Філёзаф Уладзімер Падгол зьвярнуўся з адкрытым лістом да беларусаў, кіраўнікоў партый і грамадзкіх аб’яднаньняў, сябраў творчых саюзаў і рухаў з ініцыятывай напісаць агульнанацыянальную дыктоўку 2 лютага, у дзень нараджэньня Кастуся Каліноўскага.
Вернікі праваслаўнай царквы адзначаюць сьвята Нараджэньня Хрыстовага. У цэрквах праходзяць урачыстыя набажэнствы, а таксама дзіцячыя тэатральныя пастаноўкі і канцэртныя праграмы, прысьвечаныя сьвяту.
7 студзеня ў менскім клюбе «Loft» гурты «Палац», «Dzivasil» i «Guda» пакажуць, як калядаваць у горадзе.
5 студзеня ў Магілёўскай ратушы Музэй гісторыі Магілёва прэзэнтаваў грамадзкасьці набытую на ахвяраваньні кнігу Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі».
Звыклыя словы гучаць па-новаму, калі іх гавораць альбо незвычайныя людзі, альбо ў незвычайным кантэксце.
Пра гэта паведаміў сакратар журы прэміі Павал Анціпаў. Пры гэтым ён удакладніў, што апублікаваны раней сьпіс прэтэндэнтаў павялічыўся на восем кніг.
Згуртаванне беларусаў Канады і сьпеўны гурт «Яваровы людзі» з Таронта павіншавалі ўсіх беларусаў з Калядамі і Новым 2013 годам сваёй вэрсіяй песьні канадца Леанарда Коэна.
Саюз беларускіх пісьменьнікаў і Беларускі ПЭН-цэнтар з 1 студзеня 2013 году абвяшчаюць пра пачатак прыёму твораў на конкурс маладых пісьменьнікаў «Эксьлібрыс» імя Янкі Маўра. У 2013 годзе споўніцца 130 гадоў з дня нараджэньня Янкі Маўра.
Выйшла новая празаічная кніга Ўладзімера Някляева «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без». Яна мае падзагаловак — «Менскі раман». Аўтар кажа, што гэта ня проста ўдакладненьне жанру.
25 сьнежня пяты па ліку «Калядны фэст» згралі гурты «Стары Ольса», «Тутэйшыя», «Irdorath», «Rokash», «Re1ikt» і «ZNICH».
25 сьнежня ў менскім клюбе «РЭ:ПАБЛІК» заграюць гурты Стары Ольса, ZNICH, Irdorath, Re1ikt і Rokash.
«Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» па вэрсіі часопіса «Sexus» стаў найлепшай беларускай кнігай з выдадзеных у 2012 годзе. А ў рэйтынгу, складзеным кнігарняй «Логвінаў», першы радок займае «Вялікае Княства Літоўскае» Ўладзімера Арлова і Зьмітра Герасімовіча.
Гледачы гадаюць: так супала ці Мэнсан адмыслова нанёс на твар баявую расфарбоўку ў колер бел-чырвона-белага сьцягу?
На беларускую мову аповесьць, што выйшла электроннай кнігай у выдавецтве Зьмітра Коласа, пераклала Ганна Янкута. Ёй дапамагалі Антон Францішак Брыль ды Кацярына Маціеўская.
«Паляваньне на гаўлятара» — кінэматаграфічная вэрсія таго, як 23 верасьня 1943 году Алена Мазанік забіла генэрала-камісара Вільгельма Кубэ.
Дзьмітры Плакс стала жыве ў Стакгольме ўжо амаль дваццаць гадоў. За гэты час добра вывучыў швэдзкую мову ды неаднаразова перакладаў вядомых швэдзкіх аўтараў на беларускую мову.
Дырэктар «Арт Сядзібы» Павал Белавус даслаў аднолькавыя электронны і пісьмовы зварот у Адміністрацыю прэзыдэнта, а атрымаў два розныя перанакіраваньні ў Менгарвыканкам і Міністэрства культуры.
Першыя заняткі па беларускай мове ў Маскве заплянаваныя на 14 студзеня 2013 году — пасьля традыцыйных у Расеі навагодніх вакацыяў.
Плошча ці прошча — барыкадны ці духоўны супраціў? Госьцем «Вольнай студыі» — мастак Алесь Пушкін, які днямі выйшаў на волю пасьля 12 сутак у спэцізалятары на Акрэсьціна.
Выйшаў дыск са «школьнымі» вершамі, запісаны галасамі знаных дзеяўчоў беларускай культуры.
Знаная паэтка і літаратуразнаўца Ірына Багдановіч прэзэнтуе сваю новую кнігу «Душа лістападу». Імпрэза пройдзе 19 сьнежня ў Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры.
У другую гадавіну акцыяў пратэсту ў Менску супроць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў літаратары Швэцыі вырашылі зладзіць імпрэзу салідарнасьці зь беларусамі. 19 сьнежня ў сталіцы краіны пройдзе літаратурны маратон у падтрымку свабоды слова і творчасьці ў Беларусі.
18 сьнежня ў Бруселі адкрываецца выстава фотажурналіста Сяргея Балая «Беларусь у здымках: штодзённае жыцьцё і глыбей».
18 сьнежня ў Літаратурным музэі Максіма Багдановіча адбудзецца выступ гурту «Нельга забыць». Ён прадставіць публіцы музычна-паэтычную драму «Леаніды ня вернуцца да зямлі...».
Увечары 18 сьнежня ў кнігарні «Логвінаў» адбудзецца публічная дыскусія «Цялеснасьць і тэкст». Сустрэча праходзіць у межах сэрыі літаратурна-гендэрных праектаў Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Увечары 17 сьнежня адбудзецца прэзэнтацыя дэбютнай электроннай кнігі Юліі Шаровай, раману «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік».
Кнігарня “логвінаЎ” вызначыла найлепшыя дзесяць кніг 2012 году. Сярод іх - шэсьць, да якіх маюць дачыненьне супрацоўнікі і сталыя аўтары Радыё Свабода.
Гомельскае таварыства беларускай мовы зладзіла 13 сьнежня творчую вечарыну з таленавітым празаікам, паэтам і перакладчыкам Сяргеем Балахонавым.
Гурт з Магілёва стаў найлепшым беларускім калектывам 2012 году паводле версіі музычнага парталу Tuzin.fm. 12 сьнежня ў адным зь менскіх клюбаў «Akute» сыгралі канцэрт.
У менскай кнігарні «Кніжны салён» адбудзецца сустрэча з гісторыкам Алесем Краўцэвічам і мастаком Ігарам Гардзіёнкам.
Рада Беларускага ПЭН-цэнтру назвала чатырох ляўрэатаў прэмій імя Адамовіча і Багушэвіча.
13 сьнежня Данута Бічэль, якая стала жыве ў Горадні, сустрэнецца са сваімі менскімі чытачамі. Нагодай для спатканьня стаўся выхад новае кнігі знанае беларускае паэткі «Іду сьцяжынаю да Бога».
Ці слушная гэтая ды іншыя народныя прымаўкі ды выслоўі пра дачыненьні між закаханымі?
Паводле вэрсіі музычнага парталу tuzin.fm, лепшым беларускамоўным гуртом 2012 году стаў магілёўскі калектыў «Akute».
«Люцыяна Таполю» — клясычны твор Максіма Танка — перастварыла ў ронда-опэру кампазытарка Ларыса Сімаковіч. Прэм’ера — сёньня ўвечары ў вялікай канцэртнай залі Белдзяржфілярмоніі.
У Маскве пачынаецца рэтраспэктыўны паказ фільмаў рэжысэра-кінадакумэнталіста Юрыя Хашчавацкага.
12 сьнежня ў Менску ў Музэі гісторыі беларускай літаратуры будуць прэзэнтавацца кнігі двух беларускіх пісьменьнікаў, якіх аб’ядноўвае толькі адно — выдавецтва «Галіяфы», у якім яны пабачылі сьвет.
11 сьнежня ў сталічнай галерэі «Ў» адкрылася выстава World Press Photo. Беларусь упершыню прымае гэтую знакамітую экспазіцыю фотаздымкаў.
Увечары 11 сьнежня ў менскай недзяржаўнай кнігарні «Логвінаў» будуць прэзэнтавацца дзьве кнігі несталічных аўтараў.
У менскай сядзібе Партыі БНФ адчынілася выстава выцінанак, прысьвечаная Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.
У Маскве пасьля цяжкай працяглай хваробы памёр Антон Сабалеўскі. Ураджэнец Беларусі, які большую палову жыцьця пражыў у Расеі, да апошняга заставаўся патрыётам бацькаўшчыны.
Францускае выданьне Agora vox --> http://www.agoravox.fr/tribune-libre/article/gerard-depardieu-et-les-dictateurs-127135 піша пра знакамітага актора Жэрара Дэпардзьё і яго супрацу з дыктарскімі рэжымамі
Да прызначэньня на пасаду міністра Сьвятлоў быў рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў.
9 сьнежня, пасьля заходу сонца 8-сьвечную лямпу — мэнору —запаліў равін Іцхак Кофман і старшыня габрэйскай абшчыны Барыс Квяткоўскі. Урачыстасьць адбылася ў харальнай сінагозе.
Пра здабыткі, праблемы і творчыя пляны распавядае кіраўнік рэдакцыі інфармацыйных праграмаў «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі.
У суботу 8 сьнежня лідэр гурту «Палац» Алег Хаменка выступіць у ролі казачніка. Ён адмыслова прыйдзе ў кнігарню «Логвінаў», каб пачытаць казкі для дзетак ды іхніх бацькоў.
Колькасьць кнігарняў у Беларусі скарачаецца. Як ставіцца да таго, што кнігарняў усё менш, і адкуль беларусы бяруць кнігі?
У Ватыкане мітрапаліт Менска-магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч уручыў Папу Рымскаму Бэнэдыкту ХVI кнігу зь перакладам усіх чатырох Эвангельляў на беларускую мову і беларускамоўную «Літургію гадзінаў».
Акторы паказвалі ў Менску палітычны спэктакаль «Спасьцігаючы каханьне».
Кнігарня «Логвінаў» занепакоілася узроўнем алькагалізацыі беларусаў ды вырашыла пазмагацца за цьвярозасьць нетрадыцыйным спосабам.
Загрузіць яшчэ