат сёлетняй літаратурнай прэміі імя Гедройця Макс Шчур апавядае пра свае палітычныя погляды і захапленьне анархізмам, адказвае на пытаньне, каго зь цяперашніх беларускіх літаратараў лічыць найлепшымі, і тлумачыць, чаму ня мае жаданьня вяртацца ў Беларусь.
«Працэнтаў у васьмідзесяці дзяцей узровень веданьня беларускай мовы нулявы. Калі з імі толькі пачынаеш гаварыць па-беларуску, то яны са зьдзіўленьнем глядзяць і ня могуць зразумець, што гэта за гаворка».
Арганізатары канцэрта Brutto ў Гомелі абвясьцілі для беларускіх фанатаў розыгрыш meet&greet зь Сяргеем Міхалком і музыкамі калектыву.
«Фактычна такім чынам Міністэрства культуры ня толькі пацьвердзіла сваю ранейшую аргумэнтацыю, якая выглядае па меншай меры дзіўна», — Жбанкоў.
У пошуках ветракоў з разэткамі і зручных для запісу месцаў з сонечнымі батарэямі музыкі выпраўляюцца ў экспэдыцыю і здымуць пра гэта дакумэнтальны фільм.
Пакуль у сацсетках ідзе слоўная вайна зь лектарам БДУ, які абразьліва выказаўся пра Рыгора Барадуліна, музыка Сяржук Доўгушаў з аднадумцамі рыхтуюць да выданьня альбом вушацкіх песьняў. Пра «Падарунак для Барадуліна» мы і пагутарылі з каардынатарам праекту.
Некалькі дзясяткаў чалавек наведалі прэзэнтацыю кнігі «Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам» у Берасьці. Сустрэча з мовазнаўцам адбылася ў часе курсаў «Мова нанова».
Чаму The Guardian параўноўвае брытанскую сьпявачку PJ Harvey са Сьвятланай Алексіевіч, і ці варта верыць такому параўнаньню.
Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч дала інтэрвію чэскай газэце Lidové noviny.
Мноства жыхароў Варшавы наведала памінальную імшу па рэжысэры Анджэю Вайду, які памёр 9 кастрычніка ва ўзросьце 90 гадоў.
У Кіеве адмянілі прэмʼеру мастацкай стужкі польскага рэжысэра Войцеха Смажоўскага «Валынь». Фільм распававядае пра масавыя забойствы польскага насельніцтва ўкраінскімі нацыяналістамі ў гады ІІ сусьветнай вайны. Адмовіцца ад паказу стужкі рэкамэндавала МЗС Украіны.
Сябры праехалі тры тысячы кілямэтраў уздоўж межаў краіны на роварах «Аіст» з прымацаванымі кітайскімі маторчыкамі. Для Ромы вандроўкі не ў навіну: больш за два гады ён правёў у кругасьветным падарожжы без капейкі ў кішэні. Свае прыгоды ў беларускай паездцы хлопцы фіксавалі на відэа — матэрыялу набралася на 120 гадзін.
Пакуль у сацыяльных сетках разгортваецца кампанія #ДзядзькаРыгор, у межах якой карыстальнікі публікуюць вершы Рыгора Барадуліна ў адказ на зьнявагу паэта дырэктарам менскай агенцыі нерухомасьці і пазаштатным выкладчыкам БДУ Аляксандрам Гарашчэням , на краўдфандынгавай плятформе talaka.by актыўнага ўдзелу чакаюць ажно два праекты, зьвязаныя са славутым паэтам.
Дагэтуль Нобэлеўскі камітэт ня здолеў датэлефанавацца да амэрыканскага паэта і сьпевака Боба Дылана, каб афіцыйна паведаміць пра прысуджэньне яму прэміі па літаратуры і даведацца, ці возьме ён удзел у цырымоніі ў Стакгольме 10 сьнежня.
Пра гэта паведамілі жыхары вуліц Чэхава і Ўрыцкага, паміж якіх месьціцца гарадзкі сквэр, дзе заплянавана зьнішчыць больш за 200 дрэваў дзеля будаўніцтва новага сабора.
Пазаштатны выкладчык БДУ Аляксандар Гарашчэня, які апублікаваў у сацыяльных сетках абразьлівыя словы на адрас народнага паэта Рыгора Барадуліна, там жа разьмясьціў сёньня пост са словамі выбачэньня.
Інтэрнэт-супольнасьць публікуе вершы Рыгора Барадуліна ў адказ на зьнявагу паэта дырэктарам менскай агенцыі нерухомасьці і выкладчыкам БДУ Аляксандрам Гарашчэням.
Заплянаваны на 7 лістапада ў Менску спэктакль «Анархія» Гарыка Сукачова адменены.
Омскі дзяржаўны музычны тэатар адмяніў паказ рок-опэры «Ісус Хрыстос — супэрзорка» пецярбурскага тэатру «Рок-опэра».
Арганізатары прапануюць пералік 50 кніг, які можна дапаўняць сваімі прапановамі. Сьпіс закрыюць 23 кастрычніка, а назаўтра, 24 кастрычніка, пачнецца галасаваньне. У выніку будзе складзены Топ-20 самых уплывовых кніг Беларусі.
«Першапачаткова наш стыль называўся „дыска-дэкаданс“, а цяпер мы яго яшчэ ўдакладнілі назвай „сьмерць-рок“. Але які б ён ні быў тленны, ён дастаткова пазытыўны»
Удзел бралі і пачаткоўцы, і знаныя мастакі. Яны малявалі краявіды родных мясьцін Касьцюшкі, яго сядзібу і палац Пуслоўскіх ХІХ стагодзьдзя.
З 21 лістапада ў штаб-кватэры UNESCO ў Парыжы мае адкрыцца выстава навучэнцаў мастацкіх школаў Гарадзеншчыны, прысьвечаная 150-годзьдзю Лявона Бакста. З 60 работ, пададзеных на конкурс, адабрана дваццаць, якія і накіруюцца ў Парыж.
На кожны сэанс можа прыйсьці да 500 чалавек.
Насуперак даўняй завядзёнцы, сваю кнігу «Гняздо-2» пісьменьніца Паліна Качаткова (Сьцепаненка) вырашыла прадставіць чытачам не ў сталіцы і нават не ў абласным або раённым цэнтры.
Адмыслова для Радыё Свабода паэты Андрэй Хадановіч, Макc Шчур і пракладчык Ян Максімюк пераклалі вершы нобэлеўскага ляўрэата па літаратуры Боба Дылана.
15 кастрычніка адзначаўся Міжнародны дзень археалёгіі. Яго ў 2011 годзе ўстанавіў Кангрэс ЗША, але геаграфія яго адзначэньня значна шырэйшая, чым Амэрыка.
У кіеўскай карчме «Барбакан» адбылася мастацкая акцыя «Аграшляхта: першы ўкраінска-беларускі індыгенат».
Журы Літаратурнай прэміі Сярэдняй Эўропы Angelus абвясьціла новага ляўрэата.
Памяць заснавальніка Таварыства філяматаў ушанавалі амбасадар Конрад Паўлік і дырэктар Нацыянальнага музэю гісторыі Беларусі Сяргей Вечар.
Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі ў Празе ўзяў удзел у міжнароднай праваабарончай канфэрэнцыі.
Напярэдадні каляднага сэзону-2016 інтэрнэт-крама беларускіх тавараў imbryk.by супольна з плятформай для рэалізацыі праектаў talaka.by запусьцілі тры краўдфандынгавыя ініцыятывы — выданьне кнігі пра беларускія арнамэнты, агучка камэдыі «Адзін дома — 3» і друк коміксаў пра волатаў.
Антываенная песьня-пратэст Боба Дылана ў перакладзе Макса Шчура.
Беларуская вэрсія адной з самых папулярных песьняў сёлетняга Нобэлеўскага ляўрэата па літаратуры.
Адна з маіх улюбёных песьняў Боба Дылана, з альбому «John Wesley Harding» (1967).
Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка абмяркоўваюць прысуджэньне Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Бобу Дылану.
Пра гэта стала вядома на сходзе, арганізаваным Віцебскім гарвыканкамам у адказ на калектыўны ліст жыхароў Віцебску, незадаволеных тым, што дзеля будаўніцтва новага праваслаўнага храма будзе зьнішчана вялікая частка гарадзкога парка.
Загрузіць яшчэ