Малгажата Бухалік (Małgorzata Buchalik) — польская перакладчыца з расейскай і беларускай моваў. Зь беларускай мовы пераклала, сярод іншага, «Горад сонца» Артура Клінава, «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» Ігара Бабкова, «Рыбін горад» Наталкі Бабінай, «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» Ўладзімера Караткевіча. Жыве ў Варшаве.