Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі ў Празе ўзяў удзел у міжнароднай праваабарончай канфэрэнцыі.
Напярэдадні каляднага сэзону-2016 інтэрнэт-крама беларускіх тавараў imbryk.by супольна з плятформай для рэалізацыі праектаў talaka.by запусьцілі тры краўдфандынгавыя ініцыятывы — выданьне кнігі пра беларускія арнамэнты, агучка камэдыі «Адзін дома — 3» і друк коміксаў пра волатаў.
Антываенная песьня-пратэст Боба Дылана ў перакладзе Макса Шчура.
Беларуская вэрсія адной з самых папулярных песьняў сёлетняга Нобэлеўскага ляўрэата па літаратуры.
Адна з маіх улюбёных песьняў Боба Дылана, з альбому «John Wesley Harding» (1967).
Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка абмяркоўваюць прысуджэньне Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Бобу Дылану.
Пра гэта стала вядома на сходзе, арганізаваным Віцебскім гарвыканкамам у адказ на калектыўны ліст жыхароў Віцебску, незадаволеных тым, што дзеля будаўніцтва новага праваслаўнага храма будзе зьнішчана вялікая частка гарадзкога парка.
Рэспубліканская экспэртная камісія ў пытаньнях прадухіленьня прапаганды парнаграфіі, гвалту і жорсткасьці забараніла арганізатарам VI фэстывалю новага беларускага кіно Bulbamovie паказваць кароткамэтражную стужку Валерыі Целяшэўскай «Яечня па-беларуску».
Пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч лічыць, што Нобэлеўскія прэміі па літаратуры не павінны прысуджацца музыкам.
Культурны цэнтар Беларусі ў Варшаве, які працуе пры амбасадзе ў польскай сталіцы, распачаў новы сэзон бясплатных курсаў беларускай мовы.
«Я лічу, што Боб Дылан перамог таму, што сёньня памёр Дарыё Фо», — беларускі пісьменьнік і журналіст Дзьмітры Плакс, які шмат гадоў жыве ў Швэцыі, высоўвае свае вэрсіі перамогі амэрыканскага творцы.
Песьні Дылана былі сярод першых у маім рэпэртуары, бо іх часта выконвала мой ідал і ягоная колішняя каханка і муза Джоўн Баез.
Прэм’ера ў лістападзе. У пастаноўцы занятая амаль уся тэатральная трупа.
Сёлетнюю Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры атрымаў амэрыканскі паэт і сьпявак Боб Дылан «за стварэньне новых паэтычных выразаў у межах вялікай амэрыканскай песеннай традыцыі».
Сёньня на 91-годзе жыцьця памёр італьянскі драматург, рэжысэр, тэарэтык сцэнічнага мастацтва і жывапісец Дарыё Фо.
У інтэрвію Свабодзе Макс Шчур расказаў, чаму яго імя ня вельмі папулярнае нават сярод сталых наведнікаў кнігарняў «Логвінаў» і «Галіяфы», а таксама пра тое, чаму ня змог асабіста прысутнічаць на ўручэньні прэміі.
Радыё Свабода выдала кнігу ў перакладзе на расейскую мову — дадаўшы туды як новыя тэксты, гэтак і знойдзеныя ў нашым архіве.
12 кастрычніка ў Менску абвешчаны сёлетні ляўрэат прэміі імя Ежы Гедройця — бадай, галоўнай сучаснай літаратурнай прэміі Беларусі. Ім стаў Макс Шчур, аўтар кнігі «Завяршыць гештальт».
Што зьмянілася за год у краіне Нобэлеўскай ляўрэаткі.
Глядзіце на сайце Свабоды 12 кастрычніка а 22:00.
Кампанія за рэабілітацыю беларускай паэткі і грамадзкай дзяячкі Ларысы Геніюш #Геніюш2016 распачалася ўлетку. На яе першым этапе актывісты «Моладзі БНФ» сабралі больш за 1200 подпісаў.
Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры вінаваціць магілёўскую пракуратуру і гарвыканкам у бязьдзеяньні па абароне архітэктурнай славутасьці гораду: будынка былой габрэйскай сынагогі, у якой плянуюць збудаваць рэстарацыю.
На чарговым пасяджэньні, у якім удзельнічалі паўтара дзясятка чалавек, прысутнічаў і заснавальнік ды нязьменны кіраўнік «Беларускага размоўнага моўнага клюбу» Андрэй Бугай, які пагадзіўся адказаць на пытаньні Свабоды.
Сёлетняя цырымонія ўганараваньня літаратурнай прэміяй імя Ежы Гедройця пройдзе 12 кастрычніка ў менскім гатэлі «Рэнэсанс». Пачатак цырымоніі а 19-й гадзіне. Свабода будзе весьці наўпроставую відэатрансьляцыю.
Як лёгка быць самотным паэтам! Загарнуцца з галавою ў швэдар, пад самыя вушы (менавіта, каб не расплёскаць уласнае сьвятло), і ісьці куды вочы глядзяць (да сваёй любімай лаўкі).
Пачатак восеньскага сэзону курсаў «Мова нанова» ў Горадні быў прысьвечаны таму, якімі шляхамі людзі прыходзяць да беларускасьці. Адмысловы госьць курсаў — гарадзенскі музыка, лідэр гурту Dzieciuki Алесь Дзянісаў.
Сёньня Сьвятлана Алексіевіч наведала Нацыянальны музэй у Празе, дзе ёй прадэманстравалі арыгінальнае выданьне Францішка Скарыны.
На філязофскім факультэце Карлавага ўнівэрсытэту праходзіць дыскусія з удзелам пісьменьніцы, ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі Сьвятланы Алексіевіч. Радыё Свабода вядзе наўпроставую трансьляцыю ў Фэйсбуку. Далучайцеся.
Беларуская ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры мінулага году Сьвятлана Алексіевіч спадзяецца, што Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры сёлета атрымае японскі пісьменьнік Харукі Муракамі (апошні падзяліўся навіной пра гэта).
Польскі кінарэжысэр Анджэй Вайда памёр ва ўзросьце 90 год, паведамляе Gazeta Wyborcza.
Адразу ў дзьвюх вёсках Дзятлаўскага раёну адкрылі памятную шыльду і памятны камень у гонар мясцовых заходнебеларускіх паэтаў, імёны якіх дагэтуль малавядомыя ў Беларусі.
Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч, якая знаходзіцца ў Празе, сустрэлася з чэскай аўдыторыяй у Нацыянальным тэатры. Сустрэча праходзіла ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-годзьдзя Вацлава Гаўла.
У кампаніі на сайце Talaka.by набралася сума ў 1000 рублёў, патрэбная для выданьня новага альбому пад назвай «Куфар» беларускага гурту Re1ikt.
Памятны знак Максіму Гарэцкаму абяцаюць паставіць у Горках на месцы зруйнаванага дому, у якім жыў клясык беларускае літаратуры і грамадзкі дзяяч. У райвыканкаме не выключаюць, што знак зьявіцца налета.
6 кастрычніка Зьмiцер прыехаў у Гомель выключна зь мірнай місіяй: у грамадзка-палітычным цэнтры на вуліцы Палескай ён прэзэнтаваў сваю кнігу «Чарвяк», напісаную ў зьняволеньні.
Падчас наведваньня Радыё Свабода нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч узяла ўдзел у перадачы «Час Тимура Олевского» тэлепраграмы «Настоящее время».
Гарвыканкам разгледзіць зварот грамадзянаў, якія пратэстуюць супраць будоўлі Сафійскага сабору на месцы парку. Гэта вынікае зь ліста актывістам ад Віцебскага аблавыканкаму.
Цырымонія ўганараваньня прэміяй імя Ежы Гедройця пройдзе ў сераду, 12 кастрычніка ў менскім гатэлі «Рэнэсанс», паведаміў сябра камітэту прэміі Андрэй Хадановіч. Пачатак а 19-й гадзіне.
Новыя тамы сэрыі «Мая беларуская кніга» прэзэнтавалі ў музэі Максіма Багдановіча ў Менску.
Беларускі рэпэр Макс Корж апублікаваў у сваім інстаграме фрагмэнт выступу Лявона Вольскага ў менскім музэі Максіма Багдановіча, што ў Траецкім прадмесьці. На відэа чуваць, як Корж разам з Вольскім сьпявае песьню «Простыя словы».
Японскі пісьменьнік Харукі Муракамі на сваёй афіцыйнай старонцы ў фэйсбуку падзяліўся навіной Радыё Свабода аб тым, што ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры Сьвятлана Алексіевіч вітала б ягоную перамогу сёлета.
Музы́ка Лявон Вольскі даў назву «Псыхасаматыка» новаму альбому, грошы на які ён сабраў праз інтэрнэт. Квіткі ўжо зьявіліся ў продажы ў інтэрнэце. Беларусы маюць магчымасьць атрымаць бясплатныя візы на канцэрт.
Брытанскі дасьледчык беларускай літаратуры Арнольд Макмілін прэзэнтаваў у кнігарні «Логвінаў» сваю найноўшую манаграфію «Рунь». Кніга прысьвячаецца сьветлай памяці айца Аляксандра Надсана.
Сьвятлана Алексіевіч спадзяецца, што Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры сёлета атрымае японскі пісьменьнік Харукі Муракамі.
У райцэнтры Бялынічы, што на Магілёўшчыне, адкрыцьцём інфармацыйнай дошкі адзначылі гадавіну наданьня гораду магдэбурскага права.
Гэта пацьвердзіў швэдзкаму інфармацыйнаму агенцтву ТТ акадэмік Пэр Вэстбэрг. Аднак афіцыйна Швэдзкая акадэмія пра дату пакуль не паведамляе.
На плоце, якім адгарадзілі частку парку паміж вуліцамі Чэхава і Ўрыцкага ў Віцебску, зьявілася шыльда «Пашпарт аб’екта». На ёй абвешчана: Сафійскі сабор пачалі будаваць у верасьні 2016 году, а скончыць будоўлю плянуецца нават менш як пра два гады — у жніўні 2018-га.
У Горадні адбылася другая міжнародная навукова-практычная канфэрэнцыя «Сьвята-Барыса-Глебская (Калоская) царква: пошукі шляхоў захаваньня».
У Беларусі расьце колькасьць наведвальнікаў музэяў, паведаміў на прэс-канфэрэнцыі ў Магілёве міністар культуры Барыс Сьвятлоў.
Загрузіць яшчэ