Госьць Варты — Эміль Маюк, культуроляг зь Любліну, каардынатар праекту «Shtetl Route» — распрацоўкі віртуальнага і часткова рэальнага турыстычнага маршруту празь мястэчкі і гарады Польшчы, Украіны і Беларусі, якія да Другой сусьветнай вайны былі пераважна або ў значнай ступені населеныя габрэямі.