Госьць «Свабоды» — Анатоль Кот, беларускі й расейскі актор тэатру і кіно.
Граў у спэктаклях на «Вольнай сцэне», ў Моладзевым тэатры, Тэатры лялек, Тэатры-студыі кінатэатру, працаваў на радыё. У 2000 у Нямеччыне ўдзельнічаў у п’есе «Арфэй і Эўрыдыка». У 2004-м у Бэрліне, ў тэатры «Тахелес» адбылася прэм’ера монаспэктаклю Ката па «Запискам сумасшедшего» Гогаля. Актор расейскага тэатру Армэна Джыгарханяна. Здымаўся ў фільмах «Анастасія Слуцкая», «Акупацыя» (Містэрыі), «Тутэйшыя», «Берасьцейская крэпасьць», «У жніўні 44-га», «Жыве Беларусь» ды іншых.