У пошуках ветракоў з разэткамі і зручных для запісу месцаў з сонечнымі батарэямі музыкі выпраўляюцца ў экспэдыцыю і здымуць пра гэта дакумэнтальны фільм.
Пакуль у сацсетках ідзе слоўная вайна зь лектарам БДУ, які абразьліва выказаўся пра Рыгора Барадуліна, музыка Сяржук Доўгушаў з аднадумцамі рыхтуюць да выданьня альбом вушацкіх песьняў. Пра «Падарунак для Барадуліна» мы і пагутарылі з каардынатарам праекту.
Некалькі дзясяткаў чалавек наведалі прэзэнтацыю кнігі «Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам» у Берасьці. Сустрэча з мовазнаўцам адбылася ў часе курсаў «Мова нанова».
Чаму The Guardian параўноўвае брытанскую сьпявачку PJ Harvey са Сьвятланай Алексіевіч, і ці варта верыць такому параўнаньню.
Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч дала інтэрвію чэскай газэце Lidové noviny.
Мноства жыхароў Варшавы наведала памінальную імшу па рэжысэры Анджэю Вайду, які памёр 9 кастрычніка ва ўзросьце 90 гадоў.
У Кіеве адмянілі прэмʼеру мастацкай стужкі польскага рэжысэра Войцеха Смажоўскага «Валынь». Фільм распававядае пра масавыя забойствы польскага насельніцтва ўкраінскімі нацыяналістамі ў гады ІІ сусьветнай вайны. Адмовіцца ад паказу стужкі рэкамэндавала МЗС Украіны.
Сябры праехалі тры тысячы кілямэтраў уздоўж межаў краіны на роварах «Аіст» з прымацаванымі кітайскімі маторчыкамі. Для Ромы вандроўкі не ў навіну: больш за два гады ён правёў у кругасьветным падарожжы без капейкі ў кішэні. Свае прыгоды ў беларускай паездцы хлопцы фіксавалі на відэа — матэрыялу набралася на 120 гадзін.
Пакуль у сацыяльных сетках разгортваецца кампанія #ДзядзькаРыгор, у межах якой карыстальнікі публікуюць вершы Рыгора Барадуліна ў адказ на зьнявагу паэта дырэктарам менскай агенцыі нерухомасьці і пазаштатным выкладчыкам БДУ Аляксандрам Гарашчэням , на краўдфандынгавай плятформе talaka.by актыўнага ўдзелу чакаюць ажно два праекты, зьвязаныя са славутым паэтам.
Дагэтуль Нобэлеўскі камітэт ня здолеў датэлефанавацца да амэрыканскага паэта і сьпевака Боба Дылана, каб афіцыйна паведаміць пра прысуджэньне яму прэміі па літаратуры і даведацца, ці возьме ён удзел у цырымоніі ў Стакгольме 10 сьнежня.
Пра гэта паведамілі жыхары вуліц Чэхава і Ўрыцкага, паміж якіх месьціцца гарадзкі сквэр, дзе заплянавана зьнішчыць больш за 200 дрэваў дзеля будаўніцтва новага сабора.
Пазаштатны выкладчык БДУ Аляксандар Гарашчэня, які апублікаваў у сацыяльных сетках абразьлівыя словы на адрас народнага паэта Рыгора Барадуліна, там жа разьмясьціў сёньня пост са словамі выбачэньня.
Інтэрнэт-супольнасьць публікуе вершы Рыгора Барадуліна ў адказ на зьнявагу паэта дырэктарам менскай агенцыі нерухомасьці і выкладчыкам БДУ Аляксандрам Гарашчэням.
Заплянаваны на 7 лістапада ў Менску спэктакль «Анархія» Гарыка Сукачова адменены.
Омскі дзяржаўны музычны тэатар адмяніў паказ рок-опэры «Ісус Хрыстос — супэрзорка» пецярбурскага тэатру «Рок-опэра».
Арганізатары прапануюць пералік 50 кніг, які можна дапаўняць сваімі прапановамі. Сьпіс закрыюць 23 кастрычніка, а назаўтра, 24 кастрычніка, пачнецца галасаваньне. У выніку будзе складзены Топ-20 самых уплывовых кніг Беларусі.
«Першапачаткова наш стыль называўся „дыска-дэкаданс“, а цяпер мы яго яшчэ ўдакладнілі назвай „сьмерць-рок“. Але які б ён ні быў тленны, ён дастаткова пазытыўны»
Удзел бралі і пачаткоўцы, і знаныя мастакі. Яны малявалі краявіды родных мясьцін Касьцюшкі, яго сядзібу і палац Пуслоўскіх ХІХ стагодзьдзя.
З 21 лістапада ў штаб-кватэры UNESCO ў Парыжы мае адкрыцца выстава навучэнцаў мастацкіх школаў Гарадзеншчыны, прысьвечаная 150-годзьдзю Лявона Бакста. З 60 работ, пададзеных на конкурс, адабрана дваццаць, якія і накіруюцца ў Парыж.
На кожны сэанс можа прыйсьці да 500 чалавек.
Насуперак даўняй завядзёнцы, сваю кнігу «Гняздо-2» пісьменьніца Паліна Качаткова (Сьцепаненка) вырашыла прадставіць чытачам не ў сталіцы і нават не ў абласным або раённым цэнтры.
Адмыслова для Радыё Свабода паэты Андрэй Хадановіч, Макc Шчур і пракладчык Ян Максімюк пераклалі вершы нобэлеўскага ляўрэата па літаратуры Боба Дылана.
15 кастрычніка адзначаўся Міжнародны дзень археалёгіі. Яго ў 2011 годзе ўстанавіў Кангрэс ЗША, але геаграфія яго адзначэньня значна шырэйшая, чым Амэрыка.
У кіеўскай карчме «Барбакан» адбылася мастацкая акцыя «Аграшляхта: першы ўкраінска-беларускі індыгенат».
Журы Літаратурнай прэміі Сярэдняй Эўропы Angelus абвясьціла новага ляўрэата.
Памяць заснавальніка Таварыства філяматаў ушанавалі амбасадар Конрад Паўлік і дырэктар Нацыянальнага музэю гісторыі Беларусі Сяргей Вечар.
Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі ў Празе ўзяў удзел у міжнароднай праваабарончай канфэрэнцыі.
Напярэдадні каляднага сэзону-2016 інтэрнэт-крама беларускіх тавараў imbryk.by супольна з плятформай для рэалізацыі праектаў talaka.by запусьцілі тры краўдфандынгавыя ініцыятывы — выданьне кнігі пра беларускія арнамэнты, агучка камэдыі «Адзін дома — 3» і друк коміксаў пра волатаў.
Антываенная песьня-пратэст Боба Дылана ў перакладзе Макса Шчура.
Беларуская вэрсія адной з самых папулярных песьняў сёлетняга Нобэлеўскага ляўрэата па літаратуры.
Адна з маіх улюбёных песьняў Боба Дылана, з альбому «John Wesley Harding» (1967).
Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка абмяркоўваюць прысуджэньне Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Бобу Дылану.
Пра гэта стала вядома на сходзе, арганізаваным Віцебскім гарвыканкамам у адказ на калектыўны ліст жыхароў Віцебску, незадаволеных тым, што дзеля будаўніцтва новага праваслаўнага храма будзе зьнішчана вялікая частка гарадзкога парка.
Рэспубліканская экспэртная камісія ў пытаньнях прадухіленьня прапаганды парнаграфіі, гвалту і жорсткасьці забараніла арганізатарам VI фэстывалю новага беларускага кіно Bulbamovie паказваць кароткамэтражную стужку Валерыі Целяшэўскай «Яечня па-беларуску».
Пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч лічыць, што Нобэлеўскія прэміі па літаратуры не павінны прысуджацца музыкам.
Культурны цэнтар Беларусі ў Варшаве, які працуе пры амбасадзе ў польскай сталіцы, распачаў новы сэзон бясплатных курсаў беларускай мовы.
«Я лічу, што Боб Дылан перамог таму, што сёньня памёр Дарыё Фо», — беларускі пісьменьнік і журналіст Дзьмітры Плакс, які шмат гадоў жыве ў Швэцыі, высоўвае свае вэрсіі перамогі амэрыканскага творцы.
Песьні Дылана былі сярод першых у маім рэпэртуары, бо іх часта выконвала мой ідал і ягоная колішняя каханка і муза Джоўн Баез.
Прэм’ера ў лістападзе. У пастаноўцы занятая амаль уся тэатральная трупа.
Сёлетнюю Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры атрымаў амэрыканскі паэт і сьпявак Боб Дылан «за стварэньне новых паэтычных выразаў у межах вялікай амэрыканскай песеннай традыцыі».
Сёньня на 91-годзе жыцьця памёр італьянскі драматург, рэжысэр, тэарэтык сцэнічнага мастацтва і жывапісец Дарыё Фо.
У інтэрвію Свабодзе Макс Шчур расказаў, чаму яго імя ня вельмі папулярнае нават сярод сталых наведнікаў кнігарняў «Логвінаў» і «Галіяфы», а таксама пра тое, чаму ня змог асабіста прысутнічаць на ўручэньні прэміі.
Радыё Свабода выдала кнігу ў перакладзе на расейскую мову — дадаўшы туды як новыя тэксты, гэтак і знойдзеныя ў нашым архіве.
12 кастрычніка ў Менску абвешчаны сёлетні ляўрэат прэміі імя Ежы Гедройця — бадай, галоўнай сучаснай літаратурнай прэміі Беларусі. Ім стаў Макс Шчур, аўтар кнігі «Завяршыць гештальт».
Што зьмянілася за год у краіне Нобэлеўскай ляўрэаткі.
Глядзіце на сайце Свабоды 12 кастрычніка а 22:00.
Кампанія за рэабілітацыю беларускай паэткі і грамадзкай дзяячкі Ларысы Геніюш #Геніюш2016 распачалася ўлетку. На яе першым этапе актывісты «Моладзі БНФ» сабралі больш за 1200 подпісаў.
Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры вінаваціць магілёўскую пракуратуру і гарвыканкам у бязьдзеяньні па абароне архітэктурнай славутасьці гораду: будынка былой габрэйскай сынагогі, у якой плянуюць збудаваць рэстарацыю.
На чарговым пасяджэньні, у якім удзельнічалі паўтара дзясятка чалавек, прысутнічаў і заснавальнік ды нязьменны кіраўнік «Беларускага размоўнага моўнага клюбу» Андрэй Бугай, які пагадзіўся адказаць на пытаньні Свабоды.
Загрузіць яшчэ