30 верасьня ў кнігарні «логвінаЎ» адбылася цырымонія ўручэньня прэмій часопісу «ПрайдзіСьвет» за найлепшы мастацкі пераклад на беларускую мову.
Такое бывае, запытаеце? Арыгінал жа ёсьць арыгінал, а пераклад — заўсёды адлюстраваньне, гэта значыць, копія, а копій можа быць колькі заўгодна. За копію вам не заплацяць столькі грошай, як за арыгінал.
Сёньня мы аднаўляем у эфіры музычную сэрыю «Данчык выбірае». Гэта набор улюбёных песьняў Данчыка з розных эпохаў, з розных жанраў, на розных мовах.
У суботу 28 верасьня беларусы Канады сабраліся ў сакральным месцы — Прошчы Пакутнікаў (Martyrs’ Shrine) каля антарыйскага гораду Мідлэнд, каб аднавіць Беларускі Эўфрасіньнеўскі Крыж.
Фільм Антона Цялежнікава, зьняты для тэлеканалу Белсат, пра дзеячоў Беларускай Незалежніцкай Партыі
Актывісты магілеўскай гарадской арганізацыі ТБМ прапанавалі ўладам усталяваць два банэры з выказваньнямі Янкі Купалы І Уладзімера Караткевіча пра Магілёў, паведамляе БелаПАН.
Прызнавацца ў любові да роднага краю можна па-рознаму: у вершы, прозе, песьні…
28 верасьня ў Магілёве навукоўцы, грамадзкія актывісты ды студэнты абмяркоўвалі пытаньні захаваньня гістарычнага цэнтру гораду.
Ці будуць шукаць шляхі альтэрнатыўныя шляхі перасячэньня мяжы? — пра гэта ў новым выпуску сатырычнай праграмы Вінсэнта «Цырк за дротам».
Жывая трансьляцыя спэктаклю Беларускага Свабоднага тэатру «Кароль Лір» са сцэны Шэкспіраўскага тэатру «Globe» пройдзе ў суботу 28 верасьня ў 16.00 паводле беларускага часу.
У верасьні ў ЗША выйшаў дакумэнтальны фільм «Сэлінджэр» і біяграфія з такой самай назвай. Аўтары, Дэйвід Шылдс і Шэйн Салерна, здымалі фільм пяць гадоў, сабралі сьведчаньні і меркаваньні паўтары сотні людзей, а цяпер выдалі кнігу.
Дзе знаходзіцца ўнікальны арган з 400 труб? Каму ў нашай краіне лепш за ўсіх жывецца?
Сёньня адзначаецца Эўрапейскі дзень моваў. Ён быў абвешчаны Радай Эўропы і падтрыманы Эўрапейскім Зьвязам у 2001 годзе ў часе Эўрапейскага году моваў.
У кастрычніку прэзэнтуюць сумесны музычны праект «Апошні золак», закліканы спыніць сьмяротнае пакараньне ў Беларусі.
Завяршылася онлайн-канфэрэнцыя з мастацкім кіраўніком Беларускага свабоднага тэатру Мікалаем Халезіным.
25 верасьня — апошні дзень прыёму заявак у Беларускі калегіюм. Што чакае будучых студэнтаў і якія зьмены адбыліся ў калегіюме?
Сёньня мы просім вас адказаць на пытаньне: Чаму ўлады Беларусі не сьпяшаюцца падпісаць дакумэнты аб спрашчэньні візавага рэжыму з Эўразьвязам?
Праз два гады — 25 верасьня 2015 году — усясьветная грамадзкасьць будзе адзначаць 250-годзьдзе кампазытара, дыплямата, грамадзкага і палітычнага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага.
Статуэтку й чэк на 20 тысяч злотых мастак атрымаў падчас урачыстасьці ў Каралеўскім замку ў Варшаве.
Мілаш напісаў пра гэтую кнігу: «Мне хапіла адной старонкі, каб я паддаўся ўплыву гэтага наркотыку і прачытаў адным духам 577 старонак».
Пра Юрыя Гуменюка ўспаміналі літаратары, чыталі яго вершы, выступалі барды.
У рамках тыдняў Нямеччыны адбудзецца прэзэнтацыя беларускага перакладу раману «Хараство жыцьця» Міхаэля Кумпфмюлера.
Вінцук Вячорка і Пётра Садоўскі распачынаюць восеньскі цыкль моўных сустрэчаў у «Арт-сядзібе».
Вынікі дня ў жывым эфіры Радыё Свабода.
Пачынаючы з гэтай восені, мы запускаем на нашым сайце новую рубрыку пад назвай «Варта». Агульна кажучы, хочацца ў ёй пісаць пра людзей, падзеі і рэчы, пра якія варта пісаць, але пра якія чамусьці ніхто ня піша ў іншых рубрыках. Пісаць з націскам на ART, то бок з націскам на мастацтва ў жыцьці і на мастацтва жыцьця.
24 верасьня ў Горадні адбудзецца вечарына памяці паэта Юрыя Гуменюка. Кожны з запрошаны літаратар будзе распавядаць пра паэта і затым чытаць ягоны вершы.
Джоан Баэз, культавая амэрыканская фолк-сьпявачка і змагарка за грамадзянскія правы ў 1960-х і 1970-х, была ўдзельніцай сёлетняга Форуму 2000 у Празе і дала эксклюзіўнае інтэрвію нашаму радыё.
Рок-гурт «Ляпіс Трубяцкой» выпусьціў у сьвет кліп на песьню «Месяц». Гэта адна з двух новых песьняў, якія маюць ўвайсьці ў цалкам беларускамоўны зборнік гурту.
У Маскве ў канцэртнай залі «Мір» праходзіць акцыя «Рок-Вязень» у падтрымку фігурантаў так званай «балотнай справы». На канцэрце выступаюць вядомыя рок-музыкі.
Залатыя, срэбныя і бронзавыя шаблі атрымалі стваральнікі найлепшых стужак на IV Варшаўскім міжнародным кінафэстывалі гістарычных і вайсковых фільмаў.
20 верасьня родныя і сябры разьвіталіся з паэтам Барысам Жанчаком. Аўтар мноства песень, былы выкладчык беларускай мовы і літаратуры Рэспубліканскай школы па музыцы і выяўленчым мастацтве для адораных дзяцей, муж кіраўнічкі легендарнай «Майстроўні» Ларысы Сімаковіч пакінуў гэты сьвет, не дажыўшы двух дзён да 76-годзьдзя.
Неўзабаве ў кнігарнях зьявіцца чарговае выданьне, падрыхтаванае да друку Інстытутам беларускай гісторыі і культуры, зарэгістраваным у Латвіі.
Учора адбылося пахаваньне мастака Віктара Маркаўца. Літаральна за месяц ён «згарэў» ад анкалягічнага захворваньня.
Канфэрэнцыя праходзіць пры ўдзеле навукоўцаў абедзьвюх краін, а таксама прадстаўнікоў дыпляматычнага корпусу Польшчы.
У Маскве пасьля летніх вакацыяў аднаўляюцца курсы беларускай мовы «Мова ці кава».
Польская каманда аніматараў прарабіла грандыёзную працу — першую ў гісторыю стэрэаскапічную рэканструкцыю карціны, якая дазваляе ўбачыць малюнак у трохвымяровым фармаце.
– Тук-тук. – Хто там? – Гэта я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь. – Што яшчэ? – Дазвольце часова выехаць за мяжу.
28 верасьня на тэлеканале «Белсат» адбудзецца прэм’ера новага фільму Антося Цялежнікава «Праклятыя і забытыя», прысьвечанага беларусам, якія ў канцы вайны і ў першыя пасьляваенныя гады спрабавалі разгарнуць антысавецкае падпольле.
Беларускамоўная мультыплікацыйная стужка «Як служыў жа я ў пана» адзначана на міжнародным фэстывалі анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2013». Фільм рэжысэра-аніматара Міхаіла Тумелі перамог у намінацыі «Найлепшы экспэрымэнтальны фільм».
Агляд падзеяў дня ў жывым эфіры Свабоды.
Фільм уганараваны галоўным прызам «Залатыя шалі» на кінафэстывалі «Злачынства і пакараньне», які адбываўся з 13-га па 19-га верасьня.
Кніга Вінцука Вячоркі зь ілюстрацыямі Пятра Драчова для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Менск, 1993 год.
Пра «Пагоню» й бел-чырвона-белы сьцяг сьпяваюць Ліка Ялінская, Песьняры і Лявон Вольскі.
Зьміцер Вайцюшкевіч чарговым разам зьдзівіў сваіх прыхільнікаў, пусьціўшы ў сьвет складанку турэмнага шансону.
Сёньня ў эфіры і на сайце наступныя тэмы:
Дзясяткі вядомых і вялікіх людзей Беларусі, якія пакінулі нас за апошнія дзесяць гадоў (пачынаючы ад Быкава), — усе заўчасна памерлі ад анкалёгіі Чарнобыля.
Колішні дысыдэнт, настаўнік, прызнаны клясык сучаснага беларускага мастацтва, аўтар славутага «Сьвята ў Докшыцах». <b>Дадаюцца водгукі</b>
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Рымска-каталіцкая парафія сьвятых Сымона і Алены выдала новы том паэзіі Рыгора Барадуліна.
Загрузіць яшчэ